Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
10 Архіўная кніга. С. 201.
11 Песьняры Случчыны. С. 40.
гуманнага мастацтва, скіраванага на адраджэнне, а не апяванне ці ўвекавечанне разбуральных працэсаў сучаснасці, якіх не ведаў старажытны свет. I ўсё ж не мог паэт у такі цяжкі час не пісаць вершаў пра вайну, якую ён успрымаў як катастрофу касмічнага маштабу.
Вайна для паэта паўстае праз сімвалы людскога гора — “вечар, магіда, цемра, ноч, зорнае неба” над спакутаванай зямлёй, з якога бліскавіцамі зрываюцца і падаюць-гінуць зоры — людскія душы (“Век наш страшны і суровы, // Што дае ён людзям зямлі? // Толькі падаюць з плеч галовы, // Толькі рэкі крыві паплылі...”). Такі прыём касмічнага вымярэння вайны, пашырэння яе прасторы да сусветных маштабаў ужываўся многімі паэтамі і празаікамі, аднак у творчасці Клішэвіча ён не знайшоў свайго далейшага развіцця. Для яго творчай манеры больш уласцівы трагедыйны пафас, які часта спалучаецца з патрыятычна-публіцыстычнай завостранасцю, лозунгавымі дэкларацыямі, асабліва ў вершах “Беларускаму народу”, “На Усходзе хмары чорныя праходзяць”, “Выйду ў поле на родны палетак”:
На Усходзе хмары чорныя праходзяць, Праліваюць мора і крыві, і сьлёз. Плакаў я ўчора аб сваім народзе, Ду.маю сягоньня пра ягоны лёс...
Разагнеце плечы, распусьцеце крыльлі!
Узьляцейе горда сокаламі ўвысь! Як любілі мову, як народ любілі, Зашумеце славай, як дзяды калісь!..
1 сказалі ўнукі: — Колькі сілы хваціць За народ, на праўду сэрца аддамо, Каб на целе нашай Беларусі-Маці He вісела болей цяжкае ярмо...
(На Усходзе хмары)'2
Тыя ж агульныя звароты-заклікі да народа характэрныя і для верша “Беларускаму народу”:
Ты паслухай, народ, аб чым песьня пяе, Ты яр.мом быў скаваны вякамі.
Дык бяры ты жыцьцё сёньня ў рукі свае, Каб сыны ня былі жабракамі...
12	Песьняры Случчыны. С. 13.
Некаторыя вершы, прысвечаныя радзіме, моладзі, закліканай змагацца за волю, гучаць залішне пафасна-рытарычна (“Край! Красуй маладосцю сягоньня, // Песьняй звонкай хай слава зьвініць! // Беларусі ня быць у палоне! // Беларусі рабыняй ня быць!”).
Вершы пачатковага перыяду творчасці Клішэвіча на Радзіме ні разу асобнай кнігай не выдаваліся, большасць іх (блізу 30) апублікавана ў калектыўным зборніку “Песьняры Случчыны” (Слуцак, 1943). У ваенныя гады Уладзімір друкаваў свае вершы на старонках “Беларускай газэты”, ‘Толасу вёскі”, “Раніцы”, у часопісе “Новы шлях” і ў мясцовай ‘Тазэце Случчыны”, асноўным лейтматывам якіх было: “Хто меч падняў, той згінуў ад мяча...” (“Развагі”).
Многія вершы гэтае пары вызначаюцца філасофскай афарыстычнасцю, арганічнай спалучанасцю разнастайных думак і пачуццяў. Аднак не вылучалася творчасць Клішэвіча шырокай праблематыкай, што тлумачылася, відаць, унутрана-дэпрэсіўным станам паэта. I ўсё ж лепшыя з іх прыкметныя імкненнем усвядоміць сэнс быцця (“Жыцьцё”, “Возера”, “Ня будзь адзінокім”), паказаць бясконцасць часу ў параўнанні з імгненнасцю жыцця чалавека, адвечную прыгажосць прыроды (“Уцякаў у лес я, у прыроду, // Думаў, там спакой сабе знайду...”, “Залатая восень”, “Трыпціх”, “Вечар”), зразумець месца і ролю паэта ў свеце (“Паэту”, “3 табою мы заўсёды неразлучны”, “Песьні суму”).
ж *
Другі перыяд творчасці Уладзіміра Клішэвіча, які пачаўся з выгнання ў 1944 годзе, не прынёс асаблівага натхнення і спакою. Духоўны стан паэта першых гадоў выгнання яскрава прасочваецца ў вершах “Конь”, “Ад жаху кроў у маіх жылах стыне”, “Лягу спаць, толькі мне не спіцца”, “Развагі”.
Здавалася мне, тут іначай, Уклад жыцьця людзей другі. Ну а цяпер душа крывёю плача, Спаткаўшы новыя няволі ланцугі... (Ад жаху кроў у маіх жылах стыне)"
13	Туга па Радзіме. Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 273.
Трапіўшы, як і многія пісьменнікі-эмігранты, спачатку ў Германію, потым у Злучаныя Штаты Амерыкі (1948), ён працягваў пісаць, але з усведамленнем, як канстатаваў сам паэт у адным з вершаў: “Усё, што мог, распакаваў, // Душы — нідзе не распакую...” (“Распакаваньне”). У такім стане давялося нанова пачынаць жыццё ў чужой краіне, дбаць пра матэрыяльны дабрабыт сям’і, у якой было трое сыноў. Жылі напачатку ў НьюЁрку (Бруклін). Матэрыяльна было вельмі цяжка. У адным з лістоў да Масея Сяднёва Клішэвіч пісаў: “Пасля двух месяцаў беспрацоўя, сабраўшыся з сіламі, адчыніў сваю цырульню, стаў паэт цырульнікам. Чаго мы толькі не рабілі і не прабавалі на гэтым праклятым сьвеце. 3 усім мы, бясьсільныя, павінны прымірацца і цярпець да адыходу на той сьвет. Нічога іншага нельга зрабіць. Праўду сказаў, здаецца, Лермантаў: “Жыйьйё не варта таго, каб аб ім так турбавацца”...
Пазней Клішэвіч уладкаваўся на фабрыку, цяжка працаваў, не заставалася часу на кнігі, на паэзію. “Калі выпадае час і калі бывае натхненьне, а ў Амэрьшы, трэба сказаць, рэдка бываюць натхненьні, бо за працай сьвету Божага ня бачу, тады я перакладваю сваё натхненьне ў словы — пішу верш. Прачытаю яго разоў два-тры, а пасьля падшываю ў свой “Збор твораў” і на гэтым усё канчаецца”, — пісаў паэт Ю.Віцьбічу ў 1949 годзе14.
I ўсё ж, нягледзячы на цяжкасці матэрыяльнага побыту, Клішэвіч імкнуўся актыўна ўдзельнічаць у беларускім эмігранцкім жыцці. Ён рэдагаваў ратапрынтны часопіс “Беларус у Амэрыцы”, быў сябрам згуртавання “Шыпшына”, лічыў, што беларусам трэба аб’яднацца, мець сваю газету, радыё, часопісы. Пасля ўтварэння радыё “Вызваленьне” пісаў для яго артыкулы, дзе падкрэсліваў, што беларускае слова можа служыць Бацькаўшчыне і тут. На пачатку 50-х Клішэвічы пераехалі ў Каліфорнію (Лос-Анжэлес), затым удалося ўладкавацца выкладчыкам рускай мовы ў адным з каледжаў г.Блумінгтон (штат Індыяна), дзе ва ўніверсітэце працаваў і Масей Сяднёў, колішні сябра Клішэвіча. He прыжываўся да чужыны душою паэт, хоць і высока неслі яго “крыльлі думак”, і на гэтай вышыні ён адчуваў сябе “вольным сокалам”. Але як толькі спускаўся з паэтычных мрояў, не “ссыпаліся гукі праменьнем у словы”, яго апаноўвала
14 Архіўная кніга. С. 202.
“мора пустэчы”, словы і думкі знікалі ў невядомасці, агонь паэзіі раптоўна астываў у сэрцы. Прычына была адна:
Родны край! Як забыць на раўніну, На багатых палеткаў красу?
У выгнаньні свайму яны сыну Прывітаньне здалёку нясуць...
Кажны дзень я трывожна згараю, Памірыцца з жыцьцём не магу. Толькі вы, успаміны аб краю, Разганяеце ў сэрцы тугу.
(Родны край)'5
Але дзе, як не ў родным краі, музе паэта цяжкія паднявольныя абставіны не далі расцвісці ў поўнай меры? 3 горыччу прызнаецца ён (верш “Дзень нараджэньня”), што на радзіме прапалі яго сляды “праз цяжкія мукі бяззорнай начы”, ніхто не прачытае балючых радкоў, а тым больш каго цікавяць яго вершы на чужыне (“Навошта я пішу, хто мае ў тым патрэбу? // Марную час, сцякае кроў чарнілам...”)I ўсё ж у выгнанні муза Уладзіміра Клішэвіча жыла толькі радзімай, якая паўставала ў вобразе вялікай, старой вёскі Сьцегачы, над якой “закляцьцем павейвала нейкім, валіліся з неба няшчасьці, спакою людзям не было...”
