Патушаныя зоры
Масей Сяднёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
— Ці жыве у сэрцы тваім сіла, іпто злучала нас, як вера ў Бога? — Хлюпнула у бераг і ступні абмыла, толькі не сказала мне нічога.
Сум пяўтольпы маю я па той дзяўчыне, што за морам дзесьці, у пацёмках шэрых. Я зраблюся, мора, як само ты, сінім, толькі выкінь, мора, на другі свой бераг.
3 НЕДАСЛАНЫХ ЛІСТОЎ
I
Тут не такая, Ліда, старана — жыццё маё ідзе зусім няўдала.
Таму вось толькі ты адна паэзіяй маёй заваладала.
Самотнасцяй туманю галаву і сэрца цешу стрэчаю зімовай. А мне гавораць — так жыву, што не знаёмы я з тутэйшай мовай.
Яно, напэўна, так. Але заўсёды людзі могуць памыліцца. He кожпы можа у імгле свяціць агпістаю зарніцай.
Мне люба гаварыць з табою. Зноў я вечароў разбіў глухую змову.
Як насалоду дзіўных споў, ты разумееш маю мову.
Цікавых, знаю, будзе шмат, каб прачытаць ім слова ў слова, Зрабіўшы здзіўлены пагляд, скажы ім толькі: ад Сяднёва.
II
Няма куды пайсці — чужая змова. Прыемна думаць мне, што ёсць на свеце ты. Каб перажыць усё яшчэ нанова, Гартаю зпоў я недасланыя лісты.
Жывуць яны маім нутром і свецяць блакітным небам леташняй вясны, Іх не для славы я друкую у газеце — на пошукі цябе няхай ідуць яны.
Нясуць табе цяпло майго дыхання, сагрэтага наплывам пачуцця.
Тут, на зямлі, без ласкі і кахання, скажу — няма сапраўднага жыцця.
Мне за сябе не сорамна. Ніколі чужому звычаю я не складаў хвалы. Нібы праз сон, у першараднай ролі твой вобраз мне смяецца із імглы.
...Па рэчцы плавае гусак з гусыняй, знайшоўшы дружбу мірпую ў трысці.
Усё тамілася у нейкай мляўкай сіні — нікуды больш пам не хацелася ісці.
Мне гэтае прыйшло само, да слова, прыйшло таму, што ёсць на свеце ты. Каб перажыць усё яшчэ нанова, пішу сягоння гэтыя лісты.
III
Хацеў я напісаць табе даўно, але ўсё неяк часу не хапала.
Жыву сярод чужых. Пішу адно, але і з пісаніны толку мала.
Усё не так укладваецца ў верш і крытык лае, кажа, што пагана. Самім сабой, як хочаш, не жывеш, старая не залечваецца рана.
Атрутай дзён япа гпаіцца зноў, зноў па-ранейшаму і сумна і балеспе. Жыве наплывам чорных сноў мая няспраўджаная песня.
3 пацёмак вечароў, гарачых і густых, шукаю я да прахалоды выйсця.
Ды не дайсці мне да крыніцаў тых, з якіх мы, прагныя, пілі калісьці.
Засмягласць не праходзіць губ, і вольна не злятае слова.
Пісаць сягоння больш я не магу.— 3 пашапай да цябе.
Бывай здарова.
РАЗВІТАННЕ
Ну наіпто, ну нашто сваё сэрца я мучаю?
Я па ўсім цяпер бачу, што ты — не мая.
Грае восень у полі пам песню разлучынаў — гэта знаеш і ты, гэта знаю і я.
Самым топкім, празрыстым, нібы павалокаю, зацягнуліся лужыны ўночы лядком.
Тваё сэрца цяпер — таямніца глыбокая, але я без сумлеву яе назаву халадком.
He глядзеўшы мпе ў вочы, нібы вінаватая, ты маю абыякава, хутка пускаеш руку.
I зусім несвядома, ўсягды зухаватая, чаравічкам ты водзіш сваім па пяску.
Недарэчы гаворыш ты мне, што ўжо выпілі сок зямлі вераснёвых начэй халады, а зіма — ледзяное дыханне — бязлітасным кіпенем хутка спыніць у рэках цячэнне вады.
Дык нашто, дык нашто сваё сэрца я мучаю?
Я па ўсім цяпер бачу, што ты не мая.
Але ў тое, што песню разлучынаў грае восень для нас — не хацеў бы услухвацца я.
ДАРОГІ
Ператоптана, зведана ўсё як быццам, і прывычна ўсё, як паверхня стала. Ды ніяк, хоць ты што, не прабіцца мне на тую дарогу, што сюды завяла.
He сустрэў на шляху я сваім нікога, мо таму, што я сам сустрэцца не мог,— маючы ў свеце многа дарогаў, я заблытаўся ў сетцы дарог.
