Пакліканыя
Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
Формы ўсходняга верша, найперш славутыя газэлі, выкарыстоўвалі паэты Сярэдняй Азіі, Блізкага Усходу, Індыі, Пакістана, персідска-таджыкскія паэты Саадзі, Хафіз, Джамі, азербайджанец Нізамі. “Газэля” Крушыны вытрымана ў класічным стылі, глыбока змястоўная па сваім патрыятычным пафасе, з зарыфмаваным у перадапошнім радку прозвішчам аўтара, і складаецца з васьмі двухрадкоўяў.
Няўсьцішна-горача люблю цябе, мой край. Твой голас з далечы лаўлкуў журбе, мой край.
I кожнай цьвет-галінкай і лістком
Крушына мне прыгадвае ў жальбе мой край.
Яшчэ ў маленстве піў я з малаком
Тваёй пяшчоты мёд. Люблю цябе, мой край.
(Газэля)™
Калі А.Салавей следам за М.Багдановічам адраджаў у беларускай літаратуры класічныя формы еўрапейскай паэзіі, то Крушына ў другой палове XX стагоддзя ўводзіў беларускае паэтычнае слова не толькі ў еўрапейскі, але і ў кантэкст класічнай усходняй паэзіі, апярэджваючы шмат у чым (у сэнсе фарматворчасці) наватарскія кнігі Алеся Разанава. Газэлі, японскія танкі29 і паўтанкі30, паліндромы31, туюгі32 Рыгора Крушыны вылучаюцна паэтычным майстэрствам, дакладным наследаваннем класічным усходнім формам верша, афарыстычнасцю, лаканізмам, глыбокай філасафічнасцю. Паэт даказаў, што беларускаму слову падуладныя любы эксперымент, любыя формы і
28 Крушына Р. Сны і мары. С. 42.
29 Манастрафічны пяцірадковы нерыфмаваны верш.
30 Хоку, манастрафічны трохрадковы верш, якім спрабуюць карыстацца некаторыя маладыя беларускія паэты (А.Глобус, М.Шайбак).
31 Верш, які можна чытаць справа налева і наадварот.
32 Верш з аманімічнай рыфмай, у якой спалучаюцца словы-амонімы, што гучаць аднолькава, але маюць розны сэнс.
жанры сусветнага мастацтва. У вершах “3 формай”, “Лірычная кантата” Крушына лёгка і нязмушана даводзіць чытачу дзіўную музыку беларускага слова, паказвае, як збіраюцца словысамацветы, словы-праменні для паэзіі, абгрунтоўвае, як мілагучна, прывабліва гучаць жывыя радкі, прыгожыя, багатыя, дасканалыя формы айчыннага слоўнага мастацтва, заклікаючы беларускіх паэтаў:
Няхай анамалія, нават ламаная, А я на яе пазіраю з пашанаю, 3 гарачай любоўю іду да яе, Яна мне заўсёды і ўсюды пяе: Паэзія — дзіўная музыка слоў, там моцна завязана сетка вузлоў.
Рандо, трыялеты, актавы, санэты, Газэлі, туюгі складайце, паэты! Прыгожыя формы бярэце, Багатыя і дасканалыя...
(Лірычная кантата)33
Але не толькі дзеля формы, паэтычных практыкаванняў пісаў Крушына такія вершы. Ён карыстаўся імі дзеля выказвання зноў жа сваіх пачуццяў да радзімы, як бы знаходзіў для іх увасаблення новыя словы, новы шматзначны сэнс.
Японка Цень-сум Тонка-танюсенька мне Ніць песьні прадзе. Як я вочы замружу — На хрэсьбінах бабчын сьпеў. Мой дзіўны настрой. Гейша грае на арфе.
I — радасьць пяе. Мне здаецца, у струнах Пошчакам пушча гудзе.
(Японскія танкі)^
Вершы-туюгі, у якіх Крушына зарыфмаваў два і цэлых тры амонімы (што вельмі рэдка сустракаецца ў паэтычнай фарматворчасці), раскрываюць не толькі тэму Бацькаўшчыны, але і
33 Крушына Р. Сны і мары. С. 99.
34 Тамсама. С. 36.
тэму кахання, прызначэння паэта і паэзіі (“На пракосах”, “На пляжы”, “Заміж караляў”, “Сьпеў”, “Туюгі” ў зборніку “Сны і мары”).
Пойдзем, любая, у шолахі гаю!
Бачыш, словамі раны гаю.
Дыяментаў, караляў ня маю — Нясу табе песьню маю.
