Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
людзі збудуюць сапраўднае шчасце, бо ніхто і нішто не можа знішчыць “веснавое, сьвятое і спадзеўнае — жыць”. Паняцце “жыць” для Крушыны тое ж, што і кахаць. Іх непадзельная сувязь сцвярджаецца паэтам і ў паэмах “Пэрсыдзкая легенда”, “Песьня песьняў Салямона”, “Эротава іскрыпка”. Для мастака Эрот іграе “шасьценьнем жыта”, шумам траў...”, ён “неразлучны сябра мой”...
He моўкне музыка Эрота I ў часе жудасных падзей, Калі няшчасьці і гарота Куюць кайданы для людзей...37
У лірычна-публіцыстычнай паэме “Эротава іскрыпка” паэт, раскрываючы перажыванні лірычнага героя, праз якія выразна прасвятляецца ўласна-аўтарская памяць пра пакінутую радзіму і першыя юнацкія захапленні, узводзіць каханне на самую высокую ступень жыццёвага шляху чалавека. Відаць, цяжка знайсці ў творчасці сучасных паэтаў такое пакланенне каханай, такое абагаўленне жанчыны, дзяўчыны-беларускі, як у “Эротавай іскрыпцы” Крушыны, дзе напоўніцу праявілася музыка кахання і мастацкага слова паэта: “твой сьпеў дзявочы — раскрытай кнігай на стале...”, “Я п’ю душой тваю усьмешку...”, “Ты — маё слова з лепшай песьні”, “Мой матылёчак залацісты, краса рамонкавых лугоў”, “Ты — маладая ў белым строі, палёў гарэзнае дзіця, зігціш, бы ўлетку бліскавіца...”, “На шчоках радасную чырвань разьліў чарэшні сьпелы сок”, “Маё лясное любянятка, ты ж бо русалачка мая...”, “Ластаўка мая, вяшчуньня сонечнага лета...”, “Мая княгіня”, “цьвіцеш пралескай веснавой”, “Твая усьмешка — дар найлепшы...”, “А ты павеяла вясной”, “I ты, як сонца ў зіхаценьні...”, “Мая палоненая ланя! О, дар палескіх гушчароў!”, “Твой чысты вобраз бачу ў сьне...”, “Мая палеская пралеска, красачка мая...”, “Мой прывід сьветлых мрой...”. “Дзяўчына майго Краю...”, “Тваё ймя, як сьветач ясны”, “Мая вясёлка, мая рыбка! З’явіся! Сьвет мне адчыні...”
Гэты метафарычны шэраг услаўлення і любавання каханай перайшоў у “Эротаву іскрыпку” Крушыны з паэмаў “Пэрсыдзкая легенда” і “Песьня песьняў Салямона”, якія ўяўляюць
37 Крушына Р. Выбранае. С. 139.
сабой мастацкае пераўвасабленне ў беларускім слове сусветна вядомых тэкстаў. “Пэрсыдзкая легенда” — таленавітая імправізацыя беларускага паэта, заснаваная на візантыйскіх, персідскіх, арабскіх, азербайджанскіх хроніках, якімі карысталіся выдатныя паэты Усходу — Фірдоусі, Нізамі, Ардэбілі, Алішэр Наваі, ствараючы бессмяротныя паэмы пра вялікае каханне (“Шах-намэ”, “Хазрой і Шырын”, “Фархад-намэ”, “Фархад і Шырын”). Крушына ўславіў веліч кахання Фархада і Шырын, якое скончылася трагічна з прычыны вераломства, жорсткасці “прагавітага, ганарыстага” персідскага цара Хазроя.
Паэма “Песьня песьняў Салямона” вытрымана ў сюжэтах і вобразах біблейскай “Песні песняў Саламона”. Выкарыстоўваючы біблейскія матывы, іх рэлігійную сімволіку, аўтар выказвае асабістыя пачуцці і перажыванні: “У песьні песьняў Салямона... знайшоў я ўсё, чаго шукала // мая пакутная душа...”, “каханьне, усьпешчанае мной”.
Каханне ў паэме Крушыны — глыбокае, палкае — паўстае, як і ў Святым Пісьме, у сваёй першастворанай, адкрытай узнёсласці. Перакладаючы гэты сусветны помнік-гімн каханню, беларускі паэт свабодна і нязмушана перадае мілагучным беларускім словам змест і сэнс Саламонавых песняў, якія ўпершыню загучалі ў яго перакладзе ў 1947 годзе, а другім разам — у 1994 годзе ў перакладзе В.Сёмухі.
Майстэрства Крушыны асабліва праявілася ў стварэнні партрэтных характарыстык герояў паэмы. Малюючы партрэт каханай Саламона, паэт, захоўваючы дух і слова арыгінала, усё ж выказвае асабістыя адчуванні, любуючыся жаночай прыгажосцю біблейскай Суламіфі, сэрца якой перапоўнена зямным пачуццёвым каханнем да цара Саламона.
О ты, любая красуня, ты прыгожая, бы мроя! і з-пад кудраў твае вочы галубовыя сьмяюцца, валасы твае, як быішам стада дзікіх коз зыходзіць з гор, з вяршыні Галяадзкай, твае зубы, як атара гладка стрыжаных авечак, што выходзяць із купальні,
дзе па два ягняці ў кожнай, і няма між іх бясплоднай, як пунсовая істужка
твае вусны, з вуснаў — ветласьць, а пад кудзеркамі шчокі — сьпеласьць яблык гранатовых...38
Беларускія паэты, як і многія выдатныя майстры сусветнай паэзіі, перакладаючы на родную мову “Песню песняў”, звярталіся тым самым да агульнахрысціянскіх, агульначалавечых праблемаў. Рыгор Крушына, паэт-выгнанец, у першы эміграцыйны перыяд сваёй творчасці, пачынаючы з асэнсавання сусветна вядомых твораў пра вялікае каханне, сцвярджаў, што “дужэй за сьмерць каханьне”, без кахання “пуста, чорна і няветла”. I ў наступных творах паэта ідэя перамогі кахання і мастацтва над сіламі зла займае дамінавальнае месца. Аўтар упэўнены, што толькі каханне, дабро, любоў выратуюць людзей ад здзічэласці, бездухоўнасці, збудуюць гарманічнае, шчаслівае грамадства ў шчаслівай краіне. Паэт спадзяваўся, што яго — “прыхільніка праўды, любові, красы”, хто збіраў “праменьні для музыкі слоў”, спяваў “роднаму краю”, успомняць на далёкай Бацькаўшчыне, верыў, што “не замяце гадоў завея” яго “гарачую хаду”. У вершах, напісаных у апошнія гады жыцця (“Жыў паэт”, “Пытаньне”, “Мроі”, “Паветраныя замкі”, “У вагоне”, “Слова”, “Пажоўклая кніжыца” ды інш.), Крушына выказваў надзею, што людзі знойдуць дарогу да яго “сціплай лірыкі”, перачытакшь паэтавы палымяныя радкі, што на яго верш “адгукнецца наш край і народ” і што яго ўспомніць наступнае стагоддзе. I, звяртаючыся да свайго паэтычнага беларускага слова, сцвярджаў:
Вянком па сьмерці будзеш віцца, Гарэць агнём, жыцызём і мной...
38 Крушына Р. Выбранае. С. 123.
БІБЛІЯГРАФІЯ
А часу больш, чым вечнасць: Літаратура беларускага замежжа. Мн„ 1995. С. 101-115.
Акулін Эдуард. Рыгор Крушына // Родннк. 1992. № 5—6.
Барэйка Л. Душа беларуса — крышталь // ЛіМ. 1998. 27 лютага.
Вяртанне дадому // ЛіМ. 1992. 10 красавіка.
Дзейкала Ю. Пачатак “зыходу” // Першацвет. 1996. № 8.
Кавалёў С. Першы ўзор палітычнай паэзіі // Спадчына. 1998. № 3.
Марціновіч А. “Хачу на Случчыне крушынаю прачнуцца” // Роднае слова. 1993. № 8.
Марціновіч А. “Хачу на Случчыне крушынаю прачнуцца” // Народная воля. 1996. 10 кастрычніка.
Марціновіч А. Душа беларуса — крышталь... // Полымя. 1994. № 11.
Марціновіч А. Дзе жты, храм праўды? Мн., 1996.
Мішчанчук М. Лірыка, эпас Рыгора Крушыны // Літаратура беларускага замежжа: Навуч. дапам. Мн., 1996.
Рагойша В. Душа беларуса — крышталь... // Беларусь. 1993. № 6.
Рагойша В. Нашчадкам, як добры гасцінец // ЛіМ. 1993. 3—9 ліпеня.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя: Факты і меркаванні // Маладосць. 1988. № 11.
Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі. Мн., 1990. С. 56.
Скобла М. На акропалі казачных сноў // Роднае слова. 1993. № 8.
Стужынская Н., Ляхаўскі У. Абуджаныя Слуцкім паўстаннем // Спадчына. 1998. № 1.
Танк М. Дзённікі // Полымя. 1997. № 12.
Туга па Радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 192—207.
Юрэвіч Л. Апостал каханьня: Рыгор Крушына // Камэнтары. Мн., 1999. С. 124-130.
Асобныя вершы Рыгора Крушыны, надрукаваныя ў Беларусі ў 90-х гадах
О, слова салодка-хмялёвае. Апошняя ростань. Усюды дарогі. Катрынка. Гэтак часта. Хатні сыр. У Слуцку смачныя ігрушы. Да цябе, дарагая: Вершы // Полымя. 1991. № 8.
Сны і мары. Палёт матыля. Вілянэль. На пляжы. Танка. Хай-Кай. Сьпевы сьняжынак. Паліндром. Наадварот. Палеская Тамара. На Брадвеі. 3 формай: Вершы // Родннк. 1992. № 5—6.
Братняя сустрэча. Рубаі. Крушына. Случчына. На вузкай сцяжыне: Вершы // Беларусь. 1993. № 6.
