Патушаныя зоры
Масей Сяднёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
Перад Піліпавай хатай чыста падмецена вуліца — тут, думаю, будуць танцаваць. Вынесены стол з двума крэсламі побач. Дзень — як таго хацелася: сонечны. Сонца ўжо па самай сваёй вышыні.
Уваходзім у хату. Хіма адразу перахапіла нас, вядзе да стала на покуці. Сястра, паставіўшы кветкі на стол і прывітаўшыся з Эмай і Ягорам, адыходзіць на дзявочую старану. Я саджуся за стол, як хацела Хіма,— побач Bropa. 3 другога боку, побач мяне будзе сядзець — яго яшчэ няма — старшыня сельсавета. Гэта мне не вельмі падабаецца. He відаць яшчэ і Вяркеева. Але ён казаў — будзе. За сталом таксама фіпагепт і кааператар, Ягорава радня — старыя і маладыя, мужчыны і жанчыны, незнаёмая мне маладая пара — усяго ўціснулася тут чалавек пятнаццаць. Да стала прыстаўленыя, апрача крэслаў, услончыкі, розныя скрынкі. Шмат чаго з гэтага было прынесена гасцямі. Паўз сцены стаялі яшчэ сталы. Пасярэдзіпе ж хаты стаяў даўжэзны стол, густа заселены і застаўлены бутэлькамі. 3 правага боку ад стала, што на покуці, сядзелі скамарохі з гармоняй, скрыпкай і бубнам.
Піліп хадзіў ад стала да стала, прывітваў гасцей, глядзеў, каму чаго не хапае, дапамагаў жонцы. Той не было супыну — падавала на стол ежу, талеркі, нажы, відэльцы, прымала гасцей, што ўсё яшчэ напаўпялі і так ужо перапоўненую хату. Госці яшчэ ўстрымліваліся есці і піць, гаманілі, жартавалі, смяяліся, чакалі, пакуль нехта павядзе рэй, падасць каманду, але каманды той усё пе было, гаспадары былі паглынутыя сваім жаданнем дагадзіць гас-
цям нагэтулькі, што забыліся знайсці распарадчыка, які мог бы весці вяселле, калі і не па старому звычаю, дык хоць надаваў бы яму нейкі лад і зладжанасць. Госці аглядваліся, ці не ўзнімецца хто на покуці — пара ж пачынаць. Маладыя пачуваліся няёмка, на іх была звернутая ўся ўвага. Нарэшце вярнуўся да свайго стала на покуці Піліп, узяў напоўненую шклянку і, узняўшы яе, акінуў вачыма гасцей. Тыя, угледзеўшы яго, сціхлі. Піліп начаў:
— Ета, я хачу сказаць, дарагія госцічкі, што мы, ета, рады, што вы не пагрэбвалі намі і прыйшлі. He абяссудзьце, калі што не так. Дык, ета, пажылаем нашым маладым,— Хіма падыдзі й ты! — нашым дзецям сыгласнай і шчаслівай сумеснай жысці. Прашу, ета, ўсіх дружна выпіць за ета.
Хіма, стоячы побач мужа, дадала, хрысцячыся на іконы ў покуці:
— Памажы ім, Божанька...
Яна пешта яшчэ шаптала, як малітву. Госці весела і дружна, з пажаданнямі шчасця маладым, хто ўзняўшыся, хто седзячы, радыя, што нарэшце быў дадзены ход справе, выпілі за маладых, крыкнулі: «Горка!» Ды Эма неяк упарцілася, не надта ахвотна цалавалася з Ягорам. калі той першым падстаўляў вусны.
— Што ета яна? — не пасаромеўся нехта выгукнуць.— Гарманіст, давай, братка!
Скамарохі адказалі дружнай, заліхвацкай музыкай. Пачаліся частыя тосты. He разабраць, хто што гаворыць. Тлумна. Весела.
На парозе паказаўся старшыня сельсавета з Вяркеевым. Хіма, падляцеўшы да іх, павяла ўвайшоўшых да стала на покуці. Старшыня, ідучы, вітаўся з усімі, матляючы галавой направа і налева. Вяркееў ішоў следам за ім. Старшыня ўсеўся ля мяне, не прывітаўшыся са мною. Я не надта рады быў ягопаму суседству. Вяркееву не было месца, але бабы, ап’янеўшыя ўжо, уціснулі яго між сабой.