I дарогі маёй канцы абое, нібы ворагі душацца — смерць не міне: адзін п’е з нашых рэк-вадапою, а другі смагай мучыць мяне.
...Лёля, ты, як нашае сіняе лета, у сэрцы маім туманы пасеш.
Трымценне, цяплом сагрэтае, забытая памяць, ты зноў устаеш.
Што было і што ёсць — ніяк не адрозню, захацелася шчасця ізноў у жыцці.
Танцуе мая маладосць на дарогах, не хоча ніяк адысці.
* * *
Я думаў, што гарэць, нібы на ветры, мне даволі — ляжыць гадоў маіх на вуснах горкі прысмак.
Я думаў, што, як вогнішча пакінутае ў полі, душу маю пакрыў халодны попел-прысак.
Я думаў, досвед мой мяне наўчыў і сцішыў — сваёй усхваляванасцяй не назаляць нікому.
Так караблі у прыстані, сыходзячы з узвышшаў, знаходзяць цішыню і радасную ўтому.
Дык не ж! Ізноў згарае дзень мой кажны.
Ніхто, напэўна, з блізкіх не зацеміў на твары маім холад і няўважнасць, на гастрыні пяра — душы смяртэльнае трымценне.
Шляхоў зямных ізноў ііерамагаю змору, рука сама сабе прысуд пакутны піша.
Так караблі із прыстані ізноў ідуць у мора — іх вабіць смерць у бездані, а не спакой і ціша.
РАМАН
...I раптам перада мною ідзе яна,— што са мной? — такою зямною на гэтай зямлі зямной.
Забыўся я, хто я, і дзе я.
I бачыў цябе я калі?
Як быццам гэта падзея сталася не на зямлі.
У гэтакім вось настроі услед — ад вугла й да вугла — іду за табою — стройнай — куды б ты ні павяла.
КЛЯШТАР
Да кляштара замкнута брама: «Забараняецца ўваход».
Яна ж дазволу і не брала — размаляваны рот.
3 пярэдняй кішані дастала ёй паслухмяныя ключы.
Паходкай царсцвеннаю, аднастайнай за брамай знікла уначы.
Глядзеў услед яшчэ ёй доўга — дрыжэла ў галаве імгла.
Шкада — не быў я тым бульдогам, з якім ты ў браму увайшла.
1948
Заўльгаў
СТРЫМАНАСЦЬ
За горадам усюды быў я з Вамі, прыпынкаў нашых зпаю я мясціпы: і дол, усланы кветак дыванамі, і скалаў старадаўнія руіны.
ГІідзе мы не стаялі болей за хвіліны — цягнула нас нязведаная сіла.
Вы ўсё былі цнатліваю дзяўчыпай, таемнасцяй вачэй мяне манілі.
Так цэлы дзень прайшоў. А мы расстраціць не маглі саромлівага палу. 3 даліп дыхнула холадам зімы — пайшлі дахаты мы маўкліва і памалу.
1.4.1945
Прага
НА ПЛЯЖЫ
На ўсю энергію свяціла сонца. Дзень, расплаўлепы, жывою лавай ліўся і занімаў прастор, шырокі на ўвесь свет, каб людзі радаснымі на зямлі былі ўсе.
I пляж кішэў людзьмі. Як дохлыя, яны ляжалі у пяску гарачых хвалях, салодкай стомаю знывалі ціха і — голыя — нічога не хавалі.
Пілі, разлёгшыся, усёй істотай сонца і пепрыкметна для сябе усё жаўцелі.
А потым у ваду яны няслі, спяшаючыся, бронзавыя целы.
I здаравелі. Род жаночы хваліўся грацыяй перад вачыма.
Мы разумелі іх, і нам усё было магчыма.
Жылі і радаваліся ўсе жыццю.
Дзівоснай казкаю плылі за хвіляй хвілі. Развітвалася сонца. Спаць іпіло.
А людзі яму скласць хвалу забылі.
3 ВЯЧЭРШХ БЛУКАННЯЎ
Кватэры адамкнуўся корак — і павяла удаль дарога.
I тысячамі зор з мальбою і дакорам глядзелі вочы Бога.
Ахутвалі таемнасцяю змрокі, душа, не зпаючы чаго, ўсяго хацела.
Такі сабе прыемны й лёгкі, ідзеш адзіп на свеце цэлым.
Чакаеш нейкай стрэчы незвычайнай і верыш ў кажную на пебе зорку.
Дармо што, плюснуўшы вачамі, яна ўжо падае за ўзгоркам.
АСЛЕПЛЕНАСЦЬ
Баялася ты ўвечары ісці адна.
He знаю як — пайшоў і я з табою. забылася а д з і н, а д н а, і толькі засталося блізкае: а б о е.
Над галавою неба зорнае ішло.
