Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
А час быў няроўны, такі Няпэўны, з душком панэгірыка. Крывілі душой мастакі 1 плакала бедная лірыка. Я хворае сэрца лячыў, Сьлязьмі мая песьня сачылася.
На нітцы вузлы я лічыў, А нітка з жыцьцём ня лучылася...
(Адмысловая нітка)'
Перажыта шмат, а боль да скону. Дні, гады адгрукалі вайной.
Браў разгон я — ня было разгону, Ня гучэла слова навіной.
(Веснавыя настроі)1
1 хоць “ня гучэла слова навіной”, не было “разгону ў паэзіі”, аднак вершаў рытарычных, заказных, на тэму дня пісалася шмат, і ў 30-х гадах Рыгор Крушына падрыхтаваў да друку два зборнікі: “Паэзія чырвонаармейца” (выдадзены ў 1931 г.) і “Шкумат пачуцця” (так і не пабачыў свету). Вершы, апавяданні, крытычныя артыкулы, пераклады Крушыны гэтага часу маюць выразны адбітак 30-х гадоў, згубных для высокага творчага натхнення, пра што можна меркаваць нават па назвах асобных твораў: “Партыя, слухай!”, “Галасуем”, “Расцвітае ўсё навокал”, “Усе на выбары”, “Спеў з Дняпра і Нёмана”, “Навагодняя ёлка”. Такія вершы — даніна афіцыйшчыне, павярхоўнай, лозунгавай дэкларацыйнасці, якія нічога не давалі ні паэту, ні чытачу. 3 той жа афіцыйнай савецкай літаратуры былі і пераклады Крушыны: “Песня пра Сталіна” (М.Рыльскага), “Пастух Міхась” (С.Міхалкова), “У маўзалеі” (Джамбула), “Паводзіны Уласа Лабатраса” (У.Маякоўскага), “Песня пра Мамлакат” (Л.Высоцкай), “Дзень выбараў” (М.Асеева), “На майдане” (П.Тычыны), хоць перакладаў ён і некаторыя класічныя рэчы Бальзака, Міцкевіча, Лесі Украінкі.
Магчыма, разуменне асаблівасцяў небяспечнага часу, імкненне абмежаваць сябе пэўнымі тэматычнымі рамкамі ў творчасці, а таксама знаходжанне ў Маскве (вучоба ў інстытуце кінематаграфіі) выратавалі Крушыну, які ў 1934 годзе стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, ад сталінскіх рэпрэсій. Свой погляд на творчы працэс 30-х гадоў пазней ён выкажа ў вершы “Палітык ці паэт”:
Калі ў душы крычыць палітык, — Паэтаў голас нікне, гіне.
1 Крушына Р. Сны і мары. Нью-Ёрк—Мюнхен, 1975. С. 11.
2 Крушына Р. Вясна ўвосень. Нью-Ёрк—Мюнхен, 1972. С. 114.
I вершы вэрхалам агітак Пяюць партыйнай верхавіне...
Ды і ў яго паэзіі гэтага часу, як вызначыў сам паэт, “нешта тлела, курэла, трашчэла, гасьлі подзьмухам іскры ўначы”, “крычаў і крочыў пан палітык”. А сэрца ўпотай прагла красак, у душы выспявала жаданне спяваць, як хацелася, як настроена была лірычная муза паэта. Аднак не можа мастак, скаваны страхам, пісаць ад сэрца. Ён павінны падпарадкоўвацца абставінам свайго часу. А які гэта быў час, асабліва для паэтаў, Крушына згадае пазней у вершы “3 далёкай Поўначы”, дзе балючым словам успомніць сваіх сяброў, што апынуліся ў Гулагу. Адны з іх загінулі, другія выжылі, трапілі на чужыну. Тыя, што засталіся на радзіме, апынуліся ў творчай несвабодзе. А былі і такія, што не здолелі вырвацца з абдымкаў улады. I нездарма пазней, на эміграцыі, Крушына ў свой першы том “Выбранага'’ (НьюЁрк, 1957) прапанаваў толькі некалькі вершаў, напісаных у 20— 30-х гадах, паводле якіх можна меркаваць аб сапраўдным таленце, што прабіваўся ў такія неспрыяльныя для паэзіі часы. Вершы гэтыя (“Ля ракі”, “Ластаўка”, “На прадвесьні”, “Злое шчасьце”, “Мне шкада”, “Вячорны сьпеў”, “Падарунак”) сведчылі таксама, што паэт імкнуўся вырвацца праз устойлівыя догмы на прастор вольнага мастацтва, дзе нязмушана гучалі самыя разнастайныя матывы. Паэту хацелася “без крыку, з простым імем да хараства ісьці”, што разыходзілася з крэда савецкай паэзіі 30-х гадоў. Яго Муза мела “злое шчасце”, якое прадвызначыла драматычны лёс мастакана самым пачатку творчага шляху — быць паняволенай птушкай (салаўём) у клетцы. Гэты сімвалічны вобраз паэта, які не мае свабоды творчасці, узмоцнены другім метафарычным вобразам — прыгожай кветкі, вырванай з роднай глебы (“Мне шкада”). Цяжка аўтару, як таму загнанаму ў клетку салаўю, апынуцца ў ланцугах цэнзуры, але яшчэ цяжэй быць адарваным ад Бацькаўшчыны. Ужо тады паэт прадбачыў свой выгнанніцкі шлях, які пачаўся ў 1944 годзе. (Жыў напачатку ў Германіі, затым у ЗША, дзе і памёр у 1979 годзе. Пахаваны на беларускіх могілках Саўт-Рывера, штат Нью-Джэрсі.)
