Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Александроўская Ларыса Пампееўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. Мінск: БелСЭ, 1984. С. 84—85.
27	работы мастака Кругера. Кругер Якаў Маркавіч (Янкель Мардуховічы; 1869, Мінск, — 1940, Мінск) — педагог, мастак. Вучыўся ў хедэры, габрэйскім рамесным вучылішчы. Вучыўся ў Кіеўскай малявальнай школе М. Мурашкі, у 1887—1888 гг. у Варшаве, у партрэтыста Л. Горавіца. У 1888 г. Кругер паступіў у прыватную мастацкую школу Р. Жульена ў Парыжы. У 1897 г. пры падтрымцы I. Рэпіна паступіў вольным слухачом ў Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Акадэміі мастацтваў, дзе вучыўся ў В. Макоўскага. У 1900 г. мастак вярнуўся ў Мінск. У1904 г. Кругера адкрыў у горадзе курсы малявання і жывапісу, а ў 1906 г. заснаваў «малявальную школу мастака Кругера». Сярод яго вучняў былі X. Суцін, М. Кікоін ды інш. 3 1921 г. ён выкладаў малюнак на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, быў мастакомрэпарцёрам беларускіх газет, удзельнічаў у этнаграфічнай экспедыцыі па Беларусі. Пры савецкай уладзе Кругер стаў афіцыйна прызнаным мастаком — ён выконваў заказы, працаваў у савецкай прэсе. Кругер быў адным з тых, хто ствараў натуралістычны стыль савецкага параднага партрэта. У 2-й палове 1930-х гг. Кругер пісаў партрэты I. Сталіна, К. Варашылава, М. Горкага, савецкіх военачальнікаў і партыйных дзеячаў, а таксама жанравыя карціны на тэмы сацыялістычнае працы.
Кругер Якаў Маркавіч / / Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. Мінск: БелСЭ, 1986. С. 129.
28	п’есы пад назвай «Несцерка». П’еса «Несцерка» — трэці па ліку драматычны твор аўтарства Віталя Вольскага. Першымі былі п’еса для дзяцей «Цудоўная дудка», пастаўленая ў 1939 г. Тэатрам юнага гледача і п’еса-казка «Дзед і жораў» (1940). Па жанры «Несцерка» — народна-лубочная сатырычная камедыя. Аўтар выкарыстаў тут формы старадаўняга народнага тэатра, беларускае інтэрмедыі, батлейкі. Арганічна ўведзены здаўна вядомыя ў народзе паданні пра шамякаў суд, «вучоны» дыспут, рашэнне трох загадак ды інш. Камедыя «Несцерка» выйшла ў друку ў 1940 г. і ўпершыню пастаўлена ў 1941 г. на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, які тады называўся Другім Беларускім дзяржаўным тэатрам, або БДТ-2. За п’есу «Несцерка» В. Вольскаму была прысуджаная першая прэмія на Усесаюзным конкурсе на лепшы драматычны твор (1941). Несцерка як персанаж набыў папулярнасць у тэатры і цырку, у кіно, увасобіўся ў беларускіх сувенірах. Аднак сем’і Галубка і Ціхановічаў сведчаць, што вобраз Несцеркі быў створаны і распрацаваны Уладзіславам Галубком. Аўтар успамінаў, Яўген Ціхановіч, як і ягоныя сябры, і радня, быў пераканананы, што рукапіс «Несцеркі» быў рэквізаваны на ўласную карысць В. Вольскім падчас вобшуку, якім ён кіраваў, у доме Галубка. Версія падаецца нам праўдападобнай, зважаючы на абставіны, але дакументальна яна пакуль не пацверджана.
29	дзякуючы Язэпу Дылу. Дыла Язэп (1880, Слуцк — 1973, Саратаў, Расія) — празаік, драматург, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі, Юр’еўскім (Тартускім) ветэрынарным інстытуце (1899-1903), з якога быў выключаны за ўдзел у антыўрадавых выступленнях без права паступлення ў іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Першая літаратурная публікацыя Я. Дылы з’явілася ў 1912 г. у газеце «Наша ніва». Са снежня 1918 да лютага 1919 г. працаваў наркомам працы ў Часовым рабоча-сялянскім Савецкім урадзе Беларусі. У 1921—1924 гг. на розных кіруючых пасадах: старшыня Цэнтрасаюза, старшыня Дзяржаўнай планавай камісіі БССР, намеснік старшыні па раяніраванні БССР. Працаваў у Інстытуце беларускай культуры, быў яго правадзейным членам. У красавіку 1925 г. быў прызначаны дырэктарам Беларускага тэатра імя Я. Купалы (БДТ-1). 3 кастрычніка 1926 да 1928 г. — ізноў на працы ў Інбелкульце: вучоны сакратар, а таксама загадчык секцыі па вывучэнні беларускага мастацтва. He-
каторы час (звыш сямі месяцаў) загадваў літаратурна-мастацкімі справамі ў Белдзяржкіно, а з красавіка 1929 г. працаваў інспектарам Галоўмастацтва Наркамасветы. У 1930 г. і асуджаны на высылку за Урал. Пасля некаторы час жыў у Яраслаўлі, потым у Саратаве. У жніўні 1938 г. ізноў арыштаваны, у сакавіку 1939 г. вызвалены. Рэабілітаваны 15.11.1957 г. Памёр на выгнанні ў Саратаве. Аўтар шэрагу публіцыстычных артыкулаў, п’ес, аповесці, няскончанага рамана, успамінаў, прац, прысвечаных тэатральнаму жыцйю Беларусі, гісторыі кнігі.
Дыла Язэп /I Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 2. Мінск: БелСЭ, 1984. С. 388.
30	суседа Рафальскага. Рафальскі Міхаіл (Мойше-Арн) Фадзеевіч (1889, Кіеў— 1938(?), Мінск, НКУС (?)) — рэжысёряўрэйскагатэатра, педагог. 3 1908 г. вучыўся ў драматычнай школе кіеўскага таварыства «Салаўцоў». У 1918 г. з групай габрэйскіх тэатральных дзеячаў стварыў у Харкаве Першы яўрэйскі тэатр Украіны «Унзэр вінкл» («Наш куток»), ператвораны неўзабаве ў яўрэйскі перасоўны тэатр. 3 гэтым тэатрам Рафальскі пераехаў у Віцебск, а затым у Мінск. У 1921 г. стварыў у Мінску габрэйскую тэатральную студыю, куды набраў маладых габрэйскіх акцёраў, якіх у 1922 г. павёз у Маскву вучыцца прафесійнаму майстэрству. У 1921 г. з аматараў арганізаваў у Мінску яўрэйскую тэатральную трупу, на базе якой была створаная яўрэйская секцыя Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. 3 1922 г. кіраўнік гэтай секцыі. 3 1926 г. кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР. Стварыў і ў 1933—1935 гг. узначальваў студыю пры тэатры. Паставіў спектаклі: «На пакаянным ланцугу» 1. Перэца (1926), «Ботвін» А. Вевюркі (1928), «Глухі» Д. Бергельсона (1929), «На 62-м участку» I. Дабрушына (1931), «Бойтра» М. Кульбака (1937). Народны артыст Беларусі (1934). Рафальскі быў вядомы таксама як габрэйскі літаратар і журналіст; публікаваў артыкулы аб яўрэйскім тэатры ў перыёдыках. Член ЦВК БССР (1935-1937). Арыштаваныў 1938 г.
Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мінск, 2000. С. 128.
31	арыштавалі Эдуарда Багінскага... Тут аўтар мае на ўвазе Багінскага Эдмунда (1883, Каўнас, Літва — 1937, Мінск). Акцёр, драматург, рэжысёр. 3 сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў
у ВКП(б). Працаваў загадчыкам пастановачнай часткі Беларускагатэатра оперы і балета. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны ў 1937 г. у Мінску і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1989 г.
32	Сакратар партарганізацыі Саюза мастакоў П. Гаўрыленка. Гаўрыленка Павел Нічыпаравіч (1902, в. Касцюкоўка Гомельскага раёна — 1961, Мінск) — жывапісец і графік. Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1930). Адзін з арганізатараў Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі (АХРР) у Віцебску ў 1928-1930 гг. Працаваў спачатку пераважна як станковы жывапісец-пейзажыст. Удзельнік вайны, франтавік. Па вайне стварыў шмат жанравых мажорных палотнаў на тэмы сацыялістычнае працы, працаваў тэатральным мастакомпастаноўшчыкам.
Орлова М. Нскусство Советской Белорусснн. Очеркн. Москва: Мздательство Академнн художеств СССР, 1960. С. 191.
33	мастак выстаўкі В. Алтуф’еў. Алтуф’еў Валерый Васільевіч (1905 — 1988, Мінск) — жывапісец, выкладчык, графік-афарміцель. 3 дваранаў. У 1930-я гг. быў рэпрэсаваны, высланы. Напрыканцы 1950-х вярнуўся ў Беларусь. He рэабілітаваны да сёння.
Орлова М. Нскусство Советской Белорусснн. Очеркн. Москва: йздательство Академнн художеств СССР, 1960. С. 74.
34	дапамог мастак Валянцін Камінскі. Аўтар мае на ўвазе Камінскага Віктара (1908, в. Няклюдава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі раён Віцебскай вобл. — ?). Мастак-афарміцель, графік. 3 сялянскай сям’і. Вераемна, вучыўся разам з Я. Ціхановічам у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Працаваў на чыгунцы, афарміцелем у клубах Оршы і Мінска. Арыштаваны ўвосень 1937 г., асуджаны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКУС Комі АССР. Вызвалены 1947 г. Далейшы лёс невядомы.
Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Т. 3. Кн. I. С. 62.
35	вядомага прафесара Аляксандра Круталевіча. Круталевіч Аляксандр Прохаравіч (1894 (?) — ?, ГУЛАГ) — педагог, матэматык, навуковец. 3 сялянскай сям’і. Вучыўся ў Празе. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1918). У 1920-я гг. супрацоўнічаў з Тэрміналагічнай ка-
місіяй наркамата асветы БССР. Прафесар БДУ. Таксама выкладаў у МБПТ. Лічыў, што ў старажытнай і сучаснай беларускай мове дастаткова лінгвістычнага багажу дзеля ўтварэння ўласнай матэматычнай тэрміналогіі. Свой падручнік па алгебры для сярэдніх школ напісаў, зыходзячы менавіта з такіх пазіцый. У выніку партыйнага ціску на матэматычнай секцыі не былі прыняты прапанаваныя Круталевічам тэрміны са старабеларускай мовы. Яго імя фігуравала ў сакрэтным дакладзе АДПУ ў ЦК КП(б)Б «Аб беларуска-эсэраўскім шавіністычным руху», а ў рэзалюцыі камісіі па інтэлігенцыі «Аб праверцы работнікаў навуковых устаноў, вышэйшых навучальных устаноў, тэхнікумаў, асветніцкіх арганізацый на аснове пастановы сакавіцкага (1926) пленума ЦК КП(б)Б» быў названы «палітычна нячэсным». Быў арыштаваны й сасланы. Загадчык кафедры матэматыкі Бухарскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Далейшы лёс невядомы.
36	пісаў нават Калініну. Калінін Міхаіл Іванавіч (1875, в. Верхняя Троіца Цвярской губ. — 1946, Масква) — партыйны і дзяржаўны дзеяч. Скончыў 4-класную сельскую школу. 3 1896 г. — рабочы на Пуцілаўскім заводзе ў Пецярбургу, быў адным са стваральнікаў працоўнага гуртка — вочкі пецярбургскага «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа». Агент «Іскры». Удзельнік рэвалюцыі 1905— 1907 гг. у Пецярбургу. У 1912 г. абраны кандыдатам у члены ЦК і чальцом Рускага бюро ЦК РСДРП, удзельнічаў у стварэнні газеты «Правда». 3 1919 г. Старшыня УЦВК, з снежня 1922 г. — Старшыня ЦВК СССР. 3 студзеня 1938 да сакавіка 1946 г. — Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Член ЦК РКП(б) з сакавіка 1919 г., член Палітбюро ЦК ВКП(б) з 1926 г. (кандыдат з 1919 г.). Калінін у 1930—1940-я гг. уваходзіў у бліжэйшае атачэнне Сталіна. Займаючы пасаду кіраўніка Савецкай дзяржавы, фактычна быў адхілены ад улады, але нясе адказнасць за парушэнні законнасці, якія праводзіліся Сталіным і яго бліжэйшым асяроддзем, масавыя рэпрэсіі супраць кіруючых дзеячаў партыі, дзяржавы і арміі, прадстаўнікоў навукі і культуры, шараговых савецкіх грамадзян у перыяд культу асобы.