Старшыні ўлілі ў шклянку, і ён — ні з бухты-барахты,— узняўшыся, нацэліўся гаварыць прамову. Госці прыціхлі — будзе ж гаварыць старшыня. I старшыня пачаў:
— Спірва пыспасібкаю, ета, Піліпу і Хіме, што й мяне ні прамінулі. Быльшая чэсць для мяне быць тут. Стыршыню ні любяць, но пріглапіаюць (на хаце зарагаталі). Ета я знаю. Но Піліп чылавек наш, хырошый чалавек, пыддзержываець савецкую ўласць на ўсіх яе крутых пы-
варотах. Піліп первый пашоў у калгас, аддаў увесь свой скот. Hi шэпчыцца па завуголлю. Піліп савецкій, хрісціянскій чылавек. Піліп сямейсцвенпый чылавек. Я ўжо ні гавару пра Хіму. Таварішчы, Хіма залатэй чылавек — яны выгыдавалі дзяцей. Дык вып’ем, ета, за харошых бацькоў — Піліпа і Хіму.
Старшыня, асушыўшы, стукнуў дном парожняй шклянкі аб стол — паставіў.
— Таварішчы, цяперь, ета, хачу прыздравіць нашых маладых. Харошая пара. Красівая пара! Можна сказаць, смычка дзяреўні з горадам (смех). Смычка крісцьянства з прылітаріятам! Маладзец, Ягор! Hi павёў сваю к папу. Нрывёў к нам, у сільсавет, зарыгістравацца. Так ета і нада! Па-савецкаму. А што ж там! Ат чыстага серца, ета, прыздраўляю вас, Ягор і Эма, жылаю вам харошэіі, шчаслівый, мірный жысці (што б ні білісяі). Любіце адзіп аднаго, дзяцей ныжывайце і нас ні забывайце. Вып’ем, ета, пакуль яны не пайшлі ў клець, за маладажонаў!
Узняўшы налітую ўжо для яго шклянку, старшыня дыхам асушыў яе і, пысока ўзнятай, ударыў ёю аб падлогу,— эфект быў поўны. Старшыня сеў і, заядаючы, звярнуўся да мяне:
— Ну, а ты чаго сядзіш куццёй — ні бэ, ні мэ? Тост быў, а ты й ні піў? He, так, таварішч пісацель, ні пойдзіць! Якей жа ты пісаціль, калі ні п’еш? Пісацілі п'юць. На тое ж яны й пісацілі.
Наліў сабе і, не пытаючыся, падліў мне. Падагрэты, пад ягонай прынукай, я выпіў да дна поўную шклянку «Пшанічнай». (Гэтую гарэлку прынёс — некалькі бутэлек — кааператар.) Чую, як заклала вушы, цёплы струмепь пайшоў па жылах, аж да самых пят. Да мяне даходзіць — як на вялікай адлегласці — прыглушаны гуд на хаце і ўдар бубна. Мне лёгка, радасна, я ўжо не саромлюся, я ўжо не «куцця», я ўжо пічога не баюся. Я — п'яны. Я хачу гаварыць, але не з старшынёй, у маім п’яным мазгу нядрэмны кантралёр падказвае мне не гаварыць з ім, высцерагацца яго. Балазе ён ушчаў гаворку з Ягоравай цёткай, што сядзела насупраць яго. Эма падсоўвае мне талерку, каб я закусваў, але гэтага я добра не ўспрымаю, дакрануся толькі да ежы і забываю — не ем. Я хачу гаварыць, гаварыць, гаварыць. Мне смешна й добра. Бубен не сціхае — б’е. Пэўна, я ўсё-ткі п'яны. Хачу вылезці з-за стала — мне дрэнна. Эма падае мне руку — памагае вылезці. Гаворыць, якая ў мяне цёплая, далікатная рука, у
Ягора — шурпатая. Ягор — ФЗУ. Хоча са мной танцаваць. а я ледзьве стаю на нагах. Пехта гаворыць: «Набраўся ўжо», «Зялёны яшчэ». А што мне тое, нра што яны гавораць, Няхай гавораць! Пайшлі яны к чорту!
Ягор бярэ мяне ў ахапак, чую ягоныя «шурпатыя рукі». Хоча вынесці мяне ў сенцы, на прахалоду. Скулу! He панясеші Адштурхнуў яго. Набегла Хіма: «Штой-та вы, даражэнькія?» Дае мне выпіць расолу. Я не бяру. Нашто мне расол. Я ўжо не п’яны. Іду к сталу па сваё месца. Наліваю сабе гарэлкі.
