Пакліканыя
Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
Вершы самай ранняй пары, напісаныя ў 1937 годзе, поўняцца замілаванасцю да родных мясцінаў, захапленнем красой беларускай прыроды (“На сенажаці”, “Шылава гара”, “Ты”, “Выйдзі, паслухай”), шчасцем жыць на гэтай зямлі, абуджэннем і ўзнёсласйю першых юнацкіх пачуццяў, калі ўсё вакол здаенйа прыгожым і добрым, сэрца крынічыць, б’ецца ў жылах гарачы струмень кахання (“Дзяўчынка”, “Малітва”, “Пачакай, пабудзь са мной часінку”), і паэту, якому толькі 15 гадоў, хочацца славіць зару сваіх дзён, бясконца радавацца жыццю. Аднак час не даваў падставаў для радасці. Гэта была пара “яжоўшчыны”, сталінскіх рэпрэсій. Бяда абрынулася і на сям’ю Радзюкоў, як і на сем’і многіх беларусаў. У жніўні 1937 года невядома за якія правіны на вачах у дзяцей былі арыштаваныя бацька (загінуў
у Сіблагу) і маці (адседзела 10 гадоў, вярнулася ў 1947-м, але неўзабаве памерла і пахавана на могілках вёскі Вязань блізу Фаніпаля), з якімі Альфрэд больш ніколі не пабачыўся. Дзеці раптоўна страцілі жыццёвы грунт, сямейнае цяпло, засталіся без усялякіх сродкаў да існавання. Альфрэд вучыўся ў 8-м класе і вымушаны быў шукаць нейкіх заробкаў, клапаціцца пра меншых братоў і сястру. Цяжка працаваў на разгрузцы вагонаў на станцыі Койданава, на торфараспрацоўках, вывазцы лесу. Але не траціў надзеі вучыцца далей і ў 1938 годзе паступіў у Мінскі педтэхнікум, дзе змог правучыцца толькі два гады. Паводле ўспамінаў пісьменніка Аркадзя Марціновіча, які вучыўся разам з ім, Альфрэду Радзюку літаральна не было на што жыць, ён быў адным з самых бедных студэнтаў у тэхнікуме, дапамогі не было ніякай. Аднак і ў гэтыя цяжкія гады працягваў пісаць вершы, у якіх спатольваў душу, вяртаўся ў гады дзяцінства (“Вуса”, “Змоўклі вясёлыя песьні”, “Такі лагодны”, “Радзіма”, “Узыйдзе ранак срэбны на лугі” ды інш.).
Туды, дзе поле шэпча збажыной, дзе рэчкі хуткая вада цячэ, бруіцца, іду, спатканы ранішняй красой, халоднае вады з крыніцы каб напіцца...
To скарб я п’ю дабрадзейкі-зямлі, дзе нівы, і сады, і рэкі — усё жывое... Mae тут прадзеды й бацькі жылі, мне ўсё тут блізкае, усё тут дарагое! (Узыйдзе ранак срэбны на лугі, с. 7)
3 чытаннем сваіх вершаў Альфрэд Радзюк выступаў на літаратурных вечарах у педтэхнікуме, яны змяшчаліся ў насценгазеце, былі заўважаны старэйшымі паэтамі, найперш Пятром Глебкам, які лічыў Альфрэда Радзюка адным з самых здольных маладых аўтараў. Некаторыя вершы пачалі з’яўляцца ў рэспубліканскім друку (“Вецер буй-вецер”, “Узыйдзе ранак срэбны на лугі”, “Цырульнік”, “Я цябе палюбіў” — у часопісе “Полымя рэвалюцыі”; многія публікаваліся ў газетах “Літаратура і мастацтва”, “Звязда”, “Чырвоная змена”, “Піянер Беларусі”). Верш “Вецер буй-вецер” стаў на той час папулярнай песняй, музыку да якой напісаў кампазітар Аляксей Клумаў (1907-1944).
