Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
ляючы пад уздзеянне зусім іншых маральных і матэрыяльных каштоўнасцяў у вольным свеце (“Але я ўсё ж гатоў вучыцца, як пазнаваць красу, // Хай доля скочыла ваўчыцай, // Я долю панясу...”). Як вядома, лірыка не належыць да тых галінаў мастацкай творчасці, якія адкрыта, “у лоб” навучаюць жыццю, ставяць вострыя надзённыя праблемы. У лірыцы галоўным чынам замацоўваюцца, адлюстроўваюцца перажыванні душы лірычнага героя і самога паэта, які стварае вершы на адзіноце, эксперыментуе, шукае свае формы, каб паўней выказаць сябе, свае пачуцці, думкі, убачанае і перажытае.
У многіх вершах, напісаных на пачатку эміграцыі, Крушына абвесціў прынцып вольнага ад палітыкі і ўладаў мастацтва. Вызначаючы сваё паэтычнае “я”, творчую індывідуальнасць, паэт разумеў мастацтва слова, літаратуру наагул як споведзь, у якой раскрываецца душа мастака. Галоўная задача паэта, згодна з Крушынам, палягае ў тым, каб вызваліць тыя глыбіні духу, якія засланяліся афіцыйна-кан’юнктурнымі, наноснымі з’явамі вонкавай рэчаіснасці, адысці ад безаблічанага “мы” і сцвердзіць веліч, шматграннасць філасофскага паняцця “я”, далучыцца да боскай гармоніі свету, мець Бога ў душы (“трэба яго адчуваць у сабе, у істотах зямных, у прасторы...”). У вершы “Азь есмь” паэт сцвярджае:
Я — сіла
3 розумам і хараством, Арыгінальны Я індывідум. Я — ганаровы,
I усё тут маё, і зямля мая, I словы мае — шчыт і пакровы. Я — гучнагалосы, Я і нямы I узьняты,
I зганьбаваны часам.
I ў космасе Я,
I на морскім дне,
I ў дыханні жывым, нясуцішным. Душа-бунтарка пярэчыць мане I хвалюецца даўнім і прышлым...
(Азь есмь)5
Прызначэнне паэта — найперш служыць сваім мастацкім словам людзям, выводзіць іх з шэрага, сумнага, цяжкага існа-
вання (“Я не хачу бачыць хмары, // верадзіць мой чысты зрок!..”), супрацьпаставіць яму высокія парыванні душы, каханне, любоў да радзімы, красы прыроды, вольнай стыхіі, жаночай прыгажосці.
Мне карцела падняцца на хвалях, 3 вышыні адчуваць глыбіню, Бачыць сьвет у прыгожых каралях... Я ўзьляцеў. Я і мрою, і сьню...
(На ўзмёце)ь
Залатая паэзіі арка.
Я хацеў бы прайсьці праз яе, Каб пачуць, як хвалюе Пэтрарка I як наша сучаснасьць пяе...
( Санэт)1
Я цьвет Палесься бачу ў сьне, Сьпяваю вёску, лес і поле...
(Туга па вясьнеў
Так паступова раскрывалася паэтычнае крэда аўтара, этычна-эстэтычны накірунак яго лірыкі, пазначанай суб’ектыўнасцю, камернасцю. Як ні адзін з эмігранйкіх паэтаў, Крушына аб’ехаў амаль усе краіны свету і побач з настальгічнымі матывамі (зборнік “Лебедзь чорная”) выказаў радасць ад сустрэч з нязведаным, шчырае захапленнне прыгажосцю свету (зборнік “Дарогі”), шмат раздумваў, параўноўваў лад і ўзровень жыішя на Бацькаўшчыне і на замежжы (зборнікі “Хвіліна роздуму”, “Вясна ўвосень”), будаваў “палацы фантазіі”, жыў снамі і марамі, зямным, пачуццёвым каханнем да жанчыны і ўзвышаным да роднай Беларусі. якая здалёк паўставала ў арэоле святасці і пакутніцтва. Усё гэта станавілася тэматычным “вытворчым полем” яго паэзіі, на якім вырасталі лірычныя вершы, красавала разнастайнымі фарбамі, славілася выдатнае беларускае слова.
Няхай гучыць яно прыгожа і шчасьліва, Бо шчыры Бог у роздуме маім. Бог хараства, дабра!
6	Крушына Р. Сны і мары. С. 10.
7	Тамсама. С. 18.
8	Тамсама. С. 51.
Бог мрояў і каханьня!
Нясу я слова ў сьвет
I сам я ў слове новым
Знаходжу захапленьне, сэнс жыцьця.
Жыву — пяю
Я — у коле каляровым
Маіх пачуццяў, думак, адкрыцця.
