Патушаныя зоры
Масей Сяднёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
— Што там чуваць у тваім Мінску? Там жа ўсе новасці, у нас жа тут нічога не пачуеш,— на вайну не заносіцца?
Я сказаў, што не, не заносіцца.
— Ну дык во й вып’ем за тое, што не заносіцца. Пабяруць вас, калі што. I цябе, майго Ягорку і ўсіх.
Піліп ужо быў п’яны. Праз нейкую паўзу загаварыў зноў:
— А ты, чуў, нешта пішаш у газеты, Масеевіч? Але што ты можаш напісаць, малакасос? Ты ж не ведаеш жыцця. А выдумаць — што ты можаш выдумаць? Нічога. А калі й выдумаеш, дык гэта будзе няпраўда. Вы ўсе цяпер пішаце няпраўду. Хочаш, я табе раскажу адну праўду. Нідзе — пі ў кніжках, ні ў газетах гэтага не знойдзеш.
I ўжо хацеў быў пачаць...
— Татачка!— закрычала Дуся.— Зноў пра ката будзеш?— Спалохалася, з мальбою ў вачох, зірнула на маці.
— Ды кінь ты, стары дурань, ката свайго. Людзі абсмяялі цябе і нас з табою — дражняць катом тваім.
— Ды я хачу Масеевічу расказаць, ён гэта ў газеце прапіша і нас з табою, дура ты гэткая... Вот жа, Масеевіч, наіп кот, можна казаць...
— Тата! Любенькі! He трэба. He будзем слухаць!— зноў занепакоілася Дуся і сваёю даланёй накрыла бацьку рот.— He дам табе гаварыць, татачка!
Эма была запярэчыла: «Не мяшайце ж чалавеку — няхай раскажа». Але Ягор махнуў ёй рукой: «Не трэба! Сядзі там!»
Ягор найболей цярпеў ад бацькавага ката. Кожны дзень, бывала, калі ён прыходзіў у школу (у Мокрым яшчэ), вучпі пыталіся ў яго нібы сур’ёзпа:
— Ну, колькі ваш кот налавіў сёння ўночы рыбы пад
мостам? Усю прынёс дахаты ці з’еў, і табе нічога не засталося?
На школьнай дошцы ў класе рысавалі ката, мост, рэчку. Кот апушчае свой хвост у ваду, і на яго бярэцца рыба. Пад рысункам надпісвалі: «Кот-рыбалоў». А побач рысавалі Ягорку з торбай праз плячо, гатовага класці злоўленую катом рыбу.
Даймалі ў школе гэтым катом-рыбаловам і Дусю. А пайшло ўсё ад таго, што Дусін бацька — Піліп — выпіўшы ў кампаніі, заўсёды пачынаў сваю байку пра ката-рыбалова, які не толькі сам карміўся рыбаю, а й забяснечваў ёю сям’ю свайго гаспадара. Кот выходзіць уначы на рэчку і там вудзіць — замест вудзілыіа — сваім хвастом. Есць сам і дахаты прыносіць. Мяўкае пад дзвярыма (з рыбаю), каб адчынілі яму.
Піліп апавядаў пра свайго ката тэтак красамоўна, цікава, што яму можна было пават паверыць. Гэтым сваім мастацтвам Піліп, Дусін бацька, праслыў на цэлую ваколіцу. Да Піліпа ставіліся паблажліва і пры кожнай нагодзе прасілі яго расказаць пра свайго незвычайнага ката. Піліпавы слухачы пераміргваліся, сам жа ён гэтага не заўважаў і з усёй пераканаўчасцяй, захоплены сваім апавяданнем, выхваляў мастацтва свайго вучонага ката.
Вось і цяпер Дуся і Ягор баяліся, што ён зноў, як і заўсёды, пачне пра свайго ката.
— Як вы ўжо гэтак закрычэлі, дык я, халеры, паддамся вам. Вып’ю во. А ты чаго гэта прыліпла да чалавека? — строга зірнуў Піліп на сваю дачку.— Дыхнуць свабодпа не дасі.
Дуся страпянулася, як пракінуўшыся ад сну.
— Ну, чаго ты накінуўся па дзіцё?— заступілася Хіма за дачку.
— Дзіцё...— прамармзгтаў Піліп.
Я хачу пайсці, ды чамусьці не магу адважыцца вылезці з-за стала. Сяджу. Каб я не быў выпіўшы, я ўжо пайшоў бы — у мяне не хапіла б адвагі сядзець гэіак доўга за чужым сталом... пагатоў побач Дусі. Разабрацца б, што мпе Дусіна сям’я? Што мне Дуся сама? Што мне Ягор? Чаго я прыйшоў сюды? Мяне паманілі, і я — гатоў?
Вылажу з-за стала. За мной вышмыгпула і Дуся. Развітваюся — спачатку з гаспадыняй, потым з Эмай. Дуся думае, што я падам руку і ёй,— чакае. Зірк вачэй — цёплы, ласкавы, прыхільны. Ягор з бацькам застаюцца яшчэ
на покуці. Няхай сядзяць. Падыходжу да парога, каб ужо выйсці. Ягор з-за стала ўзняў руку:
— Пачакай — правяду.
— I я з табою,— смела сказала Дуся.
Узяла брата за руку, вядзе да парога, туліцца да яго. Далучылася да нас і Эма. Мы выйшлі. Мы ідзём на мост — яны праводзяць мяне. Ідзём і не гаворым. Каб што-небудзь сказаць, Дуся пытаецца ў мяне:
— А ты пушчаў мой вяпочак на ваду? Ён плывець? — Плывець,— не думаючы, адказаў я.
Ягор і Эма не разумелі, пра што гаворка. Далі мне «добрай ночы». «Добрай ночы» сказала і Дуся. Якая яна ўсё-такі добрая дзяўчынка! — падумалася.
У вокнах маёй хаты святла ўжо няма — ляглі спаць. He дачакаліся мяне. Як мне ўвайсці ў хату, каб не пачулі? Маці чуткая. Скрыпну — прачнецца. А мо жна й не спіць? Чакае, каб, калі я прыйду, сказаць, дзе я магу зпайсці сабе нешта з’есці. Яна ў нас такая, хліплівая. Душа ў яе хліпціць па кожнаму, можа, найболей — па мне.
Чую — нейкія галасы, рогат на вуліцы. Недзе каля калгаснай канцылярыі. Успомніў — сёння ж паш старшыня дазволіў моладзі танцаваць у канцылярыі. Гэта адзінае прыгоднае для гэтага месца. Хлопцы папрасілі ў старшыні яшчэ на сходзе, калі падпісвалі «Ліст Сталіну». Я чуў, як адзін з іх угаворваў яго: «Падпісалі ж «Ліст», значыцца, зарабілі, дык пусці ў сваю багадзельню патупаць». Дзяўчаты пляскалі старшыні ў ладкі, што дазволіў. Дык вось гэта яны там і «тупаюць». Пайду, можа, там і сястра, з ёю лацвей потым будзе зайсці ў хату. Заходжу. Дзяўчаты заўзята пяраць аб драўляную падлогу сваімі босымі, бацькоўскімі падэшвамі: танцуюць. Былі па сходзе босыя і тут на танцах — босыя. Высока пад столлю пыхціць лямпа, уздрыгвае ад тупацення. Грае гармопік. Б’юць у бубеп. Да мяне падбягаюць хлопцы. Адзін з іх просіць мяне разлучыць з ім адну, самую прыгожую, пару, што цяпер кружыцца ў танцы: колькі да гэтай пары ні падыходзілі хлопцы, каб разбіць яе і танцаваць, але харашупяў піяк не расшчапіць, кружацца, сашчэплепыя, самі з сабой, ведай — пагарджаюць табою, ім давай нейкіх асаблівых хлопцаў.
Калі зачыпаюць граць танец, у круг, на пляцоўку, звычайна, выходзяць танцаваць першымі дзяўчаты, і ўжо толькі тады іх разлучаюць хлопцы. Іх рэдка запрашаюць, калі яны, яшчэ не выйшаўшы ў круг, стаяць недзе на
ўзбоччы. Гэта было б заладта інтэлігентна, па-гарадскому.
Я адмовіўся ад прапановы разлучыць ганаровую пару. Угледзеў у кутку сваю сястру з... Агапкай, Сястру запрапіае старшынёва дачка, і яны выходзяць танцаваць. Той жа самы хлопец просіць мяне разбіць іх. Дзеля сястры я пагадзіўся. Танцую з старшынёваю. Агапка скоса і злоспа зыркае на мяне, калі я з сваёю партнёршаю іду па крузе паўз яе.
Сястра радая, што я тут. Тая ўвага да мяне як да студэнта перападае і ёй. Брат і сястра на танцах — гэта добра: брат можа заступіцца за сястру, калі б які п’янчуга прыставаў да яе або дзеля яе паміж хлопцамі паўстаў бы якінебудзь канфлікт.
Нам яшчэ тут гуляць і гуляць, ды я прашу сястру пайсці дамоў — заўтра ж панядзелак, дый позна ўжо. Мы выходзім. Сястра пытаецца, дзе я прападаў, сам жа стараюся даведацца ў яе, што і як у хаце, ці маці не злуецца, што я не прыйшоў на вячэру.
