• Часопісы
  • Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

    Пакліканыя

    Літаратура беларускага замежжа
    Лідзія Савік

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 479с.
    Мінск 2001
    115.93 МБ
    Пераезд у Злучаныя Штаты Амерыкі (1951) не спыніў актыўнай дзейнасці паэта на беларускай ніве. Дзеля хлеба надзённага ён мусіў працаваць, як і іншыя творцы, на розных фізічных работах (спачатку ўладкаваўся на чыгунку, потым да самай пенсіі рабіў на фабрыцы, за станком), дзеля душы, увесь час паза працай, хоць іншым разам і з вялікімі перапынкамі, пісаў вершы. Самастойна вывучыў друкарскую справу, перакупіў у а.Яна Пятроўскага друкарню і заснаваў выдавецтва “Адгук”. Пачаў выдаваць газету “Беларускі патрыёт” з літаратурным дадаткам (“Сялянскі кліч”), часопісы “Палесьсе” і “Прыйсьце”,
    друкаваў брашуры (“Асновы маралі” Я.Кіпеля). Калі набыў адпаведны досвед у друкарскай справе, пачаў выдаваць кнігі (паэтычныя зборнікі У.Клішэвіча “Далячынь”, Н.Чарнушэвіча “Дзіва”, сабраў і перавыдаў вершы сваіх землякоў “Зьнічкі Случчыны”). Выдаваў, вядома, і зборнікі сваіх уласных вершаў. У 1979 годзе пабачыў свет першы том твораў Золака, куды ўвайшлі тры зборнікі паэта, якія асобна не выдаваліся (“Агонь душы”, “Неба роднага скрылёчкі”, “Крылатае сэрца”), а праз два гады — другі том, выйшлі зборнік гумарэсак “За чужы грэх”. кніга лінгвістычных нататкаў “Падкашнічак”, “Слоўнічак пазаслоўнікавых слоў”.
    Каб не ўласна заснаванае выдавецтва, невядома, ці змог бы Золак выдаць у Амерыцы зборнікі сваіх вершаў, кнігі іншых беларускіх творцаў, бо шукаць фундатараў, прасіць у некага грошы паэт, як чалавек незалежны, з пачуццём асабістай годнасці і гонару, не мог сабе дазволіць. Усё гэта яскрава сведчыць, якіх поспехаў змог дабіцца нязломны, працавіты беларус у імкненні дасягнуць пастаўленых мэтаў, калі яму дадзена самому быць гаспадаром свайго лёсу, жыць у вольнай, дэмакратычнай краіне (“Я сілаю волі скірую мой човен, // упэўнена рушу ў прасьцяг II і выплыву к долі, надзеямі повен, // на сьветлае заўтра жыцьця...”)Так выбудоўваў беларускі паэт свой побыт на чужыне, прысвяціўшы творчыя і жыццёвыя сілы служэнню беларускай справе.
    Акрамя пісьменніцкай, выдавецкай дзейнасці Янка Золак з I960 года становіцца адным з арганізатараў і галоўным рэдактарам грамадска-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса “Беларуская думка”. Вось што распавядае сам паэт пра заснаванне часопіса: “Ён узьнік пад час глыбокага крызісу ў беларускім асяродку. Беларускія дзеячы, жывучы яшчэ ў лагерох для перамешчаных асобаў у Нямеччыне, падзяліліся на дзьве асноўныя палітычныя групы: прыхільнікаў БНР і прьіхільнікаў БЦР. Гэта быў штучны і, я сказаў бы, недарэчны падзел. Бо абедзьве групоўкі паводле іх дэкларацыяў былі за незалежнасць Беларусі і прызнавалі Акт 25 сакавіка 1918 году. Падзел той трывае яшчэ й сёньня. Шматлікая група дэпістаў-бэцээраўцаў перасялілася з Нямеччыны ў Саўт-Рывер. Неўзабаве тут утварыўся прыход праваслаўнай царквы пад юрысдыкцыяй Канстанцінопальскага патрыярха. Настаяцелем прыходу стаў айцец протапрасвітэр
    Мікалай Лапіцкі. Каб мець магчымасьць праводзіць грамадзкую працу, гэтая група стварыла Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі (БККА). Адзін з сяброў камітэта падаў думку выдаваць газэту ці часапіс. У лістападзе 1959 г. была створана ініцыятыўная група. Часапіс вырашылі назваць “Беларуская думка”. Выбралі рэдкалегію ў складзе Антона Даніловіча, Леаніда Галяка, Міхася Кавыля, Івана Касяка, а.Мікалая Лапіцкага, доктара Мікалая Шчорса. Барыс Шчорс ачоліў адміністрацыйнае кіраўніцтва. Рэдкалегія прызначыла мяне галоўным рэдактарам. Так нарадзіўся часапіс “Беларуская думка”. А ў наступным годзе выйшаў першы яго нумар”5. Часапіс паставіў мэту: “Служыць беларускаму народу, беларускай нацыянальна-вызвольнай ідэі і справе дэмакратыі”. Многія гады Золак быў галоўным рэдактарам “Беларускай думкі” (пазней гэтую пасаду пераняў М.Кавыль). Нездарма Янку Золака — паэта, рэдактара, выдаўца, першадрукара эміграцыі, амерыканскія беларусы называюць саўтрыверскім Скарынам. Многія ягоныя вершы друкаваліся ў беларускіх эмігранцкіх выданнях: “Шыпшына”, “Напагатове”, “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”, “Божым шляхам”, “Царкоўны сьветач”, “Аб’яднаньне”, “Прыйсьце”, “Беларус у Амэрыцы”, “Баявая Ускалось”, “Беларуская думка”, газетах "Незалежная Беларусь”, “Беларускае слова”, “Беларус” — пад самымі рознымі псеўданімамі: Н.Авадзень, З.Ажына, К.Аса, В.Асьцюк, Язэп Дольны, М.Залескі, А.Здрок, П.Міранюк, П.Мурашка, Парыцкі, Я.Цікаўны.
    У гэтыя гады пашыраецца жанравы дыяпазон творчасці пісьменніка. Ён спрабуе свае сілы ў прозе. Ужо ў 1958 г. ва ўласным выдавецтве “Адгук” Золак надрукаваў кнігу празаічных гумарэсак “За чужы грэх” (новыя гумарэскі публікаваліся ў раздзеле “Асот” часапіса “Беларуская думка”, газеце “Беларус” 70—80-х гг.), хоць раней, яшчэ ў Нямеччыне, часапіс “Шыпшына” (1946) змясціў яго апавяданне “Бывай, незваротная!” (пра нешчаслівае каханне маладога беларуса, вывезенага пад час вайны ў нямецкае рабства. Але ён здолеў вырвацца з гэтага палону, трапіў у горад на Дунаі да сваіх землякоў, сустрэў сваё каханне, але дзяўчына не кахала яго. Бывай, незваротная!). Гэты празаічны абразок папярэднічаў невялікай аповесці “Т.Д.Ч.”, апу-
    5 Золак Я. Вятрыска з радзімай Краіны. С. 21.
    блікаванай у часапісе “Напагатове”, паводле вызначэння самога Я.Золака, “нешта накшталт аповесці А.Гайдара “Цімур і яго каманда”. Для дзяцей таксама напісаў казку “Бабок”.
    У 80-х гадах Янка Золак піша значныя празаічныя творы — фантастычную аповесць “Віталія” (Віталія — зямля, якая знаходзіцца ў чацвёртым вымярэнні, па-за абсягамі нашых ведаў. Туды трапляе зямлянін і ўпершыню пазнае жыццё, звычаі дзіўных віталійцаў — людзей зусім іншай, вышэйшай цывілізацыі), апавяданне “Пацук у пастцы” і аповесць “Ціхі Стаў”, якія друкаваліся ў “Беларускай думцы” (1987—1992). Сюжэтна гэтыя творы звязаныя пасляваеннымі падзеямі ў Заходняй Беларусі, дзе актыўна дзейнічае падпольная “нацдэмаўская” арганізацыя “Чорныя Каты”, за якой палююць супрацоўнікі савецкіх органаў бяспекі.
    Ціхі Стаў — назва вёскі на Гродзеншчыне, блізу літоўскай мяжы, куды прыязджае настаўнічаць камсамолка Зося (Соф’я Пятроўна, бацькі якой жывуць на Случчыне).
    Падзеі аповесці “Ціхі Стаў” набываюнь дэтэктыўны накірунак, аўтар выкарыстоўвае прыём ліставання дзеля апісання ўражанняў галоўнай гераіні ад вёскі, школы, вясковых людзей. Завязваецца цікавая, інтрыгуючая фабула, уводзіцца шырокае кола дзейных асобаў, характарыстыка якіх вызначаецца іх стаўленнем да “нацдэмаў” і той барацьбы, якая распачынаецца паміж дзвюма непрымірымымі сіламі.
    3	наплыву памяці ўзнікла апавяданне “Мясьнік” — яскравая замалёўка з жыцця слуцкай дакалгаснай вёскі, сялянскай сям’і, створаная ў традыцыях “Новай зямлі” Я.Коласа, прозы З.Бядулі (“Пяць лыжак заціркі”). Як жывыя, паўстаюць вобразы дзяцей, сцэна сняданку, напісаная з цёплым, мяккім гумарам — малыя завіхаліся, “малацілі” каля патэльні са скваркамі і блінцамі, a на заўвагу бацькі. куды яны так спяшаюцца, шасцігадовы Хведзька адказаў: “Я люблю скваркі, бо я — сальнік, мясьнік і каўбасьнік”...
