Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Сапетка Анатоль Канстанцінавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік.
Мінск: Кавалер паблішэрз, 1998. С. 381.
66	ёлка, што была ў памяшканні НКУС, на пляцы Волі. 3 студзеня 1946 г. у клубе НК.УС, на плошчы Свабоды падчас навагодняга бала
здарыўся пажар. Паводле афіцыйных дадзеных загінула 27 чалавек. У сутарэнні будынка, у камерах, знаходзіліся палонныя нямецкія афіцэры, якія таксама згарэлі. Назаўтра ў Мінску адбылося экстраннае пасяджэнне Бюро ЦК КПБ. Справа за грыфам «Совершенно секретно» легла на стол наркама Цанавы і бясследна знікла пасля яго смерці. He раскрытай засталася таямніца знікнення аднаго з супрацоўнікаў НКДБ, якога не знайшлі ні сярод жывых, ні сярод мёртвых. Хавалі парэшткі людзей у цынкавых трунах на Вайсковых могілках, за царквой Аляксандра Неўскага, дзе сёння ёсць манумент на брацкай магіле.
Нвашко Е. Тайна за семью печалямн // Мннскнй курьер. № 128 (2306), 04.09.2010; Ломсадзе Л. Тайна карнавальной ночн // Советская Белоруссня 30.12.2005; Трагедня на Немнге впервые случнлась в 1946? // Комсомольская правда. 08.04.2005.
67	Цанава быў вінаваты. Лаўрэнцій Фаміч Цанава (сапр. Джанджгава, 1900, в. Нахунова Кутаіскай губерні —1955, Масква) — савецкі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, першы сакратар Поційскага абкама ВКП(б) (1935—1937), народны камісар НКУС БССР (1938—1941), народны камісар (з 1946 міністр) дзяржаўнай бяспекі БССР (люты — чэрвень 1941, 1943—1951), намеснік міністра дзяржаўнай бяспекі СССР (1951-1952). У 1930 г. пераведзены Берыям у апарат ДПУ Грузіі, памочнікам начальніка ДПУ. 3 1937 г. дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Пасля прызначэння Берыі наркамам унутраных спраў СССР у 1938 г. Цанава быў прызначаны наркамам унутраных спраў Беларусі, у лютым — чэрвене 1941 г. наркам дзяржаўнай бяспекі БССР. Падчас Другой сусветнай вайны, у 1939—1942 гг., працаваў намеснікам начальніка Упраўлення спецыяльных аддзелаў НКУС СССР, адначасова ў 1941—1943 гг. начальнік Спепыяльных аддзелаў Заходняга і Цэнтральнага франтоў, арганізаваў масавыя рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі. У 1939—1952 гг. член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі ВКП(б). 3 7 мая 1943 г. наркам (з 1946 — міністр) дзяржаўнай бяспекі Беларусі, адначасова ў 1943— 1945 гг. быў намеснікам начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху, а ў 1945 г. быў намеснікам камандуючага 2-м Беларускім фронтам. У 1949—1951 гг. выпусціў кнігу «Усенародная партызанская вайна ў Беларусі супраць фашысцкіх захопнікаў». У 1951 г. прызначаны намеснікам міністра дзяржаўнай бяспекі СССР і начальнікам
2-га Галоўнага ўпраўлення (контрвыведка) МДБ. У 1952 г. звольнены на пенсію. Пасля смерці Сталіна ў 1953 г. Цанава быў арыштаваны. У турме скончыў жыццё самагубствам.
Цанава Лаўрэнцій // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кл. 2. Мінск: БелЭн, 2001; Н. В. Петров, К. В. Скоркнн. Кто руководнл НКВД. 1934-1941. Москва: Звенья, 1999. С. 504.
68	на кватэры мастака Мікалая Іванавіча Гусева. Мікалай Іванавіч Гусеў (1899, Вязнікі, Расія — 14.02.1965) — беларускі жывапісец, графік і педагог. У 1910—1916 гг. вучыўся ў Мсцёрскім іканапісным вучылішчы, у 1924—1926 гг. у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. У 1930 г. скончыў Ленінградскі вышэйшы мастаііка-тэхнічны інстытут. У 1930—1932 гг. вучыўся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце. У часе нямецкай акупацыі, каб уратаваць сям’ю (меў хворую жонку, якая амаль не магла хадзіць, і дзвюх маленькіх дачок), пісаў партрэты нямецкіх афіцэраў. Па вайне на гэтай падставе быў зняволены на 4 гады. У 1951 г. стварыў малюнак сцяга БССР з выкарыстаннем народнага арнаменту. У 1936-1965 гг. выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце ў Мінску, з 1954 г. дацэнт. Сярод работ М. I. Гусева карціны «У ліцейнай майстэрні» (1929), «Янка Купала і Ян Райніс» (1959), партрэты А. Бембеля (канец 1940-х гг.), П. Броўкі, Р. Шырмы (1960), М. Горкага (1934) ды інш.