3 сястрой я ўваходжу ў хату смялей. Сястра ні ў чым пе вінаватая. Яна запрацавала сабе танцы. Упоцьмах яна памацала нешта з ежы на стале, просіць і мяне ўзяць што.
Я доўга не мог заснудь. Мяне турбавала Агапчына дзела. Як я заўтра пакажуся маці на вочы? Канешне, маці мне нічога не скажа, але як выстаяць самому перад ёй? Калісьці маці магла папракнуць мяне Наташай, тады для маці я быў яшчэ малы, і япа лічыла сваім абавязкам аберагаць мяне ад спакусы. Цяпер не тое — я дарослы, сказаць ёй што-небудзь мне не так ужо лёгка, маці разумее гэта, ды ўсё-ткі яна і цяпер, не спадзеючыся на мой розум, баіцца, каб я не збіўся з дарогі, заставаўся чыстым, як і дасюль, да тэй пары, калі стану жыццёва дасведчаны і буду магчы абраць сабе спадарожніцу паводле развагі, а не толькі паводле інстынкту. I толькі тады, па законе, магу сабе дазволіць адпусціцца. Боязь бацькоў, асабліва маці, дзіўным спосабам перадалася і мне — я й сам баяўся ўліпнуць дзе-небудзь, бярогся, не йшоў на збліжэнне да такой ступені, калі мог бы ўжо пераступіць мяжу дазволенага. Канешне, было тут і іншае — ідэалізацыя жанчыны як катэгорыі чыста эстэтычнай. Змалку бачыў у ёй толькі нябеснае, не цялеснае, толькі прыгожае, да чаго нельга дакрануцца, псаваць. I ўжо будучы дарослым, хоць і даведаўся аб жанчыне болей,— не хацеў разбураць, развенчваць створанага мною раней вобраза. Між іншым, Дуся падтрымлівала ў мяне такі вобраз. Бацька нават
турбаваўся маім такім стаўленнем да жаночага роду. Уночы я неяк падслухаў (пе цяпер, раней, калі я спаў у адным з імі пакоі) шэпт бацькі з маткай: «Што ты робіш з яго баязліўца, ён жа будзе тады ўсяго баяцца».— «Гэта не я, ён сам такі».— «Ну дык і дрэнна». Я доўга думаў над тым, што казалі бацькі, хацеў зразумець сэнс пачутых словаў, асабліва бацькава «ну дык і дрэнна». Цяпер я разумею — мяне навучыла Агапка.
Мне прысніўся Вяркееў — вобраз ягоны быў няясны, я ледзьве пазнаваў яго. Выразным быў толькі ягоны голас, званчэйшы, чымся ў сапраўднасці. Вяркееў быццам перадаваў мне сваю Акуліну, сплаўляў, а сам хацеў з’ехаць ад яе. Я не пагаджаўся («Нашто яна мне такая!»), і ён крычаў на мяне з усёй сілы. Доўга вярзлося мне ўсякае, пакуль не заснуў. А прачнуўшыся раніцою, першае, што я пачуў,— бацька клепіць касу на двары. Бацька здзівіўся, што я так рана прачнуўся. Бо ж яшчэ маці была не падняўшыся.
— Чаго ты гэтак успёрся?
— Хачу з табой пайсці касіць.
Бацька, седзячы за кляпаннем, зірнуў на мяне:
— Калі табе так захацелася — пойдзем. А можа б, пагуляў яшчэ?
Я вычуў — бацька рады, што я йду з ім, і толькі для прычэлля гаворыць, каб я пагуляў яшчэ.
Ці гаварыла яму маці пра ўчарашняе? Хіба што не: вочы яго не паказалі гэтага.
Касіць мы пайшлі без снедання. Снеданне нам прынясе сястра пазней. Цяпер яшчэ рана снедаць. Касцы не чакаюць на снеданне ў хаце. Трэба спяшацца, пакуль раса. Сонца прыпячэ — трава не будзе рэзацца. Замудохаешся.
Вось мы й на лузе, на заліўным. Стаіць яшчэ туман — не ўзняўся. Ідзём — расяная трава хвошча па нашых штанінах — у Супырыцу, на ўчастак, дзе бацька касіў у суботу. Яму яшчэ брыгадзір не замяраў скошанага, не падлічыў сотак, казаў, зробіць гэта ў панядзелак. Бацька кажа — можа, выкасіў цэлы гектар. На лузе яшчэ нікога — мы першыя. He спыніў яшчэ свайго занятку і драч — дзярэ на ўсю сваю моц.
Бацька адмыслова праверыў маю касу, як яна насаджана, ці ў крузе яна, ці вонках яго, ці правільна сядзіць «пупок», не нізка і не завысока, прыгледзеўся да «банькі», як у ёй сядзяць клінкі,— агледзеўшы ўсё, бацька