Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
(О зямля, о нямая плянэта)'9
У некаторых вершах паэт шчыра прызнаецца, што ён, песіміст, адчувае “духовы надлом”, адзіноту “між людзей і без людзей...” Аднак гэты “духовы надлом” раствараўся ў вышынях творчасці, бо ведаў паэт, што на гэтым бязлітасным шляху зямлі жылі і пакутавалі вялікі Дантэ, выгнанніцкі лёс якога нагадваў Клішэвічу ўласна перажытае (“I на шляху выгнанца ты // Зямное бачыў толькі пекла...”), і сусветнавядомаму паэту ён прысвяціў верш “АДантэ”, мудры Сакрат, які на вачах у шматлікіх вучняў бясстрашна выпіў кубак атруты (“Сьмерць Сакрата”), геніяльныя Янка Купала і Якуб Колас (вершы “Сьмерць Янкі Купалы”, “Памяці Якуба Коласа”). Глыбокі водгук у душы беларускага паэта знаходзіла творчасць класікаў, асабліва антычных заходнееўрапейскіх (Анакрыён, Лукіян, Платон, Шэлі, Шылер, Гётэ), многія радкі якіх ён перакладаў на родную мову.
Вершы Клішэвіча розных гадоў друкаваліся на старонках эмігранцкіх часопісаў (“Шляхам жыцыдя”, “Баявая Ускалось”,
18 Туга па Радзіме. С. 277.
19 Архіўная кніга. С. 217.
“Шыпшына”, “Беларуская думка”, “Веда”, “Прыйсьце”, “Сакавік”). Газета “Бацькаўшчына” (1953, № 41—42) змясціла цыкл выбраных вершаў паэта, прысвечаных жонцы і духоўна блізкаму сябру Марыі Клішэвіч (“Беларускаму народу”, “На Усходзе хмары чорныя праходзяць”, “Разьвітаньне”, “Сад”, “Жураўлі”, “Возера”, “Час”, “Тэзей”, “На пляжы”, “Рым”, Што на сьвеце людскія ахвяры””, “Навошта я пішу”, “Хочаш плач”). У часопісе “Шыпшына” Клішэвіч апублікаваў верш Тодара Кляшторнага “Сад” (“Люблю твой ціхі, сумны голас”), вынесены ім з Мінскай турмы пасля расстрэлу гэтага таленавітага паэта.
Задумваючыся над перажытым, над сваімі “танталавымі мукамі”, шматпакутным лёсам Бацькаўшчыны, Клішэвіч прыходзіць да сумнай высновы, што Беларусь, у мінулым магутная еўрапейская дзяржава, падобна некалі слаўнаму Рыму (“Рым”), што “класічна сам прыйшоў да заняпаду”, таксама набліжаецца да свайго канца. Аднак гэтыя супярэчлівыя імгненні роспачы, безнадзейнасці адступалі, змяняліся верай у несмяротнасць народа. У прачулым вершы “Сыны” паэт, наадварот, выказвае спадзевы, што яго нашчадкі будуць жыць у садзе-Беларусі, і ён бачыць “родных, мілых дзяцей” кветкамі ў ажыўшым вясновым садзе на бацькоўскай зямлі, над якой звініць радасць “залатой пары”.
Можа для вас, дарагіх,
Казкаю радасьць прарочыць?
Мне асьляпіла на міг Ласкай дзіцячаю вочы...
( Сыны)20
Многія вершы Клішэвіча ўвайшлі ў анталогію беларускай паэзіі, выдадзеную ў Мюнхене (1955) пад назваю “Ля чужых берагоў”. Першы асобны зборнік вершаў паэта быў апублікаваны ў Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі) у 1964 годзе пры спрыянні Саюза беларуска-амерыканскай моладзі (СБАМ) з асабістай падзякай аўтара, Ён даў кнізе сімвалічную назву “Далячынь” і змясціў там большасць вершаў, напісаных у 30— 50-х гадах. Гэты першы паэтычны асобнік Клішэвіча рэдагаваў і выдаў у сваёй друкарні “Адгук” Я.Золак. У аснову “Далячы-
20 Клішэвіч У. Далячынь. С. 46.
ні” былі пакладзеныя таксама вершы з рукапіснага зборніка Клішэвіча “Мора гневу”, напісанага паэтам за гады жыцця ў Еўропе і Азіі.
У архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) захоўваюцца два варыянты гэтага зборніка — рукапісны і друкаваны на машынцы, з невялікай прадмовай аўтара: “Многа часу канула ў вечнасьць, а за гэты час зроблена надта мала. Невялікі зборнік — падлік жыцьця, працы і настрояў ў Эўропе і Азіі. Аўтар. 25 сьнежня 1947”21. Цяпер вершы і пераклады Клішэвіча са зборніка “Мора гневу”, якія не ўвайшлі ў “Далячынь”, і тыя, што захоўваюцца ў Нью-Ёркскім архіве фундацыі П.Крэчэўскага, апублікаваныя ў “Архіўнай кнізе” (“Вечна сьмяюцца і плачуць”, “Да вас, палі, лясы і сёлы”, “I жыцьцё і нямая трывога”, “Кажуць мне, што я сьмяюся мала”, “He кажы ты болей мне аб шчасьці”, “О зямля, о нямая плянэта”, “Сумная песьня”, “Тое ў вечнасьць паспела адплысьці”, “Увесь мінулы час”, “У забоі”, “Я нічому цяпер не дзіўлюся” ды інш.). Гэта пераважна вершы, напісаныя ў саракавыя гады — перыяд драматычнаўпадніцкіх настрояў паэта, час, калі ў мінулым “засталіся крыжы”, а сёння “ў большай сябе адчуваю бядзе, // Бо нікому я нават ня трэба...” Падобныя настроі яскрава прасочваюцца ў вершы “Сяднёў і я”, дзе раскрываюцца блуканні беларускіх паэтаў у пошуках працы па агромністым і абыякавым Нью-Ёрку. У TaKia хвіліны роспачы асабліва балючым рабілася адчуванне: “Хто на векі-вечна Бацькаўшчыну кіне // шчасьця не спаткае на зямлі нідзе...”
Вершы Клішэвіч працягваў пісаць і далей, але найвышэйшым дасягненнем яго творчасці пазнейшага перыяду (60—70-я гады) стала манументальная паэма “Васіль Каліна”, выдадзеная ў Лондане ў 1965 годзе. Яна складаецца з 10 раздзелаў, напісаных дзесяцірадкоўямі традьшыйным беларускім вершам. Твор гэты карыстаўся вялікім поспехам у суайчыннікаў замежжа. На выхад паэмы часопіс “Беларуская думка” (1965, № 8) змясціў водгукі літаратараў: “Яна (паэма) належыць да тых твораў, каторыя чытаюцца па некалькі раз. Вашая паэзія, як крыніца жывой вады, нурцуе між моднага мадэрнізму. Гэта — вялікі ўклад у нашу нацыянальную літаратуру...” (К.Акула).
21 Архіўная кніга. С. 210.
“Вельмі цешуся з выхаду ў сьвет твае паэмы “Васіль Каліна”. Гэта сапраўды каштоўная літаратурная праца, якая займае ў скарбніцы нашае мастацкае літаратуры на эміграцыі адно з першых месцаў...” (А.Змагар). Міхась Кавыль параўноўваў Клішэвіча з Лермантавым і Грыбаедавым. “У “Васілю Каліне”, як і ў ‘Торе от ума”, — адзначаў Кавыль, — шмат такіх пэрлаў, якія, думаю, будуць жыць у народзе як пасловіцы: “Радні ты іх ці не радні, а ўсё ж яны з адной радні”, “Ніякай радасьці не маю і мець назолы не хачу”, “На тварах радасьць не цвіце, калі пустэча ў жываце” і шмат іншых. Ёсць і ўдалыя метафарычныя сказы, а галоўнае — палёт думкі, шырыня, размах. Маладзец ты, скажу па совесці. Хвалю. Золак збіраецца напісаць артыкул пра тваю творчасьць. Твой М.Кавыль”22. (Артыкул Я.Золака “Чытаючы “Далячынь” і “Васіль Каліна” У.Клішэвіча” быў змешчаны ў часопісе “Беларуская думка”, 1965, № 8. — Л.С.)
Паэму “Васіль Каліна” можна назваць вершаваным раманам ліра-эпічнага накірунку і па аб’ёме, і па глыбокай змястоўнасці. Аўтар разгортвае шырокую панараму жыішя беларускага грамадства першай паловы XX стагоддзя, выяўляе індывідуальнапсіхалагічныя якасці галоўных герояў — прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, выхадцаў з сялянскага асяроддзя, паказвае іх непаўторны духоўны свет, драматызм лёсаў.
У паэме (дарэчы, аповед у ёй вядзецца як аб’ектывізавана, так і ад аўтарскага “я”) некалькі лірычных вымярэнняў часу і месцаў дзеяння: поўдзень Случчыны, дзе нарадзіліся і жылі галоўныя героі твора, Мінск 30-х гадоў, студэнцкія асяродкі Вышэйшага педінстытута і Мінскай кансерваторыі, куды адпаведна паступілі на вучобу Васіль Каліна і Галіна Шэлег. Далей — Смаленск, Дняпро, Палессе, Сож, мясціны, дзе працаваў на летніх вакацыях Васіль з навуковай экспедыцыяй прафесара Глебава, а затым Мінская турма, Гулагаўскія этапы, Калыма, капальня Ат-Урах. Гэта тыя мясціны і гады, на прасторах якіх пульсуе памяць аўтара твора, шмат у чым біяграфічнага, цікавага неардынарнасцю асабістых чалавечых лёсаў, а таксама гістарычнымі вехамі, падзеямі, перажытымі краінай. Жывучы у далёкай сонечнай Каліфорніі, дзе ніколі не бывае зімы, Клішэвіч думкамі пераносіцца на радзіму, узнаўляе падзеі трыцца-
22 Голас Радзімы. 1994. 10 сакавіка.