— Во цяперь ты пісаціль,— узнімае сваю шклянку старшыня сельсавета. Хоча са мною чокнуцца, а я ўжо выпіў. He хачу чокацца з ім. Эма дражніць Ягора: корміць мяне. I цяпер я слухаю яе — ем. Але — пе! Я не хачу дражніць Ягора! Мне не патрэбная ягоная Эма! Мне добра самому. Я хачу паказаць, што я не «зялёны», што я не «набраўся» — магу выпіць яіпчэ болей. Наліваю сабе. П’ю. Слухаю Эму — ем. У мяне вялікі апетыт. П’ю і закусваю. Гарэлка мяне не бярэ. Mary тапцаваць. Запрашаю Эму, але яе перахоплівае Ягор. Стаю ў нерашучасці. Да мяне надбягае з круга, пакінуўшы сваю сяброўку, адна маладзіца, валачэ мяпе, п’яная, танцаваць. I я пайшоў. Я танцую не толькі з ёю — жартуючы, мяпе адбіраюць ад яе, галоднай, іншыя — у крузе амаль што адны жанчыны. Мужчыны сядзяць за сталом — п’юць, гамоняць, епяваюць. Бабы, як ачмурэлыя, трэпяцца шмоццем у танцы, ціснуцца, цалуюцца, абнімаюць адна адную. Адкуль у іх такая сіла? Скончыцца тапец — цягнуць мяне за стол, даюць мне піць, п’юць самі, падносяць мне закуску на кончыку нажа. Цягнуць зноў у танец. I мне добра з імі. I сораму няма ў мяне. Танцую. Абнімаюся. А што ж там? Я — п’яны. Аж бачу — ля загнета стаіць з сваімі таварышкамі Дуся. Глядзіць! Яна ўсё бачыла! Калі яна прыйшла? Адкуль? Як я не ўгледзеў яе? Спрабую ўсміхнуцца ёй, хачу загаварыць, але мая няўрымслівая маладзіца, абхапіўшы мяне дзвюма рукамі на поясе і адкінуўшы назад сваю галаву, кружыць мяпе несціхана, не адпуіпчае. Я збянтэжаны. He ведаю, што рабіць... Калі мы кружымся, праходзім па крузе паўз Дусю, яна адварочваецца. загаворвае з сваімі таварышкамі. Косы ў яе льсняцца, бровы ўзнятыя, пагляд кідкі, строгі. У новым святочным адэенні яна невымоўна прыгожая. Скопчыўся танец, я вырываюся з рук мае маладзіцы, падыходжу да Дусі, а яна з сваімі таварышкамі — за нарог, на вуліцу! Там поўна
моладзі — хлопцаў і дзяўчат. Тапцуюць. Скамарохі сядзяць па лаўцы ў хаце паміж адчыпенымі вокнамі, і іхная музыка чутная як у хаце, гэтак і на вуліцы. Я хачу таксама ісці на вуліцу — мне душна. Але мая маладзіца ўчапілася за мяне не на жарт.
— Ты не хочаш мяне?
Цягне да стала. Цалуе. Бачу — вылазяць з-за стала старшыня і Вяркееў. Ідуць да выхаду паўз мяне. Мяне пе зачапляюць. Чорт з імі — няхай ідуць! Саджуся з маёй маладзіцай за ейны стол. Маё месца на покуці даўно страчана. Там сядзяць яшчэ фінагент і кааператар. Яны не танцуюць — п'юць, Да іх прысеў і сам гаспадар. Хіма ж усе глядзіць за гасцямі, ходзіць ля сталоў, выяўна мной незадаволеная — на мяпе не глядзіць, як бы не прыкмячае. Ёй, відаць, не падабаецца, што я сяджу з малодкай, танцую з ёй, дазваляю, каб мяне цалавалі. Мусіць, яшчэ й таму, што не сяджу з Ягорам, не знаходжу з ім, колішнім таварышам, гаворкі.
У хаце духата. Цяснота. Хатай апанавалі жанчыны. Ап’янелыя, яны ўдарыліся ў танцы, але з мужчын мала хто з імі танцуе, і бальшыня з іх, абняўшыся, танцуюць самі з сабой. Нас такіх, як я, толькі некалькі. Бабы замучылі і скамарохаў — ім грай і грай бесперастанку.
I скамарохі выйшлі з хаты граць на вуліцу. Сонца ўжо нізка — не пячэ. На вуліцы правеўней, болып прастору. Але жанчыны на вуліцу не йдуць — ім у хаце ўтульней, зацішней, да таго ж у цясноце мала хто бачыць, што яны вытвараюць. Апроч таго, яны саромеюцца дзяўчат — усё ж яны бабы, а не дзеўкі і на вуліцы ў іх меней шанцаў падчапіць хлапца.
Ад сваёй маладзіцы я ўсё-ткі адкараскаўся — пайшоў танцаваць з дзяўчатамі на вуліцу. Перад тым як выйсці, выпіў для храбрасці: ідзеш жа на вуліцу, на святло дзённае, там ты на воку ў людзей. He тое што ў хаце, сярод п’яных, у клуме і ў паўзмроку. Вось каб ні на што не зважаць і выпіў.
На вуліцы, пад самай хатай, поўна народу. Пераважна моладзь. На вяселле яна прыходзіць незапрошанай. Вяселле маладых, значыць, і яны тут. У іх таксама некалі будзе вяселле.