Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
Паэзія для Крушыны — гэта космас, дзе “дух не ў палоне і разум не скуты”. 3 вышыняў гэтага космасу ён бачыць сябе — паэта, падобным на Дон-Кіхота, але выбраўся ён у свой жыццёвы паход “з пяром, а не са шпагай”. Герой Сервантэса, які шукаў веру, любоў, праўду ў свеце, не зважаючы на знявагу, насмешкі людзей, бескарысліва служыў сваёй ідэі. Беларускі паэт, стоячы перад помнікам Дон-Кіхоту на плошчы Мадрыда, уяўляе сябе і свайго лірычнага героя такім жа рыцарам ідэі, які прысвяціў жыццё вышэйшаму ідэалу паэзіі, сэнс якой — дабро, прыгажосць, любоў, праўда пачуццяў, чалавечых перажыванняў (верш “Дон-Кіхот”). Гэты ідэал ва ўяўленні Крушыны меў выразны асабісты характар, бо для яго мастацкае слова, наагул мастацтва — тое, без чаго нельга існаваць. I справа паэта — як мага дакладней і глыбей перадаць не толькі народжанае ва ўласнай душы, але і вонкавы свет у яго разнастайных сувязях і праблемах. Гэтая асабістасць паэзіі Крушыны спрыяла таму, што ён змог паказаць Бацькаўшчыну ў такім арэоле святасці і прыгажосці, як ні адзін з паэтаў замежжа. 3 вышыні пройдзеных шляхоў, перажытага і пабачанага ў свеце Беларусь здаецца краінай у крышталі, краінай, што “людзкія цешыць душы”.
Той цаніць свайго ня можа, Хто сядзіць заўсёды ў хаце. На чужыне дні трывожна Нам прыгадваюць аб страце. Мы згубілі ўсё, што мелі. Але дух яшчэ трывалы — Звоняць струны ў нашым целе, Слаўных прадзедаў цымбалы. He кажэце мне, што ў пекле Беларусь мая счарнела, Што лясы і пушчы сьсеклі... Як была, так будзе белай...
(Краіна ў крышталі)'4
Да раскрыцця традыцыйнай у літаратуры тэмы Бацькаўшчыны Крушына падыходзійь з пазіцый свайго часу і становішча вольнага чалавека. Гэта было новае асэнсаванне тэмы на грунце ўласнага жыццёвага досведу. Паэт не мог не верыць, што Бела-
русь стане вольнай, адродзіць свае лепшыя, спрадвечныя асновы жыцця, нягледзячы што дзесяцігоддзямі яе душыў “той культ эпохі цемрашала”. У вершы “Пробліск будучыні” паэт раскрывае гісторыю радзімы, гаворыць пра звычаі бацькоў і дзедаў, якія ад старажытнасці жывуць у асяроддзі беларусаў: ветліва і гасцінна сустракаць гасцей, аддаваць ім лепшае, што ёсць у хаце, нават апошнюю лусту. Але дайшло да таго, што ў краіне пачаў валадарыць чужынец, скарыстаўшы такую самаахвярнасць і дабрыню гаспадароў, пачаўся “рабунак і гвалт, і пажар, і нават святыняў руіны...” Народ згалеў, ні хлеба, ні мяса, зацірка, шчаўе, лебяда — ад такога харчавання марнелі і гінулі дзеці. Чужынцы давялі народ да кайстры і кульбы, не стала спакою, многіх праглынула Калыма, пачуцці, думкі людзей скаваныя калючым дротам, адзін акупант змяняўся другім. Ратунку многія беларусы шукалі ў выгнанні, у іншых краінах, змагаліся за сваю Бацькаўшчыну справай і словам.
Бо той, хто шукае дарог Да праўды і светлай свабоды, Зьмірыцца ніколі не мог — Ён мае змагацца заўсёды...
(Пробліск будучыні)15
У такіх матывах паэзіі Крушыны выразна адчуваецца наследаванне Купалавым нацыянальна-вызвольным ідэям. Паэт безаглядна верыць у нацыянальную ідэю, змагаецца за яе “дабром і пяром, любоўю і шчырым прызнаньнем”, спадзяецца, што “засьвеціць Вялікае Свята”, зноў “багата накрыецца стол, гамонкай напоўніцца хата...” і на гэтым свяце людзі не забудуць і яго, паэта.
Я веру, мой край расьцьвіце, Зайграе свабоднае слова, I нехта ў сваёй дабраце Пакліча мяне ганарова...
(Пробліск будучыні)'6
Пакінуўшы разбураную вайной радзіму, перажыўшы трагедыю выгнання, паэт адчувае непарыўную знітаванасць з род-
15 Крушына Р. Сны і мары. С. 94.
16 Тамсама.
ным домам. Як і ў творчасці іншых паэтаў-выгнанцаў, у Крушыны паўстаюць традыцыйныя вобразы маці і сына, што сімвалізуюць гэтую непарыўнасць.
Сэрцу мірсьціцца даўняе, роднае!
Толькі боль узрастае ўдвая:
За паўсьветам, за далеччу воднаю Ты гаруеш, матуля мая.
Душыць крыўда... Ніякімі лекамі He загоіцца смутак душы.
Засьпявай нашы песьні, як некалі, I за сына малітву скажы...
(Да цябе, дарагая)'1
У вершах “Адвячоркам”, “Сын жыве”, “Ці пачуе”, “Згадка”, “Весьнія надзеі”, “У засмучаных эмоцыях”, многіх іншых раскрываецца драматызм лёсу выгнанца, якому здаецца, што гмахі Нью-Ёрка, гэтага “непазнанага Бабілёна”, хіляцца, “зыходзяцца бы сківіцы”, абцугамі каменнай вуліцы сціскаюць сэрца. Непрыманне вялікага, чужога горада таму такое трагедыйнатужлівае, што лірычны герой глядзіць на яго нябачаную веліч праз адчуванні выгнанца, якому няма нічога мілейшага, лепшага ў жыцці, чым пакінутая Бацькаўшчына. Многія патрыятычныя вершы Крушыны, нагадваючы маналагічныя споведзі, своеасаблівыя элегіі, працягваюць традыцыі Купалавай “Спадчыны”, Коласавай “Новай Зямлі” (“Бачу цябе я ў сваім падарожжы”, “Іду ў твой сьвет”, “Крылатых ценяў рух няспынны”). Пачуцці, перажыванні свайго героя паэт перадае праз адпаведны стан прыроды, праз кантрастныя вобразы тугі і радасці, каляровыя адценні. 3 цягам часу яго сны і ўспаміны пра Бацькаўшчыну набылі светлыя, белыя, яркія фарбы, якія праяўляліся праз прыродаапісальную лірыку. Радзіма зазвінела ў вершах паэта (“Учора тут прайшлі касцы”, “Вечар повен паэзіі”, “Чаромхавы чад”, “Мроя-беласьнежка”, “Дзьве вясны”, “Буслава трывога”, “Веснавы парастак”) гучнай прыгожай музыкай, у жывой памяці паўставалі дні маленства, далёкія, мілыя вобразы, прыходзіла вясна, зацвіталі сады, белыя рамонкі і сінія васількі пераліваліся ў залатой хвалі збажыны, у высокім небе чуўся спеў жаўрука, стракацеў краскамі луг...
Іду ў твой сьвет — у цьвет вясны, Іду сьпяваць, маліцца.
Хай казка роднай стараны Жыве ў тваёй сьвятліцы. Хай паўстае жывы абраз Далёкай ціхай вёскі.
Дзе я адчуў, пазнаў ня раз I сум, і шчасьця ўсплёскі.
(Іду ў твой сьвет)'*
Прыродаапісальная лірыка Крушыны прываблівае сваімі фарбамі, гармоніяй і прыгажосцю родных краявідаў. Пейзаж арганічна звязаны з аўтарскім светаадчуваннем, цалкам яму падпарадкаваны, дапамагае чытачу ўвайсці ў эмацыйны свет паэта, яго сны і летуценні.
Прасторай сіняй павяла Дарога ў родную краіну. I я высока на вятры Ляцеў пад сонечным зіхценьнем. Трымаўся моцна, і з гары Сачыў за ўласным сваім ценем. Мой цень ужо над Вільняй плыў. Вунь Слуцак, Менск перад вачыма. 1 хваляваньні і парыў — Суняцца духу немагчыма...
I я прачнуўся...
(Сон)п
I найчасцей паэт прачынаўся на сваёй малой радзіме — Случчыне. (“Я гляджу засмучана // у недасяжнасьць далечы. // Засьпявала Случчына, // маё сэрца палячы...”). Случчына — найбагацейшая зямля Беларусі — паўстае “вобразам мінуўшчыны”: заможнымі хутарамі, багатымі кірмашамі, вясельнымі караваямі, салодкімі ўспамінамі дзяцінства, дзе панаваў пах восеньскіх садоў, смолкі дух хвойнікаў, грыбных, чабаровых, ягадных бароў. Якой незабыўнай з дзіцячых гадоў кранальнай мелодыяй гучыць верш “У Слуцку смачныя ігрушы”:
Бэргамоты, сапяжанкі, Маляванкі і смалянкі.
18	Крушына Р. Вячорная лірыка. С. 5.
15	Крушына Р. Вясна ўвосень. С. 96.
I паненкі, і йукроўкі, I вінёўкі, і хунтоўкі, I яшчэ далікатэсы — Бэры слуцкія, дзюшэсы У красе нямой.
