Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мінск: БГА, 2000.
78	назавем архітэктараў Караля і Заборскага. Уладзімір Кароль (1912, Ігумен Мінскай губ. — 1980, Мінск) і Георгій Заборскі (1909, Мінск — 1999, Мінск) — славутыя беларускія архітэктары, грамадскія дзеячы, народныя архітэктары СССР.
Уладзімір Кароль у 1927-1931 гг. вучыўся ў Беларускім мастацкім тэхнікуме ў Віцебску. 3 1934 да 1941 г. навучаўся ў Ленінградскай акадэміі мастацтваў. Пачынаючы з 1945 г. працаваў архітэктарам. У 1955—1979 гг. старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва. Адначасова з 1959 г. выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце. Народны архітэктар СССР (1970).
Георгій Заборскі — народны архітэктар СССР, заслужаны будаўнік Беларусі, акадэмік Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук, акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. Скончыў Акадэмію мастацтваў СССР, у 1939 г. працаваў у Маскве, але атрымаў накіраванне ў Мінск. Падчас вайны пайшоў на фронт добраахвотнікам, але быў цяжка паранены. 3 1945 да 1964 г. Георгій Заборскі кіраваў архітэктурна-канструктарскімі майстэрнямі праектных інстытутаў Белдзяржпраект і Мінскпраект і адначасова выкладаў на архітэктурным аддзяленні Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1950 г. займаецца праектаваннем жылой забудовы па вул. Леніна ў Мінску. У гэты ж час ім былі створаны Сувораўскае вучылішча і будынак ЦК ЛКСМБ. У 1954 г. паводле ягонага праекта быў адкрыты Манумент Перамогі. Практычную творчую дзейнасць скончыў на пачатку 1990-х гг. Адной з апошніх яго работ стаў праект помніка ахвярам масавых рэпрэсій у Курапатах.
Архітэктура Беларусі. Мінск: БелЭн, 1993.
79	вечар прысвечаны Юзэфу Пілсудскаму. Юзаф Клеменс Пілсудскі (польск. Jozef Klemens Pilsudski, 1867, в. Зулаў Свянцянскага пав., Віленскай губ. — 1935, Варшава) — польскі барацьбіт за незалежнасць, вайсковы і палітычны дзеяч, кіраўнік дзяржавы у 1918-1922 гг. і галоўнакамандуючы Войска Польскага з 11 лістапада 1918 г., першы маршал Польшчы з 1920 г., двухразовы прэм’ер Полыпчы (1926—1928 і 1930), стваральнік г. зв. санацыйных урадаў у II Рэчы Паспалітай, якія былі ўведзены ў 1926 г. ў выніку дзяржаўнага перавароту. 20 лютага 1919 г. на трэцім пасяджэнні скончыўся перыяд часовага знаходжання на пасадзе кіраўніка дзяржавы — Сейм надаў Пілсудскаму
паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Пілсудскі пачаў вайну з бальшавіцкай Расіяй. У жніўні 1919 г. запрасіў з Парыжа А. Луцкевіча, якому даў дазвол на вызваленне з турмы ўсіх беларускіх палітычных зняволенных, абяцаў даць сродкі на адкрыццё беларускіх школ і культурных устаноў. 18 верасня 1919 г. у Мінску адбылася ўрачыстая сустрэча Ю. Пілсудскага. Ад беларускіх дзеячаў яго вітаў паэт Алесь Гарун (Аляксандр Прушынскі). 19 верасня Пілсудскі ў Мінску прыняў дэлегацыю беларускіх нацыянальных дзеячаў на чале са старшынёй Рады БНР Я. Лёсікам. На старонках легальных беларускіх газет разгарнулася агітацыя за далучэнне Беларусі да Польшчы. Пілсудскі даў дазвол Луйкевічу на правядзенне чарговай сесіі Рады БНР у снежні 1919 г., спадзеючыся, што яна выкажацца за інкарпарацыю Беларусі ў склад Польшчы. Юзаф Пілсудскі быў першым, хто атрымаў званне Ганаровага грамадзяніна Баранавічаў.
Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. СПб., 2004;
Andrzej Garlicki: Jozef Pilsudski 1867-1935. Warszawa, 1990.
80	пакараны гаўляйтэр Кубэ. Вільгельм Кубэ (ням. Wilhelm Kube, 1887, Глогаў-на-Одэры, цяпер Польшча —1943, Мінск) — нямецкі палітычны дзеяч, генеральны камісар Генеральнай акругі Беларусь рэйхскамісарыята Остланд (1941-1943). Скончыў Берлінскі ўніверсітэт, сябар Акадэміі нямейкага права, эксперт па старажытнай гісторыі (1930-я). Дэпутат прускага Ландтага (май 1928), кіраўнік фракцыі нацыянал-сацыялістаў, паспяховы палітычны дзеяч, значна спрычыніўся ў гэтай ролі да будучай перамогі НСДАП. Пасля перамогі НСДАП обер-прэзідэнт Берліна і Брандэнбурга (25.03.1933), гауляйтэр партыйнай акругі Курмарк (01.06.1933). Дэпутат Рэйхстага, дзяржаўны саветнік у Прусіі (1933-1936). Генеральны камісар нямецкай грамадзянскай адміністрацыі ў Генеральным камісарыяце Беларусь (1941-1943). Актыўна падтрымліваў ідэю самастойнай беларускай дзяржаўнасці і аб’ектыўна паспрыяў развіццю беларускай нацыянальнай свядомасці. Загінуў у выніку тэракта.
Кубэ // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. Мінск: БелЭН, 1997.
С. 288-289; Jerzy Turonek. Bialorus pod okupacja niemiecka. «WERS»,
Warszawa — Wroclaw, 1989. C. 119.
81	Мацкевіч. Мацкевіч Уладзімір Уладзіміравіч (1909, с. Прывольнае Екацерынаслаўскай губ., цяпер Днепрапятроўская вобл. Украіны — 1998, Масква) — савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Член ЦК КПСС. Скончыў Харкаўскі заатэхнічны інстытут у 1932 г. У 1946-1952 гг. намеснік міністра і міністр жывёлагадоўлі УССР, намеснік міністра і міністр сельскай гаспадаркі УССР, 1-й намеснік Старшыні Савета Міністраў УССР. У 1955—1960 гг. міністр сельскай гаспадаркі СССР і адначасова намеснік старшыні Дзяржаўнай эканамічнай камісіі Савета Міністраў СССР па планаванні народнай гаспадаркі. У 1957—1961 гг. — намеснік старшыні Дзяржплана СССР. У 1965—1973 гг. міністр сельскай гаспадаркі СССР. У 1973—1980 гг. пасол у Чэхаславакіі.
82	Палянскі. Палянскі Дзмітрый Сцяпанавіч (1917, г. Славянасербск Екацерынаслаўскай губ., цяпер Луганская вобл. Украіны — 2001, Масква) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Скончыў Харкаўскі сельскагаспадарчы інстытут (1939) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б) (1942). У 1939—1940 гг. загадчык аддзела сялянскай моладзі Харкаўскага абкама ЛКСМ Украіны. У 1949-1952 гг. 2-й сакратар Крымскага абкама партыі, у 1952—1953 гг. старшыня Крымскага аблвыканкама, у 1953-1955 гг. 1-ы сакратар Крымскага абкама. Як кіраўнік Крыма, падтрымаў перадачу гэтага рэгіёна са складу РСФСР у склад УССР.
У 1957 актыўна падтрымаў М. С. Хрушчова. У 1958—1962 гг. — Старшыня Савета Міністраў РСФСР. У 1962—1965 гг. — намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР. Міністр сельскай гаспадаркі СССР (1973—1976). У 1976—1987 гг. — на дыпламатычнай працы. Пасол СССР у Японіі, затым у Нарвегіі.
83	Міхалап. Мікалай Пракопавіч Міхалап (1886, Мінск — 1979, Мінск) — мастак-кераміст, педагог, першы дырэктар Мастацкага музея Беларусі ў 1939—1941 гг. Скончыў Пецярбургскае вучылішча тэхнічнага малявання барона Штыгліца. Быў першым беларускім мастаком-керамістам. У 1925-1930 гг. выкладаў у Віцебскім народным мастацкім вучылішчы, кіраваў ганчарна-керамічным аддзяленнем. Сябраваў з Купалам, напісаў яго партрэт і стварыў першыя дэкарацыі да спектакля Я. Купалы «Паўлінка». Па вайне Міхалап быў прызначаны кіраўніком рэспубліканскай мастацкай прамысловасці.
Стаў мастаком-практыкам, прамысловым дызайнерам, праектаваў малыя архітэктурныя формы — лепку фасадаў дамоў, вулічныя ліхтары, рашоткі і г. д. Зрабіў значны ўнёсак у распрацоўку тэхналогіі керамічных матэрыялаў, у стварэнне эталонаў, керамічных формаў, у арганізацыю фарфора-фаянсавай вытворчасці (стаяў ля вытокаў Мінскага фарфоравага завода). Творы графікі, керамікі і шматлікія фатаграфіі архітэктурных збудаванняў і помнікаў дойлідства, зробленыя падчас камандзіровак па Беларусі, што былі ў ягоным архіве, у 1980-я гг. былі перададзены ў дзяржаўныя зборы. Унікальная калекцыя ганчарных вырабаў, сабраная Мікалаем Міхалапам падчас даследчых паездак па Беларусі, цяпер захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры.
