Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
(Перад вясной)
Некаторыя вершы марыністычнага цыкла маюць эпіграфы з Пушкіна, Байрана, а ў актаве “За Порт-Саід” гучыць прамая аналогія з вершамі М.Гумілёва “Красное море”, “Суэцкнй канал”, дзе рускі паэт апісвае сваё арыстакратычнае марское падарожжа, калі на параходзе ў спёку былі “цветы н лёд” і “арапчата”, якім багатыя падарожнікі кідалі “на ходу плоды”. Нічога падобнага няма на параходзе, які праплываў праз гэтыя ж мясціны, перавозячы праз акіян эмігрантаў (“бітмо людзей вязе пакут сьляды...”). Алесь Салавей, згадваючы творы паэтаўкласікаў, параўноўвае іх долю са сваёй (“О не, о не! 3 ласункамі ня борздкі // бяздомны шлях бязьлітасны і жорсткі...”). • калі Гумілёў любуецца, захапляецца ўпершыню ўбачанымі экзатычнымі мясцінамі, то ў Салаўя іх нязвыклая краса тугой і болем адгукаецца ў сэрцы і бясконца параўноўваецца з роднымі краявідамі, якія, ён адчуваў, ніколі больш не давядзецца пабачыць. Яскравым сведчаннем цяжкага ўнутранага стану паэта з’яўляецца александрына “Звон” (1949).
Такі ўзрушана-тужлівы душэўны стан Алеся Салаўя надзіва сугучны перажыванням Наталлі Арсенневай у яе цыкле марыністычных вершаў, калі паэтэса на такім жа водаплаве пераязджала праз акіян у Амерыку, назаўсёды пакідаючы айчыну.
I ўсё ж гэтыя акіянскія пакуты скончыліся, даплылі, нарэшце, да Аўстраліі (“...спыніліся шляхі аж пад Паўдзённым Крыжам”), дзе паўсталі новыя праблемы. Жонка Алеся Салаўя ўспамінала (лісты да Антона Адамовіча, 1979): “Зусім цяжэй
зрабілася, калі мы выэмігравалі ў Аўстралію. Спачатку вабіў Паўдзённы Крыж (дарэчы, паэт напісаў актаву “Паўдзённы Крыж”: “Сярод агнёў, якіх яшчэ ня ведаў, // праменіцца і сам Паўдзённы Крыж”) — новае неба, потым і гэта перастала вабіць. Матэрыяльна было куды лягчэй, як у Аўстрыі, але паўсталі іншыя праблемы. Галоўная з іх — дах над галавой. Наняць кватэру ў тыя часы з дзецьмі было амаль немагчыма. У нас жа ўжо ў Аўстраліі ў 1950 г. нарадзіўся другі сын — Юра. Трое дзяцей, адно з іх глуханямое... Па сканчэньні двухгадовага кантракту, які адбывалі ў Адэляідзе, мы пераехалі ў горад Мэльбурн. Сябры дапамаглі пабудаваць частку дома (два пакоі). Далей будавалі самі, нанялі майстра, і Алесь дапамагаў... Будавалі па меры магчымасьці заробленых грошай... Ашчаджаючы кажны грош, куплялася толькі самае неабходнае. Дужа мала было часу на пісаньне вершаў. Дый муза вельмі рэдка наведвала яго. Пазьней было болей свабоднага часу на пісаньне вершаў, дый працу можна было на лягчэйшую з пяром у руцэ зьмяніць. Але ён прызвычаіўся на хвабрыцы, здабыў фах, не хацеў мяняць...”