(Заміж караляў, с. 30)
Ад зары прабег прамень шырокі, косы. Ад мянташак зазьвінелі дружна косы. А на сэрцы аднаго з касцоў вясельле — Расплятуцца перад ім тугія косы...
(На пракосах, с. 32)
Мне не з гарматы ўпустую паліць, А сэрцы людзкія словам паліць. Я адчуваю жыцьцё, разумею: Каб кветкі ня сохлі — трэба паліць. Ты гострае сваё лязо аб камень ня зубры, Таксама верш няскладны, няцікавы ня зубры. Бяры на памяць творы беларускіх песьняроў, Што маюць моц, як нашы белавежскія зубры.
(Туюгі, с. 84)
Паэзія Крушыны, сапраўды прыбраная ў пышныя строфы метафар, алітэрацый, гукаў, багатых рыфмаў і арыгінальных рытмаў, захапляе чытача майстэрскай адшліфаванасцю многіх вершаваных радкоў, эмацыйнасцю эпітэтаў, шматкаляровасцю прыроднага і паэтычнага свету. Аўтар спрабаваў у сваіх формаўтваральных доследах узняцца над традыныйным беларускім вершам, але захаваць яго глыбокі змест і сэнс. Выкарыстоўваючы прыём алітэрацыі ў вершы “Сьпевы сьняжынак”, Крушына трапным падборам слоў, якія пачынаюцца на літару “с”, стварае дакладную карціну гукавога і зрокавага эфекту ў апісанні вобразнага стану зімняй прыроды і ўнутраных адчуванняў лірычнага героя: “сьветлай тугі, сьпякотнага смутку, белай радасьці” на фоне “срэбнага сувою, сівога сонца, срэбных сьняжынак”.
Смутак сьпякотны.
Слухаю сьпевы сьняжынак.
Стогне сухотны сіплы суглінак.
Сівер спакоем Сьцішаны, сушыць смужынкі. Срэбным сувоем Сьцеле сьняжынкі.
Сьпевы сьняжынак. Сонца сівое сумуе. Сёньня спачынак Сад салютуе. Сэрца спавіта Спрутам сакрэтных спружынак: Сны сэленіта, Сьпевы сьняжынак.
(Сьпевы сьняжынак)35
Пошукі новых формаў, сродкаў выразнасці, вобразнасці заўсёды ўзбагачаюць творчую палітру мастака, бо сведчаць аб рухомасці, зменлівасці, шматколернасці свету паэзіі, як і свету прыроды, жыцця людзей. Паэт гэта добра ўсведамляў і таму імкнуўся да сінтэзу многіх прыёмаў у сваіх лірычных творах, спалучэння асабістага і агульназначнага, “прапускаючы” праз сябе, сваю душу ўласныя пачуцці, перажыванні, незабыўную радзіму і ўвесь свет. Аднак пры ўсёй пошукавасці, эксперыментаванні вобразнае мысленне Крушыны — сталае. Паспрабаваўшы свае сілы ў розных жанравых формах лірыкі, паэт адчуў, што для яго творчай індывідуальнасці больш прыдатная свая, традыцыйна-беларуская манера пісьма. У невялікіх паэмах “Пробліск будучыні”, “Лірычная кантата”, “У вагоне”, вершах “Дзедава спадчына”, “Тое, што марыцца” выразна адчувальнае імкненне паэта наследаваць Купалавай творчай спадчыне, рэальным, пачуццёвым вершам саграваць халодныя людскія душы. Згадваючы, як імкліва “праімчаўся цягнік жыцця”, успамінаючы юнацтва, перажытае ім самім і радзімай, паэт чуе “сьпеў Купалы”, які для Бацькаўшчыны “шукаў дарог да праўды і сьветлай свабоды”. I на гэтых змагарных дарогах Крушына адчувае свой грамадзянскі абавязак беларускага паэта “змагацца дабром і пяром, // любоўю і шчырым прызнаньнем”, каб заглянуць у лепшую долю свайго народа, апяваць свой “расквечаны край”.
35 Крушына Р. Сны і мары. С. 38.
Эмацыйна-духоўнае самаадчуванне, індывідуальна-асабовы пачатак творчай манеры Крушыны праявіліся і ў яго паэтычным эпасе. У паэмах “Пэрсыдзкая легенда” (1946), “Песьня песьняў Салямона” (1947), “Эротава іскрыпка” (1948), “Кантата самотных” (1951), “Паэма пра вусны” (1955), “На руінах пачуццяў” (1957), змешчаных у кнізе “Выбранае”, паэт працягвае, пашырае і паглыбляе даўно пачатую лірычную размову пра жыццё, любую Бацькаўшчыну, каханне.
