Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
I сапраўды, хоць і добра разумеў Клішэвіч, што адбывалася ў Беларусі ў савецкія часы, аднак пачуццё радзімы, бясконцы сум па ёй вызначалі жыццё паэта на чужыне. Пра гэта сведчаць настальгічныя вершы: “Што на свеце людскія ахвяры”, “Смутак па Радзіме”, “Папярэджаньне”, “На чужыне”, “Кідай, паэт...”, “Віхры сьмерці”, “Запавет на чужыне”, “Старасьць на чужыне”, “Шумяць ад ветру кіпарысы ўсцяж”.
Шмат чаго паспытаць давялося
На сваім невясёлым вяку.
26 Клішэвіч У. Васіль Каліна. С. 29.
27Мішчанчук М. Літаратура беларускага замежжа: Навуч. дапам. Мн., 1996. С. 88.
Нават пушчы ад болю галосяць, Калі іх пад карэньне сякуць.
Скалясіў я і сушу, і воды, Адпакутаваў шчырай душой. He да густу мне захаду подых, Я тут шчасьця нідзе не знайшоў.
(Віхры сьмерці)№
Вершы 50—70-х гадоў — адзнака новых стылявых пошукаў дзеля больш выразнага раскрыцця ўнутрана-спавядальнага, душэўнага настрою паэта, — напісаны ў форме медытацый, элегій, лаканічных чатырохрадкоўяў, у якіх па-мастацку доказна і прачула-эмацыйна гучыць адзін матыў — матыў страты радзімы і звязаныя з ім адчуванні лірычнага героя. Падобныя пачуцці, перажыванні былі ўласцівыя і раннім творам Клішэвіча, але цяпер, пасля глыбокага асэнсавання становішча Бацькаўшчыны ў паэме “Васіль Каліна” — гэтай аптымістычнай трагедыі — паэт востра перажываў сваё вымушанае расстанне з роднай зямлёй. Кампазіцыя гэтых вершаў-элегій пабудаваная часцей за ўсё па схеме доказу ад супрацьлеглага, немагчымага, але вельмі пажаданага.
Калі б сюды буслы ляталі, Калі б тут ластаўкі жылі, Мы б крыху меней сумавалі За морам на чужой зямлі...
(На чужыне)^
Дарэчы, гэты верш вельмі спадабаўся Канстанцыі Буйло. Яе з паэзіяй Клішэвіча пазнаёміла журналіст Дзіяна Чаркасава, якая працавала намеснікам рэдактара газеты ‘Толас Радзімы”. Старэйшая беларуская паэтэса адзначала: “Па адньгм гэтым вершы бачу, што Клішэвіч — паэт. I як натуральна, лёгка вымавіўся верш”30. He мог прыжыцца беларускі паэт у Амерыцы. Яго душу лячылі ўспаміны, і толькі радзімай натхнялася яго песня. Звяртаючыся да свайго верша, з якім прайшоў цярновы шлях, паэт пісаў: “Зямнога рабства ланцугі скідаю я з сябе самога, //
28 Туга па Радзіме. С. 290.
29 Тамсама. С. 287.
30 Голас Радзімы. 1994. 10 сакавіка.
I ў свет чароўны, у свет другі мне адчыняецца дарога...” Аднак і свет паэзіі Клішэвіча гэтага часу быў напоўнены тугою і папярэджаннем іншым. Аўтар на сваім вопыце пераканаўся — “нам гэты свет зусім не па плячу” і засцерагаў нашчадкаў: “Трымайцеся вы роднае зямлі, // Як дзеці матчынай трымаюцца спадніцы”. У гэтыя гады прыйшло горкае расчараванне ў вартасці беларускай справы на чужыне.
He пазнаю я вас, суродзічы мае, Дзе ваш парыў? Дзе вашы намаганьні? Дзе ваш запал змаганьня, перамог? Патухла ўсё так хутка на выгнаньні, Гарачы вугаль попелам залёг...31
Паэту здаецца, што ён “згубіў сваю ідэю”, што яго “душаць сілы, давяць сілы — духі цемнаты” (“Вар’ят”), што ён больш не знойдзе дарогі дадому (“Зязюля”):
I няма канца балючым думам, Мне тугі да сьмерці не суняць. Я хацеў бы разьвітацца з сумам I яго на радасьць памяняць.
Толькі радасьць ад мяне далёка, Сябра сум пранягвае руку.
Вось таму сьпяваў я ненарокам Песьні суму на сваім вяку.
У вершах апошняга перыяду мяняецца нават рытмічна-інтанацыйная будова, найбольш ужываюцца ямбічныя стопы, частыя паўторы, мастацкія тропы звычайна змрочных колераў, каб перадаць глыбокі драматызм уласных перажыванняў (“He рад ты ні сонцу, ні дому, // Як страшная доля такая...”, “Чытай па твару рысах, // Як я душою высах...”, “Жыцьця майго ламаная крывая // Спускаецца абрывіста наніз”, “Грукаціш ты, мой лёс безгалосы, // Як па грэблі драўлянай калёсы...”)-
Можна зразумець становішча паэта, які апынуўся ў безвыходнай сітуацыі — страчана, але існуе недзе Бацькаўшчына, а тут ён “на апошнім паўстанку”, што не мае назвы, “у моры пустэчы”, “на чужой зямлі”, тут “пасівела яго песьня, стаўся безгалосым лёс у цяжкіх муках бяззорнай ночы” і не стае сілаў
31 Беларуская думка. 1965. № 8. С. 12.
“выліць душу ў горычы слоў...” Сітуацыя, якую апісваў у сваіх вершах Янка Купала (“Паязджане”, “У дарозе”, “Буралом”, “У вырай”, 1918), перажываючы за Беларусь, якая апынулася на трагічных пераломах гісторыі (кастрычніцкі пераварот, грамадзянская вайна, разгон бальшавікамі БНР), і жывую душу паэта быццам закалочвалі ў труну (“цёмна, як у дамавіне...”). Клішэвіч міжволі выказвае тыя ж адчуванні, але ўжо з прычыны асабістай трагедыі.
Што на сьвеце людскія ахвяры...
Да ўсяго на зямлі я прывык.
Голас мой удуховай Сахары — Прадсьмяротны апошні крык.
Мне ўсё роўна, куды ні ідзём мы, над усім стаўлю кропку адну. Чую, мне пахавальнік знаёмы убівае цьвікі ў труну...
(Што на свеце людскія ахвяры)32
Нідзе не бачыў выйсця паэт са свайго хваравітага стану. Заставалася адно — сказаць сабе самому:
Кідай, паэт, a то душа астыне, Ты край чужы!
Пра горкі лёс далёка на чужыне Ты раскажы.
Я сам свае над галоваю цені Пераламлю.
Ты апусьціся цьвёрда на калені, Цалуй зямлю.
Калі цябе хто-небудзь запытае, Скажы яму:
— Радзімы-маці кветка дарагая — Мяжа ўсяму...
(Кідай, паэт)33
I гэта не толькі паэтычныя дэкларацыі. Уладзімір Клішэвіч жыў радзімаю не толькі ў вершах. У 1965 годзе, калі выйшла ў свет паэма “Васіль Каліна”, ён дасылае некалькі паасобнікаў са сваім аўтографам у Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Некато-
32 Туга па Радзіме. С. 280.
33 Тамсама. С. 288.
рыя вершы паэта былі надрукаваныя на старонках газеты “Голас Радзімы”, якая выдавалася Беларускім таварыствам па культурных сувязях з суайчыннікамі замежжа, але негатыўна ўспрымалася многімі эмігрантамі як выданне КДБ. Больш за тое, на пачатку 70-х гадоў Клішэвіч прыязджаў у БССР як турыст. Афіцыйныя савецкія ўлады не дазволілі яму наведаць Краснадворцы і родным “не раілі” сустракацца з былым “ворагам”, эмігрантам, які прыехаў з капіталістычнай Амерыкі. Хацелася Уладзіміру спаткацца і з беларускімі паэтамі, асабліва з кім быў знаёмы ў маладосці, разам вучыўся ў педінстытуце. Але на сустрэчу ў рэдакцыю газеты “Голас Радзімы” прыйшоў толькі Сяргей Грахоўскі.
Другі свой прыезд у СССР Клішэвіч выкарыстаў для лячэння на водах Каўказа, дзе сустрэўся з былым сябрам юнацтва Вісарыёнам Гарбуком (1913—1986), з якім разам вучыўся у Мінскім вышэйшым педінстытуце, адбываў калымскую катаргу.
