Пакліканыя
Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
А часу больш, чым вечнасць: Літаратура беларускага замежжа. Мн„ 1995. С. 245-282.
Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік: Т. 5. Мн., 1995. С. 233-235.
Беларускія пісьменнікі: Даведнік. Мн., 1994. С. 479.
Беларусь: Энцыкл. давед.: Салавей А. Мн., 1995. С. 642.
Белорусская лмрнка XIX—XX веков / Пер. Г.Рнмского. М, 1998. С. 406-411.
Бібліяграфія твораў Алеся Салаўя і літаратуры пра яго ды ягоную творчасць / Апрац. Зоры Кіпель // Крыніца. 1997. № 6.
Булгакаў В. Алесь Салавей і паэзія беларускай эміграйыі // Крыніца. 1997. № 6.
Васючэнка П. Магістр паэзіі з вёскі Крысава // Крыніца. 1997. № 6.
Гніламёдаў У. Слова, аплачанае лёсам//ЛіМ. 1993. 19 сакавіка.
Грамадчанка Т. “За любоў да цябе я пакутаваць мушу...” // Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994. С. 258—277.
Грамадчанка Т. “За любоў да цябе я пакутаваць мушу...” // Роднае слова. 1993. № 4.
Запартыка Г. Лісты з пакут і спадзяванняў: Эпісталярная спадчына Алеся Салаўя // Роднае слова. 1998. № 4. С.
Каласы роднай мовы. Мн., 1990. С. 237—238.
Кісялёва Я. 3 Бацькаўшчынай у сэрцы: Лісты Алеся Салаўя да Ларысы Геніюш // Голас Радзімы. 1995. 7, 14, 21 снежня.
Літвіновіч Я. “Бацькаўшчына” была з Бацькаўшчынай //ЛіМ. 1997. 31 кастрычніка.
Ляксеева /. Памяці Алеся Салаўя: Нашчадак крывічоў // Голас Радзімы. 1997. 19 чэрвеня.
Марціновіч А. “За любоў да цябе я пакутаваць мушу...” // Народная воля. 1995. 27 кастрычніка.
Марціновіч А. “За любоў да цябе я пакутаваць мушу...” // Полымя. 1996. № 2.
Марціновіч А. Дзе ж ты, храм праўды? Мн., 1996.
Марціновіч А. Салаўі пяюць і на чужыне // Крыніца. 1997. № 6.
Мішчанчук М. “Да скарбаў сусвету імкнуся”: Нататкі пра жыццё і творчасць Алеся Салаўя // Культура беларускага замежжа. Кн. 2. Мн., 1993.
Мішчанчук М. Чатыры партрэты беларускіх пісьменнікаўэмігрантаў: Навуч. дапам. Мн., 1993.
Новйков Н. Всякое лн наследство — клад? О белорусскнх пнсателях Н.Арсеньевой н А.Соловье // Полмтмческнй собеседннк. 1989. № 9.
Савік Л. “Жыву і дыхаю, мой Край, табой” // Голас Радзімы. 1997. 19 чэрвеня.
Салавей А. Вершы. Крыніца. 1991. № 5.
Салавей А. На хуткіх крылах вольнага Пэгаса: Паэма / Прадм. і падрыхт. С.Адамовіча // Спадчына. 1991. № 5.
Салавей А. Несьмяротнасьць: Вершы // Спадчына. 1996. № 2.
Салавей А. Нятускная краса / Публ. Б.Сачанкі // Полымя. 1989. № 6.
Салавей А. Смутлівая маці: Верш // Голас Радзімы. 1999. 16 верасня.
Сасноўскі Б. Страчаныя таленты: 3 успамінаў пра Алеся Салаўя // ЛіМ. 1989. 17 лютага.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя. Мн., 1991.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя: Факты і меркаванні // Маладосць. 1988. № 11.
Сачанка Б. 3 жыцця беларускай эміграцыі // ЛіМ. 1991. 11 кастрычніка.
Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі. Мн., 1990.
Саченко Б. Мон песнн // Неман. 1990. № 4.
Скобла М. Берагі // Крыніца. 1991. № 5.
Соловей А. Молнтва. Ты: Стнхн / Пер. С.Евсеевой // Неман. 1999. № 8.
Соловей А. Стнхн / Пер. М.Шелехова // Неман. 1990. № 4.
Туга па Радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 511—610.
Тычына М. Сны аб Беларусі // Беларусь. 1993. № 3.
Федарцова Т. Суладдзе спеўнае нятускнае красы // Наша слова. 1997. 16. 22 студзеня.
Юрэвіч Л. Пакараны вершам: Алесь Салавей // Л.Юрэвіч. Камэнтары. Мн., 1999. С. 130—145.
“Я прьшду з далёкае чуЖыны...”
Масей Сяднёў
1913 2001
МАСЕЙ Сяднёў — паэт, празаік, публіцыст, перакладчык — усё жыццё годна нёс у свет беларускае слова. Многія яго вершы перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую, рускую мовы, кнігі выдаваліся ў Германіі і ЗША. Імя беларускага паэта ўпісана ў Брытанскую і Польскую энцыклапедыі, а ў 1989 годзе Мюнхенскім і Вашынгтонскім Джоржстаунскім універсітэтамі яго творчасць намінавалася на Нобелеўскую прэмію. 1 толькі ў Беларусі імя Масея Сяднёва стала вядомым з пачатку 90-х, калі паэт сам неаднойчы змог прыехаць у Мінск, пабываць на сваёй малой радзіме, сустрэцца з роднымі, блізкімі людзьмі пасля паўвекавога расстання. Былі наладжаны творчыя сустрэчы ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі, рэдакцыях газет і часопісаў, студэнцкіх аўдыторыях, бібліятэках. Выдавецтва “Мастацкая літаратура” перавыдала некаторыя творы Сяднёва (“Патушаныя зоры”, “А часу больш, чым вечнасьць”, “I той дзень надыйшоў”, “Раман Корзюк”, “Масеева кніга”), вершы і артыкулы былі надрукаваныя ў рэспубліканскай перыёдыцы. Чалавек моцнай сілы духу, апантаны любоўю да Бацькаўшчыны, беларускай справы, Масей Сяднёў, нягледзячы на цяжкія выпрабаванні, перамог свой суровы лёс, захаваў творчае гарэнне. He спраўдзілася яго тужлівае прадбачанне: “Ніхто з радзімай Беларусі не прачытае маіх дум...”, бо пакуль будзе жыць беларуская мова — будзе жыць і паэтычнае слова таленавітых беларускіх пісьменнікаў, дзе б яны ні жылі, куды б ні закінуў іх лёс.
А літаратурны лёс Сяднёва пачынаўся ў Беларусі ў трагічна вядомых 30-х гадах...
Нарадзіўся Масей Ларыёнавіч Сяднёў 1 верасня 1913 года ў вёсцы Мокрае Касцюковіцкага раёна на Магілёўшчыне ў ся-
лянскай сям’і. Сваё біблейскае імя атрымаў пры хрышчэнні з царкоўных святцаў. Пазней паэт згадваў: “Мне, хрысціяніну, дадзенае святаром біблейскае імя Маісей часам хочацца ўспрымаць як не нешта выпадковае, а пасланае звыш, ці што. Здаецца, гэтае імя прадвызначыла мой лёс, зберагло мяне...”
Бацькі вельмі хацелі, каб дзеці атрымалі адукацыю, і Масей, скончыўшы сямігодку ў Саматэвічах, паступіў у Мсціслаўскі педтэхнікум (1930), дзе на той час вучыліся Змітрок Астапенка, Юлі Таўбін, Аркадзь Куляшоў, а ў 1933 годзе стаў студэнтам літаратурна-лінгвістычнага аддзялення Мінскага вышэйшага педінстытута. Ужо тады пачалі выяўляцца паэтычныя здольнасці Масея, ён шмат пісаў вершаў, склаў нават паэму “МаціБеларусь”, якая не захавалася, а ў 1932 годзе адзін з яго вершаў (“Трактарная калона”) быў надрукаваны ў Мсціслаўскай раённай газеце “Сталінскі прызыў”. У тыя гады найбольшы ўплыў на юнака зрабілі творы Я.Купалы, Я.Коласа, якія, паводле ўспамінаў паэта, “у ладнай меры вызначылі маю жыццёвую пуцявіну ў нацыянальным і літаратурным сэнсе. Я.Купала, Я.Колас былі для мяне болей, вышэй, чым літаратура. Ніводзін з самых вялікіх класікаў свету, якіх я тады ведаў, не прамаўляў да мяне так, як яны. Без Коласа і Купалы немагчыма ўявіць нашай Бацькаўшчыны, немагчыма пазнаць сябе. Для мяне, як нейкага Сымона-музыкі, што хацеў ляцець у свет, — Колас і Купала былі ўзлётам, песняй, наймацнейшым жаданнем і самім тым светам, у які ішоў, але які быў яшчэ недзе далёка, за даляглядам”1.
У студэнцкія гады Масею Сяднёву ва ўсёй глыбіні і прыгажосці адкрылася класічная сусветная літаратура, прыйшло разуменне, што такое творчасйь Максіма Багдановіча для айчыннага мастацтва.
Адчуваючы сваю духоўную далучанасць да літаратуры, беларускага жыцця, свету прыроды, што “вабіў адзінствам хараства”, малады паэт, натхнёны мілагучнасцю роднага слова, пачаў сам “спяваць хвалу сонцу, вясне, дажджу і грому”, вясковаму маленству, першым юнацкім захапленням, студэнцкай дружбе. Раннія вершы Масея Сяднёва — “Вашай песьні” (прысвечаны Я.Коласу і прачытаны аўтарам на вечарыне ў прысут-
1 Сяднёў М. Масеева кніга. Мн., 1994. С. 20.
