Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл
Лонг, Апулей
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 284с.
Мінск 1991
«Ажаніўся я, дзеці, зусім малады і ў хуткім часе зрабіўся, як мне здавалася, шчаслівым бацькам, бо нарадзіўся ў мяне першым сын, другою была дачка і трэцім Астыл. Мне здавалася, што сям’я даволі вялікая, і калі нарэшце яшчэ гэты сын нарадзіўся, я выкінуў яго, а гэтыя рэчы прыдаў яму не як прыкметныя знакі, а як пахавальныя ахвяры. Але доля судзіла інакш. Большы мой сын і дачка загінулі ад аднае хваробы ў адзін і той самы дзень; цябе зберагла мне вышэйшая воля багоў, каб быць яшчэ адною апораю ў старасці. He папракай мяне, што я ўчыніў, бо не з добрае волі рашыўся на гэта, і ты, Астыле, не журыся, што цяпер толькі частку ты замест усяго багацця дастанеш, але для разумных людзей няма лепшага за брата скарбу, любіце адзін аднаго, а што да багацця,— з царамі пазмагаецеся. Шмат я вам зямлі пакіну, шмат спраўных слуг, золата, серабра і ўсялякага дабра, што бывае ў багацеяў. Толькі асобна Дафнісу даю гэты маёнтак разам з Ламанам і Мірталаю ды козамі, якіх ён пасвіў».
25
Калі ён яшчэ так казаў, Дафніс ускочыў і прамовіў: «Акурат у час ты мне напомніў, бацька. Пайду паганю маіх коз на вадапой. Цяпер пэўна чакаюць яны, сасмяглыя, маёй сірынгі, а я тут сяджу». Усе ад душы засмяяліся, што ён, стаўшы ўладаром, яшчэ хоча быць казапасам. I паслалі некага іншага падбаць пра коз, самі ж, прынёсшы ахвяру Дзеўсу-збаўцу, наладзілі ўсім банкет. Толькі Гнатана не было на банкеце, поўны страху, ён цалюткія дзень і ноч хаваўся ў капліцы Дыяніса як чалавек, што просіць літасці.
Хутка дайшла да ўсіх вестка, што Дыянісафан знайшоў сына і што Дафніс-казапас — уладальнік гэтых мясцін, і з самага ранку з усіх бакоў пачалі збягацца людзі, каб разам парадавацца з дзецюком ды прынесці дарункі бацьку; сярод іх першы быў Дрыяс, Хлоін апякун.
26
Дыянісафан папрасіў усіх іх астацца, каб яны, выказаўшы радасць, узялі ўдзел у свяце з гэтай нагоды. Было
падрыхтавана шмат віна, горы пшанічнага хлеба, балотнай птушкі, малочных парасят, рознага печыва на мёдзе; зарэзана шмат ахвярнай жывёлы мясцовым багам.
Тут і Дафніс сабраў увесь свой пастухоўскі скарб і падзяліў у ахвяру багам. Дыянісу ахвяраваў пастуховую торбу і шкуру, Пану — сірынгу і папярочную флейту; пастуховы кій — німфам, і яшчэ даёнкі, што сам змайстраваў. Але звычнае да таго мілейшае, чым неспадзяванае шчасце, што Дафніс аплакваў кожную з гэтых рэчаў, з якою развітваўся; і не прысвяціў даёнкі, перш чым не падаіў яшчэ раз коз, і шкуры — перш чым не адзеў яе, і сірынгі — перш чым не пайграў на ёй; і кожную рэч асобна ён пацалаваў і пагаварыў з козамі і кожнага казла на імя назваў; і напіўся з крыніцы, як гэта не раз рабіў разам з Хлояй. Але ў каханні сваім яшчэ не прызнаўся, чакаючы лепшага часу.
27
Калі Дафніс быў заняты ахвярамі, вось што адбылося з Хлояй. Яна сядзела, плачучы, сваю чараду пасучы, і натуральна, як водзіцца, казала: «Забыў мяне Дафніс. Ён марыць пра багатых нарачоных. Навошта я загадала яму паклясціся замест німфаў козамі? Ён пакінуў іх гэтак жа, як і Хлою. Нават калі ён прыносіў ахвяры німфам і Пану, не захацеў убачыць Хлоі. Зідаць, знайшоў у свае мацеры прыгажэйшых служанак, чым я. Будзь шчаслівы! Але я жыць не буду».
28
Калі яна так казала, так раздумвала, валапас Лампіс з кучкаю сялян напаў на яе і выкраў, упэўнены, што Дафніс ужо не ажэніцца з ёю, а Дрыяс будзе рады яму. Яны цягнулі яе, а яна жаласна крычала; хтось, хто бачыў гэта, даў знаць Напэ, а тая Дрыясу, а Дрыяс Дафнісу. Той быў сам не свой, не адважваючыся сказаць пра гэта бацьку і не могучы вынесці болю, пабег у сад і там енчыў і казаў: «О бяда, што мяне пазналі! Як добра было б мне пасвіць чараду! Які шчаслівейшы я быў рабом! Тады бачыў я Хлою, тады...1, а цяпер Лампіс выкраў яе і ўцякае, а надыдзе ноч — ён з ёю спаць будзе. Я ж п’ю і раскашуюся і дарэмна кляўся Панам, козамі і німфамі».
1 Тэкст у рукапісе папсаваны.
29
Гэтыя Дафнісавы словы пачуў Гнатан, які хаваўся ў садзе; і ён, зразумеўшы, што гэта найлепшая часіна памірыцца з ім, узяў з сабою некалькі маладых хлопцаў Астыла і кінуўся да Дрыяса. Ён загадаў яму паказаць дарогу да Лампісавага двара і бягом ірвануўся туды; ён заспеў яго якраз тады, калі той цягнуў Хлою ў свой дом, вырваў яе з яго рук і добра аддубасіў яго памагатых — сялян. Ён хацеў звязаць яшчэ Лампіса і адвезці яго як палоннага, але той паспеў раней уцячы. Зрабіўшы гэта, Гнатан з надыходам ночы вярнуўся. Дыянісафан ужо спаў, а Дафніс без сну ўсё яшчэ плакаў у садзе. Ён прыводзіць да яго Хлою, аддае яе і расказвае ўсё; і просіць яго не помніць ліха, і прыняць яго як карыснага раба, і не пазбаўляць стала, без якога ён памрэ з голаду. Дафніс, убачыўшы Хлою і трымаючы яе ў сваіх руках, прымірыўся з ім як з новым сваім дабрачынцам, а Хлою папрасіў дараваць яму, што ён так доўга не парупіўся пра яе.
30
Параіўшыся між сабою, яны вырашылі пра вяселле пакуль што ўтаіць, а Хлою схаваць і адкрыць сваё каханне толькі мацеры. Але Дрыяс не згадзіўся, ён настойваў, каб сказаць бацьку, і абацаў, што яго ўгаворыць.
I як настаў дзень, ён, узяўшы ў пастуховую торбу прыкметныя знакі, пайшоў да Дыянісафана і Клеарысты, якія сядзелі ў садзе,— каля іх былі Астыл і Дафніс — і калі ўсе замоўклі, ён пачаў казаць: «Такая самая неабходнасць, што і Ламана, вымушае мяне гаварыць пра тое, што дасюль было таямніцаю. Гэтую Хлою не я на свет пусціў, не я карміў, а іншыя яе нарадзілі, і калі яна ў пячоры німфаў ляжала, яе авечка карміла. Гэта я сам убачыў, а ўбачыўшы, здзівіўся, а здзівіўшыся, выгадаваў. Пра гэта сведчыць і яе краса, бо яна ані да нас не падобкая; пра гэта сведчаць і прыкметныя знакі, занадта дарагія для пастухоў. Паглядзіце, крэўных дзяўчыны знайдзіце і тады ўбачыце, ці яна годная Дафніса».
31
I Дрыяс не сказаў гэтьтя словы на вецгр, і Дыянісафан не без увагі іх выслухаў; а, паглядзеўшы на Дафніса і
ўбачыўшы, як той збялеў і крадком плакаў, адразу ж распазнаў: гэта каханне; і баючыся больш за ўласнага сына, чым за чужую дзяўчыну, з усёй стараннасцю пачаў перабіраць Дрыясавы словы. Калі ж убачыў прынесеныя прыкметныя знакі: золатам гафтаваныя чаравічкі, бранзалеты, галаўную павязку,— ён, паклікаўшы Хлою, казаў ёй не баяцца, бо мужа яна ўжо мае, а неўзабаве адшукаюцца бацька і маці. I Клеарыста ўзяла яе да сябе і прыбрала яе ўжо як сынаву жонку, а Дыянісафан, адклікаўшы Дафніса аднаго, спытаўся, ці Хлоя яшчэ дзяўчына; і калі Дафніс пакляўся, што між імі нічога больш не было, апроч пацалункаў і клятваў у вернасці, Дыянісафан усцешыўся гэтай змове і запрасіў абаіх да стала.
32
Цяпер можна было пабачыць, якою бывае краса, калі да яе дадаць аздобы. Бо калі Хлоя была апранута, а валасы гірычэсаны, а твар умыты, яна ўсім здалася да таго прыгожаю, што і Дафніс яе ледзь пазнаў. Цяпер кожны і без прыкметных знакаў пакляўся б, што бацькам такой дзяўчыны не мог быць Дрыяс. А ён таксама тут быў і разам з Напэ браў удзел у банкеце, лежачы на асобным ложы за адным сталом з Ламанам і Мірталаю.
У наступныя дні зноў прыносілі жывёлу ў ахвяру, ставілі кратэры з віном; і Хлоя таксама прысвяціла багам свае скарбы: сірынгу, пастухову торбу, шкуру, даёнкі. Узліла віна крыніцы ў пячоры, бо пры ёй гадавалася і часта ў ёй купалася. Прыбрала таксама вянкамі магілу авечкі, што паказаў Дрыяс, і яшчэ раз сыграла на сірынзе сваім авечкам, а сыграўшы, памалілася багіням, каб знайсці ёй тых, што яе падкінулі, і каб яны былі годныя яе шлюбу з Дафнісам.
33
А калі досыць насвяткаваліся на вёсцы, уздумалі вярнуцца ў горад, расшукаць Хлоіпых бацькоў і не адкладаць надалей вяселля. На золку, падрыхтаваўшыся ў дарогу, яны далі Дрыясу яшчэ тры тысячы драхмаў, а Ламану палавіну ўраджаю з палёў і вінаграднікаў, коз разам з іх казапасамі, чатыры пары валоў, адзення на зіму і волю яго
жонцы. Пасля гэтага вырушылі конна і вазамі ў Мітылену, з вялікаю пышнасцю.
Гарадчукі іх тады не заўважылі, бо прыехалі яны ўночы; але назаўтра каля іх дзвярэй сабралася грамада мужчын і жанчын. Мужчыны выказвалі радасць Дыянісафану, што знайшоўся сын, а яшчэ больш, калі пабачылі красу Дафніса; жанкі ж разам з Клеарыстаю радаваліся, што з сынам заадно і сынавую яна прывязла. Яны дзіву даліся з Хлоі, з яе непараўнанай красы. Увесь горад усхадзіўся з-за хлопца і дзяўчыны, хвалілі ўжо гэты шлюб і жадалі, каб яе род знайшоўся годным яе красы; і шмат вельмі багатых жанок маліла багоў, каб быць прызнанымі за маці такой прыгожай дзяўчыны.
34
А Дьіянісафану, які пасля доўгіх роздумаў моцна заснуў, прысніўся такі сон. Здаецца, німфы просяць Эраса, каб ён нарэшце згадзіўся на гэты шлюб; ён аслабіў маленькі лук, паклаў яго разам з сагайдаком і загадаў Дыянісафану наладзіць банкет для ўсіх найвяльможных мітыленцаў і, калі ён напоўніць апошні кратэр, паказаць тады кожнаму Хлоіны прыкметныя знакі; а пасля праспяваць вясельны гімн.
Пабачыўшы і пачуўшы гэта ў сне, Дыянісафан устаў на золку і распарадзіўся падрыхтаваць раскошны банкет з усяго, што дае зямля і мора, што ёсць у азёрах і рэках; і запрашае ўсіх найвяльможных мітыленцаў на баль. Калі ўжо надышла ноч і быў напоўнены кратэр, з якога ўзліваюць Гермесу, адзін са слуг унёс на сярэбраным прыборы прыкметныя знакі і, абыходзячы па чарзе направа, усім іх паказваў.
35
Ніхто не апазнаваў іх; а Мегакл, які з-за старасці ляжаў на вышэйшым месцы за сталом, ледзь глянуў і моцна, з яшчэ маладою сілаю ў голасе, усклікнуў: «Што гэта бачу? Што з табою сталася, дочухна? Ці жывая ты, ці, можа, які пастух толькі гэта знайшоў і падняў? Прашу, Дыянісафане, скажы мне: адкуль маеш прыкметныя знакі майго дзіцяці? Адшукаўшы свайго Дафніса, не адмоў знайсці і мне».
Але Дыянісафан папрасіў яго спачатку расказаць, як пакінулі Хлою, і Мегакл, не аслабляючы сілы голасу, расказаў: «Да нядаўняга быў я бедны, бо ўсё, што меў, патраціў на харэгіі і трыерархіі. Якраз тады нарадзілася ў мяне дачка. He хочучы гадаваць яе ў беднасці, я ўпрыгожыў яе гэтымі прыкметнымі знакамі і пакінуў, бо ведаў, што многія праз такі спосаб хочуць зрабіцца бацькамі. Вось і пакінуў дзіця ў пячоры німфаў, даручыўшы яго багіням. I да мяне з той пары штодня плыло багацце, але я ўжо нашчадка не меў. Бо не пашчасціла мне зрабіцца бацькам хоць бы дачкі другой, А багі, як бы смеючыся з мяне, спасылаюць уночы сны, паведамляючы, што авечка зробіць мяне бацькам».