Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
Люблю усё я ў роднай краіне:
I лясы і ў тумане зару.
Нават сэрца хай біцца пакіне, — Для яе й тады не памру...
БІБЛІЯГРАФІЯ
А часу больш, чым вечнасць: Літаратура беларускага замежжа. Мн., 1995. С. 149-165
Вішнеўскі А. “Я хацеў бы ізноў нарадзіцца // Роднае слова. 1993. № 9.
Вяргейчык С. Пра бацькаўшчыну не забыўся // ЛіМ. 1999. 12 сакавіка.
Вярховіч Ул. “Толькі дум не скуеш ланцугамі” // Пагоня. 1996. 25— 31 кастрычніка.
Клішэвіч У. Сняцца дні мне залатыя. Мн., 1973.
Клішэвіч У. Запавет на чужыне. Смутак па радзіме. Родны край. Ноч. Развітанне. Папярэджанне. Быў і я маладым калісьці. Ты, радзіма, мяне прабач: Вершы Ц Роднае слова. 1993. № 9.
Клішэвіч У. Васіль Каліна: Паэма // Голас Радзімы. 1994. 31 сакавіка; 7, 14, 21, 28 красавіка.
Клішэвіч У. Ой, упала зорачка. Муз. Г.Смоляк // Спадчына “Спадчыны”. Мн., 1994.
Клішэвіч У. Жураўлі. Конь: Вершы // Голас Радзімы. 1994. 10 сакавіка.
Клішэвіч У. Менская турма: Верш // Пагоня. 1996. 25—31 кастрычніка.
Клішэвіч У. Смутак па Радзіме: Верш // Голас Радзімы. 1999. 16 верасня.
Клішэвіч У. Памяці паэта Ул.Хадыкі // На суд гісторыі. Мн., 1994.
Клйшевйч В. На чужбнне / Пер. С.Евсеевой // Неман. 1999. № 8.
Клйшевйч Вл. На Колыме (Воспомннання ссыльного) / Пер. А.Барковского, В.Петрушкнна // Кыым. 1997. 4 февраля. (Якутая).
Марціновіч А. Дзе ж ты, храм праўды? Мн., 1996.
Мішчанчук М. “Любіць багі Радзіму вучаць...”: Назіранні над паэзіяй Уладзіміра Клішэвіча // Літаратура беларускага замежжа: Вучэб. дапам. Мн., 1996.
Мішчанчук М. Любіць Радзіму // Полымя. 1998. № 8.
Пашкевіч А. “Падняцца ізноў” // Рагнеда (Салігорск). 1994. № 2. 3 лютага.
Сачанка Б. 3 малавядомага і забытага // ЛіМ. 1992. 28 чэрвеня.
Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі. Мн., 1990. С. 54—56.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя. Мн., 1991. С. 76—78.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя: Факты і меркаванні // Маладосць. 1988. № 11.
Скаруліс С. Пакалечаныя лёсы // Полымя. 1993. № 6.
Туга па Радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 454—478.
Чаркасава Дз. “Нават пушчы ад болю галосяць...” // Голас Радзімы. 1994. 10 сакавіка.
“I ты адтуль, мая бясна...”
Рыгор Крушына
1907 1979
ВЯДОМЫ на эміграцыі паэт, празаік, крытык Рыгор Крушына (сапраўднае прозвішча Рыгор Казак, як празаік выступаў пад псеўданімам Кастусь Рамановіч) пачаў друкавацца на Бацькаўшчыне з 18-гадовага ўзросту. Першыя спробы пяра з’явіліся ў рукапісным часопісе “Наша слова” (Беларуская часопісь розных галін літаратуры”, Слуцак, 1925), які выдаваўся беларусазнаўчым гуртком Слуцкіх агульнаадукацыйных курсаў, заснаваных у 1920 годзе. Рыгор Казак і яго малодшы брат Мікола набывалі на гэтых курсах адукацыю з 1924 года. Іх настаўнікамі былі вядомыя нацыянальныя дзеячы У.Ігнатоўскі, Б.Тарашкевіч, Я.Станкевіч, М.Азбукін, лекцыі па беларускай літаратуры чытаў Якуб Колас (прыязджаў з Мінска). Беларускую мову выкладаў Юры Лістапад — таленавіты педагог, які выхоўваў сваіх вучняў на ідэях вольнай, незалежнай Беларусі.
