Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Віцьбіч Юрка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. Мінск: БелЭн, 1994. С. 342.
55	рэдактара мінскай газеты Казлоўскага. Казлоўскі Уладзіслаў (1896, в. Залессе Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 13 лістапада 1943, Мінск) — грамадска-палітычны дзеяч, паэт, публіцыст. Аўтар шэрагу кніг па фізічным выхаванні, паэтычных зборнікаў. Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі (1916— 1919), дзе далучыўся да беларускага руху. Скончыў настаўніцкія курсы пры Цэнтральнай беларускай радзе Віленшчыны і Гродзеншчыны. Уваходзіў у ЦК Беларускай сялянскай партыі, быў інструктарам мінскага Беларускага нацыянальнага камітэта па арганізацыі нацыянальнага і кааператыўнага жыцця ў Ігуменскім павеце. 3 1921 г. служыў у польскім войску, браў удзел у беларускім нацыянальным руху. У 1930 г. звольніўся ў запас у званні паручніка, пераехаў у Вільню і распачаў грамадска-палітычную і літаратурную дзейнасць. У 1930-я гг. у Вільні быў сакратаром Беларускага нацыянальнага камітэта, Цэнтральнага ўрада Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Адзін з лідараў крайне правага крыла; разам з Ф. Акінчыцам у 1933 г. арганізатар і сакратар Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі (БНСП), у 1933-1937 гг. рэдактар партыйнай газеты «Новы шлях». У 1939-1940 гг. сакратар Беларускай групы дапамогі пацярпелым ад вайны пры Літоўскім Чырвоным Крыжы, у ліпені 1941 г. скарбнік Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У 1941 — 1943 гг. у Мінску быў рэдактарам «Беларускай газеты». Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Беларускай народнай самапомачы. На кватэры У. Казлоўскага ў 1943 г.быў забіты Ф. Акінчыц, праз некалькі месяцаў савецкія
партызаны ў рэдакцыі «Беларускай газеты» забілі і У. Казлоўскага. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках, але месца пахавання невядома.
Беларуская газэта// Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мінск: БелЭн, 1993. С. 370; Халецкі Я. Пад знакам Пагоні: Успаміны. Таронта, 1976. С. 31-92.
56	быў назначаны генерал СС Готвальд. Аўтар. Я. Ціхановіч, тут мае на ўвазе Курта фон Готберга (1896, Прусіш Вільтэн, Усходняя Прусія — 1945, Фленсбург, Германія) — аднаго з вышэйшых кіраўнікоў нямецкай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі ў 1942-1944 гг. Ветэран Першай сусветнай вайны. У 1919—1924 гт. служыў у добраахвотніцкім корпусе «Брыгада Эрхарда». У 1932 г. уступіў у НСДАП і СС. 3 1937 г. у Галоўным ведамстве па расавай палітыцы і пасяленнях, з 1939 г. оберфюрэр СС і галоўны камісар ведамства зямлі ў Празе. У 1940— 1942 гг. начальнік рэгістрацыйнага ведамства ў галоўным упраўленні СС, брыгадэнфюрэр СС і генерал-маёр паліцыі. 3 восені 1942 г. камандзір «баявой групы Готберг», потым кіраўнік СС і паліцыі ў Беларусі. Пасля забойства гаўляйтэра В. Кубэ з верасня 1943 да ліпеня 1944 г. выконваў абавязкі генеральнага камісара Беларусі. Адначасова з 1943 г. з’яўляўся прадстаўніком рэйхсфюрэра СС у Цэнтральнай Расіі. 3 чэрвеня 1944 г. обергрупенфюрэр СС. У канцы Другой сусветнай вайны кіраваў барацьбой з французскім рухам супраціўлення. Пасля арышту саюзнікамі скончыў жыццё самагубствам.
Акупацыйны рэжым // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.
Т. 1. Мінск: БелЭн, 1993. С. 89-91; Залесскнй К. A. СС. Охранные отряды НСДАП. Москва: Эксмо, 2005. С. 672.
57	Ілынскі Мікола. Ільінскі Мікалай Канстанцінавіч (1899, Мір — 1943) — драматург і празаік, тэатральны дзеяч. Закатаваны гітлераўцамі ў засценках СД. Родны брат Аляксандра Ілынскага (1903—1967), акцёра і тэатральнага рэжысёра, народнага артыста БССР і СССР, дэпутатата Вярхоўнага Савета БССР.
Бельскі А. Беларуская літаратура XX стагоддзя: гісторыя і сучаснасць. Мінск: Аверсэв, 2005. С. 78.
58	з мастаком Дучыцам. Дучыц Мікалай Васільевіч (1896, в. Любча, Навагрудскага раёна— 1980, Мінск). Вучыўся ў гімназіі і ў Навагрудскай павятовай вучэльні. Мастацкую адукацыю атрымаў у Пецярбургу
ў школе Таварыства заахвочвання мастацтваў (1915). У 1916 г. трапіў у царскую армію. пасля ў Чырвоную армію. Пасля дэмабілізацыі жыў у Мінску. У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1921 г. У Саюзе мастакоў БССР з 1940 г. Маляваў беларускія краявіды, стары Мінск, гістарычныя помнікі Беларусі. Яго карціны і графічныя аркушы ёсць у Нацыянальным мастацкім музэі, прыватных калекцыях Беларусі і замежжа.
Харэўскі С. Сто твораў XX стагоддзя. Вільня: ЕГУ, 2012. С. 234.
59	мастак Антон Каржанеўскі. Каржанеўскі Антон Станіслававіч (1910, в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна — 1991. Віцебск) — мастак-жывапісен, выкладчык. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1929—1932). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1934 г. Працаваў пераважна ў галіне лірычнага пейзажа: «Над Свіслаччу» (1938), «Сафійскі сабор у Полацку» (1955), «Апошняе лісце» (1966), «Горад над Дзвіной» (1973), «Стары Віцебск» (1979), «Тужлівая нотка» (1982), «Восеньскі пейзаж» (1984), «Богаяўленскі сабор у Полацку» (1988); нацюрморты «Півоні, яблыкі, кавуны» (1953), «Ружы» (1962), «Нацюрморт з лямпай» (1977) і інш. Яго творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім саюзе мастакоў, Віцебскім краязнаўчым музеі, мэрыі г. Масквы. Член Беларускага саюза мастакоў з 1945 г.
Каржанеўскі Антон Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 8. Мінск, 1999. С. 70.
60	мастак Яўген Нікалаеў. Нікалаеў, Яўген Дзмітрыевіч (1913, Віцебск —1978, Віцебск) — тэатральны мастак, народны мастак БССР. Скончыў тэхнікум у 1933 г. Працаваў у Тэатры імя Якуба Коласа (з 1944 г. — галоўны мастак).
Евгенлй Дмнтрневнч Ннколаев: [буклет] / рэдактар Т. Сабаленка; складальнік Г. Барышаў. Мінск, 1960.
61	што было з Бразерам. Бразер Абрам (1892, Кішынёў — 1942, Мінск) — скульптар, графік і жывапісец. У 1910 г. скончыў Кішынёўскае мастацкае вучылішча. У 1912—1916 гг. жыў і вучыўся ў Парыжы, дзе сябраваў з Маркам Шагалам. У 1916—1918 гг. жыў у Петраградзе, у 1918 г. прыехаў у Віцебск, дзе ўзяў актыўны ўдзел у мастацкім і культурным жыцці горада: ладзіў дыспугы і мітынгі на тэмы мастацтва. удзельнічаў у выставах, камплектаваў Віцебскі музей сучаснага
мастацтва, ствараў эскізы для святочнага ўпрыгожвання горада. Афармляў спектаклі Яўрэйскага тэатра ў Віцебску. Выкладаў у Віцебскім мастацка-практычным інстытуце (з 1922). Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску. Вялікая персанальная выстава Бразера адбылася ў Мінску ў 1941 г. напярэдадні вайны, большасць яго твораў была знішчаная фашыстамі. Сям’я мастака была расстраляная. Самога Бразера нацысты змусілі маляваць свае партрэты, а затым забілі ў газавай камеры.
Бразер Абрам // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. Мінск БелСЭ. 1984. С. 463—464.
62	Казалі, што Баляслаў Берут. Баляслаў Берут (сапр. Бярнацкі, 1892, Руры Езуіцкі, Польшча — 1956, Масква) — польскі камуністычны і дзяржаўны дзеяч, першы прэзідэнт ПНР. У 1938 г., калі камуністычная партыя Польшчы была распушчаная Сталіным, Берута прысудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі ў Польшчы за антыдзяржаўную палітыку. Такім чынам Беруту ўдалося пазбегнуць вялікай чысткі, падчас якой была знішчана большасць лідараў камуністычнай партыі Польшчы. У 1938 г. быў амніставаны і працаваў бухгалтарам у Варшаве. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны збег ва Усходнюю Польшчу, неўзабаве занятую савецкімі войскамі, каб пазбегнуць прызыву ў войска. У 1943 г. ўзначаліў новую Польскую працоўную партыю. В 1943—1945 гг. жыў падпольна ў акупаваным Мінску.
Берут ачольваў Часовы Нацыянальны ўрад, створаны ў Маскве. Пасля вайны Берут адыграў ключавую ролю ў станаўленні ў Польшчы сталінісцкага рэжыму і знішчэнні апазіцыі. Прэзідэнт у 1947—1952 гг., а пасля ўтварэння Польскай Народнай Рэспублікі прэм’ер-міністр. Імем Берута названа вуліца ў Мінску.
Garlicki A. Boleslaw Bierut / Andrzej Garlicki, Wydawnictwa Szkolne i Pedagogiczne, Warszawa 1994; Мнхайлов B. Мвнская однссея Болеслава Берута // Советская Белоруссяя. № 175, 18.09.2008.
63	кампазітар Шчаглоў. Шчаглоў (Шчаглоў-Куліковіч) Мікалай (1893, Смаленшчына — 31 сакавіка 1969, Чыкага) — кампазітар, музыколаг, этнограф, паэт і дзеяч беларускага руху ў эміграцыі. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю. 3 1936 г. жыў у Мінску, працаваў настаўнікам музыкі, быў адным з арганізатараў Тэатра оперы і балета Беларусі, дырыжорам яго сімфанічнага аркестра, з 1939 г. быў
дырыжорам сімфанічнага аркестра Усебеларускага радыёкамітэта, музычным рэдактарам Беларускага радыё. На пачатку 1940-х гг. да Дэкады беларускага мастацтва ў Маскве напісаў кантату «Сталін». У 1941 — 1944 гг. у Мінску ўзначальваў аддзел Беларускага культурнага згуртавання. У час нямецкай акупацыі займаўся творчай працай у Мінску. У 1943 г. выдаў «Зборнік купальскіх і жніўных беларускіх песняў». 3 1944 г. у эміграцыі ў Германіі, з 1947 г. дырэктар і мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра эстрады. 3 1950 г. у ЗША (у Чыкага). У 1950 г. заснаваў у Нью-Ёрку беларускі хор, потым кіраваў беларускімі хорамі ў Кліўлендзе і Чыкага. У Кліўлендзе выдаў некалькі беларускіх слоўнікаў. Аўтар музыкі да драматычных спектакляў, твораў царкоўнай музыкі, апрацовак беларускіх народных песень. Укладальнік «Беларускіх песенных зборнікаў» (1954, 1955, 1960), зборнікаў «Калядоўшчыкі» (1961), «Родныя матывы» (1967), кніг «Беларуская музычная культура» (1944), «Беларуская савецкая опера» (1957). Архіў Шчаглова захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францыска Скарыны (Лондан).
Шчаглоў Мікалай // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. Мінск: БелЭн, 2001. С. 237.
64	пашэнціла мастаку Міколу Пашкевічу. Пашкевіч Мікалай Аляксандравіч, жывапісец і скулыітар, вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме на скульптурным аддзяленні, потым працягваў навучанне ў Акадэміі мастацтваў СССР у Ленінградзе. Ягоная жонка, Галіна Дакальская, таксама скончыла Віцебскі мастацкі тэхнікум, у 1930-я гг. працавала як мастачка газеты «Л ітаратура і мастацтва». У 1935 г. на старонках «ЛіМа» былі змешчаны яе сяброўскія шаржы на Андрэя Александровіча, Валерыя Маракова і Міхася Клімковіча. Напрыканцы вайны эмігравалі на Захад. Жывуць у Каліфорніі, ЗША.
65	мастаку Міхасю Навумаву. Навумаў Міхаіл Якаўлевіч (1915, Віцебск — 1979, Мінск) — мастак-графік, жывапісец. Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Удзельнік выстаў з 1946 г.