Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
Сваю прыналежнасць да Беларусі паэт раскрывае і ў сапраўдных гімнах яе прыродзе (“А беларуская вясна // я не знайшоў нідзе ёй роўных...)
Унутраны голас балюча дакарае героя за тое, што “бясслаўна пакінуў свой край”, калі той “шугаў, гарэў” у полымі вайны. I не мае значэння, што сама айчына выправіла сына ў выратавальны шлях з наказам вярнуцца непераможаным і што гэтыя пакутніцкія шляхі праляглі праз Эстонію, Рыжскую затоку, Беласток, праз усю Еўропу і скончыліся ў далёкай Аўстраліі.
Ішоў праз далеч нацянькі, ступаў апоўдні, апаўночы,
у жыце бачыў васількі, мне ў іх яе зіялі вочы...
I верыў: ёй ня быць рабой!
1	прыйсьце блізкае вяшчую: няўхільна ўбачуся з табой
і голас ейны зноў пачую... (С. 164)
Голас айчыны нязменна гучаў у творах паэта, гучаў магутны голас беларускай гісторыі званамі Святой Сафіі (паэма “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”, 1946), і ў думках Алесь Салавей ніколі не пакідаў радзімы, заўсёды выказваў веру, што беларус стане валадаром сваёй зямлі. У паэме “Зьвіняпь званы Сьвятой Сафіі” — жыццясцвярджальным, глыбока патрыятычным творы, прасякнутым ідэяй неўміручай барацьбы беларусаў за волю, сімвалам якой з’яўляецца Полацкая Сафія, паэт пісаў:
Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі — гамоніць збуджаная даль, ірвуцца путы векавыя, і ломіцца кайданаў сталь.
Нясуць законы векавыя сумленьня чыстага крышталь людзству, зямлі, сьвятлом спавітай, крывёю праўднаю здабытай... (С. 62)
Паэма была напісана ў 1946 годзе і прысвечана Юрку Віцьбічу, які меў вялікі ўплыў на Салаўя. Сам паэт адзначаў, што ён выхоўваўся на творах Віцьбіча, які “прычыніўся да майго беларускага выхаваньня. Стаяў, стаю і буду стаяць на ідэйным беларускім шляху...”
Паэма “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі” складаецца з 11 раздзелаў і з’яўляецца прыкладам экспрэсіянізму ў беларускай паэзіі пасляваеннага часу. Адразу па выхадзе паэмы ў часопісе “Шляхам жыцьця” (1947, № 2) быў надрукаваны водгук на гэты новы твор Алеся Салаўя: “Візія слаўнага Полацку”, “гораду стольнага”, што над Дзвіной “схіліўся думнай галавой”, выклікае ў паэта ўяўленьне сьветлага вызваленьня. Званы Сьвятой Сафіі, якія ўрачыста-велічна пануюць над прасторамі Беларусі, сімвалізуюць няўміручасьць гістарычнае традыцыі, злучаюць у адно цэлае мінулае з будучым. Паэт, ахоплены велікодным настроем, поўны веры ў “паўторнае сьвітаньне”, у перамогу праў-
ды і сьвятла. Ён бачыць, як “Дзвіной імчыцца бурны стром...” I тады вернецца з чужыны ў вольны край беларуская эміграцыя... Паэма з’яўляецца арыгінальным прыкладам выяўленьня духу, месіянізму беларускага выгнанца, хоць наагул ягоная роля затушоўваецца ў нейкім агульным катаклізме. Філасофскі ўхіл і тут прабіваецца з асаблівай выразнасьцю, як і ў многіх папярэдніх творах А.Салаўя, які трымаецца класічных формаў вершу і выяўляе сьвядомыя і сур’ёзныя адносіны да мовы...”
Вядома ж, паэт сваёй творчасцю, філасофскім асэнсаваннем падзей XX стагоддзя імкнуўся данесці праўду “людству”, садзейнічаць нацыянальнай свядомасці беларусаў, раскрываць іх духоўнае жыццё, хараство прыроды, уваскрашаць веру, любоў і надзею. Менавіта гэтая праблематыка складае аснову другога (і апошняга прыжыццёвага) зборніка Алеся Салаўя “Сіла гневу”.
Як і першы зборнік “Mae песьні”, “Сіла гневу” складаецца з трох раздзелаў, вершы кожнага з іх аб’яднаныя пэўнай вызначальнай ідэяй. У якасці эпіграфа зборніку папярэднічае верш: “Я толькі з ёй пайшоў у сьвет...”, дзе паэт сцвярждае, што, вымушаны пакінуць радзіму, ён панёс у свет вялікую сілу гневу, якая поўніцца, аднак, высокімі пазітыўнымі зарадамі: вернасцю роднай мове, божай праўдзе, нязломнаму духу дзядоў, красой і смуткам ніў, садоў, “тугой прыдушанага сьпеву ў раньнім росквіце гадоў...” Найбольш паказальны для гэтага раздзела верш “Мая Беларусь”.
I лясы, і лугі, і блакітныя нівы;
неба — вечная сінь, дол — зяленівы шоўк.
О, мая Беларусь! Хто з Табой, той — шчасьлівы, краю лепшага той, хто шукаў — не знайшоў.
Той, хто з ганьбай Цябе бястурботна пакінуў, хто забыўся, што ўскормлены быў ён Табой — як грудное дзіця, без апекі загінуў, дол ягоны праклёнам зарос, як травой.
О, мая Беларусь! Я з Табой, я — шчасьлівы, He пакіну Цябе, покуль буду я жыць!
Гнеў мой тым, што Цябе адракліся й лісьліва
перад сконам спрабуюць чужынцам служыць!.. (С. 225)
Адпаведна гэтаму ў першым раздзеле ‘Тамоніць даўнай праўды звон” паэт асэнсоўвае падзеі далёкай і, галоўным чынам,
блізкай гісторыі Беларусі, раскрывае “вячыстасыдь колішніх сьлядоў”. Раздзел “Да нашай явы берагоў” сімвалізуе духоўны, унутраны свет аўтара і яго лірычнага героя, абумоўлены драматычнымі падзеямі часу. Пісьменнік задумваецца над прызначэннем паэта і паэзіі ў гэтым драматычным свеце і ў працяг вершаў з першага зборніка (“Лёс паэта”, “Расцалаваў я алавік...”, “Ліст да крытыка”, “Паэт”, “Муза” ды інш.) піша верш “Пачні з Гамэра...”, дзе імкнецца акрэсліць сваё разуменне ролі паэта ў жыцці грамадства.
Пачні з Гамэра, ці пачні з Сакрата: паэтаў — безьліч, філязофаў — цьма, А хто нячутых зыкаў струны кратаў? Няўжо такіх шчэ ня было й няма?
Былі — іх слова ў сьвейе не прапала і не лягло ў зьгібеньні на таку.
1 несьмяротны будучы Купала Гамэру цісьне — бачу я — руку.
Музыкі вечнага ня змоўкне лера.
Хто йдзе ў вякі — той не памрэ зусім.
Вітае двух — Сакрата і Гамэра разважны й сьпеўны будучы Максім.
А дзе ж нашчадкаў дружная кагорта, і як “у перашкодах дух расьпе”?9 Пражытае даўно кійком падпёрта, а новае пляцецца ў хвасьце.
Як мала толькі быць адным паэтам, каб з мудрасьцяй вялікшай падружыць. Як цяжка, цяжка ў зьбітым, перапетым пад атамнай насупленасьцяй жыць!
Хто шлях з цяжкой стагнацыі пакажа?
Хто думку ўздыме вышай устократ? Калі ж яшчэ нясказанае скажа цяперашні Гамэр або Сакрат? (С. 108)
У трэцім раздзеле “Жывому — жыць, зьнішчэньню — сьмерць” найбольш глыбока раскрываецца драматызм светаадчування паэта, яго супярэчлівы ўнутраны стан, цяжкія пера-
’ “У перашкодах дух расьце” — словы Уладзіміра Дубоўкі.
жыванні. Сюды ўвайшлі разгледжаныя вышэй вершы ваеннага перыяду і самых першых дзён выгнання, калі “на дол зыходзіў з неба д’ябал сьмерці, // народжаны зямным непаслухмянствам”. Аднак заканчваецца гэты раздзел аптымістычнымі акордамі: “Да жыцьця ад пагібелі крочу...”, “Я з цясьніны ірвуся, каб жыць, каб жыць!..”, “Сіла гневу майго навальніцу адгоніць, міліёны такіх: сіле — межаў няма. // Нас, маўляў, “старадаўняй Крывіцкай Пагоні // у баёх “ні разьбійь, ні спыніць, ні стрымаць!..” “Пра няўміручы край мой і народ // яшчэ гучней грымі, збытога ліра!”
А ўсё ж мы вернемся дахаты, у вайчыну, і не заблудзімся ў шляхох чужой зямлі. А я вярнуся не адзін, а з сынам — нашчадкам Крывічоў і іх сям’і.
Скажу, укленчыўшы: Крывіччына сьвятая! Хай Ты насьмерць была расьпятай, а жывеш. Тваіх дзяцей ні даль і ні імгла густая не абясплодзілі ў чарсьйве пустэльных меж.
Жывому — жыць. Зьнішчэньню — сьмерць. Жывое кідае па сабе жыцьцё. Жывому плод.
Ты не памрэш, Крывіччына! 3 Табою ніколі не памрэ крывіцкі род.