Сябе прыгадаў я самога,
Бяры хоць ад болю заплач, Плыве сьцегачовых дарога, А я — самы большы Сьцягач...
( Сьцягач)'ь
Ён пакутаваў ад настойлівай думкі, што здрадзіў радзіме, сваім людзям, якія, здавалася, казалі яму ўслед з дакорам: “Паглядзіце, вунь пайшоў змагар! // He змагаецца, труслівы, з горам, /I А ўцякае, затуліўшы твар...” Ніводнага верша Клішэвіч не прысвяціў чужыне, краінам, дзе давялося жыць у выгнанні. Праўда, у 1949— 1950-х гадах ён напісаў паэму “Цень сьмерці” і адаслаў у часопіс “Шыпшына”. Аднак Юрка Віцьбіч не апублікаваў гэты твор, што выклікала спрэчку паміж ім і
15	Клішэвіч У. Далячынь. С. 19.
16	Тамсама. С. 50.
Клішэвічам. У лісце да а.Льва Гарошкі (ад 20 жніўня 1950) Віцьбіч тлумачыў сутнасць спрэчкі. “Наш добры Уладзімер Клішэвіч прыслаў паэму “Цень сьмерці”, якая мае наступны зьмест. Да паэта з’яўляецца цень закатаванага на Калыме й закідае яму пасыўнасьць у змаганьні з бальшавізмам. Паэта адказвае ценю, што няма аніякага сэнсу змагацца, бо ЗША складаецца з карытнікаў, пяцікалёньнікаў, прайдзісьветаў і г.д., і неўзабаве ўсё роўна загінуць. Цень цалкам апраўдвае паэта і робіць выснаў: “Як добра, што я ня існую”, а пасьля гэтага зьнікае. Увогуле, “Апушчайцеся, кума, на дно і ня рыпайцеся...” Мяне асабіста гэты твор абурыў.
Я жыву ў Амэрыцы ўжо без малога год і на сваёй уласнай скуры пазнаёміўся з некаторымі ейнымі мінусамі, але разам з тым ня згубіў здольнасці абстрагавацца ад асабістага. Сёньня ЗША — апошняя надзея ўсяго свабодалюбнага чалавецтва... Есьць у ЗША і карытнікі, і пяцікалёньнікі, але куды больш, непараўнальна больш шчырых патрыётаў свае гордае і магутнае краіны.
Таму твор Клішэвіча зьявіўся нічым іншым, як пашквілем на ЗША. Ён зьяўляецца таксама пашквілем на нязломных пакутнікаў Калымы, у якіх няма нічога агульнага з чэхаўскімі “лішнімі людзьмі”. Зразумела, што такі твор я ня мог зьмясціць на старонках “Шыпшыны”, бо ён па сваёй мэтанакіраванасьці ня мае нічога агульнага з дэкларацыяй Згуртаваньня. А паэта злуецца. Спадзяюся ўсё ж, што неўзабаве ён зразумее сваю памылку”17.
I сапраўды, Клішэвіч пазней перагледзеў сваё адмоўнае стаўленне да Амерыкі і ў 1950 годзе пісаў: “Гэта наш сьвяты абавязак... падтрымліваць амэрыканскую сыстэму, кіраўніцтва, любіць гэтую краіну, якая ў цяжкую для нас хвіліну дапамагла...” Паэма “Цень сьмерці” была істотна перапрацаваная і ў 1958 годзе апублікаваная ў часопісе “Прыйсьце”. Урыўкі з яе друкаваліся ў “Баявой Ускалосі” (№ 12, 1972). He толькі паэма “Цень сьмерці”, але і многія вершы пазначаны душэўным надломам, балючай памяццю пра далёкую айчыну, лёс свайго пакалення:
Дзе толькі не стагналі мы! Я з болем часта ўспамінаю
17 Архіўная кніга. С. 205.
I воды мутнай Калымы, 1 хвалі сіняга Дунаю.
Перада мной стаяць дамы, Высока цягнучыся ў неба.
Чаго ні спрабавалі мы, Каб толькі мець кавалак хлеба!
Бязьлітаснасьць жыцьця зямлі! Ты слова добрага не варта, Каб на страшэнным караблі Трымацца так цябе ўпарта.
(Дзе толькі не стагналі мы)к
Драматызм светаўспрымання даходзіць наагул да таго, што паэт сумняваецца ў стваральнай дзейнасці чалавека (“прашуміць над жыцьцём чалавечым // дасягненьняў ягоных чума...”) і выказвае пажаданне:
Хай на небе згушчаюцца хмары, Каб людзей на праклятай зямлі, Як пярун нябывалы ўдарыць, Больш ніколі сьляды ня былі...