Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
зіма”, “Белая нявіннасьць”, “Адвячоркам”, “У засмучаных эмоцыях”, “Ці пачуе” і асабліва ў “Малітве выгнанца”:
Божа, дай сьветлы шлях чалавеку, Каб ня гінуў слабейшы ў прымусе. Спраўдзі мары, што носім спрадвеку, Дай прыгожай вясны Беларусі. Веру, прыдзе такая часіна — Маці ўбачыць радзімага сына...22
Калі ў “Малітве выгнанца” аўтар моліць Бога за Беларусь, то ў “Малітве”, напісанай ў 70-х гадах, даецца карціна свету другой паловы XX стагоддзя, і паэт моліцца за ўсю зямлю і народы, за сябе асабіста як за чалавека, які павінны вярнуцца да веры ў Бога ў гэты страшны, неспакойны атамны век.
Любоў да Бацькаўшчыны, шматварыянтна пацверджаная ва ўсіх паэтычных кнігах Крушыны, арганічна пералівалася ў тэму кахання, якую ні адзін паэт не абыходзіць у сваёй творчасці. Лірыка кахання — гэта споведзь душы, шчаслівыя імгненні, праз апісанне якіх праяўляецца светаадчуванне паэта. У Рыгора Крушыны гэты тэматычны цыкл вершаў (іх блізу ста) і паэм, пазначаны сціпласцю думкі і энергіяй пачуцця, можна падвесці пад агульную назву “Чыстая споведзь кахання”. Як ніхто з паэтаў-эмігрантаў, Крушына апяваў каханне ў самых розных яго праявах: пачуццёва-зямным (“Русалка”, “У гумне”, “Каханай жанчыне ня сьпіцца”, 'Тадоў мне не лічы”, “Танцуе пяро”, “У сямейным ладзе”, “Ты мне сказала”, “Пяшчотныя мянушкі”, “У ягадніку” ды інш.), эратычным (“Чайны домік”, “Глуш лясная”, “Ты ляжыш неакрытая”), сімвалічна-ўзвышаным (“Твае вочы”, “Палеская Тамара”, “Каханьне пазнаеш не ў пацалунку”, “Ты мяне калісьці песьціла”, “Рунь”, “Вочы каханай”, “Маёй выбранніцы”, “Чужаніца”, “Я з табой пяю”), рашуча не прымаючы прадажнага, грубага сексу (“Маляваныя малінавыя вусны”, “Ілюзія”, “Кабарэ” ды інш.). Каханне трактуецца паэтам найперш як шчасце дваіх, з бясспрэчным пакланеннем адзінай абранніцы, з добрым, высокім стаўленнем да яе. I такое сапраўднае, зямное каханне ўспрымаецца як самы вялікі дар лёсу, які значыць для чалавека больш, чым іншыя маральныя каштоўнасці. Каханне для паэта і яго лірычнага героя — выказ-
22 Крушына Р. Выбранае. С. 9.
ванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, сродак дзейснага спасціжэння і самога сябе, і навакольнага свету. У каханні ён бачыць апору свайго існавання, трывалы грунт уласнага жыцця, перамогу над прыземленасцю, штодрённасцю зямнога існавання. Калі ў вершах сімвалічна-ўзвышаных жаночы вобраз паэт уздымае да вобраза Беларусі, якая для яго — увасабленне ўсяго лепшага, што ёсць у жыцці чалавека, то і ў вершах эмацыйнапачуццёвых вобраз каханай, ці проста прыгожай жанчыны, таксама адкладваецца ў свядомасці паэта як згадка пра сваю любую краіну, а гэта пераводзіць вершы кахання ў звышпачуццёвы, нябесны (надсусветны) план. Супастаўляюцца як бы дзве рэчаіснасці — рэальна-эмпірычная і звышрэальная, узвышаная. Любоўная жарсць у рэальнасці выводзіць паэта за межы ўсялякіх праблемаў. Няма ў інтымных вершах матываў драматычных, побытавых, гучыць тэма гармоніі дваіх, адчуванне паўнаты шчасця, зліцця двух душ. Паэту, як і лірычнаму герою, імпануе