Ну, а яблыкі! Жытнёўкі, і апорты, і мядоўкі, I ранеты-наліванкі, манастыркі і йыганкі... Ды антонаўкі якія!
Сакавітыя, важкія У сьпелі залатой...20
Пра Случчыну Крушына напісаў цэлы цыкл выдатных вершаў (“Паветраныя замкі”, “Памятка”, “Дзёньннік маленства”, “Тое, што марыцца”, “Пад акном”, “Я выйду на вуліцу”, “На чужым аўтамабілі”, “Паўстала памятка журбы”, “Устрывожаная памяць”, “Фантазёр”, “Туга па вясьне”, “Сны” і многія іншыя), уславіў яе хараство, звычаі, лепшыя традыцыі, аддаў даніну любові і павагі родным, блізкім, незабыўным людзям. Дарагім падарункам для паэта быў слуцкі “найпрыгожы паясок”, які падарыла яму на развітанне дзяўчына-случанка. Гэты сімвал радзімы мае дзівосную сілу для выгнанца, бо ў яго ўплецены беларускія нацыянальныя колеры, мары маладой ткаллі, зоркі і праменні, краскі і крыжыкі — белыя, чырвоныя — беларускі даўні Бог, і паганскі Бог Ярыла. Нацыянальныя сімвалы для Крушыны, як і для іншых выгнанцаў, — гэта святыні, што перадалі нам далёкія продкі. Нездарма бел-чырвона-белыя колеры ўплятаюцца ў слуцкія паясы, пераважаюць у адзенні беларусаў. Яны сведчаць пра чыстую, сумленную душу народа, які нямала праліў крыві, адстойваючы незалежнасць свайго краю. I як балюча паэту ўсведамляць, што адвечна-беларускія святыні зняважаныя на забранай радзіме. Гэты роздум, пачуцці аўтар раскрывае ў паэтычным абразку “Асьнежана лісьце каліны”. Куст каліны, укрыты белым снегам, скрозь які, як кроплі крыві, прабіваюцйа чырвоныя каралі ягад, нагадвае яму “залатую старонку, велічны вобраз краіны, якую чужынцы ўкралі...”
“Залатая старонка”, “краіна ў крышталі”, “велічны вобраз” — надзяляючы радзіму такімі прыгожымі эпітэтамі, апісваючы
мілае беларускаму сэрцу хараство прыроды, аўтар тым самым прызнаецца ў вялікай любові да Бацькаўшчыны. У вершах Крушыны часта згадваецца вобраз прыгожай случанкі — як вобраз малой радзімы, пашыраючыся затым да глыбіннага паняцця — вобраза любай маці-Беларусі. У эмігранцкай паэзіі наагул сцвердзілася параўнанне радзімы з маці, што традыцыйна і для ўсёй беларускай літаратуры. Крушына не проста параўноўвае, але і атаясамлівае радзіму з жанчынай, і не толькі з маці, жанчынайсялянкай, але і з каханай (“Бацькаўшчыну ў мілай пазнаю...”), нездарма столькі цёплых, ласкавых слоў ідзе ад самага сэрца паэта, калі ён кажа пра любоў да маці, каханне да маладой, прыгожай жанчыны, замілаванасць да дзяўчыны-случанкі, сцвярджаючы, што прыгажосць каханай і радзімы — адно.
Ажно цяпер пад старасьць, і далёка Закінуты ад родных, Я разгадаў на добрым успаміне: Каханай вочы не ў таемным змроку.
Яны ў сьвятле. У позірку гарачым Стаяць лясы, азёры, сенажаці. Каханай вочы ў кветкавым багацьці, У іх цьвіценьне Бацькаўшчыны бачым...
(Вочы каханай)2'
У многіх вершах вобраз жанчыны зліваецца з вобразам прыроды, яе адвечнымі цыкламі адраджэння і замірання, узвышаючыся да сімвалічнага абагульнення Беларусі. Важнай асаблівасцю трактоўкі тэмы Беларусі ў Крушыны з’яўляецца тое, што Бацькаўшчына паказана ў светлай перспектыве. Яе вобраз даецца ў шырокай прасторавай і часавай дынаміцы, паўстае ў рэалістычных і ў той жа час па-філасофску абагуленых, сімвалічных пейзажах, афарбаваных то тужлівымі, то аптымістычнымі настроямі. Канкрэтныя малюнкі, апісанні прыроды, яе адвечная прыгажосць спалучаюцца з красой і прызначэннем жанчыны, працалюбівым характарам беларуса. Скразны матыў Бацькаўшчыны праяўляецца ва ўсіх вершаваных цыклах, але найбольш выразна гучыць у афарыстычных вершах “Лебедзь чорная”, “Крушына”, “Маім братам”, “Да цябе, дарагая”, “Чужая