Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
‘Тады ішлі. I нас вайна спаткала, // Перамяніла нам нанова кайданы”, — пісаў аўтар, звяртаючыся да памяці палеглых у Гулагу сяброў, запэўніваючы іх: “Няволю цяжкую мы ўсё ж адплачам, // А Беларусі сьцяг я далей панясу...”
Несці сцяг Беларусі было цяжка заўсёды, а ў абставінах, у якіх апынуліся пісьменнікі, што вырваліся са сталінскіх канцлагераў і трапілі пад новую акупацыю, было нашмат складаней, бо як потым тлумачыць людзям, сваім дзецям і ўнукам, што ты служыў беларускай справе, а не рускай, польскай, нямейкай ўладам, якія марылі гаспадарыць над краінай у самым цэнтры Еўропы?
Трагедыя Гулага і “крывавы пакос вайны” зліваюцца ў творах Клішэвіча першапачатковага перыяду творчасці (1937—1944) у адно непадзельнае бедства, перажыванае ім самім і Бацькаўшчынай, што стварае экстрэмальны псіхалагічны стан — стан скамянелай, “халоднай”, “акалелай” душы. Паэту жыць бы “марамі Блока, Бадлера, неўміручага Гётэ” — вялікіх творцаў, якія сваім магутным вечным словам вучылі любіць жыццё, але ён не можа адарвацца ад спакутаванай роднай зямлі, забыць перажытае, і таму ягоная песня напоўненая сумам, даведзеная да адчаю.
Мне ў няволі жыцьцё надаела,
Сьмерць прыйму, як збаўленьне ад мук.
Лепей сам на душу сваю й цела Налажу пальцы скованых рук2.
Гэты верш напісаны ў 1939 годзе, але ў 1944-м светаадчуванне паэта не мяняецца:
He кажы ты болей мне аб шчасьці
I аб прошлым нават не кажы.
Я зьбіраюся сябе ў магілу класьці, Разапнуўшы душу на крыжы...3
Такія цяжкія песімістычныя настроі паэта абумоўлівалі і мастацкую палітру яго вершаў, асабліва турэмных, дзе сустракаюцца
2 Песьняры Случчыны. Слуцк, 1943. С. 23.
3 Архіўная кніга. Нью-Ёрк, 1997. С. 216.
частыя звароты, уласцівыя народна-песеннай творчасці (“Я стаю і думаю, а на сэрцы сум: // Ой, куды я цяжкае гора панясу? /I Ой, вазьмеце, гусі, з сабой на хвіліну, // Бо я ў гэтых кратах без пары загіну...”). Аўтар параўноўвае свой лёс, як і лёс любай Бацькаўшчыны, з белай кветкай шыпшыны, без пары сарванай, на якой смерць намалявала чорны ўзор (“Белая кветка”), з восеньскім садам, які знерухомеў у чаканні халоднай зімы (“Ня цьвіў гэты сад ніколі. // Цьвісці ня было калі. // Над ім толькі вецер скуголіў // Ды чорныя хмары плылі...”)Такія вобразы-сімвалы Беларусі, знітаванасць асабістага і агульназначнага яскрава прасочваюцца ў многіх вершах Уладзіміра Клішэвіча. Ён часта згадвае халодную Сібір, праклятую Калыму, якія змусілі памерці душу паэта, пра што сведчыць верш “У забоі” — своеасаблівая карціна Дантавай апраметнай. У гэтым чужым, зледзянелым краі, дзе гінулі “адусюль прыгнаныя людзі”, дзе “выла начамі бура, плакалі ад болю снягі, жаласлівыя песні спяваў вецер”, маладому паэту ўспаміналіся “родныя нівы”, жыло адно памкненне, каб “толькі на волі, на радзіме сваёй паміраць”. У вершах “Жураўлі”, “Гусі”, “Мне ў няволі жыцьцё надаела”, “Ліст з Сібіры”, “Адказ”, “Ой, чаму ў вас тужлівыя ліпы” раскрываецца традыцыйная для эмігранцкай паэзіі тэма горкай долі вязня, паўстаюць вобразы сына і маці, якая выплакала “мора сьлёз” ад часу, калі старэйшага, а затым і малодшага сыноў “забрала ГПУ і выслала Бог ведае куды...” Гэтай жа тэме прысвечаныя і вершы “Сябром”, “У няведамы сьвет другі” (М.Сяднёву), “Паэту-змагару” (У.Хадыку), у якіх аўтар, згадваючы страшныя гулагаўскія этапы, пісаў:
Адзіны лёс мы разам спатыкалі, Гады турмы, выгнаньне ў Сібір, Міналі на шляху чужыя далі, Нам ногі рэзаў азіяцкі жвір;
А мы ішлі, ня звешвалі галовы, Нясьлі з сабой агонь сьвятых надзей. Былі нам гонарам свабоды словы, Няшчаснымі былі сярод людзей...
