Патушаныя зоры
Масей Сяднёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
— Ведаеш, я коратка. На хаду. Табой цікавіцца ўпаўнаважаны. Цябе пакліча старшыня ў канцылярыю — будзь асцярожны.
I схаваўся за дзвярыма сельпо — мусіць, пайшоў «разгаўляцца». Іх, сяброў па выпіўцы, цэлая шайка — старшыня, сакратар сельсавета, фінагент, Вяркееў і сам кааператар. Кааператара, кажуць, будуць судзіць за расстрату.
Папярэджанне фіпагента як бы й не тычылася мяне. Праўда, я ўдаваў, што гэта мяне не тычылася. На самай справе паведамленне агента апякло маё нутро, выклікала трывогу. Толькі ўсё гэта я адганяў ад сябе. Я хацеў жыць бесклапотна. Хацеў жыць тым. узвышаным пачуццём, што акрыляла мяне, той радасцяй быцця, што штурхала мяне на нейкі ўчынак, але, не знайшоўшы выхаду, згарала ва мне самім, пакідаючы ў душы салодкі смутак лёгкага расчаравання.
Я позна пачаў складвацца як асоба. Маленства без якіх-небудзь асаблівых выгодаў, праца з самых ранніх год, адсутнасць належнага школыіага выхавання не вельмі спрыялі майму развіццю ў пачатную пару. Але ў нашай сям’і ўсё прадвызначаў лёс — ён кіраваў намі, і мы слепа падпарадкоўваліся яму. Падсведамае вычуццё наканаванасці лёсу спарадзіла ў нас скрайнюю чуллівасць.
Лёс прадвызначыў і маю дарогу: хоць і спознена, я
ўсё-ткі адарваўся ад сахі і пайшоў, скажам так — у навуку.
Але я быў народжаны не для навукі як нечага рацыянальнага — нада мною запанаваў эмацыянальны пачатак, чуллівы пачатак. 3 яго і пачалося афармлепне, складванне мае душы, ейны рост. Якраз цяпер я і знаходжуся ў працэсе станаўлення свае асобы, перад усім ейнага эстэтычнага пачатку. Для яго, гэтага эстэтычнага пачатку, я й шукаю «яе». «Яна» можа быць кім хочаце. Ну хоць бы і Дусяй.
Выйшаў на ганак старшыня сельсавета і кіўком галавы паклікаў да сябе. Калі я ўвайшоў у ягоны пакой, старшыня, ні пра што ў мяне не запытаўшыся, здаў мяне адразу ўпаўнаважанаму з раёна. Той папрасіў мяне прайсціся з ім, паказаць яму канцылярыю нашага калгаса — ён хацеў бы бачыць там старшыню.
— Гэта ж, здаецца, і вам па дарозе.
«Па дарозе» ці не па дарозе, а я змушаны быў ісці з ім назад праз мост, на другі бок рэчкі. Канцылярыя нашага калгаса знаходзілася на самым процілеглым канцы вёскі, і мне давялося прайсці з упаўнаважаным усю яе — з канца ў канец.
Ён не сказаў мне, хто ён такі, а я не пытаўся — гэта ўсё для мяне было няважна. Мінулі мост. Паказалася на ўзгорку нашая хата, і калі мы дайшлі да яе, ён запытаўся, дзе я жыву, у якой хаце. Я паказаў яму.
— Чуў, вы — на апошнім курсе універсітэта. Канчаеце, значыцца. Вельмі добра. Будзеце выкладаць? Рускую ці беларускую літаратуру? Я дазнаўся (ён усміхнуўся), што вы на літфаку і, пэўна ж, будзеце выкладаць літаратуру — ТУЮ ЦІ тую.
I без ніякай паўзы, без перадышкі, запытаўся, каго я найбольш люблю з беларускіх паэтаў і пісьменнікаў — Пушчу, Гаруна, Дубоўку, Чорнага, Кляшторнага?
Я быў вельмі здзіўлены, што ўпаўнаважапаму вядомыя гэтыя прозвішчы. Гэта мяпе насцярожыла. Я вычуў, што ўпаўнаважаны пытаецца пра гэтых людзей не так сабе — хоча праверыць маю ідэалогію. I я пачаў ганіць і Пушчу, і Гаруна, і Дубоўку, і Чорнага, і усіх чыста, пра каго ўпаўнаважаны пытаўся, а хваліць Андрэя Александровіча, пралетарскага паэта-камуніста. Упаўнаважаны прыкмеціў — гэта было няцяжка — што я самастрахуюся.
— Добра. Добра. Вельмі добра. I мы не будзем пра гэ-
та. Ясна ўсё.— I, перайшоўшы на другое, спытаўся:— У якіх вы дачыненнях з Вяркеевым?
Я адказаў — у самых найлепшых.
