• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

    Пакліканыя

    Літаратура беларускага замежжа
    Лідзія Савік

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 479с.
    Мінск 2001
    115.93 МБ
    Ня стой жа, не прасі! Вазьмі мяча ці дзіду, ды бі іх, Маці, бі і дзідай і мячом у сэрцаў шэрае, амшэлае каменьне...
    Была галоднай Ты... Ці даў хто напару Табе кусок? Ці стан Твой ахінуў рызманьнем? О, Маці, Маці, Maui Беларусь!
    Дык бі іх, бі за ўсё, за ўчора і за сяньня! Затое, што сваіх, маўляў ваўкі руёй, за горла ўзяўшы, йрвуць, нязгодныя, а згодна, за здраду бі, і зман, і ёлкі супакой, няхай за ўсіх крывёй Ты ўся плывеш заўсёдна!
    (Сыны й Маці, с. 238)
    I не магла пакараць Маці сваіх блудных сыноў, якія забыліся на яе ў сваім уладкаваным выгнанні, але павінны і яны памятаць сапраўдных герояў пакінутай радзімы, герояў-случчакоў, што аддалі ёй самае каштоўнае — жыццё.
    Гэты новы ў творчасці Наталлі Арсенневай вобраз МаціБеларусі — жанчыны з караючым мячом быў не ўласцівы яе паэтычнай індывідуальнасці. Відаць, назіраючы жыццё эмігрантаў, яна не магла зразумець і апраўдаць абыякавасць многіх з тых суайчыннікаў, хто ў пагоні за матэрыяльным дабрабытам забыў сваю далёкую Бацькаўшчыну, акамянелі іх сэрцы, і таму паэтэса сваімі вершамі пра “край родны, незабыўны” нагадвала пра лёс шматпакутнай радзімы, прасіла прабачэння (“Мама! Любая! Ты ня крыўдуй // на нас, птушак няспынных, крылатых...”)-
    Колькі скрозь пагубляла ты сьлёз, гэткіх чыстых, гарачых і шчырых, калі гналі нас прага і лёс ад цябе, зь ветрам сінім у вырай!..
    (Каб ня маці..., с. 288)
    Паступова страчвалася вера, што калі-небудзь давядзецца зноў пабачыць радзіму, хоць, як прызнаецца паэтэса, яна “зер-
    нем урасла ў каменьне роднае Вільні”, куды заўсёды, як імклівая Пагоня, ірвалася яе сэрца. I ёй марыцца:
    На веча!
    Стаконна, стамечна, стамільна йрве зь ветрам Пагоня у Вільню. (Прошча, с. 256)
    I ёй заставалася адно: маліцца, каб добры Кон даў шчаслівы лёс далёкай Бацькаўшчыне. Цяпер у яе творчасці пачынаюць усё часцей гучаць рэлігійныя матывы, звароты да Бога. У мастацкіх адносінах гэта вершы, напісаныя ў жанры біблейнай прытчы (цыкл “Брамы”, куды ўвайшлі вершы “Няёмка мне”, “Нарадзіны паэты”, “Альфа й амэга”, “Самотныя”, “Ціхая, сьвятая...”, “Прошча”), малітвы-споведзі ў імя незабыўнай Бацькаўшчыны (“Мне вечар разгарнуў пурпурныя балоны // вялізнай Бібліі, якую зваць жыцьцём...”). Ноты расчаравання, трагедыйнасці лёсу, веры і бязвер’я сцішваюцца, саступаюць месца жыццясцвярджальнай выснове аб непераможнасці жыцця і веры ў Бога. Найболын глыбокае ўвасабленне ў вершах “Радасьць”, “Каласы”, “I была там вясна”, “Верце!”, “Ускрэсьні!”, “Дай, добры Кон” знайшла тэма ўваскрэсення Ісуса Хрыста.
    Вяршыннае месца ў мастацкім шэрагу малітваў за Бацькаўшчыну належыць безумоўна гімну “Магутны Божа”, напісанаму яшчэ ў 1942 годзе, а цяпер, калі “Бог судзіў нам несьці сны аб родным краі аж за моры” і паэтэса змірылася са сваім лёсам, ёй заставалася адно: маліцца і заклікаць суайчыннікаў верыць у спрадвечны закон жыцця, у Свята Уваскрэсення:
    Чакайце ж, верце, прыйдзе Ён, Вялікі Дзень і ў нашу хату. Пашле і нам нарэшце сьвята дзіўны, нязнаны Божы Кон!
    Перажыўшы горыч выгнання, чужую Нямеччыну, непрымальную для яе музы, закутую ў бетон індустрыйную Амерыку, Наталля Арсеннева тым не менш ужо добра ўсвядоміла, што гэтая краіна стала прытулкам назаўсёды. У вершы “Дай, добры Кон” паэтэса ўсё яшчэ горача моліць Кона не даць душам суайчыннікаў астыць, апусціць крылы, забыць Бацькаўшчыну:
    Нас доўга лёс касіў... Мы ходаліся з доляй, стаўлялі ўздоўж усіх дарог зямлі крыжы, кахалі Родны Край, хто колькі й як адолеў, жылі, каб паміраць, ішлі на сьмерць, каб жыць.
    I чара нашых дзён, я думаю, наліта гаркім віном бяды блізу па берагі. Пара, Правечны Кон, пакрынь каменнай плітай крывавыя гады, сказаць няпраўдзе: “Зьгінь!”...
    (Дай, добры Кон, с. 236)
    Звяртаючыся ў апошніх па часе вершах (60-я гады) да тэмы Радзімы, Наталля Арсеннева асэнсоўвае яе як нешта святое, узвышанае, што жыве ў яе душы побач з Богам, і шчыра верыць у яе ўваскрэсенне. Іншым разам гэтая вера ў адраджэнне гучыць залішне аптымістычна, пафасна, без адчування канкрэтных рэалій, якімі жыве цяпер Беларусь. Хоць падсвядома паэтэса разумее, як нялёгка і няпроста будзе адраджацца Бацькаўшчына, асабліва пасля такіх цяжкіх матэрыяльных і духоўных разбурэнняў і катастроф.
    Рэлігійна-эсхаталагічныя творы патрабавалі пераходу ад традыцыйнай у яе творчасці элегіі да формы оды, гімна-малітвы, для якіх уласцівы пафас адкрытых пачуццяў, зваротаў, рытарычных пытанняў-выгукаў. Усё гэта перадае ўсхвалявана-ўрачысты стан душы, веру, любоў да пакінутай, далёкай айчыны. Відавочна мянялася і танальнасць вершаў — меней фарбаў, восеньскіх настрояў, апісанняў прыроды, заўважаецца скандэнсаванасць думкі на пэўным тэматычным змесце. Для паэтэсы ў яе цяперашнім стане прымірэння з выгнанніцкім лёсам з’ява красы прыроды, з’ява Беларусі, вера ў Бога, што сцішана жывуць у сэрцы, — непадзельна зродненая, адзіная тэма. Але надышла пара паглядзець і на свой асабісты лёс, на здзейсненае ў твор-
    часці. У 1960 годзе, калі на эміграцыі адзначалася 40-годдзе літаратурнага шляху Наталлі Арсенневай, у газеце ’‘Бацькаўшчына” (1960, № 16) побач з іншымі юбілейнымі матэрыяламі былі надрукаваныя яе ўспаміны “Як я сталася паэтам”, дзе яна яшчэ раз пацвердзіла свае погляды на сутнасць паэта і паэзіі: “Быць паэтам — нялёгка. Бо паэта ж таму і паэта, што адчувае й бачыць тое, чаго ня ўмеюць заўважыць іншыя. 1 слых у яго гастрэйшы, і вочы больш відучыя, і думкі сміглейшае маюць крыльле. Ды побач з гэтым паэта — і звычайная людская істота. Таму ў адчуваньнях і перажываньнях кажнага паэты ўсячасна змагаюцца цела й дух. Змагацца ж усё жыцьцё — цяжка... Я ніколі яшчэ не ўгнулася перад жыцьцёвымі нягодамі, каб наракаць на кон, што прысудзіў мне быць паэтам. Хай адпо імгненьнямі, а кажны паэта ўзпосіцца па-над жыцьцёваю роўняю ў часіны натхненьня, дакранаецца нечага няўхопленага, дзіўнага і безназоўнага, чаго ніколі не краналі й не крануць іншыя. He... Я глыбака ўдзячная “старому крывіцкаму кону” за ўсё, чым ён мяне надарыў...”
    Падобнымі разважаннямі напоўнены цыкл вершаў “Я й жыцьцё’\ “Я чалавек”, ‘Тары, заход”, “Мой скарб”, “Няма калі”, “Залатое”, “Над морам”, “Меставы вечар”, “Гадзіньнік”, “Дзіўлюся я сама”, “Майму жыцьцю”), дзе паэтэса, быццам падводзячы вынікі, кажа, чым надарыў яе кон і як яна выкарыстала свой паэтычны дар.
    Мнс лёс даў можа болей, як каму.
    Жыцьцё мне дорыць сны блізу на кажным крску. Што для адных нуда і каламуць — мяне пранізвае балюча і глыбока.
    Ды я, маўляў, скупы, над скрыняй не дрыжу і золата сваё пад ключам ня трымаю. Мой скарб і ў шуме веснавым дажджу, і ў голасе гальля, умаенага маем, і ў колерах, якімі дагарае дзень, і ў сініх сьценях на зімовых сьцежках... У дробных радасьцях, будзённасьці, бядзе — угледжу я ўсюды нешта...
    (Мой скарб, с. 212)
    Яе бязмежная любоў — родная зямля, прырода, вясна і восень — не раз былі апетыя і ўслаўленыя (“Дзіўлюся я сама, ці ёсьць яшчэ крыніца, // з якое б я ня чэрпала вады?..”), і цяпер, раздумваючы над жыццём, яна з поўным правам можа сказаць:
    Песьні я пляла і стоячы над кручай, і там, на цёмным дне жыцьця. I я ня каюся, што йдучы мяжой жыцьцёвай нацянькі, ірвала ў ячмянёх калючых сабе на ўцеху васількі...
    (Я чалавек, с. 211)
    Уся творчасць Наталлі Арсенневай раскрывае яе духоўную біяграфію, але выніковы цыкл (“Я й жыцьйё” найбольш паказальны ў гэтым сэнсе), і асабліва верш “Майму жыцьйю”, — лірычная споведзь паэтэсы, створаная пры канцы творчага шляху:
    Жыцьцё, цябе я пакахала яшчэ тады, калі ня ўмела цябе назваць, а дзіўным палам тваім сагрэць малое цела. Хадой хісткою із жадою я ў сьвет імкнула па дазнаньні, хоць “жыжа” плачам і бядою мяне вітала, як і сяньня...
    Жыцьцё, няшмат ужо дарогі, штораз пусьцей, цямней наўкола. Дык дай мне роднага парогу даткнуць, пакуль замкнецца кола!
    (Майму жыцьцю, с. 216)
    He давялося Наталлі Арсенневай “даткнуць роднага парогу”, не спраўдзілася гэтая малітва, ні разу сама паэтэса за гады выгнання не пабывала на радзіме. Але яна і яе творчасць былі і будуць ідэйным сцягам для беларусаў-эмігрантаў, а сёння сталі неадлучнай часткай айчыннага літаратурнага працэсу. Яе творы
    вярнуліся на Бацькаўшчыну, як тое і павінна было стацца. Многія вершы паэтэсы сёння гучаць надзвычай надзённа, быццам прадбачыла яна неймаверныя цяжкаспі сучаснага беларускага адраджэння. Думкі сапраўдных, шчырых беларусаў выказаныя ў Bepmax “Беларусі”, “Маці”, “Моладзі”, “Зьняважаным сьцягом”, “Вер!”, дзе паэтэса асуджае тых, хто здрадзіў радзіме, яе нацыянальным інтарэсам. Быццам наш сённяшні боль за адрынутыя гэтымі манкуртамі нацыянальна-гістарычныя сімвалы адчуваецца ў вершы “Зьняважаным сьцягом”:
    Усё, што ў нас было, што ёсьць, усё, што будзе, У бел-чырвона-белае ўваткана палатно.
    I вось яно стаптанае у пыле й брудзе, з узвышшаў ворагам нізрынена на дно... Ды ці патрапіць хто арлом падрэзаць крылы, прымусіць поўзаць тых, што створаны лунаць? Шугайце ж гэн, у сінь, сьцягі Радзімы мілай, дарма, што топчуць вас, на славу вам
    і нам!	(С. 186)
    Такімі жыццясцвярджальнымі нотамі найбольш і прываблівае паэзія Наталлі Арсенневай, хоць часта яна адкрыта і востра піша пра супярэчнасці, здраду ў нацыянальна-патрыятычным руху. Яе звароты да моладзі, да новага пакалення беларусаў, заклікі быць вернымі Бацькаўшчыне, рабіць усё магчымае, каб ажыў родны край, абнадзейваюць, прымушаюць не апускаць рук у цяжкія моманты (“...мы трываем і нат на парог // ня пушчаем тугі, бо Пагоняй, // вер нам, моладзь, імкне наўздагон // наш праменны, наш сонечны Кон!..”)-
    Наталля Арсеннева, жывучы ў Амерыцы, беручы актыўны ўдзел у грамадскім жыцці беларускай эміграцыі, добра ведала, што адбываецца на Бацькаўшчыне. He абышоў яе сэрца боль Чарнобыльскай катастрофы, і яна піша верш “Чарнобыль” (у нас упершыню быў апублікаваны ў газеце “Літаратура і мастацтва” 6 сакавіка 1992 г.), дзе моліць Бога за лёс беларускіх дзяцей, за моладзь, якой прысвяціла столькі натхняючых вершаў і якой несці сцяг, ідэі беларускасці ў XXI стагоддзе.
    I ў апошні перыяд творчасці адчуванні незваротнай страты Радзімы стала жылі ў памяці паэтэсы і выліваліся ў кранальна-прачулыя словы любові і замілаванасці да яе:
    Маці!
    I мы прагнем, як сьветлага Прыйсьця, тых дзён, калі радасьцяй зыркай ізноў загараць Твае вочы. I хоць нашыя сэрцы ўкавала на камень жыцьцё, вызнаём: да Цябе мы, яе дзецьмі калісь, прытуліцца так горача хочам!