Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
I я — хай не паэт, хай толькі той, хто піша так, ня ў толк, калі ж, ахоплены натхненьнем, я бяру асадку ў рукі, перш, чым пісаць, я адчуваю ўсё, што дзеецца вакол, — і радасьць чэрпаю заўжды да дна, а разам зь ёю — мукі.
(Паэт, с. 29)
Працягваючы спрабаваць свае паэтычныя здольнасці ў класічных формах верша, ён піша гекзаметры (шасцімернік, якім пісалі Гамэр, Вергілій, Авідзій, Гарацый, Феакрыт, наш паэтлацініст Мікола Гусоўскі), трыялеты, тэрцыны, рандо, рамансы, афарызмы, акравершы, актавы. I гэтыя спробы ператвараюцца ў сапраўды выдатныя творы, напісаныя не дзеля формы.
Сам паэт у ліставанні з Сяднёвым выказваў цікавыя думкі наконт розных накірункаў у літаратуры, пісаў пра тое, чым прывабліваюць яго класічныя формы: “I заўсёды, пры цяжкім адчуванні, міжволі бярэшся за клясічныя формы, цалкам аддаешся ім. Яны мяне цягнуць за сабой сваёй важкасцю, сваёй разважнасцю. Яны патрабуюць дысцыпліны слова, глыбокае думкі, вялікай культуры. А таму яны не выміраюць, а, наадварот, у адпаведныя часы па-новаму ажываюць.
Я люблю і клясічныя формы, паважаю і новыя. Люблю і старое, калі яно добрае, не супярэчу і новаму, таксама неблагому. Я не вораг розных кірункаў у літаратуры. Кожны з іх хавае
ў сабе нешта своеасаблівае і добрае. А добрае заўсёды здаецца добрым. Гэта не кажа аб тым, што я павінен пераймаць усе кірункі. He. Я стараюся прытрымлівацца аднаго кірунку — ці ў формах старэйшых, ці ў формах больш новых. He спадабаецца гэта адным, дык спадабаецца іншым, бо няма тае рэчы на зямлі, якая б усім аднолькава падабалася. He дай Бог нацягваць усё на адзін капыл. Хай у нашай літаратуры будзе воля для ўсіх кірункаў. Тады і чалавеку будзе воля ў выбары таго, што яму падабаецца.
А на рамансы я гляджу інакш. Нашым жа кампазітарам патрэбен матэрыял і патрыятычны, і любоўнага характару, і матэрыял чыстае красы, красы ў поўным сэнсе гэтага слова. I толькі раманс здольны хаваць у сабе гэткую красу, якую можна аздобіць музыкай... Краса — найлепшы спажытак для духовага адпачынку чалавека. Правільна сказаў Максім Багдановіч: “Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсьць той спажытак для душы...” Адначасна заўсёды стаю за тое, каб і ў мове “падцягваць” чытача “за вушы”, а не абніжацца да ягонага моўнага ўзроўню ...”4
У старыя класічныя формы Алесь Салавей укладваў новы, арыгінальны змест, тое, чым жыла душа паэта, што ён перажываў, перадумаў на адзіноце, перачытваючы антычных і еўрапейскіх паэтаў, адчуваючы, што і для яго становіцца дасягальным паэтычны досвед вялікіх майстроў слова. Дастаткова параўнаць верш Алеся Салаўя “Гэкзаметры” і яго ж пераклад з Гамэра “Бітва” (як аналогія Другой сусветнай вайне), каб зразумець, наколькі падуладныя нашаму паэту антычныя строфы.
Цяжка ў хадзе дасягнуць вышнявіны сівога Парнасу:
сьцежка — шыпшыннік густы; на сьцяблінках — калючыя дзіды.
Лёгка ня пішацца верш, калі хочаш, каб быў ён запраўдны, шмат ён каштуе ахвяраў — драбочкаў крыві майго сэрца.
Як ні сягай, а ня ўдасца зацемрынь высокага сонца, кажны прыступ да яго — наймагутная варта Дажбога. Нельга стрымаць і зняволіць высокіх імкненьняў паэта — покуль пульсуе ў ім кроў і паветрам ахвоцяцца грудзі, дзе б ён ні быў — на свабодзе, ў няволі — зь ім слаўная Муза.
(Гэкзаметры, с. 30)
4 Ліст да Масея Сяднёва. Рыга, 31.12.43.
