Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Vladas Drema // Isuotine lietuvinenciklopedija. T. V. Vilnius, Mokslo ir enciklopediju leidybos institutas, 2004. C. 138; Venclova Tomas. Drema Vladas // Vilniaus vardai. Vilnius: R. Paknio leidykla, 2006.
86	Анатоль Наліваеў. Наліваеў Анатоль Аляксандравіч (Абрам Налівай, 1931, Рагачоў Гомельскай вобл.) — мастак, рэстаўратар, музыкант, кантар, тэатральны акцёр, збіральнік і выканаўца яўрэйскай кантарскай музыкі. Першы дырэктар музея «Літаратурна-мастацкая гасцёўня імя У. Галубка». У 1944 г. пачаў навучанне ў музычным вучылішчы. У 1963 г. Наліваеў пачаў вучыцца ў Празе, дзе скончыў Вышэйшыя курсы па рэстаўрацыі, атрымаўшы вышэйшую мастацкую адукацыю. Паралельна вучыўся спевам ў Міхаіла ЗабэйдыСуміцкага, саліста опернага тэатра Ла Скала, прафесара Пражскай кансерваторыі. Да 1960 г. паспеў адлюстраваць старыя кварталы
Мінска і віды цэнтральнай часткі горада, што затым былі разбураныя. Асноўная частка работ Наліваева паказвае раёны горада Мінска, звязаныя з яўрэйскім жыццём. 3 1975 г. працаваў у манументальным цэху мінскага мастайка-вытворчага камбіната, афармляў інтэр’еры музеяў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Дзяржаўнага музея БССР, кінатэатра «Мінск», рэстаўраваў помнікі культуры — касцёл XVI стагоддзя ў вёсцы Геранёны Гродзенскай вобласці і збор XVI ст. у Заслаўі. У 1986 г. Наліваеў разам з М. Клейнерам стварыў ансамбль кантарскай музыкі «Фрэйгіш», у якім з 1993 г. спявае творы на ідыш і іўрыйе.
87	на братоў Луцкевічаў. Паходзілі з шляхецкага роду герба «Навіна». Адны з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага руху ў XX ст., Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускай сацыялдэмакратычнай партыі і Таварыства беларускай школы, выдавецтва «Наша хата». Удзельнічалі ў арганізацыі выпуску першых беларускіх перыядычных выданняў «Наша доля», «Наша ніва» і «Гоман», стваральнікі Беларускага музея ў Вільні. Былі аднымі з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Іван Іванавіч Луцкевіч (1881, Шаўлі Ковенскай губ., цяпер Шаўляй, Літва — 1919, Закапанэ, Польшча) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, археолаг, краязнавец. Вучыўся ў Пецярбургскім, Маскоўскім і Венскім універсітэтах. Яго асабістая калекцыя стала асновай Беларускага музея ў Вільні, што ў далейшым атрымаў ягонае імя. Антон Іванавіч Луцкевіч (1884, Шаўлі Ковенскай губ., цяпер Шаўляй, Літва —1942. перасыльны пункт Актарска Саратаўскай вобл.) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, лінгвіст, выдавец. 3 1921 г. старшыня Беларускага навуковага таварыства. У 1927 і 1929 гг. арыштоўваўся польскімі ўладамі. Публіцыст, рэзка крытыкаваў палітыку Сталіна. 30 верасня 1939 г. арыштаваны ў Вільні супрацоўнікамі НКУС. Рэабілітаваны ў 1989 г. На гістарычных могілках Роса ў Вільні створаны манумент на сімвалічнай магіле братоў Луцкевічаў, працы скульптара Э. Падбярэзскага.
Бяляцкі А. У іпастасі літаратурнага крытыка // Вяртання маўклівая споведзь. Мінск, 1994; Бяляцкі А. Антон Луцкевіч // Гісторыя беларускай літаратуры XX ст. Т. 2. Мінск, 1999;
Вітан-Дубейкаўская Ю. Mae ўспаміны. Вільня, 1994;
Гужалоўскі А. Сабранае застаецца, калі свой не адхінецца...: Іван Луцкевіч — збіральнік беларускіх старажытнасцяў // Мастацтва Беларусі. 1991. № 10. С. 23; Сідарэвіч А. Луцкевічы 1 Луцэвіч. Мінск: Фонд імя братоў Луцкевічаў, 2003.
88	і ў дачкі Зоські Верас. Зоська Верас (сапр. Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік, 1892, м. Мяджыбаж, цяпер Лятычаўскі раён Хмяльніцкай вобл., Украіна — 1991, Вільня) — пісьменніца, перакладчыца і грамадскі дзеяч. Працавала сакратаркай у Мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, Беларускім нацыянальным камітэце, у Цэнтральнай радзе беларускіх арганізацый, Беларускай сацыялістычнай грамадзе. У 1924—1929 гг. працавала адміністратарам рэдакцыі газет Беларускай сялянска-рабочай грамады, у 1927-1931 гг. рэдактар дзіцячага часопіса «Заранка», пісала для яго апавяданні, а ў 1934—1935 гг. — дзіцячага часопіса «Пралескі», у 1928—1939 гг. старшыня Беларускага кааператыўнага таварыства «Пчала», адначасова (1934—1938) рэдактар пчалярскага часопіса «Беларуская борць» (Вільня). Сябра СП СССР з 1982 г. У 1980-я гг. вакол Зоські Верас гуртавалася беларуская інтэлігенцыя Вільні і Беларусі, яе наведвалі пісьменнікі, навукоўцы, журналісты, студэнты.
Дачка Зоські Верас і Антона Войціка — Галіна Антонаўна Войцік (1927, Вільня — 13 жніўня 2007, Вільнюс), беларускі педагог, публіцыст, філолаг. Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі. Скончыла Вільнюскі ўніверсітэт (1950). У 1949-1954 гг. працавалаў Гродзенскім педагагічным інстытуце, у 1954-1957 і 1961-1986 гг. — у Вільнюскім педагагічным інстытуце. Аўтар прац па германістыцы, гістарычных даследаванняў і партрэтаў беларусаў Віленшчыны «Зоська Верас» (1992), «Лявон Луцкевіч» (1999), «Барыс Кіт» (2001), разам з мужам, Лявонам Луцкевічам, напісала серыю эсэ пра знаных дзеячаў віленскае беларушчыны.
Верас Зоська // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Мінск: БелСЭ. 1984. Т. 1. С. 597—598; Саламевіч Я. Войцік // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. Мінск, 2003.
89	за сынам Антона Луцкевіча — Лявонам. Лявон Антонавіч Луцкевіч (1922, Вільня — 1997, Вільня) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог, мемуарыст. Сын прэм’ер-міністра БНР Антона Луцкевіча. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў. У 1944 г. уступіў у Беларускую краёвую
абарону. Арыштаваны савецкай дзяржбяспекай у Польшчы ў канцы 1945 г. Быў асуджаны на судовым працэсе над кіраўніцтвам Беларускай незалежніцкай партыі. Пасля вызвалення жыў у Вільні, з канйа 1980-х гг. актыўна падтрымліваў беларускі адраджэнскі рух. Быў ініцыятарам стварэння беларускай суполкі «Сябрына», а затым Таварыства беларускай культуры ў Літве. Быў сябрам Рады БНР, вёў беларускія перадачы на Літоўскім радыё і супрацоўнічаў з Радыё «Свабода». Аўтар кнігі «Вандроўкі па Вільні» (Вільня, Наша Ніва, 1998).
90	ксяндзы Татарыновіч, Глякоўскі. Беларускія рыма-каталіцкія ксяндзы, грамадзкія дзеячы, літаратары, публіцысты. Татарыновіч Пётр (1896, в. Гайнін Слуцкага пав. — 1978, Рым) — папскі прэлат, доктар тэалогіі. Вучыўся ў архідыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Пецярбургу, у Мінскай каталіцкай семінарыі. Першыя гады душпастырскай дзейнасці правёў у Пінску (1921 —1922), у 1922 г. прызначаны прэфектам некалькіх мясцовых школ у Баранавічах. У 1926 г. высланы з Беларусі. Вярнуўся на Палессе ў 1927 г. Працаваў у парафіях Дамачава (1927—1931) і Століна (1932—1939). Супрапоўнічаў з беларускімі рэлігійнымі выданнямі «Кгупіса», «Chryscijanskaja Dumka». Выдаў шэраг кніг і брашур рэлігійнага і папулярнага зместу («Вялікія людзі», «Купалле», «Шляхам дзіваў і ўражанняў», «Зярняткі з роднай юнацкай нівы»), У гады Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў Варшаве, з 1944 г. — у эміграцыі. Пазней пераехаў у Рым. У 1945—1949 гг. вучыўся ў Папскім Усходнім інстытуце, абараніў доктарскую працу «Св. Кірыла Тураўскі і яго дактрына асцэтычная». 3 верасня 1950 г. выдаваў беларускі каталіцкі часопіс «Znid» (Рым, 1950—1975). Працаваў у Беларускай секцыі Ватыканскага радыё (1950—1970). Пераклаў на беларускую мову «Святая Эвангелія, Апостальскія Дзеі» (Рым, 1954), раман Г. Сянкевіча «Quo vadis» (Рым, 1956).
Глякоўскі Станіслаў (1896, м. Поразава Ваўкавыскага пав. Гарадзенскай губ. — снежань 1941?). Скончыў гарадское вучылішча ў Ваўкавыску, Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю, Папскі Усходні інстытут у Рыме, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі. 3 1928 г. выкладаў Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі і настаўніцкай семінарыі. Выдаваў каталіцкі часопіс для дзяцей «Пралескі» (Вільня). Быў старшынёй беларускіх скаўтаў пры Віленскай беларускай гімназіі. У гады Другой сусветнай вайны браў актыўны ўдзел у беларускім рэлігійным і культурна-асветным руху, служыў у мінскім касцёле
Св. Сымона і Алены. Удзельнік канферэнцыі беларускіх школьных інспектараў у Мінску (1941), дзе публічна арыштаваны нацыстамі. Дакладная дата, месца і акалічнасці смерці застаюцца невядомымі.
Туронак Ю. Трагізм і загадкавасць лёсаў: Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Мінску // Наша вера. 1996. № 1 (2); Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / аўтар-уклад.
Ю. Гарбінскі. Мінск — Мюнхен: Кнігазбор, 1999.
91	ксёндз Адам Станкевіч. Станкевіч Адам (1891, в. Арляняты, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл. — 1949, Тайшэт Іркуцкай вобл., Расія) — каталіцкі святар, літаратуразнаўца, пісьменнік, дзеяч беларускага адраджэння. Скончыў духоўную семінарыю ў Вільні (1914), быў пасвечаны ў сан і накіраваны на вучобу ў Рыма-каталіцкую духоўную акадэмію ў Петраградзе, дзе атрымаў ступень кандыдата кананічнага права (1918). Супрацоўнічаў з беларускімі газетамі «Светач», «Дзянніца», «Гоман». Быў адным з інійыятараў з’езда беларускага каталіцкага духавенства ў Мінску (1917). 3 1919 г. выкладчык рэлігіі ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1917 г. стаў адным з заснавальнікаў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД). У 1922—1928 гг. дэпутат Польскага Сейма, да 1925 г. быў намеснікам кіраўніка Беларускага пасольскага клуба. У 1924-1926 гг. кіраваў Таварыствам беларускай школы, быў кіраўніком Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Быў рэдактарам-выдаўцом газеты БХД «Крыніца», часопіса «Хрысціянская думка». Адзін з заснавальнікаў беларускай друкарні імя Скарыны ў Вільні, Беларускага каталіцкага выдавецтва. У 1938 г. высланы польскай адміністрацыяй у Слонім тэрмінам на 5 гадоў. У 1939 г. вярнуўся ў Вільню, дзе стаў дырэктарам дзяржаўнай беларускай прагімназіі, аднавіў выданне газеты «Крыніца», служыў у касцёле Св. Міхаіла. У канцы 1944 г. арыштоўваўся савейкімі органамі. Затым арыштаваны ў 1949 г.
Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / аўтар-уклад. Ю. Гарбінскі. Мінск — Мюнхен: Кнігазбор, 1999. С. 183—184, 403—409; Конан У. Адам Станкевіч і беларускае каталіцкае адраджэнне // Роля асобы ў жыцці і дзейнасці хрысціянскіх цэркваў Беларусі ў XX ст. Мінск, 2000.
92	святар з Украіны ксёндз В. Гадлеўскі. Ціхановіч тут памыліўся — Гадлеўскі не быў уніятам, не жыў ва Украіне. Вінцэнт Гадлеўскі (1888,