Летам 1938 года Альфрэд Радзюк быў запрошаны на традыцыйныя курсы маладых аўтараў, якія ладзіў Саюз пісьменнікаў Беларусі, дзе ён пазнаёміўся з Аркадзем Куляшовым, Міколам Аўрамчыкам, Рыгорам Мурашкам, многімі іншымі паэтамі і празаікамі. Заняткі на курсах праводзілі Пятро Глебка, Кузьма Чорны. Аднак малады аўтар, сціплы, сарамлівы, не вельмі гаваркі па натуры, які незвычайна сур’ёзна ставіўся да мастацкай творчасці, не знайшоў, можна сказаць, агульнай мовы з многімі, нашмат старэйшымі за яго, удзельнікамі пісьменніцкіх курсаў, больш вядомымі, сталымі, раскаванымі. Якуспамінаў пазней Алесь Салавей, “некаторыя з іх уважалі за сорам куды-небудзь разам ісці са мной. Праўда, мае вершы былі не горшыя іхных, але іх гэта не цікавіла, іх цікавіў, відаць, знадворны выгляд чалавека, паводле якога яны давалі ацэнку й вершам”. “А з’явіўся ён на курсы, — як пазней успамінала яго жонка, — у бацькавым касцюме, хоць ён і быў ужо высокі, але худы, і вопратка на ім вісела як на коліку. Ён пачуваў сябе няёмка...”2 Пазней сам Алесь Салавей у лісце да Масея Сяднёва з гумарам характарызаваў сам сябе: “Я не моцна складзены. Рост мой — ніжэйшы сярэдняга. Сам я — тонкі, як цьвік, крыху гарбаваты. Можна лёгка ўзяць мяне аднэй рукой, як матыля, і не толькі мой верш, але і мяне самога без цяжкасцяў выкінуць у кошык.
Здароўе... Здаецца, увогуле нядрэннае. Толькі вельмі слабое сэрца. He магу нармальна ўзняцца на трэйці паверх. He магу мыцца ў лазні, не магу хутка хадзіць. Ледзь не так дыхне на мяне вецер — і даводзіцца пасля адлежвацца ў пасцелі. Але я на гэта мала бяру ўвагі...”
Вершы Альфрэда Радзюка гэтага часу, напісаныя ў традыцыйнай форме, сведчылі пра творчыя пошукі аўтара. У іх яшчэ часта парушаецца рыфма, няма ўнутранага рытму, скандэнсаванасці паэтычнай думкі. Яны найчасцей выказваюць вонкавыя эмоцыі, адчуваецца дэкларацыйнасць, нават лозунгавасць, высокімі словамі гаворыцца пра любоў да роднага кутка, які мілы сэрцу паэта вясной і летам, восенню і зімой і які ніколі не хацелася б пакідаць.
Спавядаючы шчырую прыхільнасць да роднага краю, нязгасны патрыятызм, які паэт пранясе праз усё жыццё, малады
2 3 пісьма жонкі А.Салаўя Зінаіды Кадняк да Ант. Адамовіча // Запісы БІНІМ. 1972. С. 64.
аўтар, як гэта бачна ў ягоных ранніх эмацыйна-настраёвых мініяцюрах, інтэнсіўна шукаў свае формы, тэмы, сягаючы ў думках з дня сённяшняга да часоў Усяслава і яшчэ глыбей, “у цемру былога”, “у часы неаліту” (вершы “Ніхто ў цішы нямой”, “Мінулы дзень”, “Там, на пякельным таку”, “To не сокал раным-рана”, “Дума пра Тараса”, “У лесе”, “Сумнай згадкаю” ды інш.). Аднак гэтае духоўна багатае, унутранае жыццё ніяк не стасавалася з вонкавымі абставінамі, умовамі яго існавання. He было ніякай матэрыяльнай магчымасці працягваць вучобу ў педтэхнікуме, пісаць вершы, трэба было думаць, як не памерці з голаду. I Альфрэд Радзюк мусіў быў згадзіцца на прапанову Ба-рыса Сасноўскага (пазней вядомы журналіст, краязнавец, які супрацоўнічаў у Лагойскай раённай газеце) папрайаваць у іх рэдакцыі. Сасноўскі дапамог яму знайсці кватэру, яны разам збіралі матэрыялы, друкавалі ў “Чырвонай Лагойшчыне” нататкі, замалёўкі, артыкулы, гумарыстычныя вершы, падпісваючыся агульным псеўданімам Рыгор Тойсамы, Банадысь Свой. Гэты перыяд (з 1940 года і да пачатку вайны) быў больш-менш матэрыяльна ўладкаваным у жыцці Альфрэда Радзюка. Вершаў ён пісаў мала, больш займаўся самаадукацыяй, шмат чытаў класікаў рускай, еўрапейскай літаратуры, вучыўся ў М.Багдановіча, Я.Купалы і з гэтай вышыні вельмі крытычна ставіўся да сваіх ранніх паэтычных практыкаванняў. I ўсё ж гэта была паэзія, хай зусім юнацкая, аптымістычна-наіўная, пошукавая. Ужо па творах ранняга, даваеннага перыяду (1937—1941) можна было меркаваць, якія таленты нараджаюцца сярод беларусаў, як шмат яны кажуць беларускаму сэрцу, калі перад чытачом у вершах маладога аўтара паўстаюць маляўнічыя пейзажы роднай старонкі, карціны цудоўных, срэбных ранкаў, калі блішчыць раса, кувае за ракой зязюля, чуваць птушыныя спевы, стук дзятла, звон крыніцы, узвей-вецер разганяе грамаду хмар...