    Пісаў Золак успаміны (“Мая сустрэча з Якубам Коласам у 30-я гады”, апублікаваныя ў газеце “Беларус” у 1982 г.), крытычныя артыкулы пра творчасць Масея Сяднёва, Міхася Кавыля, Уладзіміра Клішэвіча, цікавае даследаванне “На 500-годдзе з дня нараджэньня Міколы Гусоўскага”, якія друкаваліся ў часапісе “Беларуская думка”.
    Аднак, што б ні пісаў, чым бы ні займаўся Янка Золак, у ім найперш жыў паэт і паэтычная творчасць была галоўным прызваннем яго жыцця. За паўстагоддзе актыўнага грамадскага і творчага жыцця ў Амерыцы, якая лала матэрыяльны дабрабыт, паэт напісаў шмат вершаў, якія можна аб’яднаць у некалькі адпаведных цыклаў па тэматычна-філасофскім накірунку: духоўнае жыццё паэта і атмасфера, якая яго атачала, роздум над пражытым і перажытым (50—60-я гады), гісторыя, родная мова, Бацькаўшчына (70— 80-я гады), асэнсаванне таго, што ўбачыў на Беларусі пасля прыезду на радзіму праз паўвека (90-я гады).
    Паступова сціхаў цяжкі сум па Бацькаўшчыне, хоць вылечыцца зусім ад яго было немагчыма. Паэт добра ўсведамляў сваё становішча (“Нарадзіўся я, мабыць, ня ў пору, // Таму й мучыцца ў целе душа. // На радзіме — нявольнік чужынца, // На чужыне — нявольнік граша...”), разумеў, што вяртання назад няма. У многіх вершах, хоць і чуваць адгалоскі настальгічных, нават роспачных матываў (“Мне часам здаецца: ня дам сабе рады...”, “I хочацца выць, скавытаць тады з болю, // I хочацца сьвечку жыцыія патушыць...”), аднак асноўная іх танальнасць — у прымірэнні з лёсам, становішчам выгнанніка (“I ў душы самотнай, набалелай // Хвалі ціхай злагады плылі...”)-
    На хвалі гэтай “ціхай злагады” напісаны вершы “Мая вялікасьць”, “He суджана мне знаць”, ‘Тадаваў, сьпяліў я спадзяваньні-мары”, “Просьба”, “Ляцяць гады”, “Што было ўчора”, “Доля бязчубая” ды іншыя, дзе аўтар раскрывае сваё светаўспрыманне, а таксама вызначаецца ў часе і прасторы чужой краіны, у стаўленні да сваіх землякоў, разам з якімі падзяляў лёс эмігранта. Вершу “Мая вялікасьць” папярэднічае эпіграф з М.Сяднёва “Я сам сабе адзін вялікі”. Золак, сцвярджаючы сваё “я” (“Ня быў для іншых я вялікім /I I быць вялікім не хачу...”)> тым не менш выяўляе тыя агульнахрысціянскія, агульначалавечыя рысы “вялікасці”, якія адпавядалі яго ўласным уяўленням пра гонар і годнасць мастака-творцы. Гэта своеасаблівы кодэкс сумлення і паводзінаў, якімі павінны кіравацца кожны чалавек: быць адданым радзіме, маліцца “Сьветламу Богу”, але “ня богу злыдняў злых”, быць самім сабой, не скакаць пад чужую дудку, не слухаць абразы і звягі, шукаць сярод людзей чалавека, найперш бачыць у ім добрае, боскае. Такога чалавека паэт бачыць у вобразе Маці (“Ода Маці” — маме Ганне) і прысвячае ёй, жанчыне-Маці, узнёслыя, прачулыя радкі.
    Ты — жыцьцядайная крыніца, Што жывіць нас із роду ў род. Табою сьмела ганарыцца I сем’янін твой і народ.
    Ня грэх тут будзе прыгадаці: Табе пашану й Бог прынёс, Бо праз цябе, людзкая Маці, На сьвет прыйшоў Ісус Хрыстос.
    Хвала ж табе, руплівай Маці!
    Я прад табой хілю чало.
    Каб не магла жыцьця ты даці, — На сьвеце й нас бы ня было.
    (Ода Маці, с. 254)
    3 гадамі паэт, узбагачаны жыццёвым і творчым вопытам, мог з поўным правам сказаць пра сябе — чалавека і мастака: “Мой дух, узьвіўшыся ў прасторы, // Да сонца, зораў і плянет, // Глядзіць з вышынь на Божы сьвет...” А свет і чалавек у ім, “каваль жыцьця і дойлід гора”, паўстаюць у рэальных абставінах мінулага, сённяшняга і будучага. Для паэта ўсе гэтыя часавыя вымярэнні пазначаны пуцявінамі ўласнага лёсу, непарыўна звязанага з лёсам Бацькаўшчыны. А што гэта так — сведчыць муза паэта. Натхненне яе толькі з роднай мовай і Бацькаўшчынай.