гармонія і любоўная і духоўная, а галоўнае — мець такое шчасце з блізкай, роднай душой, каб шчасце і гармонія існавалі і ў сямейным жыцці. Аўтарскія пачуцці, перажыванні ў вершах кахання вылучаюцца мяккасцю, замілаванасцю, жарсцю, а ў эратычных — цнатлівымі апісаннямі жаночай красы і прывабнасці, якую ён не праміне заўважыць і адзначыць словам высокай павагі, пакланення, пяшчоты (“Прыйшла, як промень на сьвітанні”, “Вобраз мілай ветразем плыве”, “Ты была маёй песьняю”, “Твой сонечны позірк”, “Мая любая пралеска”, “Мая вясёлка, мая рыбка, ты галубка, перапёлачка, сініца...”, “Ты мая гарачая сьняжынка”, “Ясачка мая, зорка белая ў бэзе...”, “Зьявіся, любая, прымройся на сьветлы дзень, як цудадзіў”, “Я празь цябе бачу сьвет у чароўным сьвятле...”, “Уцеха позьняга каханьня...”, “Выйдзі ўвечары белай князёўнаю...”, “Ты дзяўчынай, як дзічкай, цьвіла...”)У інтымных вершах выказана многае з таго, што лічыцца патаемным, вельмі асабістым: прага кахання, пачуццёвасць, жарсць, радасць ад блізкасці з любай, захапленне вобразамі жанчын Рубенса, на карцінах якога лірычнаму герою бачыцца “пышнага цела мядовы алей”. Ды і наагул, выказваючы захапленне жаночай прыгажосцю, любуючыся танцамі андалузкі, лялечным хараством японскай гейшы, чарнакудрай, чарнавокай італьянкай, тэмпераментнай іспанкай (вершы “Танцорка”, “Сэньёрыта”, “Чайны домік”, “Маладая
андалузка”, “За мяжой”, “Сьвяты грэшнік”), успрымаючы іх, спакуслівых, прынадных, толькі як “чар паўдзённай казкі”, аўтар заўсёды згадвае іншы жаночы вобраз, ідэал каханай, у якім увасабляецца хараство радзімы. Лірычны герой вершаў кахання — сцверджанне і ўвасабленне палу, глыбока-пачуццёвай эмацыйнасці, маладосці, аптымізму. Сіла такіх вершаў Крушыны ў выразнасці, зрокавасці вобразаў, пераходнасці, натуральнасці асайыяцый. Яны заўсёды выкліканы вольнымі абставінамі, сапраўдным унутраным хваляваннем.
Твой кужаль косаў, незабудкі-вочы
Мяне хвалююць...
А каб жа бачыць мне на свае вочы
Мой сьветлы прывід, лёгкі стан жаночы!
Хай Бацькаўшчыну згадвае маю, Якую гэтак горача пяю...
( Сэкстына)23
Гляджу на косы сьветларусыя
I гладжу кужаль гэты.
Ізноў я мару Беларусяю,
Тваім цяплом сагрэты...
(Гляджу на косы)24
Каханай вочы не ў таемным змроку ...
Яны ў сьвятле. У позірку гарачым
Стаяць лясы, азёры, сенажаці.
Каханай вочы ў кветкавым багацьці, У іх цьвіценьне Бацькаўшчыны бачым.
(Вочы каханай)23
Я вітаю маю сьветларусую, У якой у вачах сонца, неба. Суцяшае мой зрок Беларусяю, Толькі пільна прыгледзецца трэба. Косы доўгія — сьпелая ярыца, Скрозь нагадвае нашу краіну. He, ніколі разлука ня здарыцца, Русай вобраз нідзе не пакіну...
(Чужаніца)2Ь
23 Крушына Р.Сны і мары. С. 26.
24 Крушына Р. Выбранае. С. 65.
25 Крушына Р. Вясна ўвосень. С. 31.
26 Тамсама. С. 116.
Значнасць інтымнай лірыкі Крушыны палягае ў тым, што яна, захоўваючы няўлоўную мяжу паміж вузкаасабістым і высокапатрыятычным, дзякуючы эмацыйнасці, шчырасйі, гранічнай адкрытасці аўтарскага голасу моцна ўздзейнічае на думкі, пачуцці чытача-беларуса, які не можа не падзяляць любоўнаўзвышаны пафас паэта.
