Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
Так, жывучы ў Рызе, паэт у сваіх творах быццам яшчэ раз прайшоўся па незабыўных сцежках маленства і юнацтва, любуючыся красой роднага краю.
У Мінск з Рыгі Алесь Салавей прыехаў на вельмі кароткі час, увесну 1944 года, і ў прадчуванні блізкага непазбежнага расстання з радзімай паспеў напісаць некалькі пранікнёных вершаў, прысвечаных Вільні (“Ля Войстрай Брамы”, “Вільня”), Слуцку (“Добры дзень табе, сонечны Слуцак”, “Вітаньне Случчыне”), Менску (“Мая сталіца”, “Нябёсы ранкавым абмыліся дажджом”). Тады быў напісаны верш “Змагар айчыны” (1944), у якім згадваецца, як некалі беларусы, што служылі ў царскім войску, змагаліся з туркамі “за айчыну і бацюшку-цара”, гінулі за Расію ад газаў у Карпатах пад час Першай сусветнай вайны.
Цяпер змагар і я, Але змагар айчыны, ня царскай, а свае — Беларусі!
Паэт даказвае ў гэтым вершы, што калі беларусы будуць змагацца за Бацькаўшчыну, то яны здабудуць “Радзіме славу і волю на вякі”.
У Менску Салавей удзельнічаў у Другім Усебеларускім Кангрэсе (чэрвень 1944 г.). У гэты час Чырвоная армія ўжо набліжалася да сталійы Беларусі, вызваляла Прыбалтыку. Алесь Салавей, як і многія іншыя нацыянальныя дзеячы і пісьменнікі, якія жылі пад акупацыяй, добра разумеў сваё становішча. Назад, у Рыгу, яму давялося вяртацца вакольнымі шляхамі праз Беласток і Кёнігсберг, каб захапіць з сабою некалькі паасобнікаў зборніка “Mae песьні”. 3 Рыгі ён трапіў у Эстонію, потым зноў у Латвію, у Лібаву, і толькі адтуль Балтыйскім морам у Берлін.
Гэтыя пакручастыя дарогі першых дзён выгнання, адчуванні разгубленасці, адзіноты, нават выкінутасці, непатрэбнасці радзіме, сваім людзям стварылі адпаведна цяжкі псіхалагічны настрой, якім прасякнутыя вершы гэтага перыяду: настрой смерці, канца ўсяму добраму, чым жыў, дыхаў раней (“Зямля ў вагні”, “Пусьціня”, “Дваццаты век”, “Паклон”, “Лісты на ветры”, “У жылах шчах крыві струмень”, “Трамвай — даўжэзная танклявая труна”, “Ахвяраў прагне сьмерць”, “Вароты ў няведамы сьвет”, “3 таго сьвету”, “Бывай, Гэдэмэстэ, бывай”, “Сьмерць цэліла ў грудзі кап’ём”, “Плыве вадаплаў”, “У моры” ды інш.).
Пачаткам гэтага трагедыйнага цыкла стаў верш “Зямля ў вагні”. Ён напісаны ў чэрвені 1944 года — апошнія дні знахо-
джання Алеся Салаўя ў Мінску, калі паэт канчаткова ўпэўніўся ў няспраўджанасці надзей на нацыянальнае вызваленне, незалежнасць Беларусі. Верш мае прыпавесцевы, іншасказальны характар і напісаны ў форме дыялогу творцы з тымі, хто заклікаў ісці ў бой за Бацькаўшчыну і народ, але заклікі так і засталіся заклікамі, бо ўжо нічога не маглі змяніць у хадзе падзей. “Зямля ў вагні” — таксама своеасаблівы абвостраны водгук мастака на крывавыя жахі вайны, якой яе ўспрымаў сам аўтар. Матывы смерці, канца свету выразна гучаць і ў іншых вершах.
Чаму так цяжка, цяжка мне?
Жывых ня бачу і ня чую. На голых дошках у труне жыву — і днюю і начую. “Цярпі!” — мне кажуць. Я цярплю. “Накрыем — зноў мне кажуць — векам, пасьля... апусьцім у зямлю, і там ты станеш чалавека.м...”
(Крыніцы звонкае струмень, с. 117)
Пусьціня... пусьціня... пусьціня...
і на сэрцы. і ў думках, і ў целе.
Струны ліры аб сьмерці зьвіняць. Ці даўно аб жыцьці мне зьвінелі? Так нядаўна... Чаму ж, для чаго самі людзі жыцьцё растапталі? Згас жыцьцёвых імкненьняў агонь, ліра змоўкла у скогаце сталі.
(Пусьціня, с. 117)
Гэтыя вершы адкрываюць нам аўтара з іншага боку, як чалавека, здольнага, як ніхто, глыбока перажываць, адчуваць, “прапускапь” падзеі вайны праз уласную душу. Напачатку ён, застаючыся над палітыкай, пазбягаючы закранаць балючыя тэмы, амаль не пісаў пра вайну, калі не лічыць вершаў “Раса”, “Птушкі”, элегіі “Восень” (Ільля, 1942), дзе свой лёс паэт параўноўвае з адзінокім пажоўклым лістком, што сіратліва трапечацца на пачарнелым дрэве сярод грукату перуноў і спякотнага агню вайны. I толькі калі гэтае ліхалецце пагнала паэта з роднага краю, разбуранага, спаленага вайною, і калі ён адчуў, перажыў трагізм свайго становішча, як птушка, выкінутая з роднага гнязда, толькі тады выліліся з яго душы балючыя, глыбока
прачулыя радкі пра непатрэбнасць, згубнасць для чалавека такіх страшных, жорсткіх войнаў, катаклізмаў, якія прынёс пракляты дваццаты век. Алесь Салавей здолеў знайсці такія словы, вобразы, мастацкія сродкі, што чытач узапраўды адчувае, як “мярцвее, гарыць у шквале крывавага акіяну” душа паэта, як ён у роспачы, пераязджаючы з месца на месца, вандруючы па дарогах Латвіі, Эстоніі ў пошуках выйсця, пачынае ўсведамляць, што прынесла вайна яму асабіста. Дваццацідвухгадоваму паэту здавалася, што надышоў канец жыццю і свет для яго згас, усё навокал пачало ўспрымацца праз змрочныя, замагільныя фарбы, а людзі, якіх сустракаў на сваім шляху, здаваліся мерцвякамі (“Трамвай — даўжэзная, танклявая труна // — напханы трупамі людзей, бы селядцамі...”).
Скажэце, як мне абыйсьці напасьце сьмерці ашалелай? Скажэце, як і дзе знайсьці спачынак для душы збалелай?
Няўжо такі жыцьця закон, о Муза, строгая багіня? — Спрытнейшы — хай бяздарны ён — жыве, менш спрытны — здольны — гіне.
(Паклон, с. 118)
Апынуўшыся за межамі радзімы, адзін, без сяброў, знаёмых людзей, галодны, беспрытульны паэт адчуў жахлівую непрадказальнасць свайго лёсу. Ён раптоўна ўсвядоміў, што страціў самае дарагое і што яго выгнанніцкія шляхі толькі пачынаюцца — трэба пакідаць і блізкую да Бацькаўшчыны Прыбалтыку (“Ізноў наперадзе сухмень // дарогаў нудных, прыкрых вёрстаў...”), а гэта для яго раўназначна, як ісці на той свет.
Вароты ў няведамы сьвет. У дазоры з касою стаіць чалавечы шкілет.
Зубамі ляскоча, як прагны пражора, пытае: — Ты йдзеш у няведамы сьвет?...
(Вароты ў няведамы сьвет, с. 230)
Цяжкія, супярэчлівыя пачуцці разрываюць душу паэта.
Унутраны голас настойвае:
Вяртайся назад! Калі дома і зьгінеш, дык там пахаваюць па-людзку цябе, там навет уславіць і Муза-багіня таго, хто жыцьцё прысьвяціў барацьбе. (С. 230)
Аднак цвярозы голас нагадвае, што давялося перажыць бацькам, яму самому, і слушнай здаецца парада: “Ня йдзі ў сьвет гэты — ён горай турмы”. Дык што ж, няма выйсця? (“У канцлягеры ў Азіі здохну, // бяз хлеба ў Эўропе памру...”).
О, людзі! Паглядзіце на мяне, хіба я назусім памёр, скажэце? Правін ваш, як нябыт, не праміне, чакае цемра й вас на вашым сьвеце.
Вы мне мячом адсеклі галаву і гойстрым штыхам пракалолі грудзі, зямлёй засыпалі. А я — жыву, сьцігуючы цяпер вас, людзі, людзі!
(3 таго сьвету, с. 232)
Як дайсці да свядомасці людзей (“А сэрцы людзей, бы куп’ё, // мне мох на душы пластавалі...”), як растлумачыць ім, што ён, паэт, на гэтых пакутніцкіх дарогах рэпрэсій, вайны, выгнання таксама змагаўся сваімі творамі, ішоў з імі на варожы стан “у бой за волю, за айчыну”. Радзіма не павінна лічыць яго здраднікам, бо, нягледзячы ні на што, — ён яе адданы і верны сын.
Паеду, памчуся ў свой край — ніхто так, як ён, ня прытуліць. Скарыся, шляхоў далячынь! Нязваныя — чую я — госьці у доме тваім. Супачын рыхтуюць табе ... на пагосьце. — Ня едзь! — мне скуголяць вятры. — Сабакам і сукіным сынам назваў цябе дом твой...
(Бывай, Гэдэмэстэ, бывай, с. 233 )
У такіх вершах праявіўся своеасаблівы экзістэнцыялізм паэта, непадзельная цэласнасць суб’ектыўных адчуванняў і жорсткай аб’ектыўнай рэальнасці, якую ён прымаў настолькі блізка да сэрца, што ў гэтых жахлівых абставінах вайны і выгнання не
бачыў для сябе выйсця. Усе праявы яго ўласнага існавання, чалавечыя пачуцці — страх, роспач, жалоба, клопаты, сумленне — усе яны вызначаліся праз набліжэнне канца свайго і свету наагул. Вонкавыя рэаліі, якія ні ў якай меры не залежалі ад звычайнага чалавека, Салавей успрымаў у гэты перыяд як корань свайго існавання, якое цяпер працякала ў гранічна абвостраных сітуацыях: барацьба за фізічнае выжыванне, неймаверныя душэўныя пакуты, набліжэнне смерці. Да ўсяго ў падобных сітуацыях паэт адчуваў сваю адказнасць за тое, што адбывалася ў свеце, вакол яго: вайна, якая прынесла выгнанне, бяздомнасць, адзіноту. Адсюль — цяжкі песімізм у творах ад уласнага бяссілля, немагчымасці хойь неяк уплываць на гэты свет. Адсюль часам перабольшанае нагнятанне пачуццяў безвыходнасці, тугі, смяротнага суму, жаданне пакінуць свет людзей, звароты да Бога.
I нічога не заставалася паэту, звыкламу да цяжкіх, непрадказальных удараў лёсу, як прыняць гэты страшны свет. He знайшоў ён разумення ў людзей (“Людзі, людзі! Вы — сіла зямлі, // розум ейны і ўзьлёту імкненне, // як жа так вы яе давялі // да руіны — сьлядоў спусташэньня?...” (верш “Я прыйшоў ад зямлі, ад людзей”) і звярнуўся да Бога, заклікаючы нябесныя сілы “раструшчыць горы гора громам”.
Ад пекла хачу супачыць, да раю — дарога цяжкая. Дай, Божа, спакой! Уначы хай белая здань ня блукае!
Хай чорнаю хмараю ўдзень пагібель мяне ня трывожа. Ратуй ад нядобрых людзей, вялікі, магутны мой Божа! Успомніў імя я Тваё — і сьмерці пагрозаў нястала...
(Сьмерць цэліла ў грудзі кап 'ём, с. 234)
Душа ў гэтых маленнях знайшла адносны спакой, аціх гранічна абвостраны смяротны боль, адступіла цемра (“Дакучных замінаў дарогі // пакіну ў цемры густой...”). Паэт разумеў, што ў 22 гады не канчаецца жыццё, маладосць брала сваё:
“Сусьвет прада мною вялікі // паўстане ў шматхварбнай красе...”, але гэта было слабое суцяшэнне, бо ў глыбіні душы жыло “Дзе ж дзецца? Куды ні глянь — вялікі сьвет, // а чалавек не мае месца...” I ўсё ж, прымаючы нягоды жыцця з уласцівым яму гумарам, які дапамагаў у роспачныя хвіліны, Алесь Салавей, перад тым як назаўсёды пакінуць радзіму, піша верш “Стаўся ўсюды госьцем выпадковым” (жнівень, 1944).
Стаўся ўсюды госьцем выпадковым. Дзе ня ступіш — ля чужых варот. На дарозе ўбачыў я падкову, а ляжыць яна наадварот...
Што мяне спаткае — невядома. Непамысныя вакол сьляды. Ці назад, ці ўперад — ты ня дома. Словам — ні туды і ні сюды. (С. 235)
I апошні з гэтага пакутлівага цыкла верш “У моры”, дзе паэт (ужо плывучы ў недасягальную Еўропу) выказвае веру ў вольную Крывію, якая будзе жыць праўдай і згодай, бачыць сваю краіну такой, якой яна існавала ў марах і летуценнях.
Далей жа ад сьмерці, далей! Над карном хай чайкі выпростваюць крылы!
Я сам капітан, я кірую стырном вялікае моцы і сілы.
Мяне не спалохае буры прастор, ня ўтопіць нязломную веру.