(А ўсё ж мы вернемся дахаты, с. 125)
'к ± W
На такой высокай жыццясцвярджальнай ноце заканчваецца зальцбургскі перыяд жыцця і творчасці Алеся Салаўя. I з гэтай, не аднойчы сцверджанай, верай паэт вымушаны быў разам з сям’ёй і многімі іншымі беларусамі пакінуць Еўропу. I не дахаты, у айчыну, а ў далёкую, невядомую Аўстралію праляглі іх шляхі. Якім бы цяжкім матэрыяльна ні было жыццё ў Залыдбургу, але гэтыя маладыя гады Алеся Салаўя былі напоўнены творчым гарэннем, грамадскай дзейнасцю ў беларускіх эмігранцкіх асяродках, літаратурным аб’яднанні “Шыпшына”. Акрамя мастацкай творчасці ў паэта шмат часу ішло на выданне часопісаў “3 беларускага жыцьця”, “Пагоня”, перапіску з сябрамі, выступленні на літаратурных вечарах, заняткі з дзецьмі ў бела-
рускіх школах, укладанне паэтычных зборнікаў. Да ўсяго no634 была радзіма, якой паэт прысвячаў свае вершы, жыў ёю, спадзяваўся на вяртанне. Аднак улады Аўстрыі, Германіі паставілі перад насельнікамі лагера перамешчаных асобаў умову — пакінуць іх краіны, шукаць іншае месца пражывання. Безумоўна, для Алеся Салаўя было пажадана разам з большасцю беларусаў, сярод якіх былі яго сябры-пісьменнікі, пераехаць у Амерыку, пра што ён не адзін раз пісаў Масею Сяднёву. Але першым прыйшоў дазвол на ўезд у Аўстралію. I нічога не заставалася, як рыхтавацца ў нязнаную далёкую дарогу. “Ня хочацца, вельмі ня хочацца выбірацца ў акіян ночы, беспрасьветнае цемры і адзіноцтва, — пісаў Салавей Сяднёву. — Але ж што зробіш? Нічога іншага не маю да выбару... Магчыма, пашчасыііць выехаць у ЗША? Ня ведаю, дзе лепш. Пакуты ад невядомасьці... (Зальцбург, 21.9.1947 г.)”. Ужо ў вершах, напісаных напярэдадні ад’езду, паўстаюць пытанні: “Дзесьці за морамі ці ты спачынеш?”, “За цёмна-сінім, за Чырвоным морам II спатканы будзеш акіянам хмурым...” (санеты “Заранка ўсходу”, “За”).
I вось ужо вясна 1949 года. Набіты эмігрантамі параход, бурнае акіянскае бязмежжа. Гэтыя новыя адчуванні. уражанні знайшлі сваё адлюстраванне ў санетах “Узьвіў” (“Бунтуе воды акіян грымотны — прадонна-жадны і дабру і ліху. // Гамоняць хвалі — ім няма суціху. // Чаму ж ты, дружа, хмуры і журботны?”), “Надойсьце” (“Старчма прыўстане вадаплаў на грудзе // шалёнай хвалі акіяну-гневу...”), у многіх актавах (“За Порт-Саід”, “Перад вясной”, “Надойсыде дня”, “Узбудам хваль”, “Акіян”, “За годам год”, “Паўдзённы Крыж”). Як і ў Наталлі Арсенневай, марыністычныя вершы Алеся Салаўя раскрываюць найперш глыбокія перажыванні, унутраны, духоўны стан аўтара і яго лірычнага героя. Яскравымі мастацкімі фарбамі аўтар малюе карціны ўпершыню ўбачанага акіянскага прастору (“Бяскраю шыр задыміцца, як ладан, // і з водамі зыльецца небасінь...”). Але ў іх мала захаплення, здзіўлення — хутчэй апісанне бяздомнага шляху, “бязлітаснага і жорсткага”, суму, счарнелага жалю, “болесць раны — па тэй зямлі, што завалок туман”.
Узбудам хваль вірацца гнеўна воды і пеняцца з распачай пад карном. Куды плывеш? Начас, ці назаўсёды? Каму, скажы, пакінуў сумны дом?
Нязнаных зор ты бачыш карагоды, знаёмыя — пад акіянскім дном.
За Афрыкай зь пяскамі залатымі яны ў душы зігцяць тваймі сьвятымі.
(Узбудам хваль, с. 202)
О, Афрыка! Крывіччынай была б ты, каб Нёмнам быў твой паўнаводны Ніл, я над табой спыніў бы лёт крылаты, далей у сьвет сягаць ня меў бы сіл. Прабач за сум з мае далёкай хаты — счарнелы жаль бусьліных пругкіх крыл. Перад вясной узьнёслага адлёту дай лёгкасьць ім прасьвяднага звароту.