Гусеў Мікалай // Беларуская энцыклапедыя. Мінск: БелЭн, 1997. Т. 5. С. 544; Басаў A. Н., Куркоў I. М. Флагі Беларусі ўчора і сёння. Мінск: Полымя, 1994. С. 24.
69	славацкі прэм’ер-міністр Цісэ. Ёзэф Ціса (славацк. Jozef Tiso, 13.10.1887, Біча — 18.04.1947, Браціслава) — прэзідэнт Першай Славацкай Рэспублікі; рыма-каталіцкі святар, член чэхаславацкага парламента. 14 сакавіка 1939 г. славацкі парламент абвясціў незалежнасць, а на наступны дзень нямецкія войскі акупавалі Чэхію. Ціса стаў прэм’ер-міністрам, a 26 кастрычніка 1939 г. — прэзідэнтам. Ён спрабаваў быць умераным прэзідэнтам і канфліктаваў з пранямецкім урадам Войцеха Тукі. Пасля вайны быў абвінавачаны ў ваенных злачынствах і пакараны смерцю.
Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый.
С.-Пецярбург, Невскнй простор, 2006. С. 328.
70	іншы раз Анатоля Сапетку. Сапетка Анатоль Канстанцінавіч (1912, Бяроза Брэсцкай вобл. — 1995, Мінск) — мастак-гарфік. Скончыў Мінскі пэдагагічны інстытут (1941). Прайаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (1957—1975). Аформіў і праілюстраваў кнігі Тараса Шаўчэнкі, Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, Міколы Арочкі, Максіма Танка ды інш.
Сапетка Анатоль Канстанцінавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны давелнік. Мінск, 1998. С. 487.
71	мастачку Людмйу Зданоўскую. Людвіга (Людміла) Іванаўна Зданоўская (1908, Мінск — ?). Вучылася ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме. У часе вайны жыла ў акупаваным Смаленску. Адзіны вядомы ў Беларусі на сёння твор Л. I. Зданоўскай захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
72	Станкевіч. Станкевіч Станіслаў Антонавіч (1914, г. Нясвіж Мінскай губ., цяпер Мінская вобл. — ?) — мастак. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю ў Вільні. Працаваў ва ўласнай майстэрні. Арыштаваныў 1939 г. у Нясвіжы. Асуджаны асобай нарадай пры НКУС за «актыўную барацьбу супраць рэвалюцыйнага руху». Этапаваны ўАнежскіканцлагерАрхангельскайвобл. Вызваленыў 1941 г. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 21.06.1989.
73	Сухаверхаў. Сухаверхаў Уладзімір Паўлавіч (1908, Днепрапятроўск — 1977, Мінск) — беларускі жывапісец, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955). У 1926-1930 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме. У 1946 г. — скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. I. Сурыкава. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. У 1954-1956 гг. старшыня праўлення Саюза мастакоў БССР. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Падзеі вайны ўвасоблены ў карцінах «Сустрэча партызан з Савецкай арміяй» (1946), «За родную Беларусь» (1946), партрэтах удзельнікаў партызанскага руху ў Беларусі (1942—1944). Аўтар палотнаў: «Рэспубліканская Іспанія змагаецца» (1938), «Памежнікі» (1940 г.), краявідаў, «Вёска», «Пад вечар», «Свіслач» (усе 1945), «Вербы» (1952), «Дубкі» (1953), партрэта жонкі — мастачкі С. Лі (1946). Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1947—1954), у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (19541977). Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага
саюза мастакоў, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускім музеі гісторыі і культуры.
Сухаверхаў Уладзімір Паўлавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998; Орлова М. Мскусство Советской Белорусснн: Очеркн.
Москва. Нздательство Академнв художеств СССР, 1960.
