Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Орлова М. Нскусство Советской Белоруссвн. Очеркн. Москва: йздательство Академнн художеств СССР. 1960; Белорусское нзобразнтельное нскусство. Москва, Советскнй художнмк, 1950; Мастацтва Савецкай Беларусі. Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1955.
47	Анатоль Тычына (1897, Мінск — 1986, Мінск) — мастак-графік, педагог. Адзін са стваральнікаў беларускай кніжнай графікі XX стагоддзя, які сыграў вялікую ролю ў станаўленні беларускага нацыянальнага мастацтва. 3 яго імем звязана развіццё такіх відаў графікі, як кніжная, станковая, газетна-часопісная, экслібрыс.
ТычынаА. М. Мой Мінск: альбом /Анатоль Мікалаевіч Тычына; [тэкст, уклад. Л. Д. Налівайка). Мінск: Белпрынт, 2008.
48	заікасты голас Вячаслава Молатава. Молатаў Вячаслаў Міхайлавіч (сапр. Скрабін; 1890, Кукарка — 1986, Масква) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. 3 1921 г. сакратар ЦК ВКП(б). У 1930—1941 гг. старшыня СНК СССР, потым першы намеснік старшыні Савета Мі-
ністраў СССР. У 1939—1949 і 1953-1957 гг. міністр замежных спраў СССР. 3 1926 г. сябра Палітбюро ЦК ВКП(б), потым Прэзідыума ЦК КПСС. Уваходзіў у найбліжэйшае палітычнае асяроддзе I. В. Сталіна; адзін з найболей актыўных арганізатараў масавых рэпрэсій 1930-х — пач. 1950-х гг. Выступіў супраць крытыкі культу асобы Сталіна ў сяр. 1950-х гг. У 1962 г. выключаны з партыі, пазбаўлены пасад.
Молатаў Вячаслаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мінск: БелЭн, 1999. С. 221.
49	тэрмінова склікаў Гарбуноў. Гарбуноў Цімафей Сазонавіч (1904, в. Саннікі Бешанковіцкага раёна — 1969, Мінск) — савецкі камуністычны і савецкі дзеяч, гісторык. У 1919—1924 гг. працаваў на лесапільні, ільнопрадзільнай фабрыцы «Дзвіна» ў Віцебску. Скончыў БДУ ў 1936 г. 3 1937 г. галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР, з 1939 г. рэдактар газеты «Звязда». Скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) у 1948 г. У 1941-1947 і 1950—1960 гг. сакратар ЦК КПБ. У вайну, з 1939 г., на палітрабоце ў Чырвонай арміі, адзін з арганізатараў партызанскага руху на Беларусі. У 1942—1945 гг. рэдактар часопіса «Славяне», у 1949—1950 гг. намеснік старшыні праўлення Усесаюзнага таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў, рэдактар часопіса «Наука н жнзнь». У 1960—1967 гг. акадэмік-сакратар грамадскіх навук АН БССР. Асноўныя працы па гісторыі: «Вызваленая Заходняя Беларусь» (1940), «Гераічнае мінулае беларускага народа» (1945), «Утварэнне БССР» (1949) і інш. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1962 гг., Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1967 гг. У 1955—1963 гг. старшыня Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджаны ордэнам Леніна, іншымі ордэнамі і медалямі.
Гарбуноў Цімафей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. Мінск: БелЭн, 1994. С. 487.
50	разам з Бембелем. Бембель Андрэй Ануфрыевіч (1905, Вяліж, Расія — 1986, Мінск) — скульптар, мастак і педагог. Народны мастак Беларусі (1955), прафесар (1962). Скончыў Вяліжскую мужчынскую гімназію. Вучыўся ў скульптара М. А. Керзіна ў Вяліжскай мастацкай школе, потым — у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. У 1927—1930 гг. вучыўся ў Ленінградскім мастацкім інстытуце. У 1931 г. вярнуўся на Беларусь, на першых жа выставах у Мінску паказвае высокае прафесійнае майстэрства. Працаваў у галіне манументальнай і станковай
скульптуры, яго творчасці ўласцівы апавядальнасць, імкненне да абагульнення. Выканаў рэльефы для Дома ўрада і Дома афіцэраў у Мінску (1932—1936, з У. Рытарам). Браў удзел у афармленні цэнтральнага рэльефу аванзалы павільёна БССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставе ў Маскве (1939). У 1935—1938 гг. стварыў помнікі У. I. Леніну ў Полацку і Слуцку. У 1939 г. выканаў гіпсавы барэльеф «Беларусь — фарпост СССР» і мармуровы барэльеф «Уз’яднанне з Заходняй Беларуссю» для павільёна БССР на Усесаюзнай сельска-гаспадарчай выставе ў Маскве. Аўтар гарэльефаў для Манумента Перамогі ў Мінску, Кургана Славы Савецкай арміі — вызваліцельніцы Беларусі (1970), Брэсцкай крэпасці-героя мемарыяльнага комплексу, шэрагу партрэтаў. Працы выстаўляліся ў Румыніі (1959). Адзін арганізатараў і першых выкладчыкаў Мінскага мастацкага вучылішча (1948—1950) і Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, прафесар (1962), загадчык кафедры скульптуры (1953—1978). У 1950—1954 гг. і з 1982 г. быў старшынёй праўлення Саюза мастакоў БССР. Ягоны сын, Алег Бембель (літ. псеўд. Зніч), быў вядомы як дысідэнт.
Бембель Андрэй // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. Мінск: БелСЭ, 1984. С. 424.
51	мастак Ран. Ран Лазар (1909, Дзвінск, лат. Даўгаўпілс — 1989, Мінск) — графік і жывапісец. Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (вучыўся ўЯ. Мініна, Ф. Фогта, М. Энде, 1932 г.). У мастацкіх выставах удзельнічаўз 1934 г. Працаваўу Дзяржвыдзе БССР ілюстратарам. Паслядоўны прыхілызік рэалістычнага мастацтва. Творам ўласцівыя эмацыйнасць, жыййёвая праўдзівасць, тонкі псіхалагізм. Майстар афорта. Выканаў графічныя нізкі «Брэсцкая крэпасць» (15 лістоў, 1952), «Мінскае гета» (1962—1972), «Габрэйскія пісьменнікі» (1962—1972). Выканаў шэраг жывапісных пейзажаў. Значнае месца ў творчасці майстра займалі вобразы Я. Коласа і Я. Купалы: альбомы афортаў «Мой родны кут, як ты мне мілы...» (1958—1960) і «Па родных месцах Я. Купалы» (1970), маляўнічыя палотны «Я. Колас у Навагрудку» (1960), «Сустрэчаў Вільні» (1980), «Я. Купала і Цётка каля Чорнага возера» (1983) і інш. Аўтар жывапісных сюжэтна-тэматычных карцін «Акупанты» (1938), «Дзядуля-герой» (1957), «Весткі з Петраграда» (1957), «Сталявары» (1958), «Беларуская легенда» (1960) і інш., партрэтаў Героя Савецкага Саюза Г. Маслоўскага і камісара партызанскага атрада В. Крайко (1945), прафесара Л. Ніка-
нава (1948), беларускага асветніка-першадрукара Ф. Скарыны (1963) і інш. У гады вайны Ран жыў у Маскве. У лісце «За калючым дротам» (з нізкі «Мінскае гета») мастак намаляваў свайго сына, які загінуў разам з маці ў мінскім гета. Графічныя нізкі «Мінскае гета» і «Яўрэйскія пісьменнікі» былі набыты Дрэздэнскай карціннай галерэяй (Германія).
Ран Лазар // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 4. Мінск БелСЭ, 1987. С. 497.
52	«Беларуская газета»... «Мінскер цайтунг». «Беларуская газета» («Менская газета» да 05.02.1942) — буйное беларускае антысавецкае перыядычнае выданне ў 1941-1944 гг. Выдавалася на беларускай мове ў Мінску (27.07.1941—28.06.1944). Распаўсюджвалася па падпісцы на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь і ў прылеглых зонах нямецкае акупацыі. Выйшла 272 нумары.
«Мінскер цайтунг» («Minsker Zeitung», бел. «Мінская газета») — газета, якая выдавалася ў Мінску з 1942 да 1944 г. на нямецкай мове нямецкай адміністрацыяй. Мела сваё выдавецтва і карэспандэнцкую сетку. Прызначалася для супрацоўнікаў акупацыйнай адміністрацыі і нямецкіх вайскоўцаў. Асвятляла палітычнае, сацыяльнае і культурнае жыццё на Беларусі. Пад рубрыкай «Менскі кур’ер» публікаваліся ваенныя зводкі на беларускай мове. Асобныя публікацыі прысвячаліся дзейнасці Беларускай народнай самапомачы і Саюза беларускай моладзі. На старонках газеты змяшчаліся артыкулы па беларускім краязнаўстве, гісторыі і фальклоры, пра жыццё беларусаў у Германіі, творы Н. Арсенневай, А. Туранкова. Газета друкавала карэспандэнцыі аб жыцці ў правінйыі. медыцынскім абслугоўванні і інш.
Беларуская газета // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мінск: БелЭн, 1993. С. 370.