Успыхнуўшы, пагасла й неба. Глядзелі нібы ў цёмнае мы шкло, і болей не было зямлі і неба.
I свет не быў ужо для нас, а самі мы былі асобным светам, што ткаўся звабліва для пас, як перад першым шчэ паэтам.
А беспрасветная аслепленасць плыла, несупярэчлівыя ліплі рукі...
Навошта ж прахалодаю імгла гарачыя нам цалавала рукі?
СУМ
Хліпнуў агопь — лягла. Застаўся адзін я ў свеце. Месяц вырваўся з-за вугла — надзьмуты, свеціць.
Да паўнаты напіўся, ціхі, як кароўе вока,— жоўтая пыса, прабіраецца бокам.
Выгнаны мы ў чужыпу,— ён прыйшоў па небе за мною. Як кот, выгінае спіну з ласкай зямною.
Горка сябе над зямлёю паднёс: «Галодныя, як сыр намажце!..» У сіняе мора пябёс плыве, як на мачце.
СУСТРЭЧА
Ты насустрач — болем. I распаўся дзень на міліярды сопцаў у вачох. Свет застыў у нейкай мёртвай паўзе — раўнавагі я зпайсці не мог.
Гэтая сустрэча на прадмесці! — Бляск вітрын, і ты, і зманлівасць уяў. Апынуўся зяоў на тым я месцы, на якім, здаецца, я стаяў.
У вачох сваіх мяне ты топіш. Заклікалі нас вячэрнія звапы. Загубіліся мы у натоўпе ля царкоўпай мураванае сцяны.
Нашых збаўцаў і святых з паўценяў выстаўлялі нішы на паказ.
Госпадзі, даруй маё хаценне — незаслужаных, пастаў і нас!
* * *
Едзеш ты. Ці ж магчыма? — Дождж, імгла і вятры.
Вочы некуды міма — абатры.
Засталася часіна —
памаўчым...
Вочы сіпія —
дым.
ВЯСНА
3 начы зямля была йшчэ мокрай — дажджы шумелі уначы, тады, калі нас цемра з вокнаў манілася падсцерагчы.
Святло згасілі мы й па залі, парваўшы стрыманасці ніць, каб многазначна не сказалі, што нехта позна йшчэ не спіць.
...3 вакна глядзелі мы абое уніз, і сад у вокны лез.
3 пампушак белых, як з набояў, страляў у нас пахучы бэз.
1948
Заўльгаў
ЯК МАЛІТВА
ІІрайшла і не заўважыла як быццам. Праходзь, я не злуюся — Бог з табой.
Калі б я мог, я мог бы заступіцца прад Небам за цябе з найбольшаю мальбой.
3 мальбою ціхаю, пяшчотнаю, дзіцячай, што шэпчуць мае вусны уначы.
Япы, дрыготкія, няўдачаў не ўмеюць стрымана перамагчы.
He знаеш ты, якая асалода мне думаць пра цябе у часе саматы. Шапчу малітвы я, і шкода: іх чуе Бог, але не чуеш ты.
А што, калі б Ён мог іх здзейсніць... I ноч усю, праз сон, праз ціш, У глыбіні душы шчымлівай песняй, як звон затонуты, ты ўсё звінііп.
* * *
Будзь мне ты ўсім. Mae дарогі канчаюцца — ля ног тваіх ляглі.
Зрабіць усё ты можаш, толькі усё зрабі ты для мяне.
Я прысвячу табе жыцця майго астатак — нікога я не меў, каму б даверыў лёс я свой.
Шукаю ўсё і не зпаходжу — пэўна, няма на свеце больш сваяцтва душ.
Няўжо я памыліўся, калі цябе за лепшую абраў? Чаму ж маўчыш? — Я прад табою, па-за табой не будзе ўжо мяне.
Скацілася сляза з вачэй тваіх журботных. Ты думаеш. Скажы мне, што?
МАЛЕНЬКАЯ ПРОСЬБА
Магчыма, хутка я памру, і ты забудзеш пра мяне.
I сон пра шчасную пару, магчыма, хутка праміне.
Скажы, калі мы йшчэ жывём, што ты часінку хоць адну нахілішся сваім чалом — я нават мёртвым уздыхну.
Мая душа на свеце тым даступіцца к дабру. Тады аб нашым аб зямным навек у песнях я замру.
ВЕЧЛР
Іду і, як радасць, нясу сваё гора, дотыкам ног скарыпку спягоў ламлю. ГІібы са штыхоў, сцякае святло із зораў, іголкамі холаду коліць зямлю.
Застыўшы ыа ўзлёце, песня замоўкла.
На ўсё я сказаць мог і «так» і «не».
I шчасце чужое із цёплых вокнаў на вуліцах цёмных агнямі лавіла мяне.