Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Модэль Міхась // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік. Т. 4. Мінск, 1994. С. 329-331.
16	ізараз Галіна Айзенштат. Айзенштат Галіна Іосіфаўна (Мінск) — журналістка. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў газетах «Знамя юнацтва» і «Свабодныя навіны», нейкі перыяд — у БЕЛТА, а з 1990 да 2000 г. супрацоўнічала з беларускай службай Радыё «Свабода». Жыве ў Цверы, Ізраіль.
17	на старшыню СНК БССР М. М. Галадзеда. Галадзед Мікалай Мікалаевіч (1894, с. Стары Крывец Навазыбкаўскага пав. Чарнігаўскай губ., цяпер Навазыбкаўскі раён Бранскай вобл., Расія — 1937, Мінск) — грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст. Скончыў рабфак Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. У Першую сусветную вайну ў царскай арміі. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны ў Расіі. 3 1918 г. у ВКП(б). У 1918—1921 гг. на адміністрацыйнай рабоце ў Навазыбкаўскім пав. У 1921 — 1924 гг. старшыня выканкама Горацкага Савета. 3 12.12.1925 2-і сакратар ЦК КП(б)Б; з 07.05.1927 да 30.05.1937 старшыня СНК БССР.
Галадзед Мікалай Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. Мінск: БелЭн, 1994. С. 453.
18	па выкліку Ягоды. Генрых Рыгоравіч Ягода (сапр. імя — Энон Гершонавіч (або Энох Гершэнавіч) Іегуда; 1891, Рыбінск — 1938, Масква) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адзін з галоўных кіраўнікоў савецкіх органаў дзяржбяспекі (ГПУ, АГПУ, НКУС), наркам унутраных спраў СССР (1934-1936). 3 1934 г. Ягода ачольваў НК.УС СССР і Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі (ГУГБ). Пад кіраўніцтвам Ягоды быў заснаваны ГУЛАГ і павялічылася сетка савецкіх папраўча-працоўных лагераў, пачалося будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала сіламі зняволеных. Да асвятлення гэтай будоўлі было прыцягнута 36 вядомых пісьменнікаў на чале з М. Горкім. Ягода афіцыйна насіўтытул «першага ініцыятара, арганізатара і ідэйнага кіраўніка сацыялістычнай індустрыі тайгі і Поўначы». У гонар заслуг Ягоды па арганізацыі лагерных будоўляў быў нават узведзены спецыяльны помнік на апошнім шлюзе БеламорскаБалтыйскага канала ў выглядзе трыццаціметровай пяціканцовай зоркі, усярэдзіне якой знаходзіўся гіганцкі бронзавы бюст Ягоды. Актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі адыёзных судовых працэсаў над «забойцамі» С. М. Кірава, «Крамлёўскае справы» ды інш. У 1935 г. Ягоды было прысвоенае званне «Генеральны камісар дзяржбяспекі». У жніўні 1936 г. адбыўся паказальны першы Маскоўскі працэс супраць Каменева і Зіноўева. У 1936 г. зняты з пасады наркама ўнутраных спраў і прызначаны наркамам сувязі. У 1937 г. зняты і з гэтай пасады, выключаны з ВКП(б), расстраляны.
19	у палітаддзелах КВЧу Блюхера. Блюхер Васіль Канстанцінавіч (1889, в. Баршчынка Рыбінскага пав. Яраслаўскай губерні — 1938, Масква) — савецкі ваенны, дзяржаўны і партыйны дзеяч, маршал Савецкага Саюза (1935). Кавалер ордэна Чырвонага Сцяга № 1 (1918). У 1924—1927 гг. Блюхер быў галоўным ваенным дарадцам Чан Кайшы ў Кітаі, удзельнічаў у планіроўцы Паўночнага паходу. У 1927-1929 гг. служыў памочнікам камандуючага Украінскай вайсковай акругай. У 1929 г. быў прызначаны камандуючым Асобай Далёка-Усходняй арміяй. Нанёс поўнае паражэнне белакітайскім войскам падчас канфлікту на Кітайскай ваеннай чыгунцы. За перамогу на КВЧ у 1930 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі за № 1. У 1938 г. быў арыштаваны і насмерць закатаваны на следстве ў Ляфортаўскай турме.