Гэтыя прыезды мелі свае няпростыя вынікі. У 1973 годзе рэдакцыя тыднёвіка “Голас Радзімы” выдала невялічкую кніжку вершаў Клішэвіча “Сняцца дні мне залатыя”, куды ўвайшлі настальгічныя вершы 50—70-х гадоў і некалькі практыкаванняў (паэзіяй іх цяжка назвайь), напісаных пад час прыезду, як даніна савецкай рэчаіснасці і лаяльнасці паэта (“Беларускім піянерам”, “Перад помнікам Янку Купалу”, “Мінск”, “Хатынь”, “Крым”, “Братняй дружбай народаў сагрэта”, “Вясна”). Гэтыя вершы, невялікая кан’юнктурная паэма “Шлях у светлае” (пра шчаслівую краіну Саветаў, яе небывалыя поспехі, якімі ганарыцца ўвесь свет), уступнае слова аўтара да кніжкі — высвечваюць зусім іншага Клішэвіча. Відаць, каб пабачыць сваю кніжку, выдадзеную на Бацькаўшчыне, аўтар мусіў прыстасавацца да той ідэалогіі, якую не прымаў і асуджаў раней. Але не быў Клішэвіч прызнаны на радзіме і страціў павагу, добрыя ўзаемадачыненні з беларускай эміграцыяй. У адным з лістоў у рэдакцыю ‘Толаса Радзімы” (пасля вяртання ў Амерыку) Клішэвіч скардзіўся і тлумачыў, чаму ён стаў страшным ворагам сваім сябрам па пяры, паэтам-адступнікам: “Я наведаў Радзіму, у Мінску выдалі мой зборнік вершаў “Сняцца дні мне залатыя”. Там ёсць раздзельчык “Шлях у светлае”. Вось гэтага светлага Клішэвічу не даравалі. Ад шаноўнага паэта, які ўзняўся да манументальнасці і нагадваў Лермантава, застаўся Уладзік-гіцаль,
ад роду абібок, выскачка, савецкі палітрук і гэтак далей. Спачатку на чалавека маліцца, а пасля нахабна на яго пляваць. А пара сур’ёзна, хоць перад хуткай магілай падумаць...”34 Аднак Клішэвічу эміграцыя не даравала яго пракамуністычнай пазіцыі, і сябры-пісьменнікі выступалі і закрэслівалі не творы, а менавіта гэтую пазіцыю самога аўтара. У артыкуле “Памёр Клішэвіч” (Беларуская думка, 1977—1978, № 21—22) Яз.Дольны (Янка Золак) пісаў, што Клішэвіч парваў усякую сувязь з беларускай эміграцыяй і пайшоў “на паслугі камуністычнаму панявольніку Беларусі”. Лепшыя вершы паэта, і асабліва паэма “Васіль Каліна”, засталіся творамі беларускімі, створанымі на эміграцыі, але не савецкімі, “пракамуністычнымі”. Пісьменнікі ў эпіграмах на Клішэвіча супрацьпастаўлялі яму, аўтару, яго героя Васіля Каліну (Беларуская думка, раздзел “Асот”, 1973—1974, № 16-17).
Калаціўся, як асіна:
— He дай Бог спаткаць Каліну...
(А. Камароўскі. Гіцаль у сталіцы)
Пакуль тая хвіліна, — 3 табой гаворка ветлая. Ды ўсё ж Васіль Каліна Замкне твой шлях у сьветлае...
( К.Аса)
Міхась Кавыль у вершы “Разьвітальнае” (Уладзіміру Клішэвічу) бязлітасна асудзіў паэта за яго здраду Васілю Каліне, за адступніцтва ад былых ідэй.
Але хваля абурэння, непрымання апошніх крокаў, намераў Клішэвіча ў эмігрантаў з цягам часу прайшла. Даравалі яму пасля смерці. Ды як не зразумець пакутаў, ваганняў душы паэта, яго болю, разгубленасці. шкадавання, што не адбылося вяртання на радзіму так, як яму хацелася. Апынуўся ён на раздарожжы, сапраўды раскрыжаваным у “духовай Сахары”, якая спапяліла яго сэрца.
I ўсё ж, нягледзячы на ўсе складаныя, супярэчлівыя перыпетыі асабістага лёсу, творчыя пралікі і хістанні, усё здзейсненае паэтам — лепшыя вершы нацыянальна-патрыятычнай праб-
м Голас Радзімы. 1994. 10 сакавіка.
лематыкі, паэма “Васіль Каліна”, непаўторная праўдзівым наватарскім адлюстраваннем падзей і жыцця герояў 30-х гадоў, — значная і цікавая старонка ў гісторыі беларускай літаратуры.
Паэт сапраўды адпакутаваў свой лёс, не збыліся яго “сны залатыя”. Адарваны з карэннем ад роднай глебы з малых гадоў, не прызнаны Бацькаўшчынай, зняважаны эміграцыйным беларускім друкам, паэт заўчасна памёр ад сардэчнага прыступу 14 лістапада 1978 года. I апошнія вершы яго паэтычнай душы былі звернутыя да Маці-Беларусі: “Яшчэ цябе, краіна дарагая, // Як маці родную да сэрца прытулю, // Пакуль мне смерць адходную заграе // Перад адходам вечным у зямлю...” Можа, і спраўдзіліся пры канцы стагоддзя таемныя спадзяванні паэта: