• Часопісы
  • Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

    Пакліканыя

    Літаратура беларускага замежжа
    Лідзія Савік

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 479с.
    Мінск 2001
    115.93 МБ
    Імя Ільляшэвіча астанецца ўзорам для тых, што перанялі з ягоных рук нясплямлены штандар Беларусі. Яму было суджана памерці на чужыне і спачыць у чужой зямлі, але ягоны бунтарны, кахаючы Бацькаўшчыну дух, у шуканьні межаў вечнасьці, напэўна, там, дзе самае дарагое ягонаму сэрцу, а гэтае самае дарагое завецца — Беларусь...”27
    Юрка Віцьбіч, у архіве якога захоўваюнна (як і спадзяваўся Ільляшэвіч) літаратурныя творы паэта, пісаў у артыкуле “Усё для лепшай долі нашай Беларусі”: “Калі адыходзіць у нябыт паэта, дык усё роўна створаныя ім вершы пануюць у людскіх душах. Таму, калі ў гадавіну сьмерці Хведара Ільляшэвіча наш розум пераносіць нас на ягоную магілку на адных з шматлікіх могільнікаў Нямеччыны, дык усё роўна сэрцам сваім мы заўсёды вітаем яго, як жывога”28.
    27 Скаўцкі Бюлетэнь Штандару “Гарц”. 1948. № 10.
    28 Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 29.
    Жывымі засталіся для нас вершы Хведара Ільляшэвіча, яго вера ў светлае прыйсьце Беларусі:
    Але песьню нясём мы адну У ўраджайную даль Беларусі, — Песьню яснаму, сьветламу дню, што прыйсьці да нас некалі мусіць...
    (Васеньняя паэма)2<>
    Пахавалі Хведара Ільляшэвіча 10 лістапада 1948 года на могільніку ў Галендорфе, паблізу Брауншвайга, у той самы дзень, калі яму прыйшло запрашэнне ад Барыса Кіта пераехаць у Амерыку... Мусіць, прадбачыў паэт, што не шмат гадоў яму адведзена лёсам жыць на свеце, калі ў 18-гадовым узросце пісаў:30
    Чуе сэрца, што не многа Буду я на сьвеце жыць... Хутка скончыцца дарога, Засталось не шмат прайсьці... Я хацеў бы зноў радзіцца, Зноў цярпець за родны край... Каб мне сонейку маліцца — He хачу ў сьветлы рай! Як памру, у сіняй ночы Загарацца дзьве зары — Гэта будуць мае вочы Сумаваці па зямлі!..
    (Чуе сэрца)
    БІБЛІЯГРАФІЯ
    А часу больш, чым вечнасць. Мн., 1995. С. 116—124.
    Гатковіч А. Ватэнштэт — “беларуская вёска” (тры гады разам з Хведарам Ільляшэвічам) // Голас Радзімы. 1997. 13 лістапада.
    Дубавец С. Там нехта ёсць // Крыніца. 1991. № 7.
    Іверс А. Маё адкрыццё Хведара Ільляшэвіча //ЛіМ. 1990. 21 верасня.
    Ільляшэвіч Хв. Цымбалы. Васеньняя паэма. Ашалелы вецер. Па вёсках Беларусі. Нехта стаў за вакном і маўчыць: Вершы // Крыніца. 1991. № 7.
    м Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 80.
    30 Туга па радзіме. Мн., 1992. С. 210.
    Ільляшэвіч Хв. Беларусь ты мая расспяваная. Кладуцца на бруку і сценах. Ашалелы вецер: Вершы // Полымя. 1991. № 8.
    Ільляшэвіч Хв. Танго “Нотурно” // Наша Ніва. 1992. № 6.
    Ільляшэвіч Хв. (Дальны М.) Васіль: Урыўкі з аповесці // Голас Радзімы. 1997. 11, 18, 25 верасня.
    Кісялёва Я. 3 рукапіснай спадчыны Хведара Ільляшэвіча // Голас Радзімы. 1997. 4 верасня.
    Ліс А. Паэзія Хведара Ільляшэвіча // Культура беларускага замежжа. Кн. 2. Мн„ 1993. С. 27-52.
    ЛісА. Лірыка Хведара Ільляшэвіча // Полымя. 1998. № 11.
    Мішчанчук М. Літаратура беларускага замежжа: Вуч. дапаможнік. Мн„ 1996. ’
    Новае пра Хведара Ільляшэвіча // ЛіМ. 1997. 12 верасня.
    Савік Л. “Дык здабудзем кветку шчасьця” // Голас Радзімы. 1995. 15, 22 снежня.
    Савік Л. “Я шчасьліў тады, калі воляй напоўніцца родны наш край...” // Голас Радзімы. 2000. 7, 14, 21, 28 чэрвеня.
    Сачанка Б. Беларуская эміграцыя: Факты і меркаванні // Маладосць. 1988. № 11.