53	кніга Аляхновіча. Аляхновіч Францішак (1883, Вільня — 1944, Вільнюс) — беларускі драматург, пісьменнік, тэатральны дзеяч, публіцыст. Вучыўся ў Віленскай хімічна-тэхнічнай школе і ў Кракаўскім універсітэце. Скончыў Варшаўскую драматычную школу ў 1907 г. У 1908 г. вярнуўся ў Вільню, дзе ўладкаваўся рэпарцёрам, пачаў выдаваць на польскай мове гумарыстычны часопіс «Perkunas». За публікацыю антыцарскага артыкула часопіс «Perkunas» быў закрыты, а рэдактар Ф. Аляхновіч уцёк у Аўстра-Венгрыю. У 1913 г. па амністыі
вярнуўся ў Вільню, дзе яго асудзілі на год турмы. У 1918 г. перабраўся ў Мінск. У 1919 г. вярнуўся ў Вільню і выдаваў часопіс «Беларускае жыццё». Восенню 1919 г. зноў пераехаў у Мінск, дзе быў дырэктарам і рэжысёрам Беларускага тэатра. 3 ліпеня 1920 г. у Вільні, у 1921 — 1923 гг. рэдагаваў газету «Беларускі звон». Кніжка «Беларускі тэатр» (1924) засведчыла Аляхновіча як першага беларускага тэатразнаўца. У лістападзе 1926 г. прыехаў у Мінск на акадэмічную канферэнцыю, застаўся ў Савецкай Беларусі. Працаваў літаратурным кіраўніком у адкрытым БДТ-2 у Віцебску. Быў арыштаваны ў 1927 г., атрымаў 10 гадоў зняволення на Салаўках. У 1933 г. абменены ўладамі на вязня польскай турмы Б. Тарашкевіча. Дэбютаваў у друку у 1917 г. (газета «Гоман»), супрацоўнічаў таксама ў газетах і часопісах «Беларускае жыццё», «Грамадзянін», «Рунь». Аўтар даследавання «Беларускі тэатр» (Вільня, 1924). Пасля вяртання ў Вільню напісаўсвой самы вядомы твор — успаміны пра знаходжанне ў савецкіх лагерах «У кіпцюрох ГПУ». Кніга была перакладзеная на 17 моваў. Рэдагаваў у Вільні газету «BieJaruski holas» (1942-1944). У сакавіку 1944 г. застрэлены невядомым на сваёй кватэры. Творы Ф. Аляхновіча зноў пачалі друкаваць і ставіць на беларускай сцэне ў 1990-я гг.
Аляхновіч Францішак// Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мінск: БелЭн, 1993. С. 113.
54	прымаў удзел і Юрка Віцьбіч. Віцьбіч Юрка (1905, Вяліж Віцебскай губ., цяпер Расія, сапр. Георгі Шчарбакоў — 1975, СаўтРывер, Нью-Джэрсі, ЗНІА) — пісьменнік, грамадскі дзеяч, публіцыст і краязнаўца, значная фігура беларускага замежжа і беларускай грамады ў Амерыцы. Нарадзіўся ў сям'і праваслаўнага святара. Скончыў гімназію, вучыўся ў педагагічным тэхнікуме. Але, як сыну святара, яму не дазволілі займацца настаўніцкай працай. У 1922-1933 гг. працаваў у Маскве на хімічных заводах. Перад вайной пісаў пра гісторыю фабрык у Беларусі і займаўся літаратурнай творчасцю, уваходзіў у суполку «Узвышша», а ў аднайменным часопісе суполкі ў 1929 г. з’явілася ягонае першае апавяданне. У 1939 г. быў прыняты ў СП СССР. Віцьбіч працягваў традыцыю выдатных даследчыкаў беларускай мінуўшчыны і фальклору — Сапунова, Раманава, Дабравольскага. Даследваў віцебскую і полацкую мінуўшчыну, помнікі гісторыі, архітэктуры і мастацтва Усходняй Беларусі
й Смаленшчыны. У 1932 г. выйшла кніга Віцьбіча «Смерць Ірмы Лаймінг». Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у працы Беларускага культурнага згуртавання, друкаваўся ў газетах «Голас вёскі», «Раніца», «Беларускі работнік», у «Менскай (Беларускай) газеце». У 1944 г. выехаў на Захад, браў удзел у культурным жыцці, арганізаваў выданне часопіса «Звіняць званы Святой Сафіі», рэдагаваў «Беларускі голас», друкаваўся ў іншых СМІ. Выступаў на Радыё «Свабода». У Амерыцы выйшлі ягоныя кнігі «Плыве з-пад Святое Гары Нёман» (1956), «Мы дойдзем» (1974, па-руску), «Антыбальшавіцкія паўстанні на Беларусі» (1998).