Патушаныя зоры
Масей Сяднёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
Сон мой быў моцны, і я не мог прачнуцца раніцою — маці ўзбудзіла мяне, калі сопца было ўжо досыць высока. Брыгадзір не загадваў нам сёння касіць. Маці мне сказала — бацьку ён паслаў крыць страху, трэба рыхтаваць пуню пад сена, а мпе наказаў ісці з дзявочай брыгадай сушыць сена, вяршыць копы. Вяршыць капу, завяршыць яе можа толькі мужчына — у яго ёсць для гэтага адпаведны спрыт і дастаткова сілы ў руках, каб закінуць віламі ці
граблямі сена на самую макушку капы, надзець на яе шапку, завастрыць, закругліць верх гэтак, каб — на выпадак дажджу — ён абцякаў па бакох і не пранікаў у сярэдзіну, інакш — згніе. Капа мусіць быць як яечка. Па тым, як чалавек капніць сена, стаўляе копы, вяршыць іх, судзяць аб ягонай здатнасці, вызначаюць ягоную вартасць. 3 гэтым мастацтвам я спраўляюся добра — не ўпершыню, і не баюся спляміцца. Я цалкам задаволены сваім сённяшнім прызначзпнем. Маці падала снеданне. Са мною абыходзіцца, як звычайна — далікатна-ўважліва, але мне здаецца не так свабодна, як раней: нешта ўсё-такі ў ёй засталося ад маёй «аферы», і таго «нешта» яна не можа перамагчы.
Я спяшаюся выйсці на вуліцу. Мяне, вяршыцеля коп, чакала ўжо дзявочая брыгада. Я ў іх нібы за брыгадзіра. Пабачыўшы мяне, невядома чаго — смяюцца, жартуюць. Яны — хто ў чым: у лёгенькіх, рознага колеру, сукенках, у безрукаўках, у прыгожа павязаных, таксама рознага колеру, хустках, з граблямі на плячох.
Рушылі ў Супырыцу, дзе мы ўчора з бацькам касілі. У дарозе ўжо наганяе нас, таксама падкідаць, сушыць сена, Агапка. Я не надта рады бачыць яе тут — таго глядзі, на людзях асароміць.
Вось мы ўжо і ў Супырыцы. Ходзім уперад і назад доўгай шарэнгаю — падкідваем, разбіваем валы сена; сонца спякотнае, дзень гарачы, але правеўны; граблі ходзяць у руках лёгка, прывычна, ідзём у адзін бок, потым у другі; пры завяртанпі змяняецца і палажэнне рук на грабільнішчы: валягае на яго то правая, то левая рука, і так бясконца, пакуль не раскідаем, не разаб’ём усіх пракосаў, што залеглі зялёнымі валамі-хвалямі на вялікай — як вокам кінуць — прасторы; цяпер жа няма ўжо палосак-шнуроў — калгас, бязмежнае поле, шырыня, і дзеля гэтага здаецца — працы ніколі не будзе канца, колькі ні рабі — усяго не зробіпі, і, урэшце, табой апаноўвае якаясь нехаць, дармо што ўзяліся напачатку шчыра, з энтузіязмам; пазней энтузіязм гэты спадае; невядома, адкуль у тваёй падсвядомасці паяўляецца сумлеў адносна калектыўнай працы. Хораша, прыгожа глядзець, як мы арудуем граблямі, спрытна, з усмешкай і жартамі, але ўсё-ткі нам выдаецца наша праца як бы не цалкам сур’ёзнай, мы як бы не працуем, а забаўляемся, як бы на чужой, а не на сваёй палосцы. Гэта толькі так здаецца, што ў гурце праца спорная, на самай справе яна стратная. Але мы працуем заўзята. Дайшлі ўжо да калгаснай граніцы — скончыліся
пракосы-валуны. Заходзім зноў, адкуль пачалі,— павяртаць сена на другі бок; япо сохне хутка, неўзабаве можна будзе зграбаць у копы.
Сонца ўжо на паўдні. Сена болей варочаць не будзем, няхай паляжыць, падсохнець, а мы тым часам папалуднуем, хто чым, хто што ўзяў з сабою. Седзімо гуртам. Каля мяне блізка ніхто не садзіцца — не ведаю, паважаюць ці саромяцца. Мне, аднаму мужчыну сярод іх, ніякавата, і мае паводзіпы ненатуралыіыя. 3 імі мусіў бы быць нехта баявейшы. Знайшлася адна, што зачапіла мяне:
— Узяў бы ты каторую ды, адкаціўшыся трохі далей...
— Ну дык вазьмі і адкаціся, калі ўжо табе так засвярбела,— ткнула ёй іншая.
— А табе не свярбіць?
— Засвярбіць — знайду каго. He бойся.
Счапіліся самыя старэйшыя ў брыгадзе, пачалі адна адну выкрываць.
— Ты ўжо мела аднаго бугая. Хадзіў-хадзіў дый кінуў, дык захацелася яшчэ.
— Хадзіў, ды не нахадзіў, а ты ўжо паспела скінуць і цяпер во зноў пуза падцягваеш, хаваешся.
Дзяўчаты прыціхлі. Ім цікава паслухаць пра грахі сваіх старэйшых кампанак. Праўда, некаторыя з іх затыкалі вушы — удавалі, што ім брыдка слухаць скаромніну, ці мо й сапраўды іх чыстае, неспакушанае сэрца абаранялася ад нячыстасці.
Да мяне падыходзіць Агапка. Садзіцца.
— Во адна ўжо падсела. А што ж? Смялейшая хутчэй даб’ецца.
