Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік

Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
Звер Апакаліпсіса з’явіўся на зямлю па-д’ябальску — у чорную глухую ноч, пра якую ў народзе кажуць: “надвор’ем гэтакім заўжды прымаюць грэшніка сукі асіны”, калі паліўся дождж “бы з луба”, разносіліся грымоты, мігалі брыжы маланак, а Звер свой страшны промысел — украсні душу з грудзей людскіх — пачаў з таго, што вырваў святы крыж ля скрыжавання дарог. He прымала прырода яго з’яўленне, а людзям трэба было яшчэ распазнаць у ягонай постайі Сатану.
Увагі ж вобраз гэты варт: ў вітрынах славіўся ружовых... Але чаму ягоны твар тупымі зморшчкамі пажован?
Мо гэта здань? А можа, сон на вочы скінуў вэлюм шэры? Чаму ж ён чорнае крысо падняў на вузкі лысы чэрап?..
Хавай жа твар свой, сьцеражы... Душа і сам ты у палоне.
Паслухай, неба як дрыжыць ад гневу нашых Сцыпіёні.
Можа, некалі паўстануць нашы Сцыпіёні — ваяры і палкаводцы — супраць Звера двухногага, але пакуль яны не распаз-
12 Тамсама. С. 370-371.
налі ў ім Князя Цемры, паверылі прыгожым ілжывым прамовам і вельмі позна зразумелі “цану маляванага ідала і чаго абяцанкі ягоныя вартыя”. Людзі жорстка паплаціліся за сваю даверлівасць: “Край наш расьпялі й павесілі на крыжы апляваным”.
У айчыннай літаратуры, творчасці сучасных беларускіх паэтаў, асабліва ў Р.Барадуліна (кнігі вершаў “Самота паломніцтва”, 1990, “Міласэрнасць плахі”, 1992), БацькаўшчынаБеларусь таксама бачыцца раскрыжаванай, якой яе паказваў у 40—50-х гадах Уладзімір Дудзіцкі. У Рыгора Барадуліна ёсць вельмі вызначальныя радкі — сімвалы шматпакутнай беларускай гісторыі:
А стараліся дружна і свой і чужы На здранцвелым, на вастракутым Небу родную маці распяць на крыжы 1 аддаць Беларусь пакутам.
У старэйшых хацелі хадзіць браты, Выракаліся быць крывічамі.
I суседзі сціскалі ў злосці раты, Усміхаліся толькі мячамі.
(Беларусь на крыжы)
Аднак пакуты Беларусі, на думку Барадуліна, абумоўленыя не толькі войнамі, але і рэпрэсіямі, вынішчэннем цвету нацыі, Чарнобылем і асабліва таталітарнай сістэмай з яе ідэямі асіміляцыі, руйнавання нацыянальных святыняў, сімвалаў, лепшых традыцый, гісторыі беларусаў (“Паздзіралі з храмаў крыжы // Вылучэнцы, выжлы, віжы. // I самой апраметнай заложнікі // цвеляць д’ябла сп’яна бязбожнікі”). У вершы “Маленне за Беларусь” Барадулін (як і многія паэты-выгнанцы ў сваіх вершахмалітвах) звяртаецца да Бога з мальбою за беларускія справы, згоду паміж беларусамі. Паэт просіць Бога заступіцца за беларусаў перад “рукатворным жахам”. Усё гэта чытаецца сёння як працяг той праблематыкі, якая распрацоўвалася найбольш шырока ў эмігранцкай паэзіі, у вольным свеце, асабліва ў творчасці Дудзіцкага. У яго паэме “Зьвер двухногі” яскрава прасочваецца сувязь з прытчай Старога Запавету пра Залатога Цяльца, дзеля якога народ здрадзіў Богу, традыцыям свайго жыцця і апынуўся пад уладай Звера двухногага, Люцыпара, ліхога духа. У паэме дакладна апісваюцца характэрныя дэталі вонкавага аблічча д’ябла — пляшывасць, сіпаты голас, бясконцыя, вонкава прыго-
жыя, але па сутнасці ілжывыя прамовы, бязносасць (“Страшэнны чалавек сьвідруе цемру носам крота”, “Хавай жа твар свой, сьцеражы...”), паводзіны злодзея (“ачнуўся, луснуў, памчаўся”), ліхадзея (“сьцігуе сьлед яго ступы маною купленае ліха”), разбойніка з чорнымі думкамі (“маё нутро звярынай помстай дыша”). Лагічны працяг вонкавай характарыстыкі — апісанне аўтарам рэакцыі Звера двухногага на святыні хрысціянства:
Галосяць роспачна вятры. I нема стаўшы ля дарогі, глядзіць зьняважліва на тры сьвятыя сымбалі двухногі...
Амаль сугучна біблейскаму: “I разьзявіў ён вусны свае для кляцьбы на Бога, каб клясызі імя Ягонае і жытлішча Ягонае і небажыхароў...” Стаўленне да людзей Звера двухногага поўніцца злосцю і нянавісцю, асабліва да тых, хто не згодны з яго палітыкай удушэння богадараваных свабодаў і правоў чалавека. Атрымаўшы над імі непадзельна-агромністую ўладу, ён жадае ўсіх падпарадкаваць сваёй д’ябальскай волі, не даруе іншадумства, упіваецца ў “душу чорным кіпцем”. Дзеля сваёй абароны ён збірае агромністае войска, катаваннямі няволіць людзей (“выкалю крыжы на жываце ражном пякучым”, “сякерай горла перасек двухногі. Ліпкая, гляўкая сьціскае грудзі кроў”). ставіць сваё кляймо на тых, хто ад страху ці пакорлівасці скарыліся Зверу:
Як вецер сьлед мой заграбе, магу цяпер ужо прызнацца: смалой на кволым тваім лбе з уцехай выпеку “13”.
I хоць у Звера Апакаліпсіса фігуруе лічба 666, у звера двухногага — 13, лічба, нешчаслівая ў людзей, сутнасць д’ябла адна — прывесці свет да пагібелі. А дзеля гэтага трэба зрабіць людзей манкуртамі, замбіраваць іх сведамасць, пазбавіць духоўнасці, чалавечнасці, не даць задумацйа над праблемамі жыцця.
Вельмі паказальны і цікавы ў гэтым сэнсе роздум Максіма Танка, які, пражыўшы доўгае і багатае на падзеі, сустрэчы, творчы плён жыццё, пісаў у сваім дзённіку незадоўга да смерці: “Прачытаў у “Маладосці” вершы Пімена. Яны, мне здаецца, у многім паўтараюць яго ранейшыя вершы супраць бюракратаў,
казнакрадаў, розных ідэолагаў... Праўда, ён быў у нас адным з першых, хто выступіў супраць іх, нат некаторыя яго вершы здымаді цэнзары, але зараз на ўсе лады вар’іруюць тэму амаль усе пісьменнікі, хойь яна і не ахоплівае ўсёй праўды аб нашым грамадстве — карумпаваным, двухаблічным, азвярэлым, ачмурэлым і здратаваным. He паўтарылася ж у былых сацыялістычных краінах тое, што было ў нас: там ніхто не паліў касцёлаў, бібліятэк, не разбураў палацаў, не будаваў канцлагераў, не было масавых расстрэлаў, працэсаў над іншадумцамі ці апазіцыянерамі. Звер сядзеў не толькі ва ўладзе, ён сядзеў і ў людзях, якія ёй падпарадкоўваліся, ухвалялі на сваіх мітынгах гэту палітыку і яшчэ спаборнічалі: хто першы падпіша смяротны прыгавор асуджаным, якія аказаліся невінаватымі...”13
Гэтыя думкі Танка незвычайна сугучныя высновам Дудзіцкага ў паэме “Зьвер двухногі”, хоць з творчасцю паэта-эмігранта Танк не паспеў пазнаёміцца.
Дудзіцкі, раскрываючы тэму твора, малюючы вобраз Звера двухногага, ставіць пытанне — ці ж можна аддаваць чалавечае жыццё, цэлыя краіны ва ўладу правадыроў, апантаных ліхім духам? Такія правадыры не ад Бога, а ад Д’ябла, і яны дапускаюцйа да ўлады для пакарання народа за грахі, для выпрабавання яго. У пошуках адказу паэт разгортвае карціну жыцця дзяржавыСвятаславы, уводзячы ў тэкст своеасаблівую паэму ў паэме — вершаванае паданне, аповед старога дзеда ўнуку пра былую моц і веліч дзяржавы, жыццё яе мірных, працавітых людзей.
Паблізу самых сініх гор, што йшлі ад мора і да мора, на неакрэсьленым прасторы між рэк блакітных і вазёраў спакон вякоў жыла, ляжала адна вялікая дзяржава.
Народ — багаты, ня скупы, гасьцінны, мудры, працавіты: араў, касіў і сеяў жыта...
Аднак як толькі князь дзяржавы-Святаславы задумаў ператварыць яе ў “цэнтралю сьвету і зямлі”, а сябе ператварыў у зямнога Бога, пачаў учыняць злачынствы, войны, загубіў
13 Танк М. Дзённікі // Полымя. № 12. 1997. С. 101.
шмат людзей дзеля ўмацавання сваёй улады, тады сышоў на зямлю ліхі дух, Звер двухногі. Тут адчуваецца надзвычай празрыстая праекцыя на вобразы Гітлера, Сталіна і іншых дыктатараў, на тое, што яны ўчынілі з людзьмі і светам. I вельмі паказальны ў гэтым сэнсе прарочы сон унука, які захапляўся дзедавай казкай пра дзяржаву-Святаславу; у сне ён гіне ад рук Звера, што знішчаў не толькі непакорлівых людзей, але і праведнае жыццё дзяржавы.
Агульначалавечыя, хрысціянскія, нацыянальныя пытанні, пастаўленыя ў паэме “Зьвер двухногі”, раскрываюцца ў такім аспекце ўпершыню ў беларускай літаратуры. He з першага прачытання паддаюцца асэнсаванню нетрадыцыйны змест і балючы падтэкст твора. Ключ да яго глыбіняў — у Святым Пісьме і складаным све-таадчуванні самога аўтара. Свет паэмы, уяўны і рэальны, вобразная сістэма, трагічныя падзеі ўзрушваюць сваёй дысгарманічнасцю, сапраўдным болем, шматступеннай асацыятыўнасцю і метафарычнасцю, за якімі паўстаюць перажыванні, роздум аўтара аб стане спраў на Бацькаўшчыне. Ліхім чужацкім сілам паэт супрацьпастаўляе далёкае мінулае сваёй радзімы, нават ідэалізуе яго, каб падкрэсліць негатыўныя з’явы ў сённяшнім. I амаль не застаецца ў паэме месца для веры ў будучыню, бо яна для самога аўтара прыкрытая смугой і далеччу выгнання.
I ўсё ж калі “Зьвер двухногі” — паэма Апакаліпсіса, то “Прысяга” — паэма Волі і Веры. Прасякнута яна зусім іншым настроем, пра што сведчаць нават эпіграфы: словы самога аўтара — “Мы крывёй на шляхох стагодзьдзяў высеклі // несьмяротнае імя такое — Беларусь!” і славутае выслоўе Гётэ: “I толькі варты той жыцьця й свабоды, // Хто кожны дзень за іх ідзе ў бой!” У аснове “Прысягі” таксама тэма трагедыі Бацькаўшчыны, але раскрываецца яна без змрочнай безвыходнасці, уласцівай паэме “Зьвер двухногі”. Гэта тлумачыцца хутчэй за ўсё тым, што пісаў аўтар свой твор у розныя перыяды душэўнага ўздыму або разгубленасці, але жыў верай, што не знікне “несьмяротнае імя Беларусі”, за якую змагаліся і будуць змагацца яе адданыя сыны. Аптымістычны падтэкст адчувальны на працягу ўсёй паэмы, ён надае яе трагічнай афарбоўцы светлую і мужную падсветку.
Складанай і працяглай была гісторыя напісання паэмы. Задума яе сягае да пачатку 40-х гадоў, калі Дудзіцкі ў шматлікіх
вершах прысягнуў на вернасць Бацькаўшчыне, сваім паэтычным словам змагаўся за яе волю. У 1944 г. паэма была апублікавана ў “Беларускай газэце” пад назвай “Клятва духу” і мела дванаццаць раздзелаў, аднак пазней, ужо ў мюнхенскі перыяд, паэт працягваў працаваць над яе тэкстам, значна дапоўніў твор і зноў вярнуўся да першапачатковай назвы “Прысяга”. У 1958 г. паэма была паслана Ю.Віцьбічу і ўжо у 90-х гадах знойдзена ў яго архіве і ўпершыню цалкам апублікаваная ў “Архіўнай кнізе” (Нью-Ёрк, 1997).
Паэмы “Прысяга”, “Зьвер двухногі” — шырокафарматныя мастацкія палотны — ствараліся на ліра-драматычнай аснове, якая выступае і фактарам сюжэтабудовы. У паэмах арганічна знітаваліся лірыка і публіцыстыка, споведзь і казань, боль за радзіму, нянавісць да яе заваёўнікаў. Паэмы Дудзіцкага — новая, цікавая з’ява ў беларускай літаратуры XX стагоддзя. У іх па-новаму выяўлены судачыненні сацыяльных падзей і індывідуальных перажыванняў. Зусім іначай раскрываецца паняцце “нацыянальны патрыятызм”, абсалютна супрацьлеглае савецкаму патрыятызму, зусім па-іншаму аўтар, у адрозненне ад беларускіх савецкіх паэтаў яго пакалення, глядзіць на становішча Беларусі. А Беларусь, на думку пісьменніка, была забранай, паняволенай то палякамі, то расійцамі, то ў вайну немцамі, і трэба прыкладаць усе намаганні, злавіць спрыяльны момант у супрацьстаянні больш магутных суседніх дзяржаў, каб вывесці краіну з-пад чужога ўплыву, зрабіць яе самастойнай, незалежнай.