( Сябромр
4	Клішэвіч У. Далячынь. С. 38,
А пасьля мы хлябнулі нямала, Толькі ведаеш ты ды я Песьню сьмерці сібірскіх шакалаў, Дзе крывёю сьцякае зямля...
(У няведамы сьвет другіў
Мне сібірскія сьняцца завеі, Сьніцца мне чорных дзён Калыма, — Край, дзе людзі губляюць надзеі, Край, дзе людзям ратунку няма...
(Ой, чаму ў вас тужлівыя ліпы)6
Клішэвіч першы прынёс у Беларусь вестку пра смерць у сталінскім канцлагеры выдатнага беларускага паэта Уладзіміра Хадыкі і ў 1942 годзе напісаў верш, прысвечаны яго памяці.
Сьпі, паэт, на далёкім усходзе, Там, дзе песьняў табе не пяюць, Дзе ніхто да цябе ня прыходзіць, Каб наведаць магілу тваю...
Без пары зачыніліся вочы, Сьветлых дзён дачакацца ня мог. Перастаў назаўсёды ты крочыць Праз каменьні жыцьцёвых дарог...
1 няма каго болей паклікаць, 1 няма каму слова сказаць... Ой, мой любы Валодзя Хадыка, Ці ж так рана табе паміраць?
Ня сумуйце, запалыя грудзі, Што прыйшлося за праўду стаяць, Бо за гэта цябе не забудзе Беларусь дарагая твая...
(Паэту-змагару)1
Пазней, ужо на эміграцыі, Клішэвіч змясціў у газеце “Бацькаўшчына” (1958, № 18) невялікія ўспаміны пра тое, як ён даведаўся пра жудасную пагібель У.Хадыкі: “Мы перазімавалі зіму 1937 года і пачатак 1938 у лагеры Новая Іванаўка, 70 км на
5 Клішэвіч У. Далячынь. С. 39
6 Песьняры Случчыны. С. 35.
7 Тамсама. С. 29.
поўдзень ад гор.Марыінску, у Сібіры. У гэтым лагеры былі: Уладзімер Хадыка, Алесь Звонак, Сяргей Знаёмы, Сымон Баранавых, Барыс Мікуліч, Станіслаў Шушкевіч, Масей Сяднёў, Тодар Лебяда, Апанас Куляшоў, Канстанцін Суднік, Хама Марцыновіч, на Цэнтральнай быў Каплеўскі.
25 траўня 1938 года некаторых з нас накіравалі на Калыму этапам. Сюды папалі Алесь Звонак, Сяргей Знаёмы, Масей Сяднёў, Сымон Баранавых, Уладзімер Хадыка, Тодар Лебяда, Апанас Куляшоў. Іншыя засталіся ў Новай Іванаўцы. Ад Марыінску да Уладзівастоку мне давялося ехаць сумесна з Алесем Звонакам. Спалі мы разам, бо ўдалося захапіць ніжнія нары, і так мы з ім не разлучаліся ўсю дарогу. Шмат аб чым давялося мне гутарыць з Алесем Звонакам. Памятаю, ён мне чытаў верш “Слупы гудуць” У.Хадыкі. (Дарэчы, пра гэтыя гулагаўскія этапы, Магадан, Калыму, куды “ворагаў народа” везлі на параходзе “Ежов”, пад чырвоным сцягам, Клішэвіч раскажа ў вершы “Бядой вітаў усход нас дзікі”, прысвечаным Алесю Звонаку. — Л.С.)
У Новай Іванаўцы А.Звонак, С.Шушкевіч, С.Знаёмы, У.Хадыка працавалі ў брыгадзе нейкага Андрыяна. Разам з імі працаваў нехта Маеўскі — беларус з Гомельшчыны.
У чэрвені 1940, калі мяне везлі з Калымы назад у менскую турму, я выпадкова сустрэў Маеўскага, які расказаў, што хутка пасля нашага ад’езду іх многіх сабралі на іншы этап і накіравалі да Байкалу. Разам з Маеўскім у гэтым этапе быў і Хадыка. “Працавалі на пабудове чыгункі. 12 траўня выйшлі на працу. Раскопвалі гару. Вялікі камень скаціўся зверху і пахаваў пад сабой Хадыку. Hi слова не прамовіў. Мы яго там пахавалі і паставілі на магіле драўляны крыж...” Гэтая сумная навіна мяне глыбока кранула. Толькі вясною 1942 года Бацькаўшчына даведалася пра гэтую сумную навіну”.
1937 год назаўсёды застаўся чорнай адзнакай у лёсах ацалелых вязняў Гулага. I Уладзімір Клішэвіч, калі жыў ужо ў далёкай Амерыцы, у 1957 годзе піша своеасаблівы верш-напамін “Менская турма (1937, 20-годзьдзе Кастрычніка)”, нагадваючы ўсяму свету, як адгукнуўся гэты страшны юбілей на жыццёвым шляху беларускіх талентаў.