74	мастачка Софіяй Лі (1904, станцыя Обаль Віцебскай вобласці — 1980, Мінск). У 1931 г. скончыла Віцебскі мастацкі тэхнікум. 3 цеплынёй і ўдзячнасцю Соф'я Дзмітрыеўна ўспамінала сваіх педагогаў, вядомых мастакоў М. Эндэ, У. Хрусталёва, якія прывілі на ўсё жыццё любоў да рэалістычнага мастацтва, павагу да нацыянальных традыцый, няўрымслівае імкненне шукаць сваю дарогу ў мастацтве.
У мастацкіх выстаўках пачала ўдзельнічаць з 1929 г. Працавала пераважна ў жанрах пейзажа, нацюрморта і сюжэтна-тэматычнай карціны. Для яе твораў характэрна кампазіцыйная дакладнасць, каларыстычная гучнасць, пластычная завершанасць.
У гады Вялікай Айчыннай вайны прыняла актыўны ўдзел у партызанскім руху. Член Беларускага саюза мастакоў (1946), заслужаны работнік культуры Беларусі (1975). Узнагароджана ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і многімі медалямі. Творы захоўваюццаў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Гомельскім і Столінскім краязнаўчых музеях.
Ганчароў. М. «Ой, бярозы ды сосны...» / М. Ганчароў// Работніца і сялянка. 1976. № 4. С. 18-19; Дзмітрыева, Р. «Віцебшчына — мая Радзіма» / Р. Дзмітрыева // Літаратура і мастацтва. 17.10.1975. С. 9;
Лі Соф’я Дзмітрыеўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. Мінск: БелСЭ, 1986. С. 250.
75	такія мастакі, як Зайцаў. Зайцаў Яўген Аляксеевіч (1908, Невель, Расія — 1992, Мінск) — народны мастак БССР (1963), членкарэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1973). Вучыўся ў майстэрнях Марка Шагала (1920), у Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў 1926—1930-х гг. на керамічным і жывапісным аддзяленні. Скончыў з адзнакай факультэт жывапісу Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1930-1937), дзе яго выкладчыкамі былі A. А. Асмёркін, К. С. Пятроў-Водкін і П. С. Навумава. 3 1938 г. працаваў ў Беларусі: кіраваў курсамі па павышэнні кваліфікацыі маладых мастакоў, актыўна ўдзельнічаў у выставах, выканаў роспісы
ў Тэатры оперы і балета БССР, якія цяпер страчаны. Сябра Саюза мастакоў БССР з 1940 г. У 1948—1950 гг. старшыня праўлення Саюза мастакоў БССР.
Гераснмовнч П. Н. Евгеннй Алексеевнч Зайцев. Москва, 1958; Карачун Ю. А. Евгеннй Зайцев. Мінск, Беларусь, 1988.
76	і Красоўскі. Красоўскі Яўген Яўстаф’евіч (1908, Баку — 1980, Мінск) — мастак-жывапісец, акварэліст, графік. Вучыўся ў дэкаратыўна-мастацкай майстэрні Першага Беларускага тэатра ў Мінску (1924—1927), у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Заслужаны работнік культуры БССР (1975). Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, прыватных зборах.
Красоўскі Яўген Яўстаф’евіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998. С. 270;
Арава Э. В. Яўгеній Красоўскі [мастак]. Мінск. 1983.
77	генерал П. Панамарэнка. Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка (09.08.1902, Беларэчанскі раён Краснадарскага краю, Расія — 18.01.1984) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант (1943). Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту (1932). У 1938—1947 гг. першы сакратар ЦК КП(б)Б. Даваў згоду на арышт і асуджэнне дзяржаўных і партыйных работнікаў БССР. 21 лістапада 1938 г. падрыхтаваў справаздачу «О белорусском языке, лнтературе н пнсателях», у якой выкрываліся беларускія «нацыяналісты», прапаноўвалася працягваць рэпрэсіі і русіфікацыю. 3 1939 г. таксама чалец Ваеннага савета Беларускай ваеннай акругі, браў удзел у кіраўніцтве войскамі, што ўвайшлі на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Пераканаў Сталіна ў тым, што Брэст з Пінскам мусяць быць у складзе БССР. У 1944—1948 гг. старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) БССР. У 1948—1953 гг. сакратар ЦК ВКП(б), адначасова ў 1950-1953 гг. міністр нарыхтовак СССР. 3 16 кастрычніка 1952 г. да 6 сакавіка 1953 г. член Палітбюро ЦК КПСС. У1953-1954 гг. міністр культуры СССР. У 1954—1955 гг. першы сакратар ЦК Кампартыі Казахстана. Затым працаваў паслом СССР у Польшчы, Індыі і Непале, у Нідэрландах.