Лебедзь чорная. Перад люстэркам. Часінай. Немы лірык. Цымбаліст. На лёгкім чаўне. Празрыстыя коні. Родныя гукі. Сны і мары. Канцона. Заміж караляў. Сьпевы сьняжынак. 3 формай. Маім братом: Вершы // Роднае слова. 1993. № 8.
Спеў. На пракосах. Віланэла. Рандо. Тэрцыны. Секстына. Газель. Паліндром. Спевы сняжынак // ЛіМ. 1993. 3—9 ліпеня.
Малітва выгнанца. Муз. Г. Смоляк // Спадчына “Спадчыны”. Мн., 1994.
Мой край: Верш // Палесьсе. 1995. № 1.
У нас н у ннх: Стйх. / Пер. С.Евсеевой // Неман. 1999. № 8.
Савецкі апендыцыт / Публ. І.Казака//ЛіМ. 1993. 17—23 ліпеня.
Родныя гукі: Верш / Голас Радзімы. 1999. 16 верасня.
“ЖыВу і дыхаю, мой Край, шабой
Алесь Салавей 1922 1978
СЯРОД беларускіх пісьменнікаў замежжа сваім паэтычным майстэрствам вылучаўся Алесь Салавей (Альфрэд Васілевіч Радзюк). Нарадзіўся ён 1 траўня 1922 года ў пасёлку Крысава, блізу Койданава, а памёр 22 студзеня 1978 года, на 56-м годзе жыцця, пад час купання ў акіяне, што амывае берагі далёкай Аўстраліі. He вытрымала сэрца пакутнага расстання з Радзімай, і пахаваны ён на беларускіх могілках Мельбурна, на экзатычным кантыненце, куды закінуў яго нялёгкі эмігранцкі лёс. Паміж гэтымі датамі ляжыць жыццё чалавека, які назаўсёды ўвайшоў у гісторыю нашай літаратуры, прысвяціўшы свае шчымліва-кранальныя вершы Бацькаўшчыне-Беларусі.
Заўжды — пакуль пачуцьці не зьнямелі — Жыву і дыхаю, мой Край, табой...
За любоў да Цябе я пакутаваць мушу, а ў разлуцы з Табой — існаваць, а ня жыць...1
— пісаў паэт, на ўласным вопыце ўпэўніўшыся, як чалавеку цяжка без радзімы. Алесь Салавей заўсёды з гонарам вызначаў сваю нацыянальную прыналежнасць: “Я — беларус, нашчадак слаўных крывічоў”. Паэт не шукаў лепшых краёў, не яго віна, што ён мусіў пакінуць Бацькаўшчыну.
Пасталенне, узмужненне яго паэтычнага таленту прыйшлося на 30—40-я гады сталінскіх рэпрэсій і Другой сусветнай вайны. Але напачатку ўсё пачыналася спрыяльна. Альфрэд Радзюк выхоўваўся ў добрай сям’і беларускіх інтэлігентаў першага пака-
1 Тут і далей вершы А.Салаўя цыт. па кн.: Алесь Салавей. Нятускная краса. Нью-Ёрк, 1982. Пададзеныя назва верша і старонка.
лення. Дзед некалі працаваў у маёнтку графа Чапскага ў Станькаве, а бацька выбіўся ў людзі дзякуючы ўласнай настойлівасці. Скончыў сельскагаспадарчы інстытут і працаваў на розных пасадах у гарадках вакол Мінска (Натальеўск, Самахвалавічы, Вялікія Навасёлкі, Койданава), куды пераязджаў з сям’ёю, у якой было чацвёра дзяцей, Альфрэд старэйшы. Вучыцца Альфрэд пайшоў у сямігадовым узросце ў Натальеўску (1929), пачатковую школу скончыў у Навасёлках, а ў Койданаве працягваў вучобу ў сярэдняй школе. Але хатняя адукацыя пачалася яшчэ раней, з кніг, якія чытала дзецям маці. Альфрэду найбольш па-дабаліся вершы, ён шмат ведаў іх на памяць і ўжо тады ўзнікла захапленне кнігамі і тымі, хто іх складаў. Пад час вучобы ў Койданаўскай школе (дарэчы, разам з ім вучыўся і будучы вядомы гісторык Мікола Ермаловіч) паэтычныя здольнасці Альфрэда Радзюка заўважыла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Паўла Антонаўна Стралкоўская, і яго вершы з 6-га класа пачалі друкавацца ў рукапісным часопісе, які выдаваў літаратурны гурток, а затым і ў раённай газеце “Ударнік Дзяржыншчыны” (Койданава было на той час перайменавана на Дзяржынск). Так у 1937 годзе з’явіўся першы друкаваны верш Альфрэда Радзюка “На сенажаці” (“He ўставай так рана, сонца залатое, // ня сушы вадзіцу — срэбную расу...”)Ён спрабуе пісаць і на рускай мове, пасылае адзін з вершаў у Маскву, у газету “Пнонерская правда”. Адказ яму прыслаў вядомы рускі паэт Самуіл Маршак, параіўшы далей пісаць на роднай мове. Гэтай мудрай парады і прытрымліваўся Алесь Салавей усё жыццё.