1	на гэтым шляху, у многіх паэтычных зборніках паўстае вобраз выгнанца, ужо вольнага паэта, але з параненым сэрцам, якога мы бачым у самых розных абліччах: чорнай лебедзі з
перасечаным крылом, удовага бусла, дзікай крушыны, перасаджанай з лясной глушы ў цывілізаваны сад. I ўсюды, дзе б ён ні быў, у якія краіны ні прыводзіў яго вандроўніцкі лёс, у душы паэта дамінавала балючае: “Зямля чужая не сагрэе // Таго, хто любіць родны край...”
Крушыне лес далёкі сьніцца, Нядоляй нудзіцца сваёй.
I сыіеюць воўчыя чарніцы Яшчэ гарчэйшыя на ёй...
(Крушына)3
Так канчаткова ўдакладніўся і замацаваўся літаратурны псеўданім паэта — сціплай беларускай крушыны, з горкімі, як слёзы выгнанца, ягадамі (верш “Крушына” напісаны ў 1945 г.). 1 пазней, удалечыні ад Бацькаўшчыны, не раз у яго вершах будзе згадвацца вобраз крушыны (“Хачу я на Случчыне // Прачнуцца крушынаю...”)-
За трыццаць гадоў актыўнай творчай працы на эміграцыі Крушына выдаў сем паэтычных зборнікаў, напісаў шэсць цікавых, змястоўных паэм, займаўся форматворчасцю (упершыню ўвёў у беларускую літаратуру такія віды верша, як паліндром, туюг, газэлі, канцона, японскія танкі, пісаў санеты, трыялеты, рандо, актавы, тэрцыны, працягваючы пачатае М.Багдановічам, У.Дубоўкам, Я.Пушчам). Друкаваўся ў многіх эмігранцкіх беларускіх выданнях: “Шляхам жыцця”, “Пагоня”, “Шыпшына”, “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”, “Божым шляхам”, “Конадні”, “Сакавік”, “Бацькаўшчына”. Як празаік Крушына (Кастусь Рамановіч) напісаў апавяданне “Чорныя Дразды”, успаміны “Вогнішча”, “Пагібель праз жарты”, нарысы “Шумавінне”, “Паэзія геолагаў”, крытычныя артыкулы “Барыс Мікуліч”, “Сымон Будны”, “Паўлюк Шукайла”. У 50—60-х гадах працаваў на радыёстанцыі “Свабода” ў Мюнхене, займаўся грамадскай і рэдактарскай дзейнасцю, быў адным з заснавальнікаў Беларускага інстытута навукі і мастацтва у Нью-Ёрку (1951), з’яўляўся адзіным прадстаўніком ад беларускай пісьменніцкай эміграцыі ў Міжнародным пэн-клубе.
Індывідуальна-творчае развіццё Крушыны як паэта, змест і эстэтычны лад яго вершаў змяняліся па меры асэнсавання аўта-
5	Крушына Р. Выбранае. Нью-Ёрк—Мюнхен, 1957. С. 17.
рам жыцця ў вольным свеце, набыцця сапраўднай свабоды слова. Эміграцыя, з аднаго боку, зняла покрыў забароненасці на слова, з другога — напоўніла сэрца паэта такім смуткам і тугою па родным, пакінутым, што нельга было не выказаць гэта ў шматлікіх вершах, якія выліваліся з душы вольна і нязмушана (“Стаю над памяцяй разрытай // Як той бяз ветру млын...”). Адкрыліся новыя тэматычныя гарызонты. Куды знікла афіцыйшчына, павярхоўнасць, лозунгавасць пачатковага, падсавецкага перыяду творчасці. Перад намі ўжо ў вершах зборніка “Лебедзь чорная” (выдавецтва “Пагоня”, 1947) паўстае пранікнёны лірык, які пачаў “свой шлях ціхай песьняй адмерваць”, выказаў непазбыўны боль і тугу па назаўсёды пакінутай радзіме, якая амаль дашчэнту знішчана вайной, а тысячы беларусаў параскіданыя па ўсім свеце, як тыя параненыя лебедзі, не маюць змогі падняцца і паляцець у родны край.
Лебедзь чорная — Гэта ж нашае жыцыдё. У ноч бяззорную Мы — апаўшае лісьцё. Адарваныя
Ад Палесься мы зусім, Наш каханы край
Песьцім песьнямі і сьнім...
(Лебедзь чорная)^
Такія ж матывы гучаць і ў вершы “Маім братам”, дзе паэт, звяртаючыся да беларусаў-выгнанцаў, выказвае свае і іх горкія пачуцці (“Вядзе нядоля шлях віты, // Бяздомных гоніпь па чужыне, // I я і ўсе мае браты // Жывём на лепшым успаміне...”). I далей, у наступных паэтычных зборніках, якія выдаваліся ў Нью-Ёрку—Мюнхене (“Выбраныя творы”, 1957, “Вячорная лірыка”, 1963, “Хвіліна роздуму”, 1968, “Вясна ўвосень”, 1972, “Дарогі”, 1974, “Сны і мары”, 1975), паэт найперш пераасэнсаваў свае погляды на прызначэнне паэта і паэзіі, пакінуўшы ўсё ж у іх аснове ранейшае, юнацкае: “роднае слова, пашырайся” і гэтым беларускім словам апісаў гісторыю і красу радзімы, экзатычную прыгажосць чужых краін, чалавечыя пачуцці, перажыванні, узвышанае і зямное каханне.
4	Крушына Р. Лебедзь чорная. (Б.м.), 1947. С. 3.
Усе паэтычныя кнігі Крушыны ўяўляюць сабой не збор розных вершаў, напісаных у розныя гады, а адзіную, цэласную сістэму дачыненняў і ўзаемасувязяў паэта з навакольным светам, сістэму, якая фармавала яго асобу на пэўных этапах, узбагачала духоўнаэстэтычна. Адзінай яго палітыкай стала настальгія па Бацькаўшчыне, вернасць роднай мове. У гэтым ён стаў самым шчырым і адданым нацыяналістам, і нацыяналізм гэты праяўляўся ў яго паэзіі прасветлена-лагодна, так, як снаваўся ў сэрцы. Паэт разумеў — вяртання назад няма, жыў і ўспрымаў чужую культуру, прыгажосць свету, дзе заўсёды жыла Беларусь. Мусіць, няма ніводнага верша з усіх зборнікаў, дзе хоць нейкай рысачкай, дэталлю, успамінам не прысутнічала б радзіма, як ціхі сум, адхварэлы боль, нязгасная, але светлая туга. Аднак творчасць Крушыны не перайшла ў трагедыйную танальнасць.
У яго кнігах, як і ў іншых аўтараў, на сцэну выходзіць галоўны мастацкі вобраз — лірычны герой, які становіцца псіхалагічным цэнтрам усёй яго творчасці — адзінага і цэласнага мастанкага свету. У кнігах няма падзелу на цыклы па фармальным жанрава-тэматычным прынцыпе. Кожная з іх — своеасаблівы раздзел, які раскрывае змест і этапы ўнутранай эвалюцыі лірычнага героя, перыяды яго развіцця і станаўлення як асобы. Праблема ўласнага лёсу, як і лёсу Бацькаўшчыны, шляхоў-дарог становіцца адной з асноўных у роздуме паэта аб прызначэнні паэзіі. Ідэя дарогі, як ні ў аднаго з пісьменнікаў-эмігрантаў, набывае важнае значэнне, бо дарогі Еўропы, Азіі, Амерыкі, па якіх вандраваў паэт і якія апісваў беларускім словам, выклікалі ўпэўненасць, што і Беларусь будзе жыць, як жыве ўвесь цывілізаваны свет. Гэтыя “сны і мары” — своеасаблівыя сімвалы паэтаў-выгнанцаў, іх духоўны стан. У Рыгора Крушыны гэта назва цэлага зборніка, дзе сны і мары вар’ююцца, набываюць розныя вызначэнні, сімволіку, складаную поліфанію героя, “двайніка” аўтара, які можа набліжацца ці аддаляцца, супрацьстаяць паэту як чалавеку, але без якога не можа быць поўнага выказвання, адлюстравання духоўнага пачатку асобы паэта і лірычнай тэмы. Крушына пазбягаў адкрыта ідэалагічных пабудоваў у сваіх вершах. Як лірычны паэт, ён ужываў іншыя сродкі мастацкага асэнсавання рэчаіснасці, выказвання сваіх поглядаў. Ён стварыў сваю філасофію асобы, у цэнтры якой — роздум пра тое, што сабой уяўляе чалавек, выгнанец, што ён адчувае, трап-