цігадовай даўніны, і моц паэтычнага натхнення лёгка і нязмушана водзіць яго пяром.
На поўдні Случчыны багатай, сярод палёў і сьпелых ніў, Дзе клён шумеў над беднай хатай, — Васіль Каліна ціха жыў.
Там дзед яго пражыў жыцьцё 1 адыйшоў у нябыцьцё.
Ды толькі помнік — крыж пахілы — Жыцьцю дзядоў і іхным мукам Стаяў адзін, як сьведка ўнукам, Ускрай зарослае магілы...23
Асноўная лірычная плынь твора, аўтарскія адступленні, праз якія яскрава выяўляюцца філасофскі роздум і светапогляд самога паэта, замілаванасць да роднага краю, характарыстыка галоўных герояў ад дзяцінс'тва, ранняга юнацтва да студэнцкага сталення раскрываюцца на працягу першых раздзелаў паэмы. Аўтар імкнецца паказаць лепшыя працоўныя традыцыі, звычаі, побытавы лад сялянскай сям’і, тыя маральныя асновы жыцця беларусаў, на якіх выхоўваўся Васіль Каліна, гартаваліся нацыянальная свядомасць, самакаштоўнасць асобы галоўнага героя. Гэта і песні маці, казкі, паданні роднай зямлі, вераванні і абрады. Маляўнічы, цікавы каларыт іх паўстае праз аўтарскае апісанне хрысцінаў, якія адзначалі на святой нядзелі Сцяпан і Арына Каліны з радаснай нагоды народзінаў сына. А з якой замілаванасцю згадвае аўтар любыя з маленства лясы, лугі і палеткі, рэчкі і крыніцы, беларускую восень, зіму, вясну і лета, сярод якіх гадаваўся ён сам ды галоўны герой паэмы.
Прыемны белы сьнег зімою 1 моцны студзеньскі мароз, Калі ўздоўж вуліц чарадою Рады прыбраныя бяроз Стаяць у срэбранай красе, Як вецер ласкава трасе Дадолу мяккія пушынкі I як ссыпаюцца рупліва Сьняжынкі к сонцу пералівам, Калі калышуцца галінкі...24
23 Клішэвіч У. Васіль Каліна. Лондан, 1965. С. 7.
24 Тамсама. С. 17.
Усё гэта з дзяцінства фармавала характар Васіля Каліны, у якім аўтар увасобіў тыповыя рысы беларусаў: працавітасць, памяркоўнасць, спагадлівасць, шчырасць, шчымлівую любоў да ўсяго роднага “і вечна сумную трывогу, // незразумелую нікому...” Далей, на працягу наступных раздзелаў, характарыстыка галоўнага героя “абрастае” новымі рысамі, падрабязнасцямі, дапаўняецца ўласцівасцямі, абумоўленымі вонкавымі, агульнагістарычнымі падзеямі. Праз Беларусь кацілася Першая сусветная вайна, пачалася акупацыя кайзераўскімі войскамі, адбыліся лютаўская і кастрычніцкая рэвалюцыі, белапольская акупацыя, грамадзянская вайна, падзел Беларусі, памятны для ўсіх беларусаў 25 Сакавік, антыбальшавіцкі Слуцкі збройны чын, у якім удзельнічаў і загінуў бацька Васіля — Сцяпан Каліна, — аўтар пункцірна праводзіць усе гэтыя значныя вехі нацыянальнай гісторыі праз вясковае дзяцінства галоўнага героя. Застаўшыся з маці, сялянкай-удавой, Васіль прайшоў усе ступені сіроцкай вясковай школы, якая, хоць і вельмі цяжкай была, скупой на радасці, але дапамагала “вырошчваць поглядаў асновы”, разумець складаныя з’явы ў гэтым супярэчлівым свеце, прыглядацца да падзей, вучыцца жыццю. Але такой навукі не ставала. I аўтар выводзіць свайго героя з вясковага кругабегу дзён у вялікі свет пазнання. Ад асэнсавання філасофскіх ідэй, тэорый, светапогляду знакамітых — Сакрата, Спінозы, Бэрклі, Канта, Фоербаха, Шапэнгаўэра — да непрымання “цёмных ідэй Маркса”, тэорыі надчалавека, “праклятага духу Макіявелі”, асуджаных Дастаеўскім учынкаў Раскольнікава і Смердзякова.