Міхалап Мікалай // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. Мінск: БелСЭ, 1986. С. 648.
84	Аляксандр Герасімаў. Герасімаў Аляксандр Міхайлавіч (1881, Казлоў, цяпер Мічурынск Тамбоўскай вобл. — 1963, Масква) — савецкі мастак. Першы прэзідэнт Акадэміі мастацтваў СССР. Народны мастакСССР (1943). Лаўрэат чатырох Сталінскіх прэмій (1941,1943,1946, 1949). Член ВКП(б) з 1950 г. Адзін з найбуйнейшых савецкіх мастакоў 1930—1950-х гг. Захапляўся ў маладосці імпрэсіянізмам, у 1920-я гг. пачынае пісаць карціны ў жанры акадэмічнага сацыялістычнага рэалізму. Карціны A. М. Герасімава напісаныя яркімі, насычанымі фарбамі і часта прысвечаны савецкай і партыйнай гісторыі. Быў любімым мастаком I. В. Сталіна. Партрэты Сталіна работы Герасімава лічыліся кананічнымі. Сярод яго партрэтаў, індывідуальных і групавых, з часам пачынаюць пераважаць малюнкі людзей высокапастаўленых, кіраўнікоў дзяржавы і партыі. Яго вялікія палотны, поўныя плакатнага пафасу, — «Ленін на трыбуне» (1930), «Сталін і Варашылаў ў Крамлі» (1938), «Гімн Кастрычніка» (1942) і іншыя — сталі ўзорамі афіцыйнага стылю савецкага жывапісу. Сябраваў з Варашылавым, які часта бываў у Герасімава ў гасцях. Герасімаў напісаў шмат партрэтаў Варашылава, Жданава, Калініна, іншых камуністычных функцыянераў. Быў таксама кніжным ілюстратарам («Тарас Бульба» М. В. Гогаля).
Блянова Н. М. Александр Гераснмов. Альбом. Москва, 1988;
ГераснмовА. М. Жнзнь художннка. Москва, 1963; ГераснмовА. М.
За советскнй патрнотнзм в нскусстве // Правда. 1949. 10 февраля. № 41: Гераснмов A. М. За соцналмстнческнй реалнзм: сб. статей. Москва, 1952.
85	мастацтвазнаўца Дрэма. Дрэма Владас (літ. Vladas Drema, 1910, Рыга — 1995, Вільня) — беларускі і літоўскі мастак і мастацтвазнаўца, гісторык культуры. Нарадзіўся ў сям’і малазямельных сялянаў з вёскі Гервяты (цяпер Астравейкі раён). Рана асірацеўшы, жыў пад апекай сваякоў на радзіме бацькоў, у Беларусі. 3 1921 г. Дрэма жыў у Вільні і вучыўся ў літоўскай гімназіі. У 1936 г. скончыў факультэт прыгожых мастацтваў Універсітэта Стафана Баторыя (вучыўся ў мастака Людаміра Слендзінскага).
Быў адным з заснавальнікаў «Віленскай групы» мастакоў, у якую ўвайшлі віленскія жывапісцы розных нацыянальнасцяў (беларусы, літоўцы, палякі). У 1937—1938 гг. вучыўся ў Варшаве. Падчас Другой сусветнай вайны быў дырэктарм Беларускага музея імя I. Луцкевіча ў Вільні. Пасля вайны быў дырэктарам этнаграфічнага музея, затым загадчыкам аддзела выяўленчага мастацтва ў Мастацкім музеі (1946— 1961). Выкладаў у Мастацкім інстытуце і Віленскім універсітэце. У 1936—1938 гг. афармляў беларускія і літоўскія кнігі. Аўтар плакатаў, экслібрысаў, тэатральных дэкарацый. Сярод іншага стварыў футурыстычнае палатно «Вільня ў 2000 годзе» (1928). Творы захоўваюцца ў Літоўскім мастацкім музеі, Нацыянальным музеі М. К. Чурлёніса, у прыватных калекцыях Літвы і Польшчы. Пачынаючы з 1935 г. актыўна выступаў у перыядычным друку. У беларускім, польскім, літоўскім і расійскім друку апублікаваў звыш 150 артыкулаў па пытаннях гісторыі мастацтва і архітэктуры, методыцы ацэнкі культурнай спадчыны.