3 усіх гэтых паэмаў арыгінальнасцю, нацыянальна-патрыятычным пафасам вылучаецца “Кантата самотных” — своеасаблівая споведзь, прачулы гімн пра нязгасную любоў да пакінутай радзімы. Паэма дасканалая і ў сэнсе формы, строфікі, складаецца з трох раздзелаў, 52 шасцірадкоўяў, паслядоўна вытрыманых, меладычных, дзе спалучаюцца жаночая і мужчынская рыфмы па схеме: аабввб. Твор напеўны, лёгка чытаецца і запамінаецца. У першым раздзеле разгортваецца шырокая панарама роднага краю, яго слаўнага мінулага, калі нашы прашчуры былі гаспадарамі Беларусі, а краса і спакой Бацькаўшчыны ахоўваліся “воямі ў велічы Пагоні // Паміж разьвеяных сьцягоў”. Другі і трэці раздзелы апавядаюць пра ваенны і пасляваенны перыяды, вылучаюцца суб’ектыўнасцю, размова тут ідзе ад першай асобы, вымалёўваецца лёс самога паэта-выгнанца, яго светаўспрыманне, душэўныя пакуты. Спавядальна-аўтабіяграфічны характар паэмы, у цэнтры якой вобраз Радзімы, дае магчымасць аўтару выказаць пачуцці лірычнага героя, апісаць, дакладней, стварыць партрэт Бацькаўшчыны ў дэталях, розных фарбах — у залежнасці ад часу і абставінаў, якія перажывала Беларусь. Яна бачыцца паэту “вобразам мілым, краем красы, цнатлівага хараства”. Ён апісвае Радзіму як каханую жанчыну, твар якой свеціцца “ветлай усьмешкай”, вочы “бруяцца пяшчотнасьцю крыніц”, вусны — “сьпелыя суніцы”, грудзі — "нетраў таямніцы // Пад саматканым палатном”...
I ты адтуль, мая вясна, Глядзела сонейкам з вакна I думку песьціла маю.
Нідзе няма такога краю, Як Беларусь. Яе кахаю, Ёй кроў і сэрца аддаю...36
36 Крушына Р. Выбранае. С. 157.
Беларусь для паэта і ў “Кантаце самотных”, і ў пазнейшых вершах (“сястра, каханка, мая маці, // Твой вобраз сьветлы і сьвяты...”)I калі давялося пакінуць Радзіму, голас паэта “захлынаўся на журбе”, ён адчуваў сябе, “як той палярнік між ільдзін”, было горка, што ў краіне гаспадараць чужынцы, “ні вольнай працы, ні спакою // Няма на дзедавай зямлі”. Аднак не страціў паэт веры ў праўду, “не страціў сэрца ў плойме страт”. 3 цемрадзі тугі, адзіноты яго выводзіла паэзія, беларуская душа спявала кантаты дарагой радзіме, якая цяпер ва ўяўленні лірычнага героя паўставала ў вобразе стаптанай суніцы, што “сьцякае сокам над травой”. Вянчае “Кантату самотных” традыцыйны для эмігранцкай паэзіі матыў-параўнанне лёсу выгнанцаў з лёсам пералётных птушак. Паэт, назіраючы за дружнай, шчырай сямейкай журавоў, якія вяртаюцца з выраю на радзіму, быццам заклікае беларусаў да згоды і нагадвае:
А мы ўзрасьлі сярод палёў, Сярод нязьлічаных лясоў, Азёраў, рэчак і ставоў, Дзе адвячоркам сіня-цьмяным П’яным чаборам і цім’янам Брынее водар паплавоў. Дзе пахне рутай сенажаць, Дзе скарбы вартасьцяў ляжаць I на ральлі і ў папарох, Дзе краскі радасныя ў полі. Бярозы, стромкія таполі, Наўсьцяж абапала дарог...
Нас безьліч вырасла самотных, Увосень птушак пералётных...
Чаму ж, разумеючы становішча радзімы, беларусам не прыйсці да згоды, да “лепшых спраў, паважных чынаў” дзеля любай Бацькаўшчыны? На такой высокай ноце заканчваецца гэты глыбока-патрыятычны твор, напоўнены пачуццямі святой любові да роднага кутка зямлі, заклікамі паэта зрабіць яго свабодным і шчаслівым.
Тэматычным працягам “Кантаты самотных” з’яўляецца паэма “На руінах пачуцьцяў” — малітва за Беларусь, за разбураны вайною Мінск, загубленыя чалавечыя жыцці і ў той жа час непахісная вера ў тое, што разыдуцца хмары вайны, устане над краінай сонца, мінецца страх і гора, і на “руінах пачуцьцяў”