Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Левнн Э. На десять мннут впередн временн. на десять лет впередн жнзнн // Мншпоха. № 27, Вмтебск. 2011. С. 17—19.
7	наркамам НКУС быў Берман. Берман Барыс Давыдавіч (1901, в. Андрыянаўка Чыцінскага пав. Забайкальскі вобласці — 1939, Масква), адзін з кіраўнікоў органаў дзяржаўнай бяспекі. 3 1921 г. у ЧК. 3 1928 г. у контразведцы АГПУ па Сярэдняй Азіі. У 1931 г. быў рэзідэнтам савецкай выведкі ў Германіі. У 1933 г. быў пераведзены нелегальным рэзідэнтам у Рым. 3 1937 г. быў прызначаны наркамам унутраных спраў Беларусі і начальнікам Асобага аддзела Беларускай ваеннай акругі. Асабіста кіраваў масавымі арыштамі і расстрэламі на
тэрыторыі рэспублікі ў 1937—1938 гг. У 1938 г. адкліканы ў Маскву і зацверджаны начальнікам 3-га ўпраўлення (транспарту і сувязі) НКУС СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. 5 верасня 1938 г. звольнены са службы, арыштаваны і расстраляны ў 1939 г.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. Мінск: БелЭН, 1994. С. 21.
8	рымская матрона абдымае двух анёлаў з абодвух бакоў. Дом Ждановіча на Захар’еўскай, 53, пабудаваны ў 1913 г. паводле праекта Генрыха Гая, у якім размяшчалася Мінскае земляробчае таварыства ўзаемнага страхавання і гасцініца «Кранштат», цяпер галоўны будынак МУС. На рагу будынка — выява багіні земляробства і ўрадлівасці Дземетры, штоўпрыгожвалабудынаку 1913—1952 гг., пасля чагобыла на доўгія гады замуравана. У 2004 г. выява рымскай багіні ізноў заняла сваё месца.
Харэўскі С. Сто твораў XX стагоддзя. Вільня: ЕГУ, 2012. С. 39.
9	узарвалі царкву на пляцы Волі, манастырскую таксама. СвятаПетра-Паўлаўскі кафедральны сабор, перароблены з колішняй грэкакаталіцкай царквы Святога Духа (1604, адноўленаў2011) пры кляштары базыліянаў, моцна разбудаваны ў псеўдарускім стылі ў XIX ст., быў галоўным храмам Мінскай епархіі, меў шматлікія святыя рэліквіі, быў шыкоўна аздоблены ў 1870 г., у 1935 г. зачынены, у 1937 г. узарваны.
узарвалі так званую чыгуначную царкву. Свята-Казанская царква месцілася на цяперашняй плошчы Мяснікова, пабудавана ў 1912— 1914 гг., мела 3 вялікія пазалочаныя іканастасы, у 1930 г. зачынена, пераробленая на клуб, у 1937 г., да ўгодкаў Кастрычніцкага перавароту 1917 г., урачыста ўзарвана.
A. М. Кулагін. Праваслаўныя храмы Беларусі.
Мінск: БелЭН, 2007. С. 267-268.
10	з мастаком Давідовічам. Давідовіч Ісак (1911, Бабруйск — 1993, Мінск) — жывапісец, графік. Доўгія гады сябраваў і супрацоўнічаў з Яўгенам Ціхановічам. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў М. Г. Эндэ і В. М. Руцая (1927—1930). У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1934 г. Член Беларускага саюза мастакоў з 1932 г. Асноўныя творы: «Курлоўскі расстрэл» (1939), «Вялікі пачын» (1960), «Першадрукар Францыск Скарына» (1968), «Салдаты рэвалюцыі» (1977). Творы бытавога жанру: «Карагод» (1937), «Маці» (1954), «Наша будучае
сяло» (1961). Эпізоды вайны адлюстраваны ў карцінах «Партызаны на прывале» (1948), «Паміж баямі» (1965) і інш. Сярод твораў манументальна-дэкаратыўнага жывапісу размалёўка плафона «Дружба народаў» Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1955, з I. Ахрэмчыкам), пано «Беларускія народныя майстры» ў канферэнц-зале Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі (1956, з I. Ахрэмчыкам). Сярод работ у кніжнай графіцы ілюстрацыі да кніг: «Апавяданні» 3. Бядулі (1947), «Ехаў казачнік Бай» (1955) і «Казкі. Легенды» (1960), «Вепер з Волгі» А. Вялюгіна (1963), «Людзі на балоце» 1. Мележа (1967), «Грахі маленства» Б. Пруса (1981) і інш. У суаўтарстве з Я. Ціхановічам напісаў палотны «Я. Купала з калгаснікамі на калгасным полі ў Ляўках на Аршаншчыне» (1939), «Беласток — савецкі» (1940) ды інш., пано для Беларускага павільёна на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы (1940).
Давідовіч Ісак Аронавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 2. Мінск: БелЭН, 1985. С. 250—251;
Давідовіч Ісак Аронавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998. С. 160.
11	Ключанкоў. Ключанкоў Васіль Елісеевіч (1899, в. Быкавічы Мсціслаўскага раёна — 1941, г. Столін). 3 1923 г. на партыйнай і савецкай рабоце ў Калінінскай і Магілёўскай акругах. 3 1928 г. у органах НКУС. 3 1938 г. выконваючы абавязкі начальніка дарожнага аддзела міліцыі на чыгунцы ў Гомелі. У 1940—1941 гг. дырэктар рыбгаса ў пас. Дубрава (цяпер в Рыбнік) Столінскага раёна. У пачатку Айчыннай вайны стварыў і ўзначаліў штаб абароны горада, затым ўзначаліў Столінскі партызанскі атрад; узяты ў палон, скончыў жыццё самагубствам.
Ключанкоў Васіль Елісеевіч / Партызанскія камандзіры // Памяць: Мсціслаўскі раён: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мінск, 1999. С. 209.
12	Патапейка, потым Ткачэвіч. Патапейка Уладзімір Дзмітрыевіч (1907, в. Гарожа (?) Бабруйскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Асіповіцкі раён Магілёўскай вобл. — 14.12.1941, Саратаў, НКУС) — партыйны і дзяржаўны дзеяч. 3 сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі інстытут савецкага будаўніцтва і права. 3 1934 г. — адказны інструктар ЦК КП(б)Б, з 1935 г. — сакратар парткама Гомельскага механічнага шклозавода імя 1. В. Сталіна, потым сакратар Жыткавіцкага райкама
КПБ(б). 3 1937 г. трэйі сакратар ЦК КП(б)Б. Ha III пленуме ЦК КП(б)Б абвінаваціў першага сакратара В. Шаранговіча ў шкодніцтве. Падчас арышту начальнік Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР, член ЦК ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны ў 1938 г. у Мінску. У турме НКУС закатаваны да вар’яцтва і перавезены ў Магілёўскую псіхіятрычную бальніцу. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 29.05.1940 за «шкодніцтва, тэрор» да 15 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Саратаўскую турму № 12. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1954 г.; Ткачэвіч Іван Міхайлавіч (1897, в. Вензавец Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобл. — 28.06.1938, Мінск, НК.УС) — мастак, грамадскі дзеяч. У 1917 г. уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту — начальнік упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны ў Мінску, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 г.
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска: у 4 кн. Кн. 3. Мінск, 2004, С. 481-482.
13	В. Ф. Вольскі-Зэйдэль. Вольскі-Зэйдэль Віталь Фрыдрыхавіч (1901, Санкт-Пецярбург — 1988, Мінск) — вядомы беларускі празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец, заслужаны дзеяч культуры БССР. 3 1918 г. працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадской гаспадаркі Петраграда. 3 1919 г. — у Чырвонай арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. Служыў у пагранічных войсках і органах ВЧК. Служыў ў 16-м Койданаўскім памежным атрадзе. У 1923-1924 гг. узначальваў аб’яднаную з памежнікамі Койданаўскую валасную камсамольскую арганізацыю. 3 1926 г. — старшы інспектар Галоўрэперткама БССР, у 1927 г. скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1926 г. 3 1928 г, — старшы інструктар кінафікацыі Белдзяржкіно, з 1929 г. — дырэктар Віцебскага мастацкага тэхнікума, з 1930 г. — дырэктар Беларускага драматычнага тэатра ў Віцебску. У 1932—1936 гг. працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. Першая кніга — «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» (1934). Сябар СП СССР (з 1934). 3 красавіка 1942 г. загадваў аддзелам у рэдакцыі сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», з ліста-
пада 1943 г. — у рэдакцыі часопіса «Беларусь». У 1948—1954 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.
Т. 1. Мінск: БелСЭ, 1984. С. 676.
14	АііесьЕсакоў. Есакаў Аляксандр Аляксандравіч (1911. в. Новікава Галіпкага раёна Кастрамской вобласці, Расія — 1985, Мінск) — тэатразнавец, пісьменнік, журналіст, аўтар шматлікіх палітычных артыкулаў супраць беларускіх дзеячаў культуры. Працоўны шлях пачаў на Мінскай шчотачнай фабрыцы імя Н. К. Крупскай у 1928 г., тады ж пачаў і літаратурную дзейнасць. Быў артыстам і загадчыкам літаратурнай часткі Тэатра рабочай моладзі. Адзін з аўтараў п’есы «Першы штандар» (1930, пастаўлена ў 1929). Вучыўся на рабфаку, у Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя A. В. Луначарскага (1932—1935). Служыў у Чырвонай арміі (1935—1936). 3 1936 г. — загадчык аддзела мастацтва ў газеце «Літаратура і мастацтва», з 1938 г. — дырэктар Рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1940 г. — начальнік аддзела тэатраў Упраўлення па справах мастацтва пры СНК. БССР. Удзельнічаў як журналіст у паходзе ў Заходнюю Беларусь і ў савецкафінскай вайне. У часе савецка-нямецкай вайны знаходзіўся ў арміі, затым у партызанскім атрадзе на Міншчыне. Пасля вайны стаў начальнікам Галоўрэперткама БССР (1944—1945), загадчыкам аддзела ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1945—1951), літкансультантам у СП БССР (1951 — 1960). У 1960—1974 гг. — вучоны сакратар Літаратурнага музея Янкі Купалы. Член СП СССР з 1947 г.
Есакаў Алесь [Аляксандр Аняксандравіч] // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 2. Мінск: БелСЭ, 1984. С. 418.
15	крытык Мендэль-Модэль. Модаль (Модэль) Мендэль Моўшавіч; (1904, м. Камень Лепельскага павета — 1980, Мінск) — крытык, тэатразнавец. Скончыўшы ў 1921 школу 2-й ступені ў Лепелі, працаваў старшынёй лепельскага павятовага камітэта камсамола. 3 1921 г. у Мінску. Вучыўся на медычным (да 1924 г.) і педагагічным (да 1926 г.) факультэтах БДУ, але ніводны з іх не скончыў. Працаваў у камуністычным партапараце: сакратаром аддзела агітацыі і прапаганды ЦК КПБ (1923—1925), рэдактарам клімавіцкай акруговай газеты (1925—1926), дырэктарам Цэнтральнага партыйнага клуба ў Мінску (1927—1930), інструктарам аддзела культуры і прапаганды
ЦК КПБ (1930—1932.). 3 1932 г. навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. Член СП Беларусі з 1934 г. У 1935— 1937 гг. узначальваў тэатральны аддзел Упраўлення па справах мастацтваў, адначасна (1932—1937) быў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». 3 1937 г. — літкансультант, у 1940-1941 гг. — адказны сакратар СП БССР. Ваяўніча выступаў супраць твораў нацыянальнай беларускай тэматыкі. На пачатку вайны эвакуяваўся ў Тамбоў, потым — у Ташкент, дзе быў намеснікам дырэктара Тэатра імя Ахунбаева. У 1943-1944 гг. — дырэктар Тэатра імя Маякоўскага ў Андзіжане (Узбекская ССР), у 1944-1948 гг. — загадчык літаратурнай часткі Тэатра оперы і балета ў Мінску, з 1945 г. працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», з 1949 г. — літсупраноўнік газеты «Літаратура і мастацтва». Пісаў пад псеўданімамі М. Каменскі, М. Майсееў, М. Міхайлаў, М. Міхасеў; крыптанімамі М., М.М. У перыяд кампаніі па барацьбе супраць касмапалітызму (канец 1940-х гг.) падвяргаўся крытычным нападкам у прэсе, праз што ў 1940—1950-я гг. нідзе не друкаваўся.