БІТВА
(3 Гамэра)
Войскі, на месца адно імкнучыся, зыйшліся імгненна; грозна схапіліся целы, схапіліся пікі і сілы войнікаў, мосяжам скованых; з бляхі пукатае зразу згрызліся яра шчыты, разгрымеўся прарэзьлівы грукат, разам зьліліся змагарныя крыкі й сьмяротныя стогны вояў, што нішчылі й гінулі; дол захлынуўся крывёю. (С. 33)
У санетах “Лідскае замчышча”, “Санэт”, “Сад” (Да 25-годдзя Віленскай беларускай гімназіі) гучаць развагі пра далёкую беларускую гісторыю, часы Гедыміна, пра нацыянальную сімволіку (“Мой бел-чырвона-белы сьцяг // Зямлі мае краса і слава”), і ўпершыню за вонкавым спакоем паэта, які сузірае чароўную гульню марскіх хваляў Рыжскай затокі, з’яўляюцца настальгічныя ноты, туга па радзіме (“Цяжка тут бяз цябе на чужыне, // О, Матуля, старонка мая!”).
Свайму роднаму краю, які ўпершыню яму давялося пакінуць і жыпь у Латвіі, ён прысвяціў вершы — сапраўдныя гімны адданасці Бацькаўшчыне, красе беларускай прыроды, напісаныя ў рыжскі перыяд (“Трыялет”, “Першы гром”, “Восень”, “У мроях”, “Мора”, “Восеньскія тэрцыны”, раманс “Толькі там”). Любуючыся на бурныя хвалі Балтыкі, паэт згадваў радзіму:
I хочацца сказаць: а я йшчэ багацей, радзіму маю я, дзе неба йшчэ сіней, а гладзь усіх вазёр і рэчак, і крыніцаў за мора-акіян глыбей і прыгажэй, гаі йшчэ зеляней, хмурынкі йшчэ бялей... Ніяк мне і нідзе на гэта не забыцца!
(Няраз я чуў: “Зіркі, якая прыгажосьць”, с. 17)
Выразна акрэслілася ў першым паэтычным зборніку Алеся Салаўя і тэма жыцця шматпакутнага беларускага народа (“зьнёс мукаў шмат мой край каханы, — сьцяў і яго хрыстосаў лёс...”), якое ён ведаў не з кніг, а з прыкладу жыцця сваіх бацькоў і дзядоў — многіх пакаленняў Радзюкоў, “што шчасьця век ня мелі”. У вершы “Перачытваючы “Калевалу” паэт выказвае сваю апантанасць лёсам беларусаў і сваю перад імі адказнасць.
Колькі праліта сьлязінкаў маім шматгаротным народам! Самы вялікшы мудрэц палічыць іх ня ўзмог бы ніколі. Пэўна, няма тэй мясьцінкі, якая б тых сьлёзаў ня знала, — рэчкі свае іх забралі, і моры чужыя схавалі.
Іх я на нітку радкоў наніжу, пастаўляю ў словы — пэрламі будуць яны і паэзіі лепшым набыткам. Кажны агеньчык іх зьзяньня і пэрлінкі кажнай багацьце — шчасьце і гора маіх — і сясьцёр, і братоў аднакроўных.
(С. 32)
Пра лёс сям’і Радзюкоў, свае дзіцячыя, юнацкія гады, а праз іх і пра лёс беларусаў Алесь Салавей расказвае ў аўтабіяграфічнай паэме “На хуткіх крыльлях вольнага Пэгаса”. Паэма была створана ў Рызе, у 1943 годзе, і ўпершыню надрукавана ў часопісе “Новы шлях”. Яе адрозненне ад традыцыйных паэмаў беларускай літаратуры савецкага часу ў тым, што яна напісана санетнай страфою, складаецца з 24 санетаў і прысвячэння (“Для вас, сябры мае і аднагодкі, // народзе мой, крывіцкі мой абшар, // нашчадкі прышлага, былога продкі, // я прысвячаю слоў сардэчных жар...”). Тэматычна паэма ўпершыню ў беларускай паэзіі раскрывае трагедыю жыцця народа пад час сталінскіх рэпрэсій (як і кніга Ф.Аляхновіча “У кіпцюрох ГПУ”), паказвае, як таталітарная сістэма распраўлялася з бязвіннымі ахвярамі. Аўтар кажа пра свой бязмерны, цяжкі боль ад страты бацькі і маці (“На грудзі камень-жоран цісне, млён сьвідруе сэрца жорстка і балюча...”). У паэме гучаць не толькі нараканні на сіроцкую долю, але і асуджэнне палітычнага рэжыму, таго здзеку, што тварылі сталіністы над Бацькаўшчынай, землякамі, уласнай сям’ёй паэта.
Твор гэты цікавы сёння для нас сваім зместам, з якога можна зразумець сутнасць душы самога аўтара, адчуць адметныя рысы яго характару — летуценнасць, сузіральнасць, незалежнасць і глыбіню думкі (“Нікому дум маіх ня ўзяйь на засаў, // пакуль жывуць — усякі змогуць час...”). 3 дзіцячых гадоў паэт, як і Коласавы Сымон-музыка, адкрываў у сабе здольнасць тонка адчуваць красу прыроды, бясцэнную каштоўнасць жыцця, любоў і павагу да людзей.