У 20-х гадах Случчына была адным з цэнтраў нацыянальна-вызвольнага руху. Усім памятны быў Слуцкі збройны чын 1920 года, яго вызвольныя ідэі жылі ў асяроддзі мясцовай інтэлігенцыі, моладзі, сялянства. I калі ў 1925 годзе па навакольных вёсках зноў былі расклеены антыбальшавіцкія адозвы, у якіх гучаў заклік да яднання і выступлення супраць “камуністых”, то ў гэтай справе актыўны ўдзел бралі навучэнцы агульнаадукацыйных курсаў. Аднак каб не ўзгарэлася другое паўстанне, улады адразу пачалі арышты, наладзілі следства. У 1926 годзе ў Мінску адбыўся суд па справе “слуцкіх контррэвалюцыянераў”, якая атрымала назву “лістападаўшчына” (па прозвішчы настаўніка Ю.Лістапада). Разам з Лістападам на допыты, а затым на лаву падсудных трапілі і яго вучні, у тым ліку браты Рыгор і Мікола Казакі. Па справе, як сведкі, праходзілі Якуб Колас (даваў тлумачэнні старшыні ГПУ Апанскаму), Максім Гарэцкі,
“экспертам лістападаўшчыны” быў Зміцер Жылуновіч. Галоўным “кампраматам”, доказам “віны” маладых случакоў і іх настаўніка стаў часопіс “Наша слова”, знойдзены пры вобыску ў Міколы Казака. Змешчаныя там вершы, апавяданні, аўтабіяграфіі сведчылі пра нечуваную ў гады савейкай улады крамолу. Маладыя аўтары, стварыўшы Беларускае таварыства “Згода”, выдалі часопіс пад палітычнымі лозунгамі: “Няхай жыве вольная Беларусь!” і “Роднае слова — пашырайся!” У рэдакцыйным артыкуле гаварылася пра мэты, планы гурткоўцаў. Агульны змест часопіса, які пачынаўся вершам Янкі Купалы “Роднае слова”, сведчыў, што маладыя патрыёты былі настроены працягваць справу адраджэння Беларусі і таму лічылі сябе, як і іх настаўнікі, нацыяналістамі ў найлепшым сэнсе гэтага слова. Яны выступалі з вострай бескампраміснай крытыкай тагачаснай рэчаіснасці, выказвалі прапановы, што трэба рабіць, каб беларусам лягчэй жылося.
У судзе ўсё гэта кваліфікавалася як “дзяржаўнае злачынства”. Але ў 20-х гадах яшчэ не так жорстка лютавалі рэпрэсіі, таму падсудныя атрымалі адносна лёгкае пакаранне. Рыгор Казак не прызнаў свайго ўдзелу ў нелегальным антысавецкім гуртку, аднак пайвердзіў, што такі гурток існаваў і ягонай мэтай было стварэнне незалежнай Беларусі, а ідэйна ўплываў на слуцкую моладзь, што пайшла па нелегальнай дарозе, настаўнік Юры Іванавіч Лістапад. Рыгора Казака пасля гэтага адпусцілі, а яго брату Мікалаю далі тры гады ўмоўна, бо ён адкрыта заявіў, што быў удзельнікам гуртка, пісаў і расклейваў улёткі. Настаўнік Лістапад быў асуджаны на 5 гадоў зняволення. I далей савецкая ўлада не абыходзіла яго сваёй “увагай” — у 1933 годзе ён быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі, а ў 1938 — расстраляны.
Вось у такіх грамадска-палітычных варунках пачынаўся жыццёвы і творчы шлях Рыгора Казака, які стаў пазней таленавітым пісьменнікам Рыгорам Крушынам. У часопісе “Наша слова” малады аўтар выступаў пад псеўданімам Апавядальнік Алесь, а яго брат Мікола — пад псеўданімам Малы Язэп. Пад такімі прозвішчамі яны змясцілі свой кароткі жыццяпіс, з якога сёння мы можам даведацца пра дакладнае месца і даты іх нараджэння (у сучасных артыкулах пра творчасць Р.Крушыны множыцца памылка, быццам пісьменнік нарадзіўся ў вёсцы
Бязверхавічы, але Бязверхавічы — радзіма беларускага празаіка Рыгора Мурашкі, а не Рыгора Крушыны, як гэта сцвярджаецца ў 6-м томе біябібліяграфічнага слоўніка “Беларускія пісьменнікі” (т. 3, с. 67, 1994 г.), дзе памылкова пададзеная і дата нараджэння. На самой справе Рыгор Казак нарадзіўся 20 лістапада 1907 года (а яго брат Мікола — 20 кастрычніка 1908 г.) у Вільні, дзе на той час паштовым чыноўнікам працаваў бацька — выхадзец з сялянскай сям’і Случчыны. Жывучы ў Вільні, дзеці з малых дзён выхоўваліся ў гарадскім духу, на расійскай мове, бацькоўскай беларускай мовы яны амаль не чулі, вясковага жыцця не ведалі, матэрыяльна сям’я была някепска забяспечана. 3 шасцігадовага ўзросту дзеці ўжо добра чыталі, пад кіраўнійтвам маці атрымалі першую хатнюю адукацыю.
