Пакліканыя
Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
Цікавыя ўспаміны пра гэты перыяд, сустрэчы, перапіску з Алесем Салаўём, пра яго матэрыяльнае становішча, унутраны душэўны настрой, характар пакінуў беларускі пісьменнікмемуарыст, перакладнік, выдавец Ян Пятроўскі, які пазней з Аўстрыі пераехаў у ЗША: “Дзіўнае пачуцьцё мяне наведала, калі, расчыніўшы дзьверы, увайшоў я ў жыльлё Салаўя. Эканамічная беднасьць у тым часе была агульнаю прыкметаю ўсіх нашых людзей, ведамых мне, але побач яе прабівала жыцьцёвая энергія са спадзеяю на будучыню. Нічога падобнага не спаткаў я
ў Салаўя. Тут да беднасьйі даходзіў глыбокі пэсімізм на мяжы з адчаем. Кідалася ў вочы розьніца характараў. Жонка была маладзіцаю з прыкметамі жыцьця ў сабе, тады як муж быў запярэчаньнем гэтага. Ён проста ня быў у стане агарнуць і зразумець рэчаіснасьці, у якую падзеі закінулі яго, і лунаў з Музаю ў сьвеце паэзіі і няўлоўных лятуценьняў... Ня мае ён здольнасьці агарнуць навакольны сьвет, але праяўляе і здольнасьць і энэргію, калі ўваходзіць ў сьвет паэзіі. Тут ён становіцца валадаром...” Амаль тое ж сама адзначала ў сваіх успамінах і жонка Алеся Салаўя: “Дзіўны ён меў характар. Яго зусім ня цікавіла зямное жыцьцё. Ён жыў далёка ў прасторы, у сузор’ях, разам з сваімі Камэнамі. Мне здаецца, ён так па-сапраўднаму ня здолеў апусыііцца на зямлю...”
Можа. такім і павінны быць сапраўдны паэт, бо калі б ён засяроджваўся толькі на тым жыцці, што наканаваў яму лёс, бадай, ён не стаў бы Алесем Салаўём. А якое гэта было жыццё, сведчыла далейшая перапіска паэта з а.Янам Пятроўскім. У адным з лістоў Салавей пісаў: “Няўмольнага лёсу абыйсьці я ня змог, і тое, што цяпер перажываю, пачалося ўжо год таму. Можна цярпець і год, і два — гледзячы як. Бывала гэтак, што і году ня выцерпіш. I маё цярпеньне дайшло да сваіх межаў, мяне ўжо ўзяло ліха. А з волі Божае павялічылася яшчэ мая сям’я. Майму другому дзіцяці — дачцы — спаўняецца тры месяцы.
Hi аб чым не магу сур’ёзна думаць. Галоднага, мабыць, нішто не цікавіць, апрача ежы — патрабаваньні жывата становяць сабой найвышэйшы ідэал. Зарабляю толькі 150 шыл. на месяц, а хоць на такое-сякое існаваньне ўсяе сям’і патрэбна блізу 1000 шыл...
Вам ведамы прыдзел на дзяцей да трох гадоў, майму сыну нават не стае таго, што належыць дваім — яму і ягонай сястры. Даводзіцца дадаваць ад сябе, і сын пачувае, дзякаваць Богу, добра. Дачцы ня зусім добра — мала малака, маці выбіваецца з сілаў. Я яшчэ цягаю ногі так-сяк, але настрой канчальна дабівае...
Так, я пэсыміст. I цешуся, што ня страціў здольнасьці глядзець на сьвет запраўднымі вачыма, успрыймаць жыцьцё такім, якім яно ёсьць у запраўднасьці. Ня можа, паважаны Спадару, быць непэсымістым чалавек, здольны цьвяроза думаць. Трэба было б ператварыцца ў абмежаваную і тупую істоту, каб бынь
аптымістым — маскай сьляпога з дурною ўсьмешкаю — і цешыць сябе самога тым, чаго няма, або ня можа быць.
Паходжу я з рыма-каталіцкага роду. Хрысьцілі мяне ў касьцёле. Я не напісаў у сваім лісьце, што я бязбожнік, або нявернік, а напісаў, што я нэрэлігійны (ня ў сэнсе няверы ў Бога, а ў сэнсе непрыналежнасьці да пэўнага веравызнаньня). У Бога веру, і мабыць мацней за таго, хто пра Бога шмат гаворыць, але не залічаю сябе да якой-небудзь рэлігіі або веравызнаньня, бо тыя, якія існуюць і якімі цікавіўся, не дазваляюць мне гаварыць з Богам так, як падказвае перакананьне й сьветаадчуваньне.