— Ну і правільна. 3 ім можна дружыць. Бо з кім болей вы можаце тут дружыць?
Дайшлі да канцылярыі калгаса, і ўпаўнаважаны развітаўся са мпою, жадаючы мне поспехаў, а я падумаў — гэта ж ён збірае дадзеныя пра мяне — навошта ж бы спатрэбіўся яму наш старшыпя калгаса.
Ідучы пазад, я мінуў сваю хату, пайшоў на мост і, перайшоўшы яго, зноў апыпуўся ў «Цэптры», г. зн. ля сельпо і сельсавета.
3 сельпо якраз выходзіў фінагент, па ўсім відаць, добра «разгавеўшыся».
— Я з табою не гавару. Я іду толькі паўз цябе — ты стаіш на дарозе — і пе размаўляю з табою: старшыня вунь глядзіць у вакно. Скажу толькі — уцякай! З’едзь адсюль! Ніхто цябе не будзе шукаць. Я з табою не гаварыў.
Як ішоў, гэтак і пайшоў, не затрьшліваючыся. Зачыніў за сабою дзверы ў канцылярыю сельсавета.
Неспакойны, я не ведаю, куды мне пайсці. У душы — несамавіта: эстэтыка мая церпіць крах. Сутыкпулася з рэальнасцяй. «Яна» з гусямі і банцікам-аганьком затушавалася наплывам іншага пачуцця.
У дадатак дадзяе самотнасць, сонная пустэча вуліцы: на ёй каб хто матнуўся — мёртва. Зірнеш — толькі дзе-небудзь, седзячы пасярод вуліцы, якое малое сыпліць у сваёй несвядомасці сабе пясок на галаву. Аж жудка.
Пайду да свапго колішняга таварыша па школе, да Вусціна. Яго калоціць, не адпушчае цяцюха, і ён, напэўна, будзе ў хаце. Так і ёсць — не толькі ён, але й ягоная маці, і сястра-падлетак, што, як толькі ўвайшоў я, схавалася за шырмай. Вусцінава маці кінулася прыбіраць па стале, запрашаіочы мяне садзіцца, радая майму прыходу. Яна толькі што прыйшла з поля падаіць карову — дачка яшчэ не ўмее. Пастух прьіганяе кароў па цэлае абеддзе — спёка. I выганяе толькі, калі спёка спадае.
Вусцін зайздросціць мне, што я вучуся, шкадуе, што пасля чатырох класаў пе пайшоў далей у навуку. У калгасе працаваць не любіць, лаецца з брьггадзірам, сваім таварышам. Ягоная маці прыслухоўваецца да нашай гутаркі і, незадаволеная сынам, не магла ўстрымацца, каб не выказаць мне гэтага свайго незадавалення:
— Ляжыць во дзень у дзепь, а прыйдзе вечар — бя-
жыць да сучкі. Прыходзіць да хаты, калі добрыя людзі ідуць па працу. Можа б, ты, Масеевіч, ушчуў яго як?
Вусцін пе злаваўся на маці, усмешліва пазіраў на мяне. Тое, што гаварыла яму маці, успрымаў як належнае і, відавочна, думаў, што ў маіх вачох ён не прайграе, а наадварот — выйграе.
Па сваім прыездзе ў гутарках з вясковымі хлопцамі — маімі аднагодкамі, я заўважыў, што амаль усе яны хваляцца сваімі перамогамі на жаночым фронце. Я ніяк не каментаваў іхных дасягненняў, хоць і слухаў іх уважліва. Ад іх веяла па мяпе нечым нячыстым, брыдкім і непрыемпым, такое іхнае адкрытае прызнанне выклікала ў мяне нясмак, асабліва калі яны падлічалі на пальцах, колькі дзевак яны пазбавілі цнатлівасці. Я ім пе верыў, ведаў, што япы хваляцца, але разам з тым, недзе ў самым цёмным закутку душы, зайздросціў ім. Яны лічылі мяне не дастаткова адважным, баязлівым, далікатным інтэлігентам, які не апанаваў метадам, што вядзе да авалодання, і — дзіўная рэч — прапаноўвалі мне свае паслугі ў гэтым, на іх думку, зусім лёгкім мастацтве.
— Калі хочаш, я завяду цябе сёння ўвечары да аднэй — ламацца доўга не будзе,— ціха, каб не чула маці, угаворваў мяне Вусцін.
У маім Мокрым — дый не толькі ў Мокрым — трываў яшчэ стары звычай «хадзіць да дзевак спаць». На цэлае лета — душпа ж, дый бацькі па перашкодзе — дзеўка выходзіць спаць на двор: у клець, пад павець, або й проста на калёсы, калі яны пад страхою. Застаюцца спаць у хаце толькі тыя, хто не спадзяецца на поспех: надта непрыгожыя і няўдалыя.