Першыя гады ў Аўстраліі (1949—1952) вершы пісаліся так, як у Зальцбургу, паэт па-ранейшаму быў “раб свайго натхнення” (было напісана блізу 60 вершаў). Ён скончыў укладанне сваіх наступных паэтычных зборнікаў “Вянкі” і “Несьмяротнасьць”, якія, аднак, пры яго жыцці не былі выдадзеныя. Пазней, у 1977 годзе, Алесь Салавей адзначаў: “У зборнік “Вянкі” ўвайшлі вершы, пісаныя ўтой самы час (1937—1947), калі пісаліся вершы да зборнікаў “Mae песьні” й “Сіла гневу”, але паводле сваёй тэматыкі й формы пакідаліся да іншага зборніка з трыма вянкамі санэтаў, адгэтуль і назоў кнігі — “Вянкі”. Цяпер два ненадрукаваныя да гэтага часу зборнікі (значыцца, “Вянкі” й “Несьмяротнасьць”) плянуюцца да выданьня аднэй кнігай пад назовам “Нятускная краса” разам з пазьней напісанымі вершамі. У зборніку “Вянкі” — 38 вершаў пра каханьне і маладосыдь, пра жанчыну-маці, ейную глыбокую любоў да дзяцей і ейнае вялікае сэрца, тры вянкі санэтаў пра неўміручасьць красы і хараства, спаленая ў Рызе і адноўленая тут паэма “Домік у Менску”, паэма “Сын”. Калі буду жыў і ўдасца выдаць два новыя зборнікі, я ўсе тры кнігі аб’яднаю ў адну вялікую кнігу пад назовам “Mae песьні” з трыма часткамі: “Mae песьні”, “Сіла гневу”, “Вянкі”.
Нешматлікія творы, якія былі напісаны за ўсе гады пражывання ў Аўстраліі, падзяляюцца на дзве найбольш значныя тэмы: чужына і айчына. He прыняў душою Алесь Салавей чужыны, хоць і мусіў амаль усе свядомыя гады жыць за межамі Бацькаўшчыны, і большую частку з іх — у Аўстраліі. He напісаў ніводнага твора, прысвечанага гэтай багатай, экзатычнай краіне. Толькі ў некаторых санетах, актавах згадваюцца яе прыкметы: Паўдзённы Крыж, акіян, прыгожыя, яркія вітрыны горада, аўты, палацы... А некалі, яшчэ на Бацькаўшчыне, Алесь Салавей, назіраючы за адлётам птушак, пісаў (верш “У вырай”, 1943): “Вазьміце, птахі, і мяне з сабой за акіяны, каб трутнай горычы нідзе не бачыць і ня чуць, // Хто знае, мо там лепш...” I вось ужо “ў новым сьвеце, пад зорным небам новым гады жыцьця плывуць”..., а паэт “ніяк няўсьцешаны нязвыклым новым сьветам...”
1 толькі цяпер, у бязмежнай далечы ад радзімы, паэт зразумеў увесь трагізм біблейскага выслоўя: “Хто страціў дом — таму яго не мець”... Дом сабе і сваёй сям’і Алесь Салавей пабудаваў у Мэльбурне, але сны ў гэтым доме, успаміны былі толькі пра той, бацькоўскі, кут, “у сьвеце незабыты”. Вершы гэтага часу поўняцца “горкімі журботнымі думамі”, “маркотай і бядою”, гучаць у іх “струны горычы, нязнаны спыну сум — адзіны сябра мой”, “нашы мроі-сны лятуць да берагоў айчыны...” Толькі ў сне, калі “тугі адхлыне боль”, яму здаецца, што ён, як у маленстве, ходзіць ліпнёвымі купальскімі росамі па квяцістым лузе, бачыць блакітныя ільны, мядзяныя жыты — “ты там, ты толькі там...” (санет “Воддаль”, александрыны “Палядын”, “Надзямным”, “Успамін”, “Разьвітаньне”, “У вакіян”, “Сум”, актавы “У новы сьвет”, “Чаўны”, “Зоры”, “У цішыні”, “Белы сьнег”, “Зьнічы”, “Шлях”, “Наяве”, “Кітай” ды інш.).