Што да сваіх дзяцей, запэўняю — калі буду жывы — яны ня трапяць па-за межы нашага будучага адраджэньня. Як іх выхоўваць — ведаю, калі ня вельмі добра, дык больш-менш, але ўсё ж ня горш за тых, хто мяне вучыў дагэтуль.
У дадатак — я індывідуалісты. Хачу быць такім, якім зьявіўся з волі Божае на белы сьвет, а не такім, якім жадаў бы бачыць мяне, вымуштраванага, тлумлівы натоўп — і палітычны, і не палітычны. Мая асабістая індывідуальная вера ў Бога мацнейшая за сплямленую натоўпам веру, і я перакананы, што гэтая мая вера нітрошкі не адхіліць мяне ад нацыянальнае прыналежнасьці — справа крыві.
...Тым часам ніхто не сядзеў за мяне начамі, упарта працуючы над тым, да чаго рвецца мая душа... Цяпер друкуецца ў Рэгенсбургу мая кніга “Сіла гневу” на 6 друкаваных аркушаў, падрыхтаваная да друку новая кніга “Вянкі”. А я іх пісаў пераважна ў 1945—1947 гг. Цяпер працую над аповясьцяй у прозе “Пад нагамі гарыць зямля...”
Як бачым, нягледзячы на песімістычны настрой, жабрацкае матэрыяльнае становішча, да якога было не прывыкаць, бо такім жа жабрацкім яно было і на радзіме, Алесь Салавей жыў творчасцю, адчуваў, што яго паэзія, у якой раскрывалася духоўная біяграфія аўтара, патрэбна будзе беларускаму народу як сведчанне жыццёвага лёсу людзей, што перанеслі рэпрэсіі, вайну, выгнанне. Зальцбургскі перыяд творчасці Алеся Салаўя сапраўды быў вельмі плённым. Ён здолеў прыўзняцца над цяжкай штодзённасцю побыту, летуцеў у вышынях мрояў разам са сваімі Камэнамі (у антычнай міфалогіі — німфы, пазней — музы мастацтва), ствараючы пранікліва-эмацыйныя вершы, у якіх праяўляліся адметныя рысы таленту, раскрываўся характар,
унутраны свет лірычнага героя і самога аўтара. Крытык Антон Адамовіч адзначаў у артыкуле “Мастак нятускнае красы”, аналізуючы творчасць Алеся Салаўя: “Але ж самое міталягічнае ймя “Камэны” трапіла да яго няйначай як з твораў гэтак блізкага і любага яму Максіма Багдановіча, з Багдановічавага “Ліста да Ластоўскага” — хіба “Табе прывет нясу, ласкавая Камэна...” I як у таго ж Багдановіча, у тым жа “Лісьце да Ластоўскага”, была і ў Алеся свая ўлюбёная “пісьменьнікаў чарга, з іх кожны — блізкі друг, хоць і нябачны ўвочы”... А гэткіх, выяўляецца, ня было гэтак ужо шмат у яго — Максім Багдановіч, Уладзімер Жылка (якога некалі ў Вільні называлі “новым Багдановічам”), Вацлаў Ластоўскі, Уладзімер Дубоўка, Масей Сяднёў...”
Блізкія па духу творцы, як беларускія, так і сусветна вядомыя, міфалагічныя Музы-Камэны натхнялі Алеся Салаўя, дапамагалі пераадольваць жыццёвую неўладкаванасць. За пяць гадоў пражывання ў Зальцбургу паэт стварыў нашмат больш, чым за 29 гадоў у Аўстраліі — апошні перыяд далёкага выгнання. Ім напісаны многія паэмы, вершы як традыцыйнай, так і класічнай формы: актавы, санеты, мініяцюры, александрыны, былі падрыхтаваныя зборнікі “Вянкі” і “Несьмяротнасьць”, выдадзены зборнік вершаў “Сіла гневу” (1948), паэт пачаў пісаць прозу. Творы Алеся Салаўя друкаваліся амаль ва ўсіх тагачасных эмігранцкіх часопісах і газетах (“Наперад”, “Шляхам жыцьця”, “Пагоня”, “Шыпшына”, “Баявая Ускалось”, “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”, “Моладзь”, “Божым шляхам”, “Конадні”, “Сакавік”, “Бацькаўшчына” ды інш.). Многія вершы перакладаліся на ўкраінскую мову яго сябрамі — украінскімі паэтамі Б.Аляксандравым, І.Качуроўскім, якія таксама жылі ў Зальцбургу, ва ўкраінскім лагеры перамешчаных асобаў. Яны добра авалодалі беларускай мовай, як і Алесь Салавей — украінскай, абменьваліся вершаміпародыямі. БКачуроўскі адзначаў, што іх калега — беларускі паэт — меў асаблівую прыхільнасць да “кананізаваных строфаў”, і таму яны напісалі на Алеся Салаўя пародыю ў класічнай форме па-беларуску і назвалі яе “Александрына”:
Так пачынаецца мая александрына:
Якая прыгажосьць — цяжарная дзяўчына!
Яечка круглае ўдае сабой зусім, Як гадаваны грыб, дзіцё ўсё сьпее ў ім.
Яна ня ведае, хто бацькам ёсьць дзіцяці, Але аб гэтым ёй зусім ня трэба знаці. Я й сам ня ведаю запраўднага з бацькоў. Ці я яго зрабіў, ці сябра мой Сяднёў?
Б. Олександрыў І.Качуроўскі Зальцбург, 3.7.1948
Жартоўных вершаў-пародыяў Адеся Салаўя на ўкраінскіх паэтаў, на вялікі жаль, не захавалася, але ў зальцбургскі перыяд ён зноў вяртаецца да кананічных формаў. Аднак калі санеты, актавы, тэрцыны, трыялеты, рандо, рамансы ён пісаў раней, то александрыны6 Алеся Салаўя з’явіліся толькі ў зальцбургскі перыяд творчасці, штуршок для напісання якіх і далі александрыны-пародыі ўкраінскіх паэтаў. Усяго ім было створана болып за дваццаць такіх вершаў (“На чыстым аркушы”, “Адзіноцтва”, “Новы год”, “Максім Багдановіч”, “I сонцу, і вясьне”, “Сярод чароўных ніў”, “Зірні”, “Сьвятая”, “I хмурны пас радзее”, “Звон”) і ў аўстралійскі перыяд — “Палядын”, “Надзямным”, “Разьвітаньне”, “У вакіян”, “Сум”, “Прыпынак”, “У сьветлы дзень”, “Сьвятлярныя агні”, “У ім і па-над ім”, “Зара”, “Восень”).
У александрынах — выдатных мілагучных тварэннях класічнага верша — Алесь Салавей найперш выказаў сваё захапленне гэтай кананічнай формай, якая так адпавядала парыванням яго душы.
Александрыйскі верш! Ты пад рукой Максіма гучнеў і ажываў — з табой жыла радзіма: і ейны колішні, і ейны прышлы дзень, нятускная краса і сіл зямных струмень.
I зь імі ты ня змоўк. А думка рвецца птахам сягаць, ісыіі з табой праведна-зьнічным шляхам — туды, дзе йшлі бацькі, куды йшчэ не дайшлі.
Ня зьбіся ж, верны сын, — шмат зблытаў на зямлі. Дык будзь, мой чуйны верш, прасьвядай і спамогай.
6 Верш з аб’яднанай папарнай рыфмай вершаваных радкоў, напісаных шасцістопным ямбам з абавязковым чаргаваннем мужчынскай і жаночай рыфмаў. Бярэ пачатак у французскай паэзіі XI ст. Назву даў “Раман пра Аляксандра Македонскага” — XII ст., напісаны такім вершам. У рускай літаратуры шырока карыстаўся А.Пушкін, у нас — М.Багдановіч.
Дарэмна не скажы і пра мяне самога:
“На чыстым аркушы, прад вузенькім вакном прыгожа літары выводзіць ён пяром...”7
(На чыстым аркушы, с. 189)
У многіх александрынах паэт здолеў апісаць высокае каханне, незвычайную прыгажосць еўрапейскай прыроды, горных вышыняў і цудоўных далін, блакітных азёраў, хвалі якіх нагадвалі журботныя ільны беларускіх палёў, куды паэта неслі мроі. У александрынах гучыць музыка Паганіні, скрыпка якога шле гімны сонцу і вясне, a ўгэтай магутнай мелодыі паэту чуецца “нязмоўкны голас краю”, “валошкавых шнуроў”, “пралескавых палян”... Але найбольш кранаюць тыя строфы, дзе раскрываецца ўнутраны, духоўны свет паэта, яго думкі, пачуцці, роздум.
Алесь Салавей не мог, вядома ж, не прысвяціць Максіму Багдановічу, свайму ўлюбёнаму паэту-папярэдніку, адну з выдатнейшых сваіх александрын:
Далёка ад зямлі прадзедавых загонаў ён песьціў у душы гармонію паўтонаў. Ды сэрца рвалася на волю, на прастор — туды, дзе гуў лясун, шумеў спрадвечны бор, і сон вадзяніка, і зорных ночаў лоні, мінуўшчыны сьляды, і коньнікі Пагоні, мадонаў вобразы, случанкаў паясы. О, васільковы край бязмежнае красы! Адведаў шыр тваю — ды ёю дыхаў мала... А вечнасьць разам з ім цябе не пакідала, і памятаць заўжды — апошні быў зарок, а з ім — нязьвяны дар — ацьвецены в я н о к.