• Газеты, часопісы і г.д.
  • Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

    Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 532с.
    Мінск 2015
    132.27 МБ
    Калінін Міхаіл Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. Мінск: БелЭн, 1997.
    37	падпісаў гэтую даведку Кулагін. Кулагін Міхаіл Васільевіч (1900, в. Марчугі Васкрасенскага раёна Маскоўскай вобласці — 1956, Масква) — партыйны і дзяржаўны дзеяч СССР, актывіст масавых рэпрэсій у Беларусі. Удзельнік Грамадзянскай вайны, член КПСС з 1928 г. Працаваў у Маскве, Маскоўскай вобласці ў міліцыі, старшынёй райвыканкама. 3 1937 г. у Беларусі. 3 1937 г. старшыня Слуцкага акруговага выканкама, старшыня Аргкамітэта ЦВК БССР па Мінскай вобласці, намеснік Старшыні СНК БССР, адначасова з студзеня 1938 г. наркам земляробства БССР. 3 лістапада 1939 г. 2-й сакратар ЦК КП(б)Б. 3 21 чэрвеня 1941 г. — у тыле. Кулагін быў падчас вайны зацверджаны 1-м сакратаром Новасібірскага абкама. 3 1941 г. на партыйнай і гаспадарчай рабоце ў Новасібірску, CM СССР, Міністэрстве сельскай гаспадаркі СССР.
    Кулагін Міхаіл // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.
    Т. 4. Мінск: БелЭн, 1997.
    38	прозвішча Міколы Чарота. Аўтар мае на ўвазе Міхася Чарота. Міхась Чарот (сапр. Міхаіл Сымонавіч Кудзелька; 1896, Рудзенск Ігуменскага павета — 1937, Мінск) — літаратар, грамадскі дзеяч. У 1913-1917 гг. вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. У гады Першай сусветнай вайны служыў афіцэрам запаснога палка ў Кузнецку. Вясной 1918 г. вярнуўся ў Мінск і пачаў настаўнічаць у беларускай школе. Паступіў у Мінскі вышэйшы педагагічны інстытут. Быў старшынёй тэатральнай суполкі «Маладзік», выконваў ролі ў трупе Уладзіслава Галубка. 3 1920 г. супрацоўнік, у 1925—1929 гг. рэдактар газеты «Савецкая Беларусь». У 1923 г. удзельнічаў у стварэнні літаб’яднання «Маладняк», з якога выйшаў у канцы 1927 г. Некаторы час быў членам літаб’яднання «Полымя», потым уступіў у БелАПП. У 1924-1931 гг. член ЦВК БССР. У 1927 г. па камандзіроўцы Наркамасветы разам з Ц. Гартным і М. Зарэцкім пабываў у Латвіі, Нямеччыне, Францыі і Чэхаславаччыне. У 1930-я гг., да арышту, працаваў загадчыкам літаратурнага сектара Дзяржаўнага выдавецтва БССР, кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР. Член СП СССР з 1934 г. Арыштаваны ў 1937 г. Апошні верш «Прысяга» (пра асабістую невінаватасць) запісаў на сцяне мінскай унутранай турмы НКУС, дзе яго ўбачыў і захаваўу памяці М. Хведаровіч. Рэабілітаваны ў 1956 г.
    Айзенштат Г. Жыццё і драма Міхася Чарота: дакументальная версія // Беларусь. 1989. № 7. С. 5; Гісторыя беларускай літаратуры XX стагод-
    дзя: у 4 т. Т. 2. / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. 2-е выд. Мінск: Беларуская навука, 2002. С. 454; Ярош М., Міхась Чарот. Нарыс жыцця і творчасці. Мінск, 1963.
    39	акцёрка Міронава. Міронава Кацярына Эдуардаўна (18 лістапада 1883, Орша — 15.01.1946) — беларуская актрыса. Творчую дзейнасць пачала ў 1898 г. на аматарскай сцэне ў Оршы. Працавала ў трупе Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, з 1920 г. у Тэатры імя Я. Купалы (БДТ-1). Вобразы, створаныя Міронавай, вызначаліся лірызмам, дакладнасцю і выразнасцю сцэнічнага малюнка, эмацыянальнасцю, адчуваннем індывідуальнай адметнасці характараў персанажаў. Найлепшыя з іх: Паланея («Прымакі» Я. Купалы), Паўліна і маці Дрыля («Канец дружбы» і «Партызаны» К. Крапівы), пані Зямацкая, Маргарыта Лазараўна, Разалія Юльянаўна («Кастусь Каліноўскі», «Перамога», «Запяюць верацёны» Е. Міровіча), княгіня Прушынская («Панскі гайдук» Н. Бываеўскага) і інш. Заслужаная артыстка БССР (1940).
    Міронава Кацярына // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. Мінск: БелСЭ, 1986. С. 637.
    411	далучылі да артыстаў БДТ-1. Беларускі дзяржаўны тэатр. Цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Адкрыўся 14 верасня 1920 г. у Мінску. Спачатку называўся Беларускім дзяржаўным тэатрам (БДТ). Ад 1926 г. мае назву Першы беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-1 у сувязі са з’яўленнем БДТ-2 у Віцебску, пазней у Гомелі — БДТ-3). Да 1927 г. у склад тэатра ўваходзілі: хор, балетная трупа і сімфанічны аркестр. Беларускі дзяржаўны тэатр падрыхтаваў глебу для з’яўлення Нацыянальнага тэатра оперы і балета ў 1933 г., урачыстае адкрыццё якога адбылося на сцэне БДТ-1. У 1944 г. быў перайменаваны ў Беларускі тэатр імя Янкі Купалы. У 1955 г. прысвоена званне акадэмічнага, ад 1993 г. — сучасная назва.
    Беларускі тэатр імя Янкі Купалы // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. Мінск: БелСЭ, 1984. С. 395.
    41	з карціны Ф. Мадорава. Мадораў Фёдар Аляксандравіч (1890, Мсцера — 1976, Масква) — жывапісец, класік сацыялістычнага рэалізму эпохі культу асобы I. В. Сталіна, народны мастак РСФСР. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Член КЛСС з 1946 г. Член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР. Вучыўся ў Казанскай мастацкай школе, у Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі
    майстэрстваў ў Петраградзе. У 1923 г. уступіў у Асацыяцыю мастакоў рэвалюцыйнай Расіі (рус. АХРР). У часы сталіншчыны працаваў у Беларусі. У 1938—1941 гг. кіраваў Курсамі павышэння кваліфікацыі мастакоўу Мінску. Праняглы час (1948-1962) узначальваў Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут. У творчасці прытрымліваўся метаду сацыялістычнага рэалізму, услаўляючы гісторыю кампартыі і савецкую рэчаіснаснь. Пісаў партрэты камуністычных правадароў, у т. л. шматкроць — Сталіна. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Дзяржаўным Рускім музеі, іншых музеях былога СССР.
    Мадораў Фёдар // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. Мінск: БелСЭ, 1986. С. 382-383.
    42	за подпісам Ллеся Петрашкевіча. Петрашкевіч Аляксандр Лявонавіч (1930, в. Пярэвалачня Талачынскага раёна — 2012, Мінск) — беларускі гісторык, драматург і сцэнарыст. Кандыдат гістарычных навук (1967), заслужаны працаўнік культуры Беларусі (1975), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Скончыў БДУ (1955). Працаваў у ЦК ЛКСМБ, ЦК КПБ. У 1967-1975, 1979-1991 гг. адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1975—1976 гг. рэктар Мінскага інстытута культуры. У 1991 — 1998 гг. кіраўнік цэнтра па выданні гістарычна-дакументальных хронік «Памяць». Аўтар сцэнарыяў мастацкіх і дакументальных фільмаў. Аўтар п’есы «Напісанае застаецца» і суаўтар сцэнарыя серыяла «Час выбраў нас».
    Аляксандр Лявонавіч Петрашкевіч //Беларуская энцыклапедыя. Т. 11. Мінск: БелЭн, 2001. С. 334.
    43	брат Валянцін Ціхановіч. Ціхановіч Валянцін Мікалаевіч (1909, Вільня — 1978, Мінск) — графік, мастак кнігі. Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум у 1933 г. У мастацкіх выставах браў удзел ад 1934 г. Працаваў у кніжнай ілюстрацыі, экслібрысе, сатырычным малюнку. Супрацоўнічаў з часопісамі «Вожык», а таксама «Крокоднл» і «Огонёк» (Масква). Быў майстрам анімалістычнага жанру. Да найлепшых твораў В. Ціхановчіа адносяць «Беларускія народныя казкі», «Рыбы нашых рэк», «Звяры нашых лясоў», а таксама афармленне твораў класікаў беларускае літаратуры: 3. Бядулі, М. Танка, А. Гурло, В. Віткі, А. Якімовіча
    ды інш. Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Траццякоўскай галерэі (Масква), прыватных зборах.
