• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

    Пакліканыя

    Літаратура беларускага замежжа
    Лідзія Савік

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 479с.
    Мінск 2001
    115.93 МБ
    У бездарожжах блукацца даволі! Абтрасу я з вачэй цяжкі сон... I ізноў загаруся на волі У агні ап’яняючых дзён!
    Годзе ў песьнях туляцца нядолі, Што вякамі цярпелі дзяды! Выйду раньнем у чыстае поле, Раскідаю задор малады...
    У гэтым маладым задоры гучаць, як у лірыцы, так і ў рытмізаванай прозе, магутныя акорды бунтарных матываў:
    Мы — мільённы бунт! Разгонна, Наперад, гэй наперад!
    4 Ільляшэвіч X. Зорным шляхам. С. 36.
    5 Ільляшэвіч X. Недапетая песызя. Ляймэн, 1981. С. 78.
    Туды, дзе рвуцца путы
    У звоне барацьбы,
    Дзе крышацца лясы зімовых паняверак, Руністы веснаход ламае ланцугі...
    (Марш “Адраджэньне ”)6
    Такія маладнякоўскія настроі-заклікі былі ўласцівыя наагул усёй беларускай паэзіі 20-х гадоў. Ільляшэвіч, які жыў у своеасаблівых умовах палпольнай часткі Заходняй Беларусі, масавага вызвольнага руху, што развіваўся ў межах легальна дзейнай тады Беларускай сялянска-работніцкай Грамады, смела і адкрыта выказваў свае нацыянальна-патрыятычныя парыванні і заклікі:
    Зацьвітай, родны край, зацьвітай! Гінуць годзе ў завеі і сьцюжы! Хай далінамі сонечны май Успалымнее агнямі ружаў!
    У тваіх песьнях — нядолі іржа — Уздыхні ж песьняй новай, вясёлай! Раздавайся юнацкі наш шаг Па дарогах радзімых сёлаў!
    (Зацьвітай, родны край)1
    Аднак з пачатку 30-х гадоў “аўтарытарны рэжым Пілсудскага і таталітарызм сталінскай імперыі аказаліся тымі жорнамі, што сталі сістэматычна і планава перамолваць старажытную з паходжання, але толькі што адроджаную пасля двухвекавога заняпаду беларускую этнасупольнасць”8. I ўжо ў творах зборніка Ільляшэвіча “Захварбаваныя вершы” гучаць зусім іншыя настроі, адпаведныя рэальнаму становішчу, у якім апынулася ўся Беларусь. Хоць муза паэта па інерцыі ўсё яшчэ жыла аптымістычным светаўспрыманнем, яму хацелася, “глянуўшы ў рань нашых песенных ніваў, у рунь нашых рыфмаў і словаў запеў, пайсці ізноў далей на новае жніва”, аднак гэтую рунь тапталі і пажыналі чужынцы. Паэт усведамляў, што з “кожным шагам цяжэй і цяжэй і ў імгле ледзь віднеюцца мэты”. У апошнім перадваенным зборніку больш прыкметны “цішэйшы крок” паэта,
    6 Ільляшэвіч X. Веснапесьні. С. 54.
    ’ Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 79.
    8 Ліс А. Паэзія Хведара Ільляшэвіча // Культура беларускага замежжа. Вып. 2. Мн„ 1993. С. 33.
    які бачыць вакол “змрок, у небе хмары, асеньні стыль”, у “шэрым вечары чырвань сьвечак-клёнаў”, чуе звон “вячорных псальмаў, мітусьлівую дум завіруху”, у яго душы “ападаюць раздзелы асеньняй паэмы”, няма веры ў адцьвіўшую вясну”. Для гэтага перыяду характэрныя вершы: “Яшчэ аб восені”, “Вы далёка, вясёлыя вуліцы”, “Сінія дні”, “Вось у ціхай задуме”, “Колерам ціхае роспачы” ды інш.
    Колерам ціхае роспачы Кветкі ў садзе ўміраюць — Там — за вакном яны, просячы сонца і сьвету — пад ветрам сумна у шыбы ўдараюць. Чую я, чую, як жаласна жаляцца кветкі прад сьмерцю. Усё так цьвіло і змагалася — ласкамі лета сагрэтае, каб у бязсільлі памерці. Дзе вы, надзеі вясеньнія, дзе вы, вясны маёй кветкі? Ветры навокал асеньнія, сэрца бяз сьвету — прывету сумам агорнута гэткім...’
    Падобныя вершы прасякнуты сацыяльнымі матывамі, няма ў іх характэрнай для ранняга перыяду бадзёрай заклікальнасці, не адчуваецца больш памкнення пераймаць стыль рускіх сімвалістаў, імажыністаў, папулярнай ў 20-х гадах ясеніншчыны. Традыцыйна-паэтычная для беларускіх творцаў манера выказвання была мацнейшай за розныя новаўвядзенні рэвалюцыйнай эпохі. Ільляшэвіч у першапачатковы перыяд сваёй творчасці шукаў, вядома ж, новыя незвычайныя формы, аднак і ў вершах 30-х гадоў, дзе адлюстроўвалася сапраўднае становішча беларускага народа, элегічных, глыбоказмястоўных, таксама выяўляліся мастацкія знаходкі аўтара. Цяпер Беларусь паэт бачыць зусім у іншых фарбах і рэаліях:
    Па вёсках Беларусі сялянскі едзе воз... На ім труна ў дзярузе,
    9	Ільляшэвіч X. Захварбаваныя вершы. Вільня, 1936. С. 14.
    ў труне той — поўна сьлёз...
    Ляжыць на веку ліра — у ёй струнаў цэлы рад — Галосяць яны шчыра на нашаніўскі лад.
    Выходзяць людзі гурмам і жаласна глядзяць — А гэты воз хаўтурны здалёк усё чуваць.
    (Па вёсках Беларусі)ю
    Гэтым вершам, напісаным у 1935 годзе, пачынаўся перадваенны зборнік Хведара Ільляшэвіча. Тут яскрава прасочваюцца матывы купалаўскай “Жалейкі”, коласаўскіх “Песьняў жальбы”. I калі ў ранні перыяд такія матывы зрэдку прарываліся асобным радком, страфой, думкай, то ў другой палове 30-х яны дамінуюць у творчасці паэта. Ён вымушаны з болем канстатаваць, што амаль нічога не змянілася ў лёсе шматпакутнай Беларусі з нашаніўскай пары. Так паўстаюць тэма лёсу Бацькаўшчыны і тэма творчай інтэлігенцыі, асабістага лёсу паэта, цесна знітаванага ў адзінае цэлае.
    Я ня знаю — чаму я павінен Сэрца ў вершах паліць без адчаю. Адно цешыць мяне, што ў Краіне Я ня першы ў песьнях згараю...
    (Я ня знаю...)"
    Гэтымі радкамі Ільляшэвіч далучае сябе, сваю паэтычную ліру да паэзіі слаўнай кагорты песняроў Беларусі, якія жылі яе лёсам, аплаквалі і апявалі свой народ, прарочылі светлую будучыню, як маглі набліжалі і гінулі за яе (“Што ж? Радзіліся ў час такі мы, // калі поле сьлязьмі ўскаласіла. // He злічыць нам у роднай зямлі // неаплаканых песьняў-магілаў...”)Як ні імкнуўся паэт увасобіць сваю жыццясцвярджальную ідэю, узняцца над бедамі, няшчасцямі людскімі, над цяжкай задухай атмасферы 30-х гадоў, усё ж цалкам адысці ад элегічна-тужлівых настрояў, побытавых рэалій было немагчыма. Рэчаіснасць міжвольна ўрывалася і ў яго інтымную і ў прыродаапісальную лірыку, не кажу-
    10	Ільляшэвіч X. Захварбаваныя вершы. С. 5.
    11	Тамсама. С. 3.
    чы пра вершы сацыяльнага, філасофскага, нацыянальна-вызвольнага накірунку.
    На ўскалошаным полі, на прасторы шырокім Упаду на зямлю я, упаду проста ніц, Паплыву ў хвалях шуму з-пад палёў беластоцкіх Да дняпроўскіх лугоў, аж да слуцкіх пшаніц.
    Мо мне вецер раскажа, як у гэтых зарэччах Рассыпаў нехта сьлёзы і ў змрок галасіў. Мне так часта здаецца ў жаўцеючы вечар, Што каменьне на полі — гэта жнеі бяз сіл. Распляліся іх косы і апалі прыгожа, Вецер з рук абамлелых не разьвеяў ім сны, I яшчэ замірае сьпеў працяжны на пожні 3 тых гадоў, калі ў жыце упалі яны.
    Мо мне вецер раскажа, як у гэтых зарэччах Беларуская доля зацьвітала няраз, Як адлівам пажараў над аўсамі, над грэчкай Цёмнай ноччу займалася, палымнела зара...
    (Расшумеліся ветры)12
    У гэтым вершы, адметным сваёй вобразнасцю, паэтычнымі метафарамі, адчуваецца ўнутраная энергія, наагул уласцівая творчай індывідуальнасці Х.Ільляшэвіча — паэта-лірыка, паэтаграмадзяніна, чуйнага да людскіх перажыванняў, да беларускай долі. У змястоўных вершах — “Столькі песьняў”, “Цымбалы” — аўтар, згадваючы прычыны свайго смутку, малюе вёску і горад — тыя прасторы, адкуль зыходзяць паэтычныя імпульсы яго творчасці. 3 аднаго боку — вонкавае жыццё людзей, хараство прыроды надзяляе музу Х.Ільляшэвіча прыўзнятым лірычным настроем, з другога боку — надае рэфлексій, роздуму аб лёсе народа, гісторыі радзімы, беларускага адраджэння і ролі ва ўсім гэтым нацыянальнай інтэлігенцыі — стваральніцы і ахоўніцы духоўнасці, высокай маральнай традыцыі беларусаў. Паэт у вобразе музыкаў, цымбалаў шматзвонных бачыць будзіцеляў нацыянальнай сведамасці, але задумваецца, якія песні зараз могуць абудзіць народ.
    У беларускія шумлівыя дубровы, дзе разлівае рэха вашых струн тугу, Зарана вы прыйшлі. — Над роднымі загонамі
    2	Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 81.
    не ссыпаўся яшчэ нядолі жоўты ліст, яшчэ ўсё сумным тонам ў лесе у сасновым хтось плача, як калісь...
    Зарана вы прыйшлі...
    (Цымбалы)'3
    У гэтай аптымістычнай элегіі, як і наагул у многіх вершах 30-х гадоў, яскрава прасочваецца не толькі дыялектыка жыцця народа гэтага часу, але і роздум, сумневы, перажыванні аўтара. Паэт ніякім чынам не падае духам, не кідаецца ў роспач, a разважае, аптымістычна глядзіць у будучыню, спадзяецца і верыць, імкнецца ўсе свае здольнасці аддаць служэнню высокім ідэалам свабоды Бацькаўшчыны, хоць можа і сапраўды зарана спяшаўся абвяшчаць вясну беларускага адраджэння.
    He ўсё з паэтычнай спадчыны Хведара Ільляшэвіча 20—30-х гадоў раўназначнае ў мастацкім плане. Многія вершы маюць выразныя адзнакі рытарычнасці, звычайных дэкларацый, сустракаюцца банальныя радкі (“расхростаю грудзі для бур”, “загіну ў стыхіі — бою, але ўбачу лазур...” ды інш.), часта аўтар быццам зусім не клапаціўся пра завершанасць, рытмічную дасканаласць таго або іншага твора. I ўсё ж лепшыя ўзоры лірыкі Х.Ільляшэвіча, асабліва вершы, прысвечаныя Беларусі, яе гісторыі, прыродзе, людзям, вёсцы, гораду, беларускай вясне, дзе раскрываліся нацыянальна-вызвольныя ідэі, выказвалася вера ў адраджэнне роднага краю, і сёння кранаюць чытача высокім эмацыйным напалам, перажытасцю, непадробнасцю аўтарскіх пачуццяў. Усё жыццё паэт марыў пра залаты век, шукаў кветку шчасця для сваёй Бацькаўшчыны-Беларусі. “Калі мы, маладыя, з усім сваім імпэтам, з усёй творчай сілай нашых юнацкіх душ, з усёй шчырасьцю і самаадданасьцю будзем працаваць для Беларусі, дык мы здабудзем Кветку Шчасьця! А ў вольнай Беларусі мы пасеем новае маладое жыцьцё, і зацьвіце, закрасуе наш Край!..”14
    У другой палове 30-х гадоў ХЛльляшэвіч амаль цалкам пераходзіць на прозу. Ён піша шмат апавяданняў (пад псеўданімам М.Дальны), якія ўяўляюць сабой высокапатрыятычныя вершы ў прозе (“Песьні жыцьця”, “На дарогу”, “У вагоне”, “Сыпаліся вішнёвыя краскі”, “Балёнік”, “Мастацтва”, “Шопат зямлі”).
    13 Калосьсе. 1934. № 4. С. 196.
    14 Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 146.
    Тут, як і ў вершах, аўтар імкнецца асэнсаваць падзеі тагачаснай рэчаіснасці. Героі апавяданняў — звычайна маладыя людзі: юнакі, дзяўчаты, студэнты, сяляне, рабочыя розных прафесій. Іх лёс цесна знітаваны з падзеямі эпохі. А падзеі набліжаліся трывожныя — пачыналася Другая сусветная вайна, якая раскідвала людзей па ўсім свеце. Відаць, таму ў прозе Х.Ільляшэвіча найбольш яскрава праглядваюцца матывы дарогі, выгнанніцкіх шляхоў. I героі яго апавяданняў — найчасцей выпадковыя спадарожнікі: адны з іх ідуць у бежанства, другія з горада ў вёску, трэція ў выгнанне. Становішча іх няпэўнае, нестабільнае, яны не ведаюць, што іх чакае наперадзе, як павернецца іх лёс. Яны, як і сам аўтар, апынуліся на перакрыжаванні многіх невядомых дарог, блукаюць па свеце, знаёмяцца, сыходзяцца, разважаюць на многія жыццёвыя тэмы, і гэтым вызначаецца стан іх душы, агульная пераднавальнічная атмасфера. Але, нягледзячы на трывожны час, людзі жылі, сеялі жыта, спявалі песні, і гэтым пісьменнік імкнуўся сцвердзіць неўміручасць жыцця народа, вернасць роднай зямлі. Амаль у кожным апавяданні дамінуюць лірычныя адступленні патрыятычнага характару, выказаныя галоўным героем — выразнікам аўтарскіх ідэй: ‘Тэй, хлопцы, брацці мае, зямля беларуская раскінулася ад Горадні да места Смаленска, і ад Прыпяці аж на другі бок ракі Дзвіны перакінулася. Вось, выйдзі на якую-небудзь гару, над гай зялёны, ды азірніся на сьвет Божы! Так душа твая і зрадзее...