Сам Альфрэд Радзюк пачаткам сваёй паэтычнай працы лічыў 1941 год, калі ён, натхнёны прыгажосцю расквітнелай майскай вясны, напісаў санет “Гайна”. Гэта быў прачулы, глыбока эмацыйны водгук душы на такую значную падзею ўласнага жыцця, як дзень нараджэння, які ён мусіў адзначаць на самоце.
Ну вось — і нарадзінаў маіх дзень.
Мне дзевятнаццаць споўнілася сяньня.
Адзін. Няма сяброў. Альховы сьцень
Цяпер са мной, і ты са мною, Гайна!... (С. 8)
Спрабуючы надрукаваць гэты санет у часопісе “Полымя”, ён атрымаў неспадзяваны адказ рэдакцыі, што санетаў у савецкай літаратуры ніхто не піша, што старыя формы даўно выкінутыя на сметнік. Аднак маладога паэта незвычайна зачаравала і захапіла класічная літаратура, асабліва формы класічнага верша, санеты, якія ён перачытваў у Максіма Багдановіча, Я.Купалы, З.Бядулі, У.Жылкі, У.Дубоўкі, многіх еўрапейскіх паэтаў, усвядоміўшы, што гэта якраз тое, што ён шукаў, што блізка складу яго паэтычнай натуры, творчай індывідуальнасці. I далей, на працягу свайго нядоўгага творчага шляху, Альфрэд Радзюк, як ніхто з беларускіх паэтаў, аддаваў перавагу менавіта класічным формам верша.
Аднак жыццё, як і раней, не надта спрыяла паэзіі. Пачалася вайна, нямецкія войскі хутка акупавалі Беларусь. Перад прыходам немцаў Альфрэд Радзюк напісаў верш, дзе закляйміў Гітлера (“Відаць, забыў Напалеона”). Але верш не паспелі надрукаваць у газеце, ён застаўся ў рэдакйыі і трапіў у рукі немцам. Аўтар верша на той час, пакінуўшы Лагойск, пайшоў у лес (на фронт не быў мабілізаваны з прычыны кепскага зроку і хворага сэрца), але і да партызан не прыстаў, магчыма, стрымлівала тое, што ён сын “ворагаў народа”, а магчыма, з прычыны слабога здароўя. He вытрымаўшы халадоў, ён вярнуўся ў Лагойск і быў арыштаваны немцамі, трапіў у турму, з якой быў вызвалены з дапамогай Уладзіміра Дудзіцкага. Увосень 1941 года Альфрэд Радзюк пакідае Лагойск, якому на развітанне прысвяціў пранікнёна-кранальны верш, і пераязджае ў Мінск. Пры спрыянні Наталлі Арсенневай, Уладзіміра Дудзіцкага ён уладкоўваецца ў рэдакцыю “Беларускай газэты”. У газеце друкавалася шмат беларускіх матэрыялаў, цікавых для маладога паэта тым, што ў савецкай школе ён ніколі не чуў пра многія падзеі беларускай гісторыі. Тут ён упершыню прачытаў “Кароткі курс гісторыі Беларусі” У.Ігнатоўскага, нарыс Я.Станкевіча “Крыўя-Беларусь у мінуласці” (друкаваўся ў “Менскай газэне”, а ў 1942 годзе выйшаў асобнай кнігай), іншыя матэрыялы, адкрываючы для сябе гісторыю Бацькаўшчыны, напісаную беларусамі. Асабліва моцнае ўражанне на яго зрабілі кніга Я.Найдзюка “Беларусь учора й сяньня” (дарэчы, перавыдадзеная, як і многія іншыя кнігі па гісторыі Беларусі, у Мінску ў 90-х гадах), нарыс В.Ластоўскага “Што трэба ведаць кожнаму Беларусу”, выказванні пра
мову Ф.Багушэвіча, А.Абуховіча, Я.Лёсіка, а слова “Крыўя” (уведзенае ва ўжытак У.Ігнатоўскім) Альфрэд Радзюк пачаў часта выкарыстоўваць у сваіх вершах. Рыхтуючы такія гістарычныя рэчы да друку, паэт спасцігаў гісторыю, культуру Беларусі, прыгажосць роднай мовы. На гэтых матэрыялах выхоўвалася, паглыблялася пачуццё годнасці беларуса, нацыянальная свядомасць маладога паэта. А пра беларускую мову пазней ён скажа ў адным са сваіх вершаў: “Я толькі з ёй пайшоў у свет, апроч яе — усё забралі...”