• Часопісы
  • Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

    Пакліканыя

    Літаратура беларускага замежжа
    Лідзія Савік

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 479с.
    Мінск 2001
    115.93 МБ
    Праз моры, вазёры, праз шыр акіянаў, Праз гораў хрыбты, праз даліны Да нас прылятае, як госьць наш чаканы, Вятрыска з радзімай Краіны.
    1 подых ягоны, як дотык пяшчотны
    Матулі у годах дзяцінных;
    Лагодзіць наш боль, суцяшае самотных Вятрыска з радзімай Краіны.
    (Вятрыска з радзімай Краіны , с. 231)
    Як і многія іншыя паэты, Янка Золак не мог натхняцца сваёй новай радзімай, ніякіх рэалій амерыканскага жыцця не сустракаецца ў яго творчасці, хіба толькі словы ўдзячнасці ў чатырохрадковым вершы “У чужыне” (амаль паводле М.Багдановіча):
    У чужой краіне я лёгка дышу, Жыву спакойна, нібы ў зацішшу. Я ганаруся: у сваёй сьпіжарні Я кнігі маю з мае друкарні.
    (У чужыне, с. 276)
    Нічога Золак не пісаў па-англійску, услаўляў родную мову, знаходзячы прыгожыя паэтычныя тропы дзеля апісання яе красы і мілагучнасці.
    Наша мова — бярозавік весьні, Аксаміт жаўруковае песьні, Шум гаёў, пушчы грознае голас, Акавітай успоены колас, Матак нашых пяшчоты адвеку, Отмуць-вір у вазёрах і рэках, Васілёк сінявокі ў збожжы, Агняцьвет нашай сілы, дар Божы.
    (Наша мова, с. 275)
    Такія ж прыгожыя словы знаходзіў паэт і дзеля ўслаўлення Бацькаўшчыны, якую не бачыў амаль паўвека. У вершах “Мая Беларусь”, “Белая, сьветлая, чыстая”, “Даўно не бачыўся з табою”, “Голас народнага гневу” раскрываюцца высокія сыноўнія пачуцці любові і павагі да радзімы, яе гісторыі, славутых герояў, дарагіх, блізкіх людзей, “братоў і сёстраў сінявокіх”, зноў і зноў выказваецца вера ў лепшую долю, уваскрэсенне краю, у тое, што “ён жыў, і жыве, й будзе жыць!”
    Белая, сьветлая, чыстая, Мой галасісты жаўрук! Ты — мая доля вячыстая, Маці мая — Беларусь!
    Летняй улевай купаная Першага сьнегу бялей. Толькі адна ты каханая, Цэлага сьвету мілей.
    Сьвежай расою абмытая, Многа ты зведала скрух. Сынам сваім не забытая Маці мая — Беларусь...
    (Белая, сьветлая, чыстая, с. 288)
    На пачатку 90-х гадоў, калі ў сувязі з распадам савецкай імперыі ўзніклі спадзяванні адведаць Бацькаўшчыну, калі “паслабелі ланцугі”, у прадчуванні сустрэчы Янка Золак напісаў вершы “Родным”, “На чужыне” (“Тут доля мая дагарае, // I сэрца не мае спачыну. // Ці ўбачу цябе, дарагая, // Каханая змалку
    Айчына?”), “Прачнулася мая радзіма”, “Я ў госьці прыехаў да роднага краю”.
    Бярозы ля хаты, буслы на папары
    I родныя людзі — мае землякі.
    Ну вось і збыліся заветныя мары: Страчаюць ласкава мяне Лучнікі.
    Самота былая зрабілася друзам.
    Старонка радзімая, як ты жывеш?
    На роднай зямлі мне вярнулася Муза.
    1 сэрцу нашэптвае uixi свой верш.
    (Яў госьці прыехаў..., с. 301)
    У 1992 годзе, праз паўвека, Янка Золак прыехаў на Радзіму, дзе адзначыў свой 80-гадовы юбілей. Другі раз паэт прыязджаў у Беларусь у 1994 годзе, быў удзельнікам Першага з’езду беларусаў свету, зноў пабываў у Лучніках, сустрэўся з роднымі, з Лявонам Случаніным.
    Усе гэтыя гады ён жыў нашымі праблемамі. Пабываўшы на Бацькаўшчыне, ён многае зразумеў, на многія праблемы паглядзеў іначай, чым яны бачыліся яму з-за акіянскага далёка. У вершах “Кляшчы”, “Новым ворагам беларушчыны”, “У грудзях — пачуцьцяў бура” паэт звяртаецца і да народа, і да тых, хто служыць Мамоне, выношвае планы зусім знішчыць Беларусь. Ён выказвае засцярогі, трывогу — няўжо не суджана лёсам утрымаць незалежнаснь, бо зноў “прыйшлі к нам хваляй зваротнай чужакі”, зноў зневажаюць імя Беларусі.
    1 сёньня — бачу я ў скрусе —
    На целе нашай Беларусі Сядзяць былых часоў кляшчы, Хоць сёй-той з болю і крычынь.
    Дакуль жа будзеш, беларус, Цярпейь былых кляшчоў хаўрус?
    (Кляшчы, с. 298)
    I яшчэ больш вызначальна, роспачна-балюча гучаць радкі:
    У грудзях — пачуцьцяў бура,
    У галаве ад думак вятругі: Звар’яцела Беларусь і, здуру, На сябе надзела ланцугі;
    Канапляную зьвіла вяроўку, Каб зрабіць дабротную пятлю 1 ўсадзіць туды сваю галоўку, Як з Расіяй пажадае “шлюб”.
    He хачу пры гэтакай нагодзе На хаўтурах Бацькаўшчыны быць. Ці ж сапраўды ты здурнеў, народзе, 1 пажынь ня хочаш бяз журбы?
    (У грудзях — пачуцьцяў бура, с. 302)
    У творчасці Золака, пазначанай выразным антыбальшавіцкім накірункам, знайшлі сваё адлюстраванне і палітычныя лозунгі сучаснай яму эпохі, і заклікі да беларуса змагацца за сваё чалавечае права, абвешчанае яшчэ К.Каліноўскім, і грамадзянска-патрыятычная лірыка, нацыянальна-вызвольныя ідэі, і фальклорныя матывы. Так вызначалася неабсяжная прастора беларушчыны, якая заўсёды жыла ў душы паэта-эмігранта: Бацькаўшчына, яе гісторыя, мова, народ, час, сам паэт, яго багатае духоўнае жыццё. I ў далёкім, уладкаваным амерыканскім доме беларускаму паэту заставалася адно — маліцца за лёс Бацькаўшчыны і за сваю веру ў яе, каб “ручайкі залатых лятуценняў” не “перасохлі ад сьпёкі жыцця”.
    Я сёньня сумую і плачу, і сьлёзы мае — сьлёзы сына, Што, можа, ужо і ня ўбачу Цябе, дарагая Краіна.
    А хочацца мне, як ніколі, 3 тваімі прасторамі зьліцца, Абняць і лясы й поле, 3 гаючых крыніцаў напіцца.
    1 Бога прашу я, каб хмары Зьнікалі з твайго небасхілу, Каб зьдзейсніў ЁН нашыя мары, Даў волю, даў долю, даў сілу.
    (Бога прашу я, с. 130)
    Гэтыя радкі — запавет выдатнага паэта, які так больш і не пабачыў радзіму. Зямны шлях Янкі Золака скончыўся 30 снежня 2000 года ў далёкай Амерыцы. Пахаваны ён на беларускіх могілках Саўт-Рывера (штат Нью-Джэрсі).
    БІБЛІЯГРАФІЯ
    А часу больш, чым вечнасць: Літаратура беларускага замежжа. Мн., 1995. С. 138-146.
    Баршчэўская Л. Янка Золак — госць рэдакцыі // Наша слова. 1991. № 34.
    Бяляцкі А. Вятрыска з радзімай краіны //ЛіМ. 1997. 1 жніўня.
    Зноў з’язджаюцца беларусы //ЛіМ. 1994. 10 чэрвеня.
    Золак Я. Вятрыска з радзімай краіны: Збор выбраных твораў. Мн., 1996.
    Золак Я. 3 краю роднага, з роднага дому...: Верш // Каласы роднай мовы. Мн., 1990. С. 233-234
    Золак Я. Брату-беларусу. Даволі. Тысяча васемсот шэсцьдзесят трэці. Бога прашу я. Дайце крыльле: Вершы // Грунвальд. 1991. № 1.
    Золак Я. Мая малітва. Сум па радзіме. Наша слова. Маці мая — Беларусь. На чужыне: Вершы // Полымя. 1991. № 4.
    Золак Я. Агонь душы. Брату-беларусу. Крылатае сэрца: Вершы // ЛіМ. 1991. 27 верасня.
    Золак Я. Васілёчкі. Гнула, гнула вішаньку. Новай дарогай. Мінулага ўспамін: Вершы // Звязда. 1992. 2 снежня
    Золак Я. Даволі. Малітва. Жніўным вечарам. Недасланы ліст: Вершы // ЛіМ. 1992. 6 лістапада.
    Золак Я. Роднна — Мать-Беларусь / Пер. С.Евсеевой // Неман. 1999. № 8.
    Золак Я. Наша мова: Верш // Голас Радзімы. 1999. 16 верасня.
    Казыра Л. Мой родны брат-беларусін //ЛіМ. 1991. 27 верасня.
    Капшай Н. “Мы верылі, што вернемся”: Гутарка з пісьменнікамэмігрантам Я.Золакам // ЛіМ. 1992. 7 лютага.
    Лецка Я. А сны — аб Беларусі: Да 80-годдзя Янкі Золака // ЛіМ. 1992. 6 лістапада.
    Лецка Я. Быццам і не развітваўся: Да 80-годдзя Янкі Золака // Звязда. 1992. 2 снежня.
    Літвіновіч Я. Заўсёды з Беларуссю (Янку Золаку — 85) // ЛіМ. 1996. 7 лістапада.
    Ляхоўскі Ул. Невядомы верш Янкі Золака “Мой адказ” // Спадчына. 1996. № 4.
    Марціновіч А. Дзе ж ты, храм праўды? Мн., 1996.
    Марціновіч А. Па-зямному шчыра (Слова пра “самотнага” паэта Янку Золака) // Голас Радзімы. 1997. 18 снежня.
    Пранчак Л. У свой край непахісная вера: Інтэрв’ю з Я.Золакам // ЛіМ. 1992. 7 жніўня.
    Пранчак Л. “Купала — мой Бог”: Інтэрв’ю з Я.Золакам // Добры вечар. 1994. 18 жніўня.
    Пранчак Л. Беларуская Амерыка. Мн., 1994.
    Туга па радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 244—260.
    “Калі ў сэрцы збудую храм...”
    Міхась Кавыль (н. 1915)
    Т’ВОРЧЫ шлях Міхася Кавыля — паэта, празаіка, крытыка — пачынаўся на Бацькаўшчыне ў 20—30-х гадах. А ўзгадавала таленавітага беларуса зямля Случчыны — малая радзіма многіх выдатных паэтаў.
    Паходзіў Міхась Кавыль (Язэп Казіміравіч Лешчанка, нарадзіўся 1 снежня 1915 г.) з сялян вёскі Покрашаў, што прывольна разбудавалася недалёка ад Слуцка, уздоўж шашы на Мінск. Гаспадарка лічылася сярэдняй, але зусім заняпала, калі засталася без кармільца, які загінуў на фронце Першай сусветнай вайны. Маці, на руках якой было пяцёра дзяцей, выбівалася з апошніх сілаў, каб засеяць поле, выплаціць шматлікія падаткі, даць адукацыю сыну. Вучыўся Язэп спачатку ў Грэскай, потым у Грозаўскай школах. У 1930 годзе паступіў у Белпедтэхнікум, дзе на той час набывалі адукацыю многія будучыя паэты і празаікі. Як сыну сельскагаспадарчых рабочых-пралетарыяў (сям’я на пачатку калектывізацыі запісалася не ў калгас, а працавала ў саўгасе) Язэпу Лешчанку прызначылі стыпендыю, якой ставала на некалькі абедаў. Дапамагалі з дому, і можна было неяк працягваць вучобу, тым больш што юнака вабіла паэзія, якой захапляўся ў школе. Ужо ў 1929 годзе ў газеце “Беларуская вёска” з’явіўся яго першы верш “Гудкі”, паводле словаў самога аўтара, “хваласьпеў раньню новых дзён”.
    У Белпедтэхнікуме існаваў літаратурны гурток, на паседжаннях якога часта выступалі студэнты М.Лужанін, С.Ліхадзіеўскі, Л.Калюга, У.Сядура, С.Астрэйка, Ф.Гінтаўт, С.Русаковіч, У.Гуцька (Дудзіцкі). Чытаў свае вершы і Язэп Лешчанка, якія рэгулярна публікаваліся ў часопісе “Маладняк”, газеце “Піянер Беларусі”, дадатку да Бабруйскай газеты “Камуніст” (рэдактар М.Лынькоў), які меў сімвалічную назву “Вясна” і дзе спрабавалі
    свае сілы многія маладыя аўтары. Падпісваў ён свае раннія паэтычныя вопыты псеўданімам “Язэп Маёвы — сябра літаратурнага згуртаваньня “Маладняк”. Усе раннія вершы Язэпа Маёвага сапраўды прасякнутыя вясновым настроем, напоўненыя радасным, піянерскім пафасам адпаведна пафасу эпохі 30-х гадоў, калі творцаў прымушалі апяваць “індустрыі дым”, выказваць веру “ў нашы сонечныя дні”, сцвярджаць, што “ў грудзёх юнацкіх радасьць, сьпеў, задор...” Паспрабаваў малады паэт напісаць верш крыху іншага накірунку, пра беспрытульнага сына палеглага героя рэвалюцыі, пра яго сённяшнюю цяжкую долю. Але сам К.Крапіва параіў яму не пісаць больш такіх вершаў. Неўзабаве Язэп Лешчанка зразумеў слушнасць гэтай парады. У 1932 годзе яго ўпершыню выклікалі ў ГПУ і прапанавалі расказаць, што думаюць, пра што пішуць яго сябры-паэты. Пазней, у паэме “Непакорныя” Міхась Кавыль вуснамі свайго героя Алеся Лучыны, у лёсе якога шмат аўтабіяграфічнага, выкажа праўдзівую сутнасць гэтага страшнага ведамства, якое ў 30-х гадах распачынала не бачанае ў свеце вынішчэнне ўласнага народа дзеля ўмацавання асабістай улады крывавага дыктатара, гэтага “тварца нявольніцтва і глуму”. I найперш вынішчалася працавітае, заможнае сялянства, творчая інтэлігенцыя, адданая нацыянальным ідэям.