    Сачанка Б. Снянйа сны аб Беларусі. Мн., 1990.
    Сачанка Б. Беларуская эміграцыя. Мн., 1991.
    Туга па радзіме. Мн., 1992. С. 209—220.
    “Ты мая доля Вячысшая...”
    Янка Золак
    1912 2000
    ВЫХАД на Бацькаўшчыне сваёй паэтычнай кнігі “Вятрыска з радзімай краіны” (1996) Янка Золак вітаў словамі: “...Усё сваё жыцьцё я жыў з думкай аб Беларусі. Дзеля яе ахвяраваў нават асабістымі інтарэсамі. Каб ня родная мова, наўрад ці выжыў бы на чужыне. Яна мой адзіны сродак сувязі са знешнім сьветам. Ды й вершы я пісаў, каб несьці мову маю у сьвет, у людзі. Доўгі час марыў, каб вершы мае дайшлі да радзімы. Цяпер такое стала магчымым, і я шчасьлівы ад гэтага. Дасьць Бог і ў роднай мове застанецца й маё слова, мой сказ ці мой верш. Дзеля гэтага я жыў на сьвеце...” Дайшло да нас і застанецца ў гісторыі беларускай літаратуры нягучнае, але шчырае слова таленавітага “самотнага” паэта, які пісаў вершы для сябе, але яны былі патрыятычным гімнам далёкай Беларусі. Абставіны для іх аўтара склаліся так, што паэзія, забруіўшая ранняй вясновай ручаінай на радзіме, не стала справай усяго жыцця чалавека, няўмольным лёсам закінутага ў Амерыку, але падспудна і патаемна існавала, натхняла і радавала душу гэтага на выгляд стрыманага, маўклівага, заглыбленага ў сябе беларуса. А вершы ён пачаў складаць сапраўды вельмі рана, відаць, такая ўжо зямля Случчыны — “край паэтаў”, бо нарадзіўся Антон Міхайлавіч Даніловіч, будучы паэт Янка Золак, у вёсцы Лучнікі, цяпер прыгарад Слуцка, 1 лістапада 1912 года ў заможнай сялянскай сям’і. Вучыўся ў Лучнікоўскай сямігодцы, дзе і пачалі з’яўляцца ў рукапісным часопісе “Прамень” і школьнай насценгазеце першыя паэтычныя спробы Антона Даніловіча. Пасля сямігодкі два разы падаваў заявы ў Слуцкі педтэхнікум, але ў прыёме яму адмаўлялі як сыну серадняка. Удалося скончыць Рагачоўскія настаўніцкія курсы (1930), паступіць на завочнае аддзяленне
    Мінскага белпедтэхнікума. 3 18 гадоў пачаў працоўную дзейнасць настаўнікам пачатковай школы ў вёсцы Міраціна Бабруйскага раёна. He пакідаў намераў атрымаць вышэйшую адукацыю і пасля педтэхнікума паступіў на завочнае аддзяленне літаратурна-лінгвістычнага факультэта Аршанскага настаўніцкага інстытута. Пераехаў у Гарбацэвічы, стаў выкладаць беларускую мову і літаратуру ў мясцовай школе. Завочная вучоба спрыяла пастаяннай самастойнай працы над сабой. Антон Даніловіч асабліва захапіўся літаратурай, паэтычным словам беларускіх, рускіх класікаў, кнігамі беларускіх лінгвістаў. А “гісторыю Бацькаўшчыны, — як адзначаў сам паэт, — я вывучаў па кнігах Гарэцкага, Пічэты, Карскага, Ігнатоўскага, Тарашкевіча. У першай палове 20-х гадоў я ведаў і пра Першы Усебеларускі Кангрэс, і пра БНР, і пра Слуцкае паўстаньне. У Беларусі толькі пару гадоў таму сталі гаварыць пра гэта. А тады гэта былі нядаўнія падзеі...” Тады ж, з 1930 года, у перыядычным друку сталі з’яўляцца першыя вершы Антона Даніловіча, якія ён падпісваў як уласным прозвішчам, так і псеўданімам Антось Вірок. М.Лынькоў, які ў 30-х гадах жыў у Бабруйску і рэдагаваў газету “Камуніст”, змяшчаў вершы маладога паэта ў літаратурным дадатку “Вясна”, дзе ў той час друкаваўся і зямляк Я.Золака Васіль Вітка. На гэты час прыпадаюць сустрэчы і знаёмствы Антона Даніловіча з Я.Коласам, В.Віткам, П.Галавачом, Міхасём і Рыгорам Лыньковымі, П.Глебкам, П.Броўкам, А.Жаўруком, што спрыяла ўваходжанню ў пісьменніцкае асяроддзе, стымулявала паэтычную творчасць. Але 30-я гады — цяжкі, супярэчлівы і складаны час: пачалася калектывізацыя, рушыліся асновы сялянскага ўкладу, надыходзілі сталінскія рэпрэсіі (бацька Антона быў пад пагрозай раскулачвання як “цвёрдазаданнік”, а дзядзька ўжо высланы на катаржныя работы, на Беламорканал, дзе і загінуў). Таму і вершы пісаліся з аглядкай, адлюстроўвалі поспехі “савецкага будаўніцтва”. Антон Даніловіч не быў выключэннем. Яго вершы даваеннай пары (іх было апублікавана каля дзесятка) былі своеасаблівай данінай часу, нічым не вылучаліся з агульнай падцэнзурнай плыні савецкай літаратуры.