насці самога Я.Коласа), “Янку Купалу”, “Максіму Горкаму — Чалавеку”, “Пад дажджом”, “Новая вясна”, "Пастушка”, “Жаданьне”, “Сосны”, “Снегапад”, “Маленства”, “Лірычнае”, “Каханьнем называецца яно” ды іншыя, друкаваліся ў ЛіМе, “Полымі рэвалюцыі”, “Савецкай Беларусі”, “Звяздзе”, “Чырвонай змене”, альманаху “Аднагодкі” (выходзіў пад рэдакцыяй К.Чорнага і П.Глебкі, у ім, дарэчы, дэбютаваў і П.Панчанка).
Праз многія гады ўспаміналася Масею Сяднёву, як друкавалі яго першыя вершы, пачынаючы ад 1933 года, як праходзілі яны праз рукі Міколы Хведаровіча, Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі, які знаходзіў у ранніх вопытах маладога паэта “нешта паганскае”. Вершы Масея Сяднёва былі заўважаны літаратурнай грамадскасцю, гэта акрыліла аўтара, надало яму творчага імпэту, добрых спадзяванняў (“Поўнілася сэрца маё песьняй і ня ведаў, дзе я — на зямлі ці ў храме...”)Шмат у іх яшчэ звычайнай пераймальнасці, лірычнага аптымізму, бязвоблачнасці. Аднак і адчувальны пошук тых “слоў-зярнятак”, якія б маглі перадаць “суладдзе песень”. Верш паэта, паводле яго ўласнага вызначэння, “тугі, нацэлены і порсткі”, кранаў адухоўленасцю, трапным выразам, веданнем багаццяў роднага слова. Ён ужо мог прызнацца самому сабе: “Скарб я маю багаты, ён завецца доляй паэта...” Гэты скарб і быў галоўнай прычынай няшчасцяў, якія ўварваліся ў свет маладога жыцця, што толькі прыадчыніўся перад юнаком.
Зведаўшага “творчасыді святыя мукі” і гэтым шчаслівага 21-гадовага паэта, студэнта апошняга курса педінстытута, як і многіх іншых пісьменнікаў, прадстаўнікоў нацыянальна сведамай і патрыятычна настроенай моладзі, арыштавалі ў кастрычніку 1936 года і пасадзілі ў Мінскую турму. Трапіў Масей Сяднёў у апраметную, дзе ўжо знаходзіліся многія беларускія пісьменнікі, шмат іншых, ні ў чым не вінаватых вязняў. Толькі цяпер Масей Сяднёў зразумеў словы Аркадзя Куляшова, які, паслухаўшы Масеевы вершы, сказаў свайму земляку: “Ты захварэў на небяспечную хваробу”. А “хвароба” гэтая была агульнай для ўсіх пісьменнікаў — вернасць роднаму беларускаму слову, якім яны ўслаўлялі сваю Бацькаўшчыну, свой народ. Масея Сяднёва таксама абвінавацілі ў “нацдэмаўшчыне”, а па афіцыйнай версіі арыштавалі за ўдзел у міфічнай “антысавецкай,
контррэвалюцыйнай” арганізацыі, якая быццам бы існавала ў педінстытуце. Пры арышце ў Сяднёва, акрамя яго ўласных вершаў, забралі “Крывавы плакат”, “Песьні на руінах” Язэпа Пушчы, “Матчын дар” Алеся Гаруна, творы іншых беларускіх пісьменнікаў. Малаадукаваныя, зусім не дасведчаныя ў беларускай літаратуры энкавэдысты, прыпісаўшы Масею Сяднёву знойдзены ў ягоных паперах верш Я.Коласа “Канстытуцыя”, палічылі яго радкі “Канстытуцыю далі, // Лдчынілі дзверы, // I ў астрог нас павялі, // I таўкуць без меры...” падрывам савецкага дзяржаўнага ладу, паклёпам на сталінскую канстытуцыю. Усё гэта было далучана да “справы” Масея Сяднёва, як доказ цяжкай віны “нацдэма”.
Пачынаецца перыяд жыцця, далёкі ад літаратуры: няволя, пакуты, трагедыя лёсу паэта. Турэмнае зняволенне адсекла маладога паэта не толькі ад нармальнага жыцця, але і ад захапіўшай яго ўзнёслай творчасці. Ён апынуўся ў зусім іншым свеце, жудасных умовах допытаў і катаванняў і быццам абудзіўся ад сну. У пазнейшых успамінах паэт згадваў: “Сьвет зачыніўся для мяне. Я мог размаўляць толькі з самім сабою, але гэта магло прывесьці да вар’яцтва. Мне зрабілася вельмі шкода сваіх бацькоў. Адзіным маім жаданьнем было тое, каб яны не так хутка даведаліся аб усім. Я не хацеў атручваць іх і без таго цяжкое жыцьцё. Апрача гэтага, я знаў, што ў калгасе, дзе яны працавалі, да іх будуць адносіцца як да бацькоў, сын якіх з’яўляецца “ворагам народа”...