Я быў і ёсызь і буду вашым сынам, бацькамі — вы. Ня спаў я па начох — жылі ў маіх вы думках неадхлынна,
а засынаў — былі ў маіх вы снох.
Даўно ня бачыў вас. У дальнай зморы мне кажны месяц быў даўгім, як год. Праз сотні вёрстаў, сотні перашкод, праз немарач лясоў, праз стромы гораў сягаў да вас, радзіма і народ, сягаўда вас, крывіцкія прасторы. (С. 52)
Паэтычныя, трапныя словы знаходзінь паэт, каб апісаць незвычайную прыгажосць крывіцкіх прастораў, красу сваёй малой радзімы.
I ейная прывабная краса мяне запаланіла назаўсёды...
Вось і яны, мурожныя лугі, што хараством нязгасным вабяць вока. Ля іх, у сьценях лозаў, — берагі ракі-Вусы — дзе плыткай, дзе глыбокай...
	Ад ракі ідуць прысады на ўсход. Там бачна Шылава гара. Туды калісь я бегаў на агляды высокіх хвояў, што пасталі ў рад. Чуў іхны звон, і быў бясконца рады, калі, узабраўшыся на хвою, пазіраў на шыр палёў, на пышнасць даляглядаў, дзе перад гэтым краскі я зьбіраў...
I я праходзіў праз палі, праз нівы... Купаўся ў моры збажыны шумлівай і прыпадаў грудзямі да зямлі. Прыкладваў вуха да яе — чульліва я адчуваў, як сокі там цяклі, як выплывалі напаверх імкліва, як травы ў гуках, чутных мне, расьлі. 1 думаў я аб тым, каб тыя гукі сабраць і ў вадзін зьвязаць клубок, напоўніць імі любы мой куток — тады ня бачыў бы ні зла, ні мукі... (С. 52)
Гэтая краса падтрымлівала, надавала моцы, з яе ён чэрпаў сілы, калі “нясцерпным пеклам стаўся белы сьвет”. Але і тады паэт не страціў нязгасную любоў “да роднага людзства, роднага краю”.
Мой дарагі! Тваіх глыбінь крыніцы гаілі раны ў сэрцы мне няраз.
К.аб ня было цябе, даўно я ніцма зваліўся б долу ў завірушны час. Калі б ня ты — калючая кастрыца нягодаў выела б мне вочы ўраз.
1 там, дзе ты, я лекаў змог напіцца і моцы іхнае агонь ня згас.
Цяпер ці мала болесьцяў сьцішае мне аб табе нат добры успамін. Заўсёды ты зы мной — я не адзін. Які шчаслівы той, хто адчувае, што ён адданы Краю свайго сын — яму жыцьцё і сілы прысьвячае! (С. 56)
Другая частка паэмы поўніцца заклікамі паэта да сваіх землякоў змагацца за волю, незалежнасць, якую ніхто не прынясе беларусам, акрамя іх саміх (“Сама сабой да нас ня прыйдзе воля, II сама сабою з неба не зьляціць...”). Ён шчыра верыць, выказвае ўпэўненасць, што: “і бяз чужое ласкі — сам Крывіч // гаспадаром здалее быць над Краем...”
Гэтая ўпэўненасць грунтавалася на добрым веданні гісторыі, былой велічы роднага краю, і ў маладыя гады Алесь Салавей шчыра верыў, што запануе нацыянальная ідэя. Нават у пазнейшым цыкле вершаў “Гамоніць даўняй праўды звон” гучыць тая ж вера ў адраджэнне краю, што і ў Багдановічавай “Пагоні” (“На шырокіх шляхох старадаўняй Пагоні // парываньняў Тваіх “ні разьбіць, ні стрымаць...”). He можа скарыцца народ, падпарадкавацца больш магутным суседзям, маючы такіх волатаў духу, як Францішак Скарына, Васіль Цяпінскі, Сымон Будны (санет “Гуманізм”), Максім Багдановіч (прысвячэнне “Максіму Багдановічу”).
Аднак у сваёй першай паэме дэкларуючы, сцвярджаючы незалежнасць, адраджэнне Беларусі — ідэі, якія ішлі ад розуму, перакананасці, што так павінна стацца, іначай не захаваецца дзяржава, Алесь Салавей усё ж лепшыя старонкі напісаў пра тое, што ішло ад сэрца, пра светлыя, радасныя дні дзяцінства, праведзеныя на ўлонні прыроды, мяккай, мілай прыгажосцю якой захапляўся ўсё жыццё.