• Часопісы
  • Патушаныя зоры  Масей Сяднёў

    Патушаныя зоры

    Масей Сяднёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 375с.
    Мінск 1992
    93.63 МБ
    А душ сваіх, як сытых трутняў, на людзі паказаць мы баімося.
    ...А можа б, лепей не казаць: не варта — няўпрыкмець, як пузыр дражджаны, страшная нараджаецца пагарда у нас, саміх вякамі пагарджаных.
    Сяброў я страціў усіх чыста, былых прыхільнікаў, прынамсі. Бо не хаджу я на ўрачыстасць у саматканай апранасе.
    Аб Беларусь мы языкі счасалі, бяссільныя, мы любім дужых,— душа заходзіцца часамі па грэшных і маленькіх душах.
    Як цяжка жыць журбою чалавечай!
    Шкада ўсяго нам — не душы забранай... За ўсіх здаровых, за калек і ўвечных я памалюся зноў ля ціхай брамы.
    1955
    ЯК ПАМЯЦЬ НА ВУСНАХ
    Калі-нікалі запішу радкамі сваю душу агрызкам алоўку і зноўку я змоўкну.
    За хатаю дрэвы мокнуць і быццам просяцца ў вокны.
    А я,— як на вуснах замок,— узгрэтаю песняй замоўк.
    Гляджу — і мой шэпат вусны застаўся як памяць на вуснах, лірычны, усхваляваны, сягонняшнім днём датаваны.
    1959
    МАЙМУ ВЕРШУ
    ...Ды ты ўсё яшчэ жывеш, хоць ліхалецце, хоць пагроза.
    А я паспеў, пакутны верш, цябе ўжо прамяняць на прозу.
    Радкі мае, я клікаў вас, і, паслухмяныя, ішлі вы.
    I доўга мой лірычны сказ яшчэ не стыгнуў, варушлівы.
    Зарэў, адсвечваўся душой маёй, то сумнай, то узнёслай, вячэрняй таямнічаю цішой, чаканай, млоснай.
    Цвіценнем белых ліп і голасам пяшчотным маці.
    Аж покуль на цэменце не ахрып у строгім каземаце.
    Аж покуль косткамі сваймі у падзямеллі ты не хруснуў... Адмалку, ад гадоў сямі, са мной не кідаў ты хаўрусу.
    Па Калыме і па вайне і я і ты ішлі балесне.
    I толькі па маёй віне не ўсё ўпісалі мы у песню.
    Але і так жыццём дыхнуць на холад часу мае словы.
    Бо холад той і лёд раскуць яны заўжды былі гатовы.
    Што б ні было, ты ўсё жывеш, тугі, нацэлены і порсткі.
    Імкні ж, імкні ж, мой сябра верш, хоць пакрысе, хоць па напёрстку.
    He супыняйся на дарозе, хоць і крывавіцца ўсё рана. На неразмераную прозу мяняць цябе яшчэ зарана.
    8.9.1962
    Ф
    I з словам у душу не ўлезці, не адгукнуцца ў ёй акордам: радкоў тугія лейцы нікога не вядуць за морду.
    — Мы верым звеку ў Бога.
    — Мы знаем — дождж ідзе із неба. А больш не ведаем нічога, і ведаць болей нам не трэба.
    Але насцігну вас, нарэшце, рабоў заспаных і закутых. У душы вашы буду лезці і з словам мёду і атруты.
    ГЕРАШЯ
    Я мала сплю цяпер і мала ем — дарэшты ссушыць злыбеда такая: герояў шчэ няскончаных паэм, падобных да сябе, у свет я выпускаю.
    Няма назойлівей за іх людзей: — Я без крыві, а я хадзіць не ўмею. Калі нас напладзіў — пацей!
    Дай нам жыццё! — I я пацею, жыўлю іх і гадую, як дзяцей: — Бярэце вы мяне ўсяго і ежце! Смакчыце мозаг із маіх касцей! Расціце, нібы хлеб у дзежцы!
    Варушацца, як чэрці ля мяне, пакуль я укладаю план паэмы... Аж тут, як сонца па вясне, падсела нейкая: — Хадзем мы!
    Кідай іх, брыдкіх і сухіх! — і усміхнулася такім цудоўным вочкам! Я на спакуслівую глянуў і прыціх, пайшоў услед за ёю моўчкі.
    ЭЛЕГІЙНАЕ
    Прылёг на сонцы я у сасняку, падклаўшы пад шчаку руку. За колькі год прыслухаўся да цішыні,
    ды ў сэрцы не пачуў нічога я, ані,— як бы хто налажыў пячатку,— ні ўзруху радаснага ў глыбіні, ні верша новага імгненнага пачатку. He закранула мова цішыні у сэрцы радаснай струны.
    Вятруга раптам наляцеў здаля, і утрапёная зямля дыхнула холадам, нібы з труны. Закалаціліся сасонкі угары, нібы спрасонку на зары.
    Тугой завыў увесь сасняк, і я не мог сябе ніяк угаварыць, што то не скон, што гэта толькі плача ён — звычайна, як здавён.
    ПРОСТЫМІ СЛОВАМІ
    Хочацца верпі пачаць самымі простымі словамі — кашуляй з майго пляча, шышкамі яловымі.
    Бульбай і жытам густым, закаханымі яе вачыма, тленам, хатаю і ўсім тым, без чаго жыць ніяк немагчыма.
    Адарваўся калі ад грыў, ад хвашчу, асакі на балоце, я самога сябе марыў на высокай ноце.
    Да прыгожага рваўся, абы не курэлі вершы лучынай. Нават тыя словы забыў, якіх маці вучыла.
    А таго не ведаў ніяк, што натхненнае слова проста нараджаецца няўзнак і свярбіць, як кароста.
    На сцяжынцы зямной, як маленства, нанова, падружыся са мной шчэ нікім не ўжытае слова.
    ЗАЙЗДРАСЦЬ
    Я да славы чужое зусім не зайздросны, але славы зрачыся не хацеў бы ні мала. Я хацеў бы хоць так уваскроснуць, як Максім Багдановіч, Колас, Купала.
    Да багацця зямнога я не зайздросны, хоць хацеў бы займець сваю хату, каб над ёю шумелі сосны, гналі спёку ценем кашлатым.
    Да чужой маладосці я не зайздросны, хоць хацеў маладзейшым бы стацца, каб усё ж і ў наступныя вёсны захапляцца зграбнай пастацяй.
    Незвычайны міне мяне хтосьці, страпянуся адразу я, млосны,— Да жывога ўсяго й прыгажосці я страшэнна зайздросны.
    1962
    НА СПЫНКУ
    HE ЯВАЙ, А ВЕЧНЫМ СНОМ
    Канчаецца ўжо маршрут, а мне шчэ далёка дадому... На станцыі колькі мінут паравоз выдыхае стому
    і зноў у дарогу, далей да невядомага спынку... Хіснуліся ззаду канцы алей, і мы ўжо адкінуліся на спінку.
    Чужога вялікага места рух застаўся прыгожай уявай. Ад грукату колаў ужо аглух, а памяць аб ім шчэ яскравей:
    жаночая стройнасць, вітрыны, дамы і на падваконніках краскі, развітванні, стрэчы... I толькі мы — без стрэчы ў дарозе траскай.
    I здрыгваешся суздром — калісьці, на нейкім спынку, не явай, а вечным сном адкінемся мы на спінку.
    АДЧУВАННЕ НАЧЫ
    Голле б’е зразмаху па сцяне.
    Дробны дождж па даху
    сыпане.
    Уначы ў пацёмку страшна мне. Вецер злы на ганку
    бахае дзвярмі.
    Капае у банку дождж слязьмі.
    Мокра — што ты толькі ні вазьмі. Ціснуцца баракі, шэрыя ў імгле. Людзі-небаракі
    спяць. А на стале — міг — і маю свечку дождж залье.
    * * *
    Я кажны дзень паміраю і ўсё жыву.
    Веру у прышласць маю і ў сіняву.
    I спадзяюся: возьмуць ангелы мяне ў рай... — Трасіся на возе і не памірай, трэба шчэ доўга ехаць, дый цяжка папасць у рай,— гавораць мне ангелы нехаця,— лепей не памірай!
    АДЗІНОТА (3 Рыльке)
    Адзінота святая мая, беражы свае скарбы усе, міражы прамінулых часоў, такіх слаўных! 0, святая мая адзінота, ты залатыя дзверы свае саматы замыкай ад усіх цікаўных.
    3 ГЕЙНЭ
    У садзе прыгожым ранкам гарнуліся да мяне наздзіў, шапталі і гаварылі кветкі, але я маўклівым быў.
    Спачувалі і гаварылі кветкі слязінкамі сінімі з-пад павек: «Не злуйся на нас, сястрычак, ты смутны, няўцешлівы чалавек».
    3 ГЕЙНЭ
    Яны мяне мучылі і злавалі і сэрца спапялілі зусім адныя сваёй нянавісцяй, другія — каханнем сваім.
    Яны і мой хлеб атруцілі, атруту у кубак лілі, як дым, адныя сваёй нянавісцяй, другія — каханнем сваім.
    Ды тая, якая найболей, квяліла і дапякала усім, нянавісцяй не гарэла, як і каханнем сваім.
    ПАТРЫЁТЫ
    Я не любіў ніколі патрыётаў, бязгрэшных, новых фарысеяў.
    Як зерне после абмалоту, іх душы я на сіце дзён прасеяў.
    Куслівая і здрадлівая заедзь, каўчэг уратаваны ноеў, яны сягонняшняе славяць, да ўчорашняга павярнуўшыся спіною.
    Я вызнаў іх, геройскіх і адданых,— ад іх ушчункаў бегаў, апантаны.
    I Бацькаўшчына на этапах дальніх званіла і ў мае кайданы.
    Ды ўсё тады было мне нова, хоць і стаяў, як на гарачым прыску. Маім тады адзіным словам было: і ныне й прысна.
    Даруйце — не збярог для вас я інакшых дум і слова.
    Калі свяча мая пагасла, я запалю яе нанова.
    «СЯБРОМ»
    Так, так. Вядома мне, дальбог, і вашае дабро, і вашае сяброўства.
    Ваш гнеў і кліч да перамог не йдзе далей пустога красамоўства.
    Вы добрыя, як добра ўсё.
    I кажны з вас сябе ўзвялічыў.
    Вы важна ходзіце, як парасё з паднятым і надзьмутым лычам.
    Смяюся я за гэта з вас — такою дрэняй шмат мяне душылі.
    Як прыйдзе добры для вас час, вы аддасцё мяне з вяроўкаю на шыі.
    Тады ў другіх, каб жыць было зручней, вы купіце спакой, і купіце вы згоду.
    He аднаго прадаўшы, як раней,, зноў чэсна будзеце служыць народу.
    ТРЫБУНАМ
    Дзе вы, трыбуны і натхнёныя прарокі? чаму асекся голас ваш?
    Часамі ўночы сню вас ненарокам, жду прыйсця вашага, і вас нямаш.
    Дні глуха падаюць гнілою грушай, і раскай воды завалакло.
    А хто сягоння нас агнём святым узрушыць, а хто сягоння станіць на чало?
    Як хто хацеў — так кажны з нас і тупаў і заўтрашняга не разумеў ніяк. на ўсіх дарогах нашага адступу як помста ўпаў апошні паш ваяк.
    А час у беззваротнасць кануў, і толькі гойдаюцца кругі.
    Крывёй сцякаюць у чаканні апушчаныя сцягі.
    Дзе ж вы, трыбуны і натхнёныя прарокі? Чаму асекся голас ваш?
    Вы толькі сніліся мне ненарокам — нямаш.
    ф ф
    Занадта ўсё да сэрца я прымаў — нішто не зменіцца ні заўтра і ніколі. Дарэмна ў свеце маіх зманлівых уяў. я неба маляваў у змрочны колер.
    Нашто таіцца — крышку дапяклі мана сяброў і кплівы смех няздараў. Без ветразяў мае стаялі караблі — уздыхі іхныя яны вятром раздалі.
    Сягоння ў сонечную цішыню блакітным мігаценнем дзень спавіты...
    А можа, гэта толькі ўсё яшчэ я сню
    і вогкая вясна яшчэ не прарасла з-пад плітаў?
    ПАЛІТЫЧНАЯ ЭЛЕГІЯ
    Нашто пайшоў за вамі я дарогаю цярністай з узлётам дум і захапленнем юнака?
    Як я цягнуўся ўвесь да вас душою прамяністай, так у галоднага да хлеба цягнецца рука.
    Я забываў на ўсё. Прайшлі гады няўдала.
    У вёсцы без мяне вадой шумела гаць.
    У полі пастуховая жалейка сумавала.
    Я забываў пра ўсё, чаго ніколі нельга забываць.
    Крывавых катаў час узвысіў над народам — у сутарэнпі жар душы мае пе гас.
    3 краіны той, дзе ўсё пакрыта лёдам, прынёс я жар душы — прынёс для вас.
    А вы? А вы? Я праклінаю вас бясконца!
    Стаю адзін, схіліўшы сумнае чало.
    Вы толькі грэліся на тых праменнях сонца, што вам насустрач вогненна ішло.
    НЕПАСЛУХМЯНЫЯ РАДКІ
    0 не, о не,— напэўна, не таму я вас не люблю, камраты, «радакі»... Вось і цяпер ніяк я не ўтаймую непаслухмяныя мае радкі.
    Яны бунтуюцца аддаўна, хоць іх мірыў, гадзіў.
    I як бы ні было: іх не аддаў я на смех, на здзіў.
    Спакойна дыхаюць яны і раўнаважна — я забываю вас, камраты, «радакі»...
    Чаму ж усё-ткі верш мой кажны ўзрываюць непакорныя радкі?
    Ф Ф Ф
    Я з вамі быў і мог, як вы, з усіх любіць сябе самога. Схіленнем важным галавы не выказаць паважнага нічога.
    Я з вамі быў. Ды з вамі йшоўшы, пакрысе цяжкой рабілася мая дарога:
    такога, як і сам, як вы усе, маленькага, нікчэмнага я нёс у сэрцы бога.
    I я пайшоў ад вас. I незямнога пазнаў святла я ззянне за гарамі, адчуў я іншага у сэрцы сваім Бога... Прабачце мне, што быў я з вамі.
    БУДУЧЫНЯ
    Эмігрантам
    Якая ты — не знаю я. Стаміўся, чакаючы цябе... He муч...
    У неразгаданае б’юцца крылы-мыслі — спыняе лёт іх вогкая, цяжкая муць.