У творах 1949—1952 гг. новая рэчаіснасць, новыя рэаліі, народжаныя акіянскім падарожжам, першымі ўражаннямі ад Аўстраліі, не ў стане засланіць “сьвяты абраз” пакінутай Бацькаўшчыны. Калі ў Еўропе паэта збліжала з радзімай неба, знаёмы з дзяцінства “Птушыны (Млечны) Шлях”, то цяпер яго зоркі недзе “пад акіянскім дном”. Тады ён дыхаў адным і тым жа паветрам з Бацькаўшчынай. У адным з лістоў да Ларысы Геніюш жонка Алеся Салаўя пісала: “У Аўстрыі, дзе мы жылі апошнія гады, з яе цудоўнымі гарамі, знаходзіліся куткі,
так падобныя да Беларусі. Там ён меў яшчэ натхненьне і шмат чаго напісаў добрага. Аўстралія ж зусім адваротнае, з яе супрацьлежнымі порамі году, з яе халоднымі, пранізваючымі да касцей, сырымі вятрамі ўзімку, гарачымі знойнымі — улетку. Цяжкія пачаткі жыцьця на новым месцы, новае неба і зоры больш не вабілі яго...” Аднак з паэтам заставалася роднае слова:
Яно паўстала на тваім пачатку, было цяплейшым, найласкавым: “ма-ма”... Сьціскала сэрца утратных зыкаў гама, калі забралі і яго і татку...
(Санет “Слова”, с. 183)
Хай ваша слова вечна расьцьвітае і будзе клічам да жыцьця народу. Яго гнялі ўсе — з захаду і ўсходу — зьнішчалі поступ рупнага ратая...
(Санет “Змагаром народу", с. 184)
Гэтым словам ён звяртаўся да беларускай гісторыі, аддаваў даніну павагі яе слаўным датам (санет “Над Слуцкам днее”), успамінаў шматпакутныя гады сталінскіх рэпрэсій, выкрываў хлуслівую сутнасць “салодкіх песьняў аб свабодзе, міры”, калі на трыбунах сталінскія прарокі весцілі краіне, народу “шчасьце, радасьць, красаваньне” (санеты “Ня сьпіш спакойна”, “Ліст”, “Лёс”, “Згода”), а на самой справе іншадумцаў, многіх сумленных, працавітых людзей трымалі ў Гулагу. I ўсё ж радзіма жыла ў сэрцы паэта незабыўным вобразам роднай маці і маці-Беларусі. У вершы “Маме” (заміж вянка на магілу) Алесь Салавей прызнаецца маме і “залатой айчыне” ў сваёй нязменнай, вялікай любові. Ён моліцца за іх.
Божа Вялікі, паслухай маленьне, вызвалі з цёмнай няволі наш край.
3 рабскага зьдзеку, з цяжкога мучэньня, Божа, пазбавіцца змогу нам дай.
Глянь, Усявышні, як край зруйнаваны, цэрквы, сьвятыні панішчаны ў ім.
Люд беларускі ў морак загнаны, веру зацемрыў няверніцкі дым.
Там дзе былі дарагія сьвятыні, баль свой спраўляе няверства зы злом. Божа, Ты нам памажы — і з айчыны морак няпраўды развеем сьвятлом...
(Малітва, с. 227)
3 1952 года амаль замаўкае муза Алеся Салаўя. He знаходзіць ён больш сіл пісаць пра свае перажыванні, боль і сум па радзіме, быццам стаміўся яго талент, і паэту не хочацца вярэдзіць душу ўспамінамі аб ёй. Усё, што мог, ён ужо сказаў пра бацькоўскі край, а іншыя тэмы не натхнялі паэта. Зрэдку пісаў ён яшчэ вершы для дзяцей (“Улетку”, “Сьняжынкі”, “Дзед Мароз”, “Ялінка”, “Зайчык”, “Маленства”, “Сьпі” — калыханка сыну. Дарэчы, у зборнік “Нятускная краса” ўкладальнікам быў памылкова ўключаны верш Якуба Коласа “Першы гром”. У Салаўя таксама ёсць верш “Першы гром”: “Вясна! Вясна! У сінім небе...”), перакладаў некаторыя вершы Рыльке, Т.Шаўчэнкі, Л.Палтавы, А.Міцкевіча, аўстралійскага паэта Макса Дунна (з англійскай мовы). Усё лепшае, што Алесь Салавей напісаў, засталося ў зборніках “Mae песьні”, “Сіла гневу”, “Вянкі”, “Несьмяротнасьць”, вяршынямі яго творчасці сталі паэмы, многія кананічныя строфы (санеты, александрыны, актавы), вершы, прысвечаныя Бацькаўшчыне, заснаваныя на асабістых перажываннях. I цяпер, калі “віхура зла за хмуры акіян шпурнула нас, нібы ў прадоньне зьгіну” і гэтае прадонне зацягнула будзённымі клопатамі выжывання ў новай краіне, вершы перасталі пісацца. Такі свой не актыўны творчы настрой паэт вытлумачыў у тэрцынах “Мала” (1952), вершы-адказе на бясконцыя пытанні сяброў, знаёмых, чаму перастаў пісаць.
Узнікалі асобныя вершы і ў 60—70-х гадах, спрабаваў Алесь Салавей пісаць сцэнічныя абразкі: “Зазьзяла прабуджальная дзянніца” (як працяг верша “Дух праўдны, духу зла непадуладны”, напісанага раней), але сам паэт ацаніў яго як “мізэрнае “сочнненне”, горшае за ранейшае”, і падпісаў яго новым, апошнім сваім псеўданімам Антон Дабрыдзень (ім ён меркаваў падпісваць пераклады з аўстралійскіх паэтаў, падпісаў вершы “Усьцяж”, 1966, “Ізноў я завітаў да вашай хаты”, 1969).
“Сьвятлярныя дні” для паэта цяпер наступалі, калі ён слухаў класічную музыку, перачытваў кнігі беларускіх пісьменнікаў, якія даходзілі да Аўстраліі. Яго вельмі ўсцешвала і падтрым-
лівала ліставанне з Ларысай Геніюш, якая пасля вызвалення з Гулага жыла ў Зэльве, мела перапіску з многімі беларускімі пісьменнікамі-эмігрантамі, пасылала ім свае вершы, кнігі з Беларусі. Алесь Салавей напісаў прысвячэнне Ларысе Геніюш у дзень яе шасцідзесяцігадовага юбілею, пасылаў многія свае вершы, яны абменьваліся віншавальнымі паштоўкамі з нагоды розных святаў. У адным з лістоў да Ларысы Антонаўны (ён падпісваўся псеўданімам Антон Дабрыдзень, а на канверце — Альфрэд Кадняк па вядомых прычынах) Алесь Салавей пісаў (лісты захоўваюцца ў архіве Л.Геніюш, ЦНБ НАН Беларусі, аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў, ф. 31): “Так прыемна чытаць пра бель, пра сьнег, якога цяпер амаль не бачым... Дзеці ездзілі ў горы, бачылі сьнег, вярнуўшыся дахаты, апавядалі, што ён — такі самы, як іней у халадзільніку (першае знаёмства з ім). Тлумачылася, чыталася пра нашу дарагую Бацькаўшчыну. Яны ведаюць цімала. Цяпер усе дарослыя. Малодшаму — восьвось 21 год. Два ўнукі — меншаму 5 месяцаў. Зіна пісала аб гэтым... Ад шчырага сэрца вітаем і Вас з Вялікім Святам — Першамаем! Сапраўды, вось красавік канчаецца, так недалёка травень-май! Як прыгожа на Беларусі! Заміж снежнай белені — зяленівасьць траваў, дрэваў, цьвітуць кветкі. Забыцца аб гэтым ня зможам да сьмерці.