Гэты пафас асабліва адчувальны ў паэтычным зборніку Крушыны “Дарогі”, дзе аўтар, які аб’ехаў амаль усю планету, выдатным беларускім паэтычным словам стварьгў арэол святасці, годнасці і гонару сваёй радзіме, сцвердзіўшы яе жывое хараство, што бачылася яму праз незвычайныя цуды розных краін свету. Захапляючыся прыгажосцю Парыжа, любуючыся на яго “звышдзівосныя дзівы” (“Парыж”, “Эйфелева вежа”, “Notre Dame”, дзе “Дух Сьвяты, каменнай рызаю апрануты”), сузіраючы казачную Швейцарыю, хараство Капры, паэт летуценнай сілай пераносіўся ў родны край. На руінах антычнай Пампеі яму згадваўся разбураны вайною Менск. Квітнеючыя нябачанаяркімі, пышнымі колерамі дрэвы Іспаніі ўсміхаліся яму рамонкамі (“Сярод чужых”, “Рамонак Тэнэрыфы””, “Цыкады”), у Гранадзе гукамі кастаньет і зазыўным голасам гітары звінелі цымбалы, у партугальскіх музеях побач з сусветнымі скарбамі мастацтва паэту бачылася слава Беларусі — слуцкія тканыя паясы, на багатым, маляўнічым Мюнхенскім кірмашы над водамі Рэйна (“Баварскі кірмаш”, “Качкі над Рэйнам”) яму здавалася, што ён ходзіць па слуцкіх восеньскіх кірмашах; на Крыце, у Грэцыі (“Падарунак з Грэцыі”, “Лябірынт”, “Бяседа”), у лабірынтах цуда-палаца Кносаса нітка Арыядны вяла яго на радзіму. На Святой Зямлі — у Ерусаліме, праходзячы цярністымі шляхамі Ісуса Хрыста на Галгофу, стоячы ля Труны Гасподняй, паэт маліўся за айчыну, каб “адчуць у душы цытадэляю — Слова, Цуд і Любоў”. У пясках Сахары сэрца паэта білася цяжкай тугою (“Я сэрцам там, дзе ў хаце // Была мая калыска...”)У Сірыі, Егіпце, Індыі, дзе ад спякоты “зьнямелі кіпарысы, стаіць зялёная зіма” (“У Дамаску”, “А тут інакш”, “Александрыт”), паэту згадвалася беларуская зіма, “калядны сьнег і гоман родны”. Дарогі лячылі яго ад смутку-болю, падтрымлівалі неспакойны, “упарты, палётны дух”, давалі адчуванне бясконцага руху жыцця. Шматлікімі вандроўнымі вершамі паэт стварыў гімн дарогам, прызнаваўся ў любові да
свету людзей, якія даюць дарагія хвіліны “шчаслівай сустрэчы і горкай разлукі”. Дарогі служаць своеасаблівым універсітэтам шырокіх ведаў, паэтычным светам, натхненнем, знішчаюць мізэрнае ў душы. Пазнаючы чужыя краіны, прасторы зямлі, бясконцыя дарогі (“Дарога — дар Бога...”), што “гамоняць бярозамі”, паэт мае магчымасць параўноўвань сваю радзіму з іншымі і заўсёды “пілігрымам да прошчы імкнуцйа, // Да зямлі, што завуць Беларусяй”.
Я сёньня ў Мадрыдзе, а заўтра ў Нью-Ёрку.
Пакіну пачуцьці па добрых краінах.
Ёсыіь песьні на ўзмор’і, узлесьсі, узгорку, Гучаць на пясках, на сьсівелых руінах. А ўсё ж наймілейшая песьня, што зроду Я чуў ад бацькоў, і я ў тым прызнаюся: Яна ня сьціхае на вуснах народу Маёй сэрцагрэйнай жывой Беларусі.
(Усюды дарогі)27
У адрозненне ад іншых паэтаў-эмігрантаў Крушына прызнаваў і апяваў красу чужых краін. Ён не пайшоў шляхам іх адмаўлення, захапляючыся толькі сваёй радзімай. Ва ўсім гэтым ён бачыў гармонію свету, адзначаў веліч свайго і чужога, не раствараючыся ў ім, а захоўваючы нацыянальную свядомасць, пачуццё чалавечай годнасці, высокую духоўнасць, любасць да роднага слова. Яно стала не толькі галоўным героем яго паэзіі, але і ахоўнікам, захавальнікам душы беларуса, заўсёды гучала звонам, ласкавымі эпітэтамі і метафарамі.
Беларускае мастацкае слова было пакладзена паэтам у аснову яго форматворчасці, паэтычнага эксперыментавання. У прадмове да свайго зборніка “Сны і мары”, у якім змешчана большасць вершаў класічных формаў “Трыялст”, “Рандо”, “Санэт”, “Актава”, “Сэкстына”, “Пастараль”, “Тэрцыны”, “Раманс”, “Канцона”, “Элегія”, “Стансы”, “Сэрэнада”), Крушына пісаў: “Дагэтуль у беларускай літаратуры не выяўляліся формы і ўсходняй паэзіі: газэлі, туюгі, японскія танкі і хай-кай. Я пастараўся ў кнізе “Сны і мары”, паводле сваіх магчымасцяў, даць прыклады ня толькі вышэйзгаданых, а і розных іншых формаў...”
Так упершыню ў беларускай літаратуры Крушына стварыў такія формы класічнага верша, як віланела (“Вілянель”), які ўзнік у XV стагоддзі ў італьянскай, затым французскай народнай паэзіі. У айчыннай беларускай паэзіі пасля Крушыны віланелы пісаў С.Панізнік (“Дзень развітання”).