3 пачаткам Першай сусветнай вайны 1914 г., калі да Вільні набліжаліся кайзераўскія войскі, сям’я вымушана была пайсці ў бежанства. Нейкі час жылі ў вёсцы Еўлічы Слуцкага павета, у свайго дзеда, дзе ўпершыню пазнаёміліся з сялянскім побытам, пачулі беларускую мову. Але неўзабаве выехалі ў Расію і тры гады жылі ў Разані. Тут Рыгор скончыў трохгадовую народную школу і паступіў у Разанскую гімназію, аднак у сувязі з цяжкімі галоднымі гадамі вярнуліся ў Еўлічы (Дарэчы, Еўлічы — радзіма Васіля Віткі). Дзеці працягвалі вучобу ўжо на беларускай мове, спачатку ў школе, затым на слуцкіх агульнаадукацыйных курсах. Пра шчаслівае вясковае дзяцінства ў Еўлічах — багатай слуцкай вёсцы Р.Крушына ў 70-х гадах напіша выдатныя вершы “Дзённік маленства” і “Варэнікі”.
Відаць, спадчынна-беларускае ўздзеянне было настолькі моцным, што, нягледзячы на першапачатковае расійскае выхаванне, Рыгор Казак адразу пачаў пісаць толькі па-беларуску, змясціўшы ў “Нашым слове” акрамя жыццяпісу значную колькасць надзвычай востракрытычных артыкулаў, празаічных замалёвак, вершаў, у якіх заклікаў сваіх сяброў-равеснікаў ісці ў справе вызвалення і адраджэння Бацькаўшчыны шляхамі “песьняроў-вызваліцеляў”, стаць сапраўднымі сынамі радзімы (“Шчырая праўда”, “Сучаснае сялянскае становішча”, “Думкі ўночы на могілках”, “Змагайся за лепшае жыццё”, “Сцяпан Чмуціла”, “Хто такія”, лірычныя вершы “Вясна”, “Вясною на дарозе”, “У чарах веснавога кахання”, паэтычная замалёўка ў прозе “Малюнак вясны” ды інш.). Ужо ў гэтых першых літа-
ратурных накідах праяўляліся адзнакі творчай індывідуальнасці будучага паэта.
У 1925 годзе Рыгор Казак стаў студэнтам Мінскага Белпедтэхнікума, дзе выхоўвалася не адно пакаленне выдатных талентаў пад духоўным уплывам беларускіх навукоўцаў, старэйшых пісьменнікаў: Антона і Язэпа Лёсікаў, Якуба Коласа, Міхайлы Грамыкі. Рыгор Казак выступаў на літаратурных вечарах, чытаў свае вершы, прозу, стаў неўзабаве членам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Гэты ж, 1927 год, быў для Рыгора знамянальным яшчэ і тым, што ў часопісе “Чырвоны сейбіт” было апублікавана яго першае апавяданне “Круцель”.
Пасля тэхнікума маладому аўтару давялося два гады служыць у войску кавалерыстам (у Гомелі), але і ў гады вайсковай службы ён працягваў пісаць вершы, апавяданні, якія, пачынаючы ад 1927 года, часта друкуюцца ў рэспубліканскіх газетах і часопісах (“Беларускі піянер”, “Росквіт”, “Чырвоная змена”, “Полымя”, “Піянер Беларусі”, “Савецкая Беларусь”, “Палеская праўда”, “Літаратура і мастацтва”). У першым зборніку вершаў “Разгон” (1930) ужо з’яўляецца літаратурны псеўданім паэта — Рыгор Крушына. Аднак гэты зборнік не быў персанальным, у ім былі змешчаны таксама вершы ягоных сяброў па пяры і вайсковай службе: Сяргея Ракіты (дзядзька Сяргея Законнікава, загінуў у гады сталінскіх рэпрэсій) і Вячаслава Палескага (1912—1971). Зборнік быў выдадзены пры газеце ‘Томельская праўда”.
Вершы Рыгора Крушыны гэтага перыяду ўяўлялі сабой сапраўды “паэзію чырвонаармейца”, пісаліся на дазволеныя тэмы, з адпаведным службовым пафасам (“Чырвонаармейцу”, “Таварышам”, “Мы”, “Чырвонаармейцаў ліхі эскадрон”, “У манэжы”, “Каля канавязі”, “Бівак”, “У тэмпах дзён”, “Ударнікі” ды інш.), бо гэта былі ўжо 30-я гады з іх ідэалагічным дыктатам і строгай цэнзурай. Пазней, ужо на эміграцыі, паэт выкажа даволі крытычнае стаўленне да вершаў ранняга перыяду сваёй творчасці: