Патушаныя зоры  Масей Сяднёў

Патушаныя зоры

Масей Сяднёў

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
93.63 МБ
Масей Сяднёў
ммдмммммшмммм^^м
ПАТУШАНЫЯ ЗОРЫ
ВЕРШЫ
РАМАН
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1992
ББК 84Бел7 С99
Прадмова Барыса Сачапкі
Масей Седнев — одпн нз самых нзвестных п популярных белорусскнх пнсателей, волей судеб оказавшнхся в эмнграцнн. Этой кніігой, в которую вошлн лучшне стнхн нз его кннг «Погашенные звезды», «Очніценне огнем», «А время больше, чем вечность» н его напболее удачный роман «Н этот день наступнл». Масей Ссднев открывается перед современным отечественным чнтателем как талантлнвый. орнгннальный поэт н прозанк.
4702120202-037
L М 302 (03)-92	91 91
ISBN 5-340-01100-3
© Прадмова. Б. I. Сачанка, 1992
© М. I. Сяднёў, 1992
«ХВАЛЮЮСЯ, СУМУЮ I ПІШУ...»
Масей Сяднёў — не новае імя ў нашай літаратуры, сёння гэта адзін з самых вядомых і папулярных пісьменнікаў беларускай эміграцыі. За афіцыйную дату яго параджэння прынята лічыць 19 жніўня (1 верасня) 1915 г. На самай жа справе ёп нарадзіўся на два гады раней — у 1913 г. у вёсцы Мокрае, якая цяпер знаходзіцца ў Касцюковіцкім раёпе на Магілёўшчыне. «Мой бацька — селянін,— апавядаў потым М. Сяднёў,— і я — вясковы хлопец, сын бедняка, які нават напачатку вызваляўся ад падатку... Бацькі мае непісьменныя абодва, і абодва працавітыя. Мне здаецца, што я болей узяў усяго ад маці, у прыватнасці, пачуццёвую аснову. Маці для мяне як святая».
Вучыўся будучы пісьменнік у Макранскай пачатковай школе, потым у Саматэвіцкай сямігодцы, настаўнік якой I. Чэчка — выпускнік Нясвіжскай семінарыі — быў добра знаёмы з Якубам Коласам, чым вельмі ж ганарыўся і пра што неаднойчы расказваў на ўроках, тым самым абуджаючы цікавасць да літаратуры.
Пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі М. Сяднёў у 1930 г. паступіў у Мсціслаўскі педтэхнікум — там, як вядома, перад гэтым вучыліся Змітрок Астапенка, Аркадзь Куляшоў і Юлі Таўбін. Але вучоба ў педтэхпікуме ў М. Сяднёва не пайшла, бо яму там, як ён прызнаваўся, пе спадабалася. «Тады ў педагогіцы панаваў так званы лабараторна-брыгадны метад, і я сядзеў у брыгадзе гэтай, як дурань: нехта за мяне адказваў, а мне ставілі адзнакі. Ды яшчэ голад пастаў». I М. Сяднёў пакінуў вучобу, нават не скончыўшы першы семестр.
Куды было дзявацца, вельмі не думаў — вярнуўся дахаты, да бацькоў. Нейкі час працаваў у калгасе, потым уладкаваўся настаўнічаць у суседнюю вёску Кавычычы. У 1933 г., у надзеі зпайсці сваё месца ў жыцці, ён выпраўляецца ў сталіцу Савецкай Беларусі горад Мінск, паступае там у Вышэйшы педагагічны інстытут. Аднак атрымаць дыплом настаўніка яму не ўдалося — у 1936 г., калі быў студэнтам апошняга чацвёртага курса, яго арыштоўваюць і без усякіх на тое падстаў высылаюць на Калыму.
Пяць гадоў правёў М. Сяднёў ні за што ні пра што ў сталінскіх лагерах — здабываў золата, працаваў на лесапавале, быў чорнарабочым. У канцы 1940 г. яго разам з іншымі былымі студэнтамі, якія спрабавалі свае сілы ў літаратуры і якія былі арыш-
таваны — Я. Ермаловічам, У. Клішэвічам, М. Суднікам, М. Гваздовым, П. Шыраковым — прывезлі ў Мінск на перагляд справы. Але зрабіць гэта не паспелі — пачалася Вялікая Айчыппая вайна. Калі на сталіцу Савецкай Беларусі пасыпаліся пямецкія бомбы, усім арыштаваным і асуджаным было загадапа пакіпуць турму. М. Сяднёва разам з усімі пагпалі калопай на Чэрвень. Там, у Чэрвені, ахова разбеглася і М. Сяднёў апыпуўся па волі.
Вярпуўся ў родную вёску, працаваў па гаспадарцы. Калі Чырвоная Армія вызваляла Магілёўшчыпу, баючыся, каб зноў не трапіць у сталінскія лагеры, М. Сяднёў выехаў у Беласток. Потым былі Берліп, Прага...
Пачалося бадзяжнае эмігранцкае жыццё. М. Сяднёў працаваў пастаўпікам у беларускай гімназіі ў Міхельсдорфе (Германія), па фабрыках і заводах у ЗША, на радыёстанцыі «Свабода», выкладаў рускую мову ў адпым з амерыканскіх (штат Іпдыяна) універсітэтаў. Цяпер ёп па пепсіі, жыве непадалёку ад НыоПорка ў невялічкім гарадку Глеп-Коў.
Пісаць вершы М. Сядпёў пачаў яшчэ ў школе, у чацвёртым класе. Адзін з іх «Трактарпая калона» падрукавала раённая газета «Сталіпскі прызыў», калі вучыўся ў Мсціслаўскім педтэхпікуме. ГІотым яго вершы пачалі з'яўляцца па старонках рэспубліканскіх газет і часопісаў—«Чырвопай змены», «Звязды», «Савецкай Беларусі», «Літаратуры і мастацтва», «Беларускай работпіцы і сяляпкі», «Паляўнічага Беларусі», «Полымя рэвалюцыі». У рапніх вершах, напісаных не без уплыву фальклора, творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдаповіча, ды і рускіх паэтаў А. Пушкіпа, М. Лермаптава, С. Ясеніна, апяваў хараство родпай прыроды, радасць і паўпату жыцця, нясмелае юпачае кахапне. Займацца творчасцю пе пакінуў і ў турме, у сталінскіх лагерах. Там ён у неверагодна цяжкіх умовах стварыў цыкл вершаў «Патушаныя зоры», у якіх паспрабаваў перадаць усю жудасць перажытага ім самім і ўсімі яго сябрамі па няшчасці:
Я ў няволі. Маці, мая маці, ну нашто дала ты мне жалейку? Маёй песні болей не ўзвівацца — згінуў, згінуў я ні за капейку.
У вершы «Хадзіў я ў пустыпі і ціхім і сумным» ёсць і такія радкі:
He хочацца жыць, а памерці — шчэ болей, жывеш па зямлі і не зпаеш зачым.
Чаму ж пе хапае адвагі і волі сябе задушыць у гушчары лясным?
У пазпейшых вершах паэт знаходзіць адказ па гэтае, ды і іншыя пытанні:
Толькі я лягу і вочы зажмуру, толькі растану у ночнай цішы, пад здрыгі таемныя муру песня снуецца ў душы.
Дармо: хоць білі у цішы і пхалі панач у задуху — не выбілі з яе душы і песеппага духу.
Ці йна была па Калыме, ці ў камеры вільготнай, цеснай, ці смерць была ў яе наўме — япа была заўсёды песняй.
Менавіта яна, песня, ці іпакш — паэзія, ратавала М. Сяднёва ў нялёгкіх выпрабаванпях, дапамагала яму прайсці праз усе кругі сталінскага пекла, выжыць, застацца самім сабою.
I вось «збамбілі ля турмы увесь квартал», і паэт «пайшоў у свет раскутым». Матывы адчаю, жуды састунаюць месца роздуму:
Ад часу, калі пугай яшчэ ляскаў і ў полі рос, глядзеў я з незямною ласкай у глыбіню нябёс.
I там тануў мой зрок і сам я.
I я і статак — як плылі. Здавалася — нябёсы ёсць таксама і на зямлі.
Ды па зямлі было усё зямное і не было нябёс.
Сцярог мяне, стаяў за мпою зямны мой лёс.
Ён так падбаў і ўсё так з’ісціў, зямны мой лёс, што ўжо пабачыць, як калісьці, я пе магу нябёс.
Напісаныя ў турме і на Калыме вершы, а таксама новыя, хоць і не часта, але друкаваліся ў акупацыйных выданнях — часопісе «Новы шлях», газетах «Раніца», «Новая дарога», «Беларускі работнік» і інш. У Беластоку М. Сядпёў падрыхтаваў да друку першы свой зборнік паэзіі, які пазваў «Ад сына твайго, Беларусь». Але зборнік гэты, адрэдагаваны і набраны ў Кёнігсбергу, згарэў у пажары. Давялося М. Сядпёву чакаць яшчэ некалькі год, каб убачыць, патрымаць у руках сваю першую кнігу. Гэта было ў невялікім нямецкім гарадку Рэгенсбергу ў 1946 г. ІІазывалася яна «У акіяне ночы». Праз год там жа, у тым самым Рэгенсбургу, дзе знайшоў часовае прыстанішча паэт, у яго выйшла другая кніга — «Спадзявапні». «Я ўключыў у гэтыя першыя свае кнігі вершы ваенных гадоў і новыя,— паведамляў М. Сяднёў.— Між іншым, некаторыя з напісаных і надрукаваных вершаў я не ўключыў у гэтыя зборпікі — меркаваў, што япы но вартыя таго». У 1947 г., праўда, ужо пе ў Рэгенсбургу, а ў Міхельсдорфе і ў Ватэпштэце ў М. Сяднёва выйшлі яшчэ дзве кнігі — «На край святла» і «Цень Япкі Купалы». «Гэта быў адзін з самых нлённых перыядаў у маім жыцці,— пісаў потым паэт.— Там, нягледзячы ні на што, я зпаходзіўся ў нейкім рамантычна-ўзнёслым стане... Туга па страчаным перапаўпяла мяне, гэта стварала своеасаблівы настрой. З’явіліся вершы заглыбленага зместу, з філасофскім падтэкстам, тое, што называецца медытацыяй. Я жыў паэзіяй, паэзія давала мне крылы, глушыла боль. Як, дарэчы, і ў сталінскіх турмах, на Калыме. Каб, здаецца, не вершы — не жыў бы». Менавіта тады ў адным з вершаў, прысвечаных сястры Дар’і, былі такія радкі:
Адно другога ўсё трагічней, і страшна — гора без турбот збываў я песпяю лірычнай, замест каб стаць па эшафот...
Што ж? Я не плачу й пе каюся, адно толькі даль імжыць... Мне трэба казка якаясь, каб мог я жыць.
I такой казкай стала для М. Сядпёва паэзія. Як толькі было цяжка на душы, ён браўся пісаць вершы, глушыў імі боль.
Наступныя кнігі паэта выходзілі ўжо са значнымі перапынкамі — і не ў Еўропе, а ў Амерыцы — «Ля ціхай брамы» (Ньюйорк, 1956), «Патушаныя зоры» (Мюпхен — Нью-Йорк, 1975), «Ачышчэнне агнём» (Глен-Коў — Нью-Йорк, 1985), «А часу больш,
чым вечнасць» (Глен-Коў — Нью-Йорк, 1989). Пры ўсёй разнастайнасці тэм, якія закранаў і закранае паэт у сваёй творчасці, ёсць адна як бы галоўная, скразная, якая пераходзіць з твора ў твор, з кнігі ў кпігу — гэта Радзіма, той куточак зямлі, дзе нарадзіўся, упершыню ўбачыў свет, спазнаў першыя радасці і нягоды.
Засумаваў я па табе, Радзіма, па недаступнай па тваёй красе. Кудысьці адыходзіш ты ўсё міма і вабываешся, даруй мне, пакрысе.
Цябе я пакідаў, я думаў, ненадоўга — праз месяц, праз другі вярнуся зноў. Але цягпік далей, далей мяне ўсё тоўхаў: як назнарок — назад не йшоў,—
прызнаецца паэт ў вершы «Жывы ўспамін». А ў вершы «Відзенне Бацькаўшчыпы» зноў вяртаецца да гэтай тэмы, але па-іншаму:
Як толькі песняю сваёй зайдуся — і Бацькаўшчына ў сэрца хлыне мне, і лёгка робіцца ў начной задусе, і быццам не наяве я, а ў сне.
Здалёк чалом ківае мне як быццам — няўцешліваму сыну ў чужынё.
Іду, як праз тумап, хачу прабіцца, ды сам не ведаю, гэта я, ці не.
Спыняюся, чакаю — ды няма прывету.
Спяшаюся — хоць ногі колюць хмызпякі... Бо што мілей выгнанніку-паэту, чым вобраз твой — далёкі і блізкі.
Бацькаўшчына, родная вёска саграваюць паэта, дзе б ён ні быў, акрыляюць, даюць тэмы для творчасці, будзяць успаміны.
Цяпер па бацькаўшчыне ўжо марозы кладуць узор на ранішнім лядку. Падпаленыя восеняй бярозы усцяж гараць на балыпаку.
Мне, босаму, не страшна, што я босы,— скачу па маразянай траўцы шчэ валей. Здаецца мне — як гляну на бярозы, ад полымя мне іхпяга цяплей.
У полі бацьку я ў падмозе, гляджу жывёлу, бульбіны пяку.
I ўсё гляджу чамусьці, як бярозы гараць па пашым балыпаку.
Я восеняй жыву ў трывозе: забудуся, ды зноў кране — падпалепыя восеняй бярозы гараць пякучай ранай у мяне.
(«Восень»)
Нямала твораў прысвяціў М. Сяднёў другой сусветпай вайне, тым падзеям, сведкам якіх ёп быў сам на яго роднай зямлі — паэмы «Мая вайна», «Забрапы Менск», «Цень Яіікі Купалы», «Мікола Бугроў» і інш. Асабліва пранікнёна напісаны яго вершы пра маці, сясцёр, якіх пакінуў дома, у сваёй вёсцы, пайшоўшы бог ведае куды і чаго: