Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
Цябе тапталі швэд, французы, Тапталі немцы і палякі, Арол “двуглавый” гнёў і тузаў, Каб выдраць, выскубаць адзнакі,
Адзнакі іншай, апрычонай Душы народу — твае мовы. Гняце й сягоньня цар чырвоны Асіміляцыяю новай.	(С. 221)
Гэтыя публіцыстычна-завостраныя радкі змяняюцца эмацыйна-насычанымі (усяго ў паэме 36 раздзелаў) апісаннямі сялянска-побытавага ладу вёскі Ціша. У цэнтры ўвагі аўтара сям’я Ільлі Лучыны, які загінуў на фронце Першай сусветнай вайны, лёс сялянкі-ўдавы, маладой жанчыны, якая не здрадзіла памяці мужа. Адной ёй давялося падымаць дзяцей, быць ім за бацьку і маці. Найбольш, аднак, у паэме ўражваюць яскрава выпісаныя малюнкі прыроды, вясковага дзяцінства, характэрныя для ўсёй беларускай літаратуры, бо кожнаму пісьменніку гэтыя імгненні жыцця — самае незабыўнае і дарагое. У Кавыля маленства, прырода, маці, родны куток — знакавыя вехі на жыццёвым шляху галоўнага героя, якія надзяляюць яго высокай духоўнасцю, сумленнасцю, годнасцю, любоўю — усім тым, без чаго нельга ўявіць нармальнае чалавечае існаванне.
Сядзі ў сунічніку пад сонцам, Альбо ў цянётах, пад малінай, Глядзі ў блакітную бясконцасьць, Жыві прыгожаю хвілінай...
Зіма пасьцеле белы вэлюм, Зазвоніць лёд на загуменьні. Падлеткам кожны дзень — нядзеля. У іх сьвяточныя імкненьні:
3 гары на саначках спусьціцца, Канькамі лёд крамсаць да ўпаду... (С. 222)
I вось у гэты бесклапотны дзіцячы свет, атулены матчынымі турботамі, урываецца нешта чужое, незразумелае: рэвалюцыя, вайна, палякі, конармеішы, рабаванне, здзекі, пагібель людзей... Так завяршалася дзяцінства галоўнага героя, у віхуры сусветных падзей ён сталеў, далучаўся да складанага, супярэчлівага свету дарослых (“Запалілі Цішу з двух канцоў. // Крык і плач мяшаўся з дымам...”)Але не былі цішанцы пакорлівымі, “крычала помста ў ціхіх душах”. Пацверджаннем гэтаму сталі лёсы герояў паэмы: непакорнага Янкі Грушы, самога Алеся Лучыны, трагічны лёс працавітай сялянскай сям’і Шарупічаў, знішчанай пад час калектывізацыі. Такія катастрофы, што прынесла бальшавіцкая ўлада, аўтар называе “сьветаломнымі”. I як жа ў гэтай “сьветаломні” жылося звычайнаму чалавеку, як ён мог рэалізаваць свае здольнасці, мары? Алесь Лучына, надзелены паэтычным талентам, захапляўся творамі Я.Купалы, Я.Коласа, “суквецьцем вобразаў цудоўных” У.Дубоўкі, Я.Пушчы, В.Маракова, сам спрабаваў пісаць вершы, марыў звіць “з прыгожых слоў вянок” для “Маладняка”, “Узвышша”. У гэтыя юнацкія гады свет яму здаваўся “сугуччам песьняў урачыстых”, хацелася “пазнаць сябе, стаць паэтам”, пісаць “пра долю і нядолю”... I мары быццам пачалі ажыццяўляцца. Ён едзе ў сталіцу, вучыцца разам з блізкімі па духу студэнтамі-аднагодкамі ў Белпедтэхнікуме, такімі ж талентамі з самай гушчыні беларускага народа. Але амаль усе яны загінулі ў пекле Гулага. Зведаў і Алесь Лучына “Менскую Лубянку”, куды вялі ўсіх, “хто ня сьхіляў пакорна голаў”, допыты, знявагі чалавечай годнасці, высылку ў Гулаг.
А іх, Лучынаў — легіён: Вялі настаўнікаў, студэнтаў... Як бараноў у той загон, “Контррэвалюцыйных элементаў”...
Грымелі пульманы ў Сібір, Плылі па Обі параходы... А там апрычнік-канваір Быў і Вышынскім, і Ягодай:
Крок управа, крок улева — Аўтаматная улева...
Калі ня скосіць аўтамат, Спакваля цынга задушыць, Мароз сібірскі. белы кат, Агнём халодным спаліць душу... (С. 267)
Вось такая будучыня, “чорная яма”, чакала не аднаго Алеся Лучыну. У паэме пераканаўча раскрыта атмасфера страшных 30-х гадоў, праўдзіва апісана злавесная сутнасць ГПУ—НКВД, “высокага Дому ў цэнтры Мінска”, дзе “канчаўся шмат чый сьвет шырокі”, дзе “сядзелі сьмерці кавалі”. Гэты твор Кавыля сёння ўспрымаецца як яшчэ адно абвінаваўчае сведчанне таталітарызму, які не мае права на існаванне. Аднак паэма “Непакорныя” — найперш высокамастацкі твор, моцны сваёй ідэйнай асновай. Яе змест падзяляецца на тры тэматычныя пласты: жыццё беларускай вёскі, гарадское асяроддзе (найбольш студэнцкая моладзь, творчая інтэлігенцыя) і “ўсебачнае вока” дыктатарскай улады. Паяднаныя ў адно цэлае вобразам Алеся Лучыны, гэтыя тэматычныя пласты даюць яскравае ўяўленне пра беларускае грамадства і лёс канкрэтнага чалавека ў гады “крывавага дыктатара”. Паэма, апавядальная плынь якой разгортваецца прывольна і шырока, насычана шматлікімі аўтабіяграфічнымі адзнакамі, што пацвярджае праўдзівасць і дакладнасць перажытага галоўным героем. Паэма чытаецца як вострасюжэтная аповесць у вершах, дзе ёсць месца і побытавым апісанням традыцыйнага ладу беларускага сялянства, і паказу таго, што прынесла калектывізацыя, вынішчыўшы асновы гэтага адвечнага ўладкавання. 3 асаблівай цікавасцю чытаюцца лірычныя адступленні, старонкі пра ўзаемадачыненні Алеся і Юлі Шарупіч, прывабнай, здольнай дзяўчыны, якая не здрадзіла
сваім бацькам, раскулачаным “ворагам народа” (“Mae крыльлі — у вернасьці бацьком. // Хто зрачэцца родных — страшны Каін...”)На Юлю чытач глядзіць закаханымі вачыма Алеся:
Вочы Юлі — пралескі, вясьнянкі, Бровы — ластаўкі чорныя крыльле, Косы — нітак пшаняных вязанкі, Плсчы золатам мяккім пакрылі... (С. 243)
I Алесь і Юля — прадстаўнікі новага, маладога пакалення беларусаў, якія перанялі ад бацькоў, дзе “княжыў Боскі дух”, не толькі лепшыя рысы характару, але і наагул уяўленні пра жыццё ў адпаведнасці з народнай мудрасцю. Тое ж можна сказаць і пра сяброў Алеся, якія пачыналі асвойваць сцежкі на Парнас. За крыху змененымі прозвішчамі герояў паэмы, маладых паэтаў, мы пазнаём выдатныя таленты Сяргея Астрэйкі і яго паэму “Бэнгалія”, Тодара Глыбоцкага (беларускі Бялінскі), Уладзіміра Дудзіцкага, Сяргея Русаковіча, згадвае аўтар таксама выкладчыкаў Белпедтэхнікума Язэпа Лёсіка, Алесю Александровіч і ўжо закатаваных Галадзеда, Ігнатоўскага, трагічны ўчынак Купалы. Ужо не дапамагала казаць праўду і Эзопава мова.
Маўчы, ня пікні праўды слова I ў снох ня кратай антытэму. Ды напісаў Эзопа мовай Нарэйка сьмелую паэму...
Алесь паэму ўважна слухаў:
Ёсць дзесьці Ганга, Брамапутра... Там вечны голад, нэндза, скруха. А побач роскаш сьпіць у футрах...
He аднаму Алесю, мусіць, Прыйшло: Эзопава тут мова. Гэта ж аб долі Беларусі
Тая “бэнгальская” размова... (С. 256)
Вось у такіх варунках выспявалі маладыя таленты, вучыліся разумець і адрозніваць, дзе праўда жыцця, а дзе “змус і хлусьня” афіцыйных лозунгаў. I за гэтае разуменне, за ўнутранае супрацьстаянне, дух непакорнасці іх ператваралі калі не
ў скораных і паслухмяных манкуртаў, то ў “ворагаў народа”, якіх таталітарная сістэма бязлітасна вынішчала. I ў сваёй паэме “Непакорныя” Кавыль, з вышыні пражытага і далечы выгнання, змог аб’ектыўна перадаць сутнасць гэтай сістэмы і пацвердзіць празорлівае народнае прадбачанне, што не прынясе яна шчасця і заможнага жыцця людзям.
Усе гэтыя праблемы працягвалі хваляваць пісьменніка і ў 90-х гадах. He згасае яго творчая актыўнасць і сёння. Ён, як і многія землякі-эмігранты, пільна сачыў і сочыць за падзеямі ў Беларусі. 3 пачаткам гарбачоўскай перабудовы, распадам СССР, набыццём нашай краінай незалежнасці ва ўсіх беларусаў зарадзілася надзея на адраджэнне Бацькаўшчыны. Міхась Кавыль стварае цыкл вершаў, дзе выказвае сваё стаўленне да гэтых падзей. У вершы “Беларус”, найперш паказваючы гонар за званне беларуса, вызначае ён, цяперашні амерыканец, свае беларускія карані (“усіх гонараў наўзьверх // бацькамі ганаруся”), з натхненнем піша пра мову — “душы сваёй аснову”.
Каб брата брат пазнаў, “Візытку” даў Бог — мову. Напеўную, як струн Цымбальных пераборы. Як родную сястру, Шаную ў шчасьці й горы. Яна мой меч і сьцяг Да старасьці з маленства. Люблю зямлі прасьцяг Ад Вільні да Смаленска. Ня выкруцень, ня трус, Ня вораг мне і турак, Я брат зубра і тура... Такі вось, Беларус2.
I яго, беларуса, не можа не хваляваць праблема еднасці нацыі. Пра гэта ён пісаў яшчэ ў 60-х гадах (“Птахі”, “Санэт еднасьці”): “Ці трэба нейчых мудрых слоў паўтор // Аб сіле еднасьці...” У вершах “Беларусь, Беларусь”, “Люд пакутнай Беларусі”, прасочваючы гісторыю радзімы, згадваючы фашысцкую акупацыю “маньяка-арыйца”, уладу “душагуба-горца”, які пе-
2 Полымя. 1991. № 4.
ратварыў людзей у рабоў імперыі, што жывуць са страхам у вачах і цяпер, успамінаючы пракляты час Курапатаў, Міхась Кавыль звяртаецца да сённяшняга дня Бацькаўшчыны, кажа пра становішча з мовай:
Ці вы штось такое чулі, Каб дзе ў белым сьвеце Вывучаць мову матулі He давалі дзеням?
He даюць. Далі двухмоўе, Дзе “глагол”, “могучнй” Шлях тралюе ў безгалоўі Да “всеобшей” кучы...3
Але аўтар не здымае віны і з саміх беларусаў, многія з якіх выракаюцца нацыянальных звычаяў, здраджваюць мове (“патрапляюць па-маскоўску // “краснвей” галёкаць...”). I ўсё ж паэт цвёрда ўпэўнены, што, нягледзячы на такія неспрыяльныя ўмовы (а калі яны былі спрыяльныя для Беларусі?), вечнае — мова, народ, яго таленты, радзіма — жылі і будуць жыць.
Цемрашалы здраднай змовай Беларусь ня зьнішчаць, Покуль будуць: Адамовіч, Быкаў ды Янішчыц...
Покуль будуць “талакоўцы”, “Тутэйшыя” хлопцы...
Ды за межамі Радзімы — Мы...
(Беларусь, Беларусь)*
Сцвярджаць пра жыццё і адраджэнне Бацькаўшчыны трэба няспынна і справамі і словам, трэба не стамляцца гаварыць, што неслі Беларусі розныя акупанты (верш “Камароўка”), пісаць пра нашых волатаў духу (“Наш Праметэй”, акраверш “Максім Багдановіч” ды інш.). Сам Міхась Кавыль сваёй творчасцю нястомна папулярызаваў імя Беларусі ў свеце. Яго многія вершы з беларускай перакладаліся на мовы народаў свету, сталі песнямі (“Беларускія дзяўчаты”, муз. З.Яўтуховіча; “Беларусь”,
3 Беларуская думка. 1990. № 31.
4 Тамсама.
“Божа наш”, муз. Д.Верасава, Ю.Рымко; “Васілёчкі”, “He забуду я”, муз. М.Куліковіча; “Вясна”, “Казка”, “Лістсына”, “У няведамую даль”, муз. К.Барысаўца; “Ой, ты край мой залаты”, “Я душу нявыгойна параніў”, муз. Э.Зубковіч; “Паэма”, муз. З.Фібіх; “Поле-поле”, “Рыбацкая калыханка”, муз. Д.Верасава; “Вячоркі”, муз. Г.Смоляк; “Гнуць вятры шыпшыну”, “Беларусь б’е ў сэрцы”, муз. В.Качанскага).
Спрабаваў свае сілы Міхась Кавыль і ў драматургіі (гістарычная меладрама ў 3 актах “Недасьпяваная песьня”. Час дзеяння — 1920 год. Друкавалася ў газеце “Жыве Беларусь”, Манчэстар, 1957—1960 гг. Пісаў п’есы для дзяцей: “Замухрышка”, “Лясная казка”, “Марыльчына знаходка”, якія захоўваюцца ў архіве Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва ў Нью-Ёрку; п’еса пра К.Каліноўскага “Мы”). Займаўся таксама перакладамі.