Гэты выхад з хаты разлічапы па тое, каб прынадзіць пажаданага хлапца і, калі ўсё пойдзе на лад,— выйсці за яго замуж. Дзеўка не пусціць да сябе нанач нікога, хто ёй не падабаецца, колькі б ён ні прасіўся, і не паддасца хлопцу — зялезны закон — калі вычуе, што з ім не будзе будучьпіі. Канешне, бывае, калі дзеўка памыляецца — аддасца хлопцу, а замуж той не бярэ, і тады рэпутацыю чэспай дзеўкі яна траціць назаўсёды.
Мяне, як свайго, ды яшчэ студэнта, думаецца, пусціла б да сябе любая з нашых дзовак, але я баюся іх: адпусціцца каторая, каб забрытаць цябе, і тады капец усім тваім планам, у тым ліку і вучобе, будзеш працаваць, каб магчы выплачваць аліменты. Але маглі цябе, такога свайго і не прыняць, не пусціць у клець: я ім не пара, а нашы дзеўкі —
народ цвярозы, яны шукаюць роўных сабе, і магло стацца, што, стоячы пад дзвярыма, ты доўга прасіўся б, каб табе адчынілі. Ды, зрэшты, што я гавару — я такі ж самы, як і яны: просты, адкрыты, дурны, такі ж самы працаўнік — на полі, на лузе, на таку, на гумне, у хаце — усюды, дзе спатрэбіцца мазолістая рука. Я толькі адарваўся ад іх і, адарваны, па жаль, станаўлюся чужым для іх.
У кожным разе я падзякаваў Вусціну за ягоную гатовасць дапамагчы мне і збіраўся ўжо выйсці, як ягоная сястрычка — такога прыблізна ўзросту, як Дуся,— паказалася з-за шырмы і, танцуючы, выпаліла:
— А я чула, што вы гаварылі.
I набегла зноў за шырму.
Вусціна гэта нямала пе здзівіла, і калі я ўжо ўзяўся за клямку, каб выйсці, ён нагадаў пра сваю гатовасць прыслужыцца мне. Непрыемна ўсім гэтым уражаны, я рады быў апынуцца на свабодзе, у раздоллі ўсё яшчэ нязгаслага дня. Я не пайшоў дахаты назад на мост, а павярнуў да да добра знаёмага закутка-астраўка, што некалі ўтварыла нашая Свінка, абмінуўшы яго з абодвух бакоў, быццам пакідаючы нам гэты астравок для схованак ці для адзінотнага роздуму і адпачынку. На гэтым астраўку, акружаным вербалозам, густа раслі краскі, гулі над імі пчолы. Іхны гуд не парушаў той цішыні, якая панавала тут, наадварот, як бы штосьці дадаваў да яе, ствараў радасна-патаёмную музыку існавання. Тут адчувалася прысутнасць духу, што непрыкметна творыць усё. Каб трапіць на гэты астравок, трэба было перайсці невялікі, але досыць хуткі струмень, і мне спатрэбілася скіпуць свае бацінкі. Узяўшы іх у рукі, я пераскочыў струменьчык і бачу — ейныя гусі тут, шчыплюць траву. А дзе ж яна сама? Аж бачу — сядзіць на палянцы сярод красак, уе вяночак, прымервае сабе на галаве. Мяпе яшчэ не бачыць. Такое ўражанне, быццам, засяроджаная, яна не ведае, дзе яна. Яна толькі сама з сабой, у нейкім сваім асобным свеце, і ці варта перапыняць яе ў гэтым ейным існаванні. Цікава, што яна думае? Нешта ж яна думае. Як вяночак з красак, снуецца ж адначасна і вяночак ейных мар, толькі ёй адной вядомых. Гусі для яе не існуюць. Япа, мусіць, забыла пра іх. Але яны ведаюць сваю пастушку — даюць ёй магчымасць пабыць з сабой, у шкоду не йдуць. Вяночак гатовы. Устаючы, надзела яго на галаву. Папраўляе. Забрала адзаду свае коскі і пералажыла іх на грудзі. Гэта надало ёй выгляд больш дарослай. Яна, канешне, не раз наглядала, як дарослыя дзяўчаты, стоячы
перад лтостэркам, запляталі свае косы, перакінуўшы іх наперад. Кароцепькая, як сетачка, ейная сукенка, што не даходзіла ёй да каленяў, усё ж сведчыла пра ейпую дзіцячую бесклапотнасць і неспакушанасць. А вось яна пабачыла мяне і — дзіўна — ніколькі не збянтэжылася. У нейкі няўлоўны момант твар яе заввяціўся радаснай усмешкай. Гледзячы на мяне, яна заставалася стаяць. Я падышоў да яе. Яна хутка зняла з галавы вяночак. Вачэй не засланяла рукою, як гэта яна рабіла раней пры сустрэчы са мной.