Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік

Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
Аднак існуе версія, што чалавека з такім прозвішчам сустракалі на пачатку 70-х гадоў у Мардоўскіх канцлагерах, хоць дакументальнага пацверджання гэтаму няма, афіцыйна было заяўлена, што “палітычных рэпрэсій у 70-х гадах у СССР не было”.
Так і не высветлена да гэтага часу, дзе і як скончыўся жыццёвы шлях таленавітага беларускага паэта, які ўсё жыццё быў гнаны “клятым векам” і адчуваў “сьмяротнае зямлі чужой ярмо”.
Творчасць Дудзіцкага, пабудаваная на нацыянальнай тэматыцы і выдатнай беларускай мовай увасобленая ў традыцыйных фальклорных і літаратурных вобразах, з’яўляецца немалым укладам у гісторыю беларускай культуры. Аднак толькі ў другой палове 90-х яна пачала вяртацца на Бацькаўшчыну. Асноўныя яе тэмы, матывы, ідэі — воля і незалежнасць маці-Беларусі, родная мова, краса роднага краю, унутранае духоўнае жыццё паэта-выгнанніка, — усім гэтым напоўнена яго паэзія і проза. Некалі ў адным з вершаў-накідаў свайго роздуму аўтар пісаў:
На няпростай, крутой дарозе я пра гора сьпяваў у прозе, а ў вершах — пра сум і тугу. 1 стагнала мая дарога...
(3 незавершанага, с. 203)
I сапраўды, у творах Дудзіцкага Бацькаўшчына і ўсё, што з ёю звязана, — адзіная песня, шчырая радасць душы, невылечны боль і пакуты. У думках ён заўсёды быў на радзіме:
Да зялёных вазёр, дзе пакінуў цябе я калісьці, прылятаю на крылах балючых змардованых мрояў...
(Я ня ведаю, дзе ты, с. 165)
Паэт бясконца прызнаваўся ў любові да маці-радзімы і спадзяваўся, што і яго імя не будзе ёю забыта.
I вось я, перакроены часам і векам, тым, што ціснуць у пух камяні, гавару: заслугоўвае імя чалавека той, жыцьцё што любіў, як сын любіць маці ў жыцьці й па сьмерці, разумеючы вартасьць жыцьця і крыві. I ніхто не пасьмее ні сьпляміць, ні сьцерці імя добрага.
Скажуць — жыві!..
(Да пары, да часу, с. 171)
Відаць, моцнае было жаданне вярнуцца і памерці на радзіме, бо, пажыўшы ў многіх краінах, у поўнай меры зведаўшы, што такое выгнанне, паэт пакінуў запавет нашчадкам: “Ля родных стрэх шукайце волі!”, а да блізкіх звярнуўся з апошняй малітвай: “Браты і сёстры, пад Сьвятою Брамай // зямлёю роднаю прыкрыйце грудзі!”
Вярнуўся на Бацькаўшчыну яе таленавіты сын, Паэт, каб аддаць ёй самае дарагое, што было ў яго жыцці, — беларускае паэтычнае слова.
БІБЛІЯГРАФІЯ
А часу больш, чым вечнасць: Літаратура беларускага замежжа. Мн., 1995. 125-137.
Белорусская лнрнка XIX—XX веков / Пер. Г.Рнмского. М., 1998. С. 183-184.
Васючэнка П. Песні прыроджанага выгнанніка // Крыніца. 1998. № 4.
Галубовіч Л. Свой чалавек з Найробі, альбо Рэкламны праспект новай кніжкі //ЛіМ. 1999. 15 кастрычніка.
Гніламёдаў У. Слова, аплачанае лёсам // ЛіМ. 1993. 19 сакавіка.
Дудзіцкі У. I мала слоў. Каб хоць раз усьміхнулася шчасьце. Балючым накіпам свае крыві. Замест разьвітаньня. Песьня. Прыйдзі. На ганьбішчы славы. Сіла рэчы // Крыніца. 1998. № 4.
Дудзіцкі У. Жывое праўдзівае слова. Ля роднай бацькаўскай мяжы. Ліст да маці. Апошняя малітва. Роднае слова. Пякельны дар. Няпослуху дзівацкага сакрэт: Вершы // Голас Радзімы. 1995. 19 мая.
Дудзіцкі У. На парозе турмы. Пакуль песня яшчэ не спета. He зракуся. He першы раз і не апошні, мусіць... Далей і далей. Чорная карта: Вершы // Полымя. 1991. № 8.
Дудзіцкі У. На скрыжаванні. Далей і далей. На ганьбішчы славы: Вершы // Наша Ніва. 1992. № 6.
Дудзіцкі У. Няпослуху дзівацкага сакрэт: Верш // Голас Радзімы. 1999. 16 верасня.
Дудзіцкі У. Тайніцы Сляпянскага лесу: Апавяданне // Крыніца. 1998. № 4.
Дубавец С. Паэт, які знайшоўся, чалавек, які прапаў // Крыніца. 1998. № 4.
Дудйцкйй В. У берегов Неммгн/Пер. М.Шелехова //Неман. 1994. № 3.
Конан У. Пра архіўную кнігу // Полымя. 1998. № 7.
Літвіновіч Я. “Бацькаўшчына” была з Бацькаўшчынай // ЛіМ. 1997. 31 кастрычніка.
Марціновіч А. Ярмо чужой зямлі: Шлях у невядомасць У.Дудзіцкага // Роднае слова. 1997. № 3.
Савік Л. “Шукайце волі...” // Голас Радзімы. 1995. 18 мая.
Савік Л. “Шукайце волі...” // ЛіМ. 1995. 28 ліпеня.
Савік Л. He знішчальныя душы людскія // Голас Радзімы. 1994. 20 студзеня.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя: Факты і меркаванні // Маладосць. 1988. № 11.
Сачанка Б. 3 малавядомага і забытага // ЛіМ. 1991. 28 чэрвеня.
Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі. Мн., 1990.
Сачанка С. Дудзіцкі Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: Біябліягр. слоўнік. Т. 6. Мн., 1995. С. 579—581.
Скобла М. Пад пагрозлівым знакам пытальніка // Крыніца. 1998. №4.
Скобла М. Уладзімір Дудзіцкі // Звязда. 1999. 7 жніўня.
Туга па Радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 222—240.
Тычына М. “Цела точыць Беларусі дваццаты век...” // Крыніца. 1998. № 4.
Юрэвіч Л. “He карай за нямудрае, Ойча Мой!..” // Крыніца. 1998. № 4.
“Песьню нясём мы адну”
Хведар Ільляшэвіч
1910 1948
ІМЯ Хведара Ільляшэвіча — паэта, празаіка, крытыка, беларускага грамадска-культурнага дзеяча, займае пачэснае месца сярод такіх вядомых літаратараў былой Заходняй Беларусі, як Антон Луцкевіч, Уладзімер Самойла, Алесь Салагуб, Ігнат Канчэўскі, Леапольд Родзевіч, Францішак Аляхновіч, Наталля Арсеннева, Макар Краўцоў, Сяргей Хмара, Анатоль Бярозка, Адам Станкевіч, Міхась Машара, Максім Танк, без якіх нельга ўявіць беларускі адраджэнскі рух 20—30-х гадоў XX стагоддзя.
Усе, хто ведаў Хведара Ільляшэвіча ў тыя гады і пазней, на эміграцыі, хто быў знаёмы з ім асабіста ці па творчай і грамадскай дзейнасці, пакінулі па ім добрыя, цёплыя ўспаміны.
Сабраў і выдаў яго літаратурную спадчыну Юры Жывіца, стваральнік беларускага музея ў Ляймэне (“Недапетая песьня”, 1981, Германія, і дадатак да гэтага зборніка, прысвечаны 40годдзю смерці Х.Ільляшэвіча, 1988), высокім словам удзячнасці і павагі згадвае яго ў “Масеевай кнізе” (раздзел “Беластоцкі сшытак”) паэт Масей Сяднёў, якому Ільляшэвіч дапамог на першых кроках выгнання. Беларускі празаік У.Случанскі (жыў і памёр у Аўстраліі) лічыў Хведара Ільляшэвіча сваім настаўнікам, збіраў яго творы а.Аляксандр Надсан, пісалі пра свае сустрэчы з Ільляшэвічам многія вядомыя на эміграцыі беларусы: Я.Найдзюк, Юрка Віцьбіч, У.Брылеўскі, яму прысвячалі вершы Міхась Васілёк, Масей Сяднёў, Міхась Кавыль... Пражыў Хведар Ільляшэвіч кароткае, але яркае і змястоўнае жыццё, напоўненае творчым гарэннем, любоўю да людзей, Бацькаўшчыны, за волю і незалежнасць якой самаахвярна змагаўся.
Некалі Гётэ сказаў: “Хто хоча зразумець паэта, той мусіць пабываць на яго радзіме”. А радзіма Хведара Ільляшэвіча —
беларуская Вільня, дзе ён нарадзіўся 17 сакавіка 1910 года ў сям’і паштальёна. Бацькі былі беларусамі і паходзілі з Пружан. Хведар быў малодшым, меў сястру Ніну і старэйшага брата Міколу. Пад час Першай сусветнай вайны пайшлі ў бежанства, жылі ў г.Скопіне, недалёка ад Разані, перажылі рэвалюцыю, грамадзянскую вайну. У Вільню вярнуліся, калі заходняя частка Беларусі апынулася пад уладай Польшчы. Пачалося вынішчэнне ўсяго беларускага на Крэсах Усходніх, на беларускіх землях запанавалі польскія асаднікі, арыштоўваліся беларускія дзеячы, закрываліся школы, ганьбавалася беларуская мова. He далі беларусам ажыццявіць адвечную мару аб незалежнасці бальшавікі ў 1918 г., вынішчалі беларускі дух і палякі. Тым не менш Ільляшэвічы паслалі дзяцей вучыцца ў Віленскую беларускую гімназію, адну з чатырох беларускіх гімназій, якія яшчэ працавалі ў Заходняй Беларусі. У Віленскай гімназіі дзеці выхоўваліся на ідэях беларушчыны. Там жа разам з братамі Ільляшэвічамі вучыліся паэты-пачаткоўцы Наталля Арсеннева, Алесь Салагуб, працавалі выдатныя педагогі-асветнікі Максім Гарэцкі, Аркадзь Смоліч, Сымон Рак-Міхайлоўскі ды іншыя. Моладзь выдавала рукапісны часопіс “Рунь”, друкавалася ў часопісе “Маладое жыцьцё” (1921 — 1923): у ім упершыню апублікавалі свае творы Мікола і Хведар Ільляшэвічы. Выязджаючы пад час канікулаў у Пружаны, Хведар, які быў таварыскім, шчырым юнаком, любіў спяваць, выдатна іграў на гітары, гармоніку, заўсёды збіраў вакол сябе моладзь, чытаў вершы, расказваў пра беларускую гісторыю. Ён, як і Алесь Салагуб, актыўны ўдзельнік Беларускай сялянска-работніцкай Грамады, хадзіў па беларускіх вёсках, распаўсюджваў рэвалюцыйную літаратуру, ідэі беларускасці. За гэтую дзейнасць і Салагуб і Ільляшэвіч у 1927 годзе польскімі ўладамі былі пасаджаны ў Лукішкі — Віленскую турму, сцены якой памятаюць многіх славутых беларусаў-вязняў. Пасля дзесяці месяцаў зняволення шляхі беларускіх паэтаў разыходзяцца. Салагуб, паверыўшы, што ў БССР сапраўды будуецца “беларускі дом”, нелегальна пераходзіць мяжу і, прыехаўшы ў Мінск, паступае ва ўніверсітэт, затым у аспірантуру Інстытута літаратуры Акадэміі навук. Да гэтага часу ён ужо быў вядомым паэтам, аўтарам многіх вершаў, “Лукішскага дзённіка”, гэтага, паводле слоў У.Калесніка, “мастацкага дакумента цэлага пакалення заходнебеларускай моладзі 20-х гадоў, мастац-
кай хронікі турэмнага жыцця”. Аднак Салагуб, прыхільнік савецкай улады і яе сацыялістычных пераўтварэнняў, у перыяд сталінскіх рэпрэсій быў аб’яўлены “ворагам народа” і ў 1934 г. расстраляны, а жонка з сынам высланыя на Поўнач.
Хведар Ільляшэвіч пасля выхаду з Лукішак, ужо таксама вядомы паэт (дэбютаваў вершамі ў 1925 годзе ў часопісах “Студэнцкая думка”, “Жыцьцё беларуса”, “Беларуская справа”, “Беларуская ніва”, "Крыніца”, “Калосьсе” пад псеўданімам Малады), быў сустрэты роднымі, сябрамі, якія зрабілі незвычайны падарунак 19-гадоваму паэту — выдалі яго першы паэтычны зборнік “Веснапесьні” (1929, Вільня, падрыхтаваны да друку сястрой Нінай). Прадмову да зборніка напісаў сам паэт, у якой адзначыў: “Я думаю вобразна, дзеля гэтага ў маіх вершах шмат недасказанага. Галоўны тон іх гэта — трывожнасьць сучаснае эпохі. Суадказна якраз гэтаму, што звініць у цэнтральных вершах, я і назваў зборнічак “Веснапесьні”. Шмат твораў, зьмешчаных тут, ужо друкаваліся. Між іншым, надрукаваны мой першы “салідны” верш “Мужыцкая доля” спраўлены Натальляй Арсеньневай.
Яшчэ шукаю пераважна ў галіне формы. Старое не падабаецца. У беларускай паэзіі “зусім зразумела” пераважалі сумныя, невыразныя матывы і ідэалы. Новае пакаленьне, якое вырасла на груньце адраджэнскага ўздыму, нясе з сабой выразнасьць і бадзёрасьць. У навейшай беларускай паэзіі гучыць сонечны марш, і для “новых” паэтаў настаў час скласьці “Новы апокрыф”,