Пад дзікі крык нямых разлучын
Там Цішка Гартны быў замучан.
Таўклі чырвоным каты ботам Алеся Звонака й Чарота.
Спаткаў таксама лёс свой чорны За кратамі паэт Кляшторны.
Далёкі Ўсход, нямы і дзікі, Закрыў зямлёй шкілет Хадыкі.
Як языком, зьмяла завея Александровіча Андрэя.
Даношчык Кучар быў праворны: Прапаў Зарэцкі, спасся Чорны.
За недагляд якогась слова Душыў забойца Маракова.
Жыцьцё турмы адведаў кожны: Там быў Знаёмы і Дарожны.
Сярод нявольнікаў зямных Прысеў Сымон Баранавых.
Калі ўжо секлі з-за пляча, Прывалаклі Галавача.
Прыйшлося й мне ў юнацкім ранку Папрабаваць “Амэрыканку”8.
(Менская турма)^
Такімі трагічнымі падзеямі быў пазначаны ранні перыяд творчасці У.Клішэвіча. Вайна таксама не спрыяла развіццю паэтычных талентаў, і некаторыя вершы, якія тым часам выходзілі з-пад пяра беларускага паэта, на сённяшні погляд не вылучаюцца разнастайнасцю праблематыкі, асаблівымі мастакоўскімі знаходкамі, аднак, з іншага боку, ваенны перыяд пазначаны інтэнсіўнымі пошукамі, пра што пісаў Г.Альгердзіч (Ант.Адамовіч): “He на апошнім месцы ў нашых случчакоў і Багдановічава ж захапленьне “даўніх форм красой” — праца каля кананічных формаў вершу, рэдкае строфікі, спецыфічных вершаваных формаў розных эўрапейскіх і неэўрапейскіх нацыянальных літаратураў. У гэтым дачыненьні першы, бязумоўна, Уладзімер Клішэвіч, гэты, можна сказаць, “Уладзімер IV” нашае вершаванае
8 Нутраная турма НКВД у Менску, пабудаваная паводле амэрыканскай сістэмы. Таму й называлася “Амэрыканка” (У.Клішэвіч).
9 Клішэвіч У. Далячынь. С. 53.
тэхнікі (пасьля трох папярэдніх Уладзімераў жа — Дубоўкі, Жылкі, Хадыкі), якога сюды асабліва цягне, можа, якраз тая спустошанасць, выдзьмутасьць “встрам халоднай Сібіры...” У гэтыя ж формы Клішэвіч намагаецца часам улінь і чыста багдановіцкую філёзофію, глыбіню думкі, афарыстычнасць... Той жа Клішэвіч таксама ў клясычных, блізкіх і Багдановічу вобразах”10.
Гэтая пошукавасць у галіне зместу і формы адчуваецца амаль у кожным вершы Клішэвіча. Паэт звяртаецца да традыцый сусветнай літаратуры, перакладае блізкія парыванням яго душы строфы з Амара Хаяма (“Жыцьцё людзей — мучэньні заўсягды, // He мінаваць народжаным бяды. // Хто не радзіўся, той, каб нашы мукі ведаў, // Ніколі б ён к нам не пайшоў сюды”), з Мэтэрлінка, з Катула. Спрабуе сам пісаць антычным памерам, раскрываючы агульначалавечыя, агульнахрысціянскія праблемы дабра і зла, шчасця і змагання, радасці і пакутаў у філасофскай элегіі “Пэнтамэтры”. Яна была напісана ў рэчышчы антычнай медытацыі, на аснове запаветаў Бібліі, мудрасці старажытных філосафаў.
Шчасьце ня тое, у жыцьці хто ня падаў ніколі, Шчасьце — хто змог, упаўшы, падняцца ізноў...
Толькі ты зробіш дабро чалавеку ў цяжкую хвіліну: Гэта аплаціць табе ён платай праклёну і зла.
Людзі паднімуць на славу цябе аж да неба, Людзі і кінуць у гразь, славу тваю аплююць.
Жыць чалавеку бяз мэты і цяжкіх змаганьняў — Век свой дарэмна пражыць, радасьць жыцьця не адчуць.
(Пэнтамэтры)'1
Адчувалася таксама імкненне паэта паспрабаваць свае сілы ў класічных формах верша (“Актава”, “Трыялет”, “Канцона”, газэла “Ня будзь адзінокім”, санеты “Возера”, “Развагі”). Усе гэтыя вершы створаныя ў форме пратэсту і супрацьстаяння катастрафічным падзеям XX стагоддзя. Такім зваротам да класікі, антычных паэтаў Клішэвіч сцвярджаў існаванне вечнага,