    Ціхановіч Валянцін Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік. Мінск: Кавалер паблішэрз. 1998. С. 580.
    44	Валянцін Волкаў. Валянцін Віктаравіч Волкаў (1881, Ялец, Арлоўскай губерні, Расія — 1964, Мінск) — жывапісец, народны мастак Беларусі. Аўтар малюнка герба БССР. Скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча, Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу. Удзельнік мастацкіх выставаў з 1913 года. Выкладаў у Вяліжскай мастацкай школе (1919— 1929), Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1923—1929), у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1953—1964). Адзін з першых беларускіх мастакоў стварыў вобраз Кастуся Каліноўскага (1923) і Леніна (1926). У 1920— 1930-я гг. стварыў шэраг манументальных твораў-пано. Ілюстраваў кнігі для Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1928—1941). Стварыў сюжэтна-тэматычныя карціны, прысвечаныя гісторыі Беларусі, Грамадзянскай вайне ў Расіі і Другой сусветнай вайне. Сярод лепшых твораў партрэты Багдановіча (1927) і мастака Гусева (1950). Бацька Анатоля Волкава і дзед Сяргея Волкава, таксама мастакоў.
    Элентух 14. Б. Валентнн Внкторовнч Волков. М., 1956;
    Волкаў Валянцін // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. I. Мінск: БелСЭ, 1984. С. 424.
    45	Анатоль Шыбнёў. Шыбнёў Анатоль Дзям’янавіч (1907, СанктПецярбург — 1991, Мінск) — мастак-жывапісец, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Вышэйшую мастацкую адукацыю атрымаў у Адэскім мастацкім інстытуце (1934) і Акадэміі майстэрстваў СССР (1940). Яго выкладчыкамі былі рускія жывапісцы В. Сяроў, В. Мяшкоў, I. Бродскі, А. Любімаў і інш. Удзельнік штогадовых рэспубліканскіх выстаў з 1939 г. Работы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і многіх іншых музеях саюзных рэспублік, а таксама ў прыватных калекцыях за мяжой.
    Шыбнёў Анатоль Дзям’янавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік. Мінск; Кавалер паблішэрз,1998. С. 381.
    46	Абрам Кроль, Ліпа Кроль, Мота Беляніцкі, Абрам Вайнштэін, Ёсіф Пучынскі, Хаім Ліўшыц, П. Дурчын. Беларускія мастакі яўрэйскага паходжання, удзельнікі Другой сусветнай вайны. Кроль Абрам Іосіфавіч (1913, Койданава, цяпер Дзяржынск — 1990, Мінск) — мастак-
    жывапісец, афарміцель. Закончыў Віцебскае мастацкае вучылішча. КрольЛіпа Юльевіч (1909, Мінск— 1977, Мінск) — мастактэатра, плакатыст, афарміцель. Беляніцкі Мацвей Захаравіч (1909, Магілёў— 1990, Мінск) — мастак-жывапісец, педагог. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, у Маскоўскім інстытуце выяўленчых мастацтваў. Вайнштейн Абрам Ільіч (1916—1990) — жывапісец, кніжны графік, педагог. Пучынскі Юзэф Вольфавіч (1922, Узда — 2007, Чыкага) — мастакграфік, жывапісец. Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, быў галоўным мастаком часопіса «Работніца і сялянка». Афармляў кнігі беларускіх літаратараў. у тым ліку Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Янкі Маўра ды інш. Ліўшыц Хаім Майсеевіч (1912, Віцебск — 1994, Мінск) — жывапісец і педагог. Скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя I. Я. Рэпіна, вучыўся ўмайстэрні A. I. Савінава. У 1947—1952 гг. выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, у 1955—1979 гг. у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Дурчын Пётр Сідаравіч (1918, Мазыр — 1997, Мінск) — графік-станкавіст, жывапісец, педагог. Займаўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме, пасля вайны скончыў Маскоўскае мастацкае вучылішча. Зрабіў, супольна з скульптарам Ф. Зільбертам, дыяраму «Абарона Брэсцкай крэпасці» (1957), стварыў болей як 200 партрэтаў, пейзажаў, прысвечаных крэпасці і яе абаронцам.