20	у войсках ЧОНа. Часткі адмысловага прызначэння (рус. Частн особого назначення, ЧОН) — «камуністычныя дружыны», «ваеннапартыйныя атрады », якія ствараліся пры заводскіх партыйных вочках (партячэйкі), раённых, гарадскіх, павятовых і губернскіх камітэтах партыі на падставе пастановы ЦК РКП(б) ад 17 красавік 1919 г. для аказання дапамогі органам савецкай улады па барацьбе з контррэвалюцыяй, нясення варты каля асабліва важных аб’ектаў і інш. Налічвалі звыш 30000 камунараў, накіроўваліся ў якасці адборных частак у склад дзейнай арміі на самыя небяспечныя ўчасткі фронту. 24 сакавіка 1921 г. ЦК партыі бальшавікоў прыняў пастанову аб уключэнні ЧОН у склад Чырвонай арміі.
21	у Доме спецыялістаў. В 1934 г., на рагу вуліц Савецкай і Даўгабродскай (Казлова) пачалося будаўніцтва 100-кватэрнага Дома спецыялістаў. Аўтарам праекта была 25-гадовая выпускніца ленінградскага Інстытута грамадзянскіх інжынераў Наталля Макляцова. Гэта была падзея ў тагачаснай будаўнічай практыцы Мінска. Першы жылы дом з шасціпавярховай сярэдняй часткай, з ліфтамі і падвалам. У ім напрыканцы 1930-х гг. жылі многія беларускія літаратары і мастакі. На жаль, Дом спецыялістаў не прастаяў і сямі гадоў. Падчас авіяналёту 24 чэрвеня 1941 г. дом быў разбураны. Цяпер на яго месцы дом 44, той самы, што намаляваны на лагатыпе газеты «Вячэрні Мінск».
Архітэктура Беларусі. Мінск: БелЭн, 1993. С. 35, 329.
22	партрэты Галадзеда і Чарвякова. Савейкія правадыры БССР, рупліўцы беларушчыны. Мікалай Галадзед, у 1937 г. старшыня СНК БССР, і Аляксанддр Чарвякоў, у 1924—1937 гг. старшыня ЦВК БССР, былі неабгрунтавана абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці і беларускім нацыяналізме, скончылі жыпцё самагубствам. Галадзед падчас допыту ў будынку НКУС выкінуўся з акна на 5-м паверсе, Чарвякоў застрэліўся ў часе работы XVI з’езда КП(б)Б (гл. каментар ніжэй).
23	на Камуністычнай вуліцы. Былая вуліца Юр’еўская, траса пралягала пасярэдзіне цяперашняй Кастрычніцкай плошчы, ад вул. Леніна да тэрыторыі сённяшняга парку імя Янкі Купалы. He існуе. Засталося некалькі будынкаў у дварах Палаца прафсаюзаў.
24	Чарвякова... Галадзеда... Пкалу. Камуністычныя і савецкія дзеячы, якія самі сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. Чарвякоў Аляксандр Рыгоравіч (1892, мяст. Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобл. — 1937, Мінск) — палітычны дзеяч, публіцыст. У 1915 г. скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут. Мабілізаваны ў армію. У 1917 г. адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда 1917 г. У лютым — маі 1918 г. камісар Беларускага нацыянальнага камісарыята. 01.01.1919 быў у ліку тых, хто падпісаў Маніфест пра абвяшчэнне БССР. У 1919 г. камісар асветы БССР, намеснік наркама асветы Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 г. начальнік аддзела РВС Заходнага фронту, старшыня Мінскага губернскага ВРК, ВРК БССР. У 1920-1924 гг. старшыня ЦВК і СНК БССР, з 1922 г. адзін са старшыняў ЦВК СССР, з 1924 г. старшыня ЦВК БССР.
Чарвякоў Аляксандр Рыгоравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. II. Мінск: БелЭн, 2003. С. 138—139.
Галадзед Мікалай (1894, с. Стары Крывец Навазыбкаўскага пав. Чарнігаўскай губ., цяпер Навазыбкаўскі раён Бранскай вобл., Расія — 21.6.1937, Мінск) — грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст. Скончыў рабфак Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расіі. 3 1918 г. у ВКП(б). 3 12.12.1925 2-і сакратар ЦК КП(б)Б; з 07.05.1927 да 30.05.1937 старшыня СНК БССР. Рэабілітаваны ў 1956 г. Яго імем названы вуліца і праезд у Мінску.
Галадзед Мікалай Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. Мінск: БелЭн, 1994. С. 453.
Гікала Мікалай (1897, Адэса, Украіна — 25.4.1938, Масква) — партыйны і дзяржаўныдзеяч. У 1915 г. скончыўТыфліскую ваенна-фельчарскую школу. У 1917 г. уступіўу РСДРП. Удзельнічаў ва ўсталяванні савецкай улады на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. У 1929 г. скончыў Камуністычную акадэмію ў Маскве. Прызначаўся сакратаром ЦК КП(б) Узбекістана і Азербайджана. 3 1931 г. сакратар Маскоўскага абкама і гаркама ВКП(б). У студзені 1932 г. накіраваны ў Беларусь на пасаду 1-а сакратара ЦК КП(б)Б. Член Бюро ЦК КП(б)Б, Прэзідыума ЦВК БССР, Рэўваенсавета БВА. Кандыдат у члены ЦК ВКП(б) з 1934 г. Член ЦВК СССР. Працуючы ў Беларусі, шмат увагі аддаваў развіццю гаспадаркі і культурнаму будаўніцтву, у 1932 г. аб'явіў БССР рэспублікай усеагульнай пісьменнасці. Спрыяў прымусовай калектывізацыі
і русіфікацыі, удзельнічаў у разгортванні масавых рэпрэсій у БССР. Старшынёй камісіі па чыстцы ва ўстановах культуры, адукацыі і навукі была яго жонка Чыжова — дырэктар Інстытута журналістыкі. У лютым 1937 г. пераведзены ва Украіну на пасаду 1-га сакратара Харкаўскага гаркама КП(б)У. Член палітбюро ЦК КП(б)У. Сам стаў ахвяраю карнай палітыкі. Арыштаваны ў 1937 г., расстраляны ў 1938 г. як «англійскі шпіён».
Гікала Мікалай Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. Мінск: БелЭн, 1994. С. 529.
25	з Андрэем Аляксандравічам. Александровіч Андрэй Аляксандравіч (1906, Мінск — 1963, Падмаскоўе) — паэт, перакладчык, публіцыст. Яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны стаў удзельнікам хору У. Тэраўскага. Наведваў «Беларускую хатку». Адзін з арганізатараў літаратурнага аб'яднання «Маладняк». Рэдактар часопіса «Малады араты» (1925), працаваў у рэдакцыях розных рэгіянальных і мінскіх выданняў («Наш працаўнік», «Чырвоная Полаччына», «Балынавік Беларусі», «Заклік»), Першыя паэтычныя зборнікі — «Па беларускім бруку», «Прозалаць». У час рэпрэсій 1929-1931 гг. выступіў супраць «нацдэмаў» (паэма «Цені на сонцы», выступленне на ІП пленуме праўлення СП СССР). Скончыў МБПТ (1925), БДУ (1930). Кіраваў распрацоўкай нарматыўнага руска-беларускага слоўніка (1931— 1937). Член-карэспандэнт АН БССР, намеснік старшыні праўлення СП БССР (1934—1937), дырэктар Інстытута мовы БелАН. Член ЦВК БССР (1931-1937), кандыдат у члены ЦК КП(б)Б (1936-1937). У 1938 г. асуджаны на 15 гадоў лагераў; у 1938—1947 гг. на Крайняй Поўначы, працаваў на будоўлі Нарыльскага металургічнага камбіната. Тэрмін зняволення быў скарочаны да 8 гадоў, і ў 1947 г. ён выйшаў на волю. У 1948 г. яму забаранілі пранаваць у друку. Быў зноў арыштаваны 26.02.1949 і сасланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1955 г.
Александровіч Андрэй Іванавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. Мінск: БСЭ, 1984. С. 83.
26	як Ларыса Пампееўна Александроўская. Александроўская Ларыса Пампееўна (2(15).О219О4, Мінск — 23.05.1980) — беларуская оперная спявачка (сапрана), рэжысёр і грамадскі дзеяч. Народная артыстка БССР (1938), народная артыстка СССР (1940). Скончыла Беларускі музычны тэхнікум і Студыю оперы і балета ў Мінску. 3 1933 г. — ар-
тыстка Беларускага тэатра оперы і балета. У складзе франтавых канцэртных брыгад дзясяткі разоў выязджала на перадавую. 3 1951 г. адначасова галоўны рэжысёр Беларускага тэатра оперы і балета. Абіралася кандыдатам у члены ЦК КПБ (1952, 1954, 1956). Адна з арганізатараў Беларускага тэатральнага аб’яднання (з 1946 — старшыня, з 1976 — ганаровы старшыня). Дэпутатка Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета БССР. У 1927 г. выконвала беларускія песні на Міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурйе-на-Майне. Выконвала партыі ў нацыянальных операх, беларускія народныя песні. У рэжысёрскіх работах Л. Александроўская («Страшны двор» С. Манюшкі, 1952; «Дзяўчына з Палесся» Я. Цікоцкага, 1953; «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага, 1954; «Трубадур» Дж. Вердзі, 1955 і інш.) развівала рэалістычныя традыцыі тэатра. У 1950—1970-я гг. выступала з публіцыстычнымі артыкуламі.