    Вайна заспела ў Гарбацэвічах, і Антон Даніловіч накіраваўся на зборны пункт мабілізацыі ў Бабруйск, дзе паведамілі, што ваенкамат выехаў у Рагачоў, куды ўжо нельга было трапіць. I ён
    вяртаецца ў Лучнікі і распачынае разам з Лявонам Случаніным1 наладжваць работу Лучнікоўскай сямігодкі, бо Случчына апынулася ўжо ў глыбокім тыле ворага. Але ж, нягледзячы на вайну, дзяцей трэба было вучыць (да канца акупацыі заставалася доўгіх чатыры гады). Пачалі выдаваць рукапісны часопіс “Васілёк”, дзе А.Даніловіч змяшчаў свае вершы пад псеўданімам Антось Пясьняр. У Слуцку на той час жылі паэты У.Клішэвіч, Р.Крушына, А.Крот. П.Манькоў — яны прычыніліся да выдання ‘Тазэты Случчыны”, правобразам якой стаў часопіс “Васілёк”. I Антон Даніловіч ужо пад псеўданімам Янка Золак друкуе на яе старонках свае новыя вершы (пазней яны ўвайшлі ў калектыўны зборнік “Песьняры Случчыны”, 1943).
    Вершы Золака друкаваліся не толькі ў мясцовых выданнях, але і ва ўсёй беларускай перыёдыцы, якая выходзіла на акупаванай тэрыторыі з дазволу немцаў: ‘Толас вёскі”, “Беларуская газэта”, “Беларус на варце” (Мінск), “Баранавіцкая газета” (перайменаваная пазней у “Пагоню”), “Слонімская газета”, “Новая дарога” (Беласток), “Новы шлях” (Рыга). Вось гэтая праца ў школе, актыўная пісьменніцкая дзейнасць Янкі Золака пад час нямецкай акупацыі лічылася паводле савецкіх законаў здрадніцтвам, супрацоўніцтвам з ворагам, гэтыя фармулёўкі па сён-
    1 Дарэчы, з паэтам Л.Случаніным-Шпакоўскім (1914—1995) Я.Золака звязвала даўняе сяброўства. Яны не толькі паходзілі з адной вёскі, але і разам працавалі пад час вайны, калі Л.Случанін, які скончыў Мінскі педінстытут, быў рэпрэсаваны ў 1936 г., вярнуўся перад самай вайной з канцлагера. Разам у 1944 г. пайшлі ў выгнанне. Але Л.Случанін па сямейных абставінах (смерць дачкі, цяжкая хвароба жонкі) вярнуўся з Нямеччыны на Радзіму і атрымаў ад савецкай улады 15 гадоў зняволення, якое адбываў у Паўночным Гулагу, блізу Варкуты. Даведаўшыся пра гэта, Я.Золак напісаў на Случаніна эпіграму:
    Залатую яго маладосць
    Растапталі чэкісты ботамі.
    Ды сабе і людзям на злосць Да чэкістаў ён едзе з ахвотаю.
    Лявон Случанін — аўтар славутай паэмы “Рагнеда” (выдавалася ў Вільні (1944) і ў Аўстраліі (1958)), многіх антысталінскіх вершаў (зб. “Песьняры Случчыны”), аўтабіяграфічнага рамана ў вершах “Алесь Няміра” (друкаваўся ў газеце “Калійшчык Салігорска” (1991 — 1992)). Асобныя творы змяшчаліся ў эміграцыйных выданнях: часопісе “Беларуская думка”, альманаху “Ля чужых берагоў”, на пачатку 90-х — у беларускім друку (часопісы “Спадчына”, “Полы.мя”). У 1993 г. Л.Случанін быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Апошнія гады жыў у Салігорску. Творчая спадчына паэта не перавыдадзена. Я.Золак сустракаўся з Л.Случаніным пад час сваіх прыездаў у Беларусь у 90-х гадах.
    няшні дзень уводзяцца ў афіцыйныя публікацыі пра пісьменнікаў беларускага замежжа. Але калі прааналізаваць яго вершы ваеннага перыяду, учытацца ў іх змест, то можна адчуць, што дзейнасць гэтая была скіраваная на тое, каб абудзіць нацыянальную свядомасць суайчыннікаў.