(Архафон)’’
У многіх вершах, дзе прыадчыняецца творчая лабараторыя паэта, аўтар сцвярджае, што паэзія — гэта сад, які пры натхненні цвіце словамі, прыгожымі летуценнямі, песнямі, непераможна-маладым духам імкненняў і хаценняў. Роднай мовай паэт вітае ўсё жывое, радкі бягуць ручаямі, спяваюць аб сініх валошках, дарагіх вобразах, пакінутай радзіме. Ён увесь у пошуках новага кірунку ў жыцці, новых колераў і слоў-самацветаў. Паэт не стамляецца падкрэсліваць магутную сілу слова, якое нясе людзям святло, любоў, абуджае “прыгожы сьвет і ў хаме”. Паэт прызнае вышэйшасць мастацтва, якое апявае хараство, сцвярджае чалавечы, боскі сэнс у паэтычным слове.
Чалавек без сьвятыні — жывёла, Без паэзіі пуста і мёртва, Без любові —
Жыцьцё сумнакволае.
Хто бяз слова,
Той сьвет не разгортваў.
Слова — Бог.
Бог — Любоў.
Бачу слова ў любові.
А любоў на зямлі разьвінаецца ў слове...
(Як цудоўна на сьвеце, прыгожа)10
Крэда паэта выказана таксама ў змястоўных вершах “Слова”, “Цымбаліст”, “У каляровых эмоцыях”, “Веснавыя настроі”, “Пажоўклая кніга”, “Наш бурны век”, “Паэту-земляку”, у якіх яскрава паўстае вобраз мастака-творцы, які раз і назаўсёды
9 Крушына Р. Хвіліна роздуму. С. 63.
10 Крушына Р. Вячорная лірыка. С. 75.
ўсвядоміў, што яго скарб “не там, на дне карыта, а ў глыбіні людзкой душы” і што для паэта галоўнае — “жыць хараством, любоўю, цяплынёй”.
I нездарма ў прыгожым садзе паэзіі Крушыны пануе муза, якая набывае абліччы розных кветак у адпаведнасці з настроем і натхненнем паэта. Ён бачыць яе то букетам бахматых гваздзікоў, то ружай, то астрай белаю, лілеяй, ці раптам яна расцвітае вінаграднай лазой, рамонкамі, васількамі, або ўяўляецца маладой красуняй з кветкамі ў косах, як мара, як каханка — чыстая і песенная. Але бывалі роспачныя моманты, асабліва калі паэт страціў родную глебу, згасла натхненне, а муза — астра белая, сціплая прыгожая кветка роднага краю — апынулася на дарозе ў пыле, і сэрца паэта напоўнілася смуткам, жалем, болем, пакутлівым роздумам над страчаным. У такія моманты паэт шукаў словы-кветкі, каб яны былі “зельлем і замовай // на людзкое зло...” (“Прыйшла”, “Ты не чапай”, “На тэрасе”, “Напэўна забылі”, “Сьпяваюць родныя палі”, “Дзень замкнуўся”).
Метафарычнае ўвасабленне руху думак, настрояў, эмоцый аўтара і лірычнага героя праз вобразы кветак мае глыбокі падтэкст. Паэт, сцвярджаючы, што для мастака чалавек — аснова творчасці, раскрывае свой філасофскі роздум пра хуткаплыннасць жыцця, уплыў на чалавека згубных сілаў праз тужлівачорныя колеры (“чорныя ружы і тульпаны”, “чорныя кусты смародзіны, ажыны”). Васількі, рамонкі даюць надзею на спатканне з радзімай, паняцці дабра і шчасця паэт увасабляе ў вобразах белай і чырвонай ружаў. Гэты роздум пра жыццё, пра вечнае і часовае, лёс творцы, яго душэўны стан атрымліваюць у вершах Крушыны своеасаблівае рэчавае ўвасабленне. У такім разе паэтычныя вобразы не страчваюць сваёй пластычнасці, эмацыйнай афарбоўкі, пераводзяцца ў прадметна-эстэтычны рад, і чытач лёгка ўлоўлівае скіраванасць аўтарскага роздуму. Вершы прыходзяць з вышыняў натхнення, з радасці існавання, хваляванняў, ростаняў і сустрэч, мрояў, кахання, з любові да Бацькаўшчыны і роднага слова. Тады нарастае творчы настрой, як няўтольная смага, пяро завіхаецца, як серп на жніве, паэт спяшаецца збіраць збожжа слоў, абмінаючы “балота, зараслі калючак, каб зноў квітнеў сад паэзіі, чуўся “гаючы подых Беларусі”.
Паэту на чужыне заспакаеннем і ўцехай служаць не толькі ўспаміны, але і роднае беларускае слова, якім снуюцца з душы
вершы і якім ён моліцца за родны край (“Малітвай родная гаворка // I родны вобраз у ваччу. // Сярод чужых мне цяжка, горка...”). У многіх вершах (“Спадчына”, “Герань”, “Мне даруй”, “Белая нявіннасць”, “У засмучаных эмоцыях”, “Лятуценьнямі лунаю” ды інш.) паэт сцвярджае прыгажосць беларускага слова, згадвае яго гісторыю не толькі праз Купалавы вершы, але і праз дарагія вобразы радзімы, спявае ім у “святынях мастацтва”.
Я малюся, каб слова маё Ня было між тупых і ў загане, А каб мела яно гастрыё
I ўшчапляла ў народзе каханьне. Каб сьмяяцца і плакаць маглі I, як дзеці, наўскрык захапляцца, Каб паважна на нашай зямлі Шанавалася творчая праца...
( Мне даруй)"
Муза паэта прайшла складаны жыццёвы шлях, адчувала сябе бяздомнай, перажыла буры-штормы, маразы, жах і сум, але нязменна летуцела над Беларусяй, каб дакрануцца да крыніцы родных вобразаў, фарбаў, гукаў. I хоць бывалі дні, “як дэмана пракляцце”, аднак не кінуў паэт сваёй Ліры, як не выракся роднай мовы. Цяпер, жывучы ў Нью-Ёрку, дзе лірыка не можа “на голым урбанізме // Прыгожа, пышна краскаю цьвісьці”, паэт, хоць і ўражаны нябачанай веліччу агромністага горада, аднак ягоная муза зноў і зноў звяртаецца да недасяжнай цяпер айчыны.
Палескіх гушчараў Ён мовы ня кінуў.
Ня страціў тых чараў
На бруку Брукліну...
(Лпостал каханьня)12
3 гадамі паэт і ў чужой краіне знайшоў сваю радасць і ўцеху, аднак з усіх сваіх цікавых і радасных дзён ён імкнуўся “да сівых
11 Крушына Р. Вячорная лірыка. С. 17.
12 Тамсама. С. 95.
курганоў старасьветчыны, // да зямлі, што завуць Беларусяй”, але ўжо не чорная, а белая туга запанавала ў яго сэрцы, смутак “стаўся лёгкім і сагрэтым”.
Усё, што я марыў і некалі сьніў, Збылося, хоць з болем радзіму пакінуў. Я выйшаў у сьвет, я свой шлях адчыніў Да сонечных вёснаў і добрых спамінаў.
(Сны і мары)13
Але ўсё гэта не азначала, што Крушына пачаў ствараць лёгкія, безыдэйныя песні. У вершах “Немы лірык”, “Восеньская элегія”, “Пустэча”, “Індывід”, “Круць-верць”, “Абстракныя”, напісаных у розныя гады, як галоўнае для аўтара сцвярджаецца думка, што ў кожны свой верш паэт мусіць укладваць душу, мусіць знаходзіць такія словы, якія б краналі, захаплялі людзей (“не знайшлі мы ў сто каратаў слова, а яно існуе на зямлі...”)-
Аўтар не можа спадобіцца модным паэтам, якія пад шыльдай мадэрнізму сыплюць у рыфмаваныя радкі словы-медзякі, выдаючы іх за скарб і золата. Але такія песні без сэнсу, без душы — бліскучыя бразготкі, якія нікога не кранаюць, нічога не даюць людзям. Крушына не ўспрымае такіх песняў, тым больш калі іх спяваюць з крыўляннем, бясконцымі паўторамі аднаго і Ta­ro ж радка ці слова. Ён выступае супрань прымітыву, паўтораў, адмаўляе пустыя, прадажныя песні, напісаныя на патрэбу дня. Паэт упэўнены, што “натхненьне не купляецца”, разумеючы, аднак, што не ўсе аўтары зберагаюць, праносяць свой талент праз масткі сапраўднага мастацдва. I хоць ён перакананы, што гэтая “маскультура” ніякім чынам не можа стаць альтэрнатывай сапраўднаму мастацтву, аднак унутрана не пазбаўлены сумневаў, супярэчлівых пачуццяў, што сёння амаль нікому не патрэбныя змястоўныя, а тым больш тужлівыя песні выгнанніка. I ўсё ж, пераадольваючы гэтыя хвіліны бязвер’я, безнадзейнасці, паэт знаходзіць у творчасці той гаючы нектар, што поіць усё жывое, што не дае душы зарастаць абыякавасцю. Трэба толькі нястомна шукаць празрыстыя крыніцы, з якіх струменіць натхненне, тварыць у радасным прыйсьці таго, што жыве ў марах і сэрцы.