Агапка, не звяртаючы ўвагі на рэпліку, пытаецца, ці яшчэ мне баліць. «Ведаеш, пе можаш — не раздражняй. Але я не пра ета. Як думаеш — прымуць мяне ў Мінскі педтэхнікум? Я не хацела б быць пастаўніцай, але ў мяне малыя шансы паступіць яшчэ куды: не вытрымаю ўступных экзамепаў. А ў педтэхнікумах недабор, дык могуць узяць і мяне. Былі б з табою ў адным горадзе. А ў калгасе пе хачу заставацца. Дык парадзь што-небудзь».
Я не спадзяваўся пабачыць Агапку такой разважлівай. Пагадзіўся з ёю, што ёй лягчэй будзе паступіць у педтэхнікум. Трэба хутчэй падаваць заяву.
Сопца здорава звярнула ўжо з паўдпя. Трэба зграбаць сена, стаўляць копы.
— От як бы адкуль насунулася цямнуха ды пасыпала
дожджыкам — узняліся б угору граблі дый дахаты, і ўсё б было з копамі.
Як цуда якое — на захадзе сапраўды паказаліся першыя абрысы цёмнай хмары, што ўвачавідкі павялічваліся і, як пагроза, паволі сунулася з-за лесу на нас. Мы спахваціліся, кінуліся зграбаць, дружна, паспешліва. Мяне закідваюць ахапкамі сена, падносяць да месца, якое я абіраю для капы. Капа вырастае ўвомірг, я ледзьве паспяваю вяршыць, крычу, каб не рабілі вельмі малых копаў — прагніюць датла; змятаем, агаляем прастор за прасторам, a хмара — шырокая на паўнеба — усё бліжэй і бліжэй, чуцен ужо ейны дых; сціхла ўсё навокал, прырода стаілася ў чаканні нечага неўнікнёнага, пакорліва аддаючыся таму, што мае вось-вось наступіць. I яно наступіла — залапатаў буйнымі кроплямі дождж, а мы ўсё яшчэ бяжым з ахапкамі сена, каб закончыць незакончаныя копы. Дождж ужо спаласаваў нашыя спіны, і мы, мокрыя, хаваемся ў копы. Тулімся адзін да аднаго. Да нас у капу бяжыць і Агапка, ды ў нас няма ўжо месца, і яна, крутнуўшыся, шмыгнула недзе ў іншую капу.
Дождж усё не сціхаў, спорны, цёплы, грыбны. Ды хмара, вытрэсеная ўжо, адыходзіць ад нас, кропячы наша нязгрэбенае сена. Шабаш. Вылазім з копаў, радыя дажджу, што перапыніў нашую працу. Аж нечакана выбліснула, як абмытае, сонца, нізкае і нейкае калматае. Але мы ўжо рушылі дахаты — што нам цяпер сонца: сёння яно ўжо не высушыць нашага сена.
Бацька ўжо быў у хаце — дождж прагнаў з страхі і яго. Маці пайшла падглядаць у агародзе маладую бульбу на вячэру. Сястры яшчэ няма — яна чысціць з жанчынамі гумны, дождж ім не перашкаджае. А вось бачу, ідзе і яна, радасная, з пісьмом у руках,— відаць, атрымала ад свайго Мішкі, што працуе ў МТС і ўсё не прыязджае дамоў, толькі сыпіць пісьмамі. Пэўна, нехта ўручыў ёй пісьмо, калі япа йшла дахаты, і вось цяпер яна спяшаецца прачытаць яго, сеўшы ў кутку на свой ложак.
Сопца яшчэ не зайшло, хліпае, разгарэўшыся, за пагоркам, гатовае схавацца за край зямлі.
У вакне бачу — ідзе да нас Ягор з сваёю Эмай і Дусяй. Угледзеўшы іх, сястра спяшаецца прыбраць на стале, змахнуць ручніком на лаўках. Я здагадваюся — Ягор будзе запрашаць на вяселле. Ягоная ж маці гаварыла, дый сам ён, што вяселле мае адбыцца гэтай нядзелі. Хіма не хоча, каб ейны сып ад’ехаў у свой Віцебск, не паказаў-
шыся на людзях з сваёй суджанай, такой прыгожай і мілай. Часу да нядзелі застаецца мала, і Хіма з сваім Піліпам рыхтуюцца да ўрачыстасці, можна сказаць, дзень і ноч. Запрашаюць гасцей — сваякоў і несваякоў, знаёмых і незнаёмых, хочуць, каб вяселле было громкае, шумнае, на ўсю ваколіцу.
Ягор ужо на парозе. Убраны. Асабліва Эма. Дуся таксама — у лёгкай, блакітнага колеру, сукецы, зіхатлівая, з заплеценымі коскамі. Прыйшла, каб пабачыць мянеі Проста ў хату, у якой яна яшчэ ніколі не была? Сэрца маё азвалася сполахам, радасцяй і нейкім спадзяваннем. Учора на мосце, як развітваліся, яна падала мне сваю руку, і я пачуў, як па маёй прабег ток, ад чаго ў мяне закружылася галава і перарвалася па імгненне свядомасць. Я не магу цяпер спакойна затрымаць на ёй свайго погляду: яна глядзіць на мяне, як іконка, Ягор знаёміць бацьку і сястру з сваёй нявестай. Мая сястра — Дар’я — запрашае гасцей садзіцца, яны дзякуюць, гавораць, што яны ненадоўга. Тым часам прыходзіць з агарода і маці. Ягор пачынае запрашаць, саромеючыся, з нейкай няпэўненасцяй у голасе. Просіць нас усіх ушанаваць сваёй прысутнасцяй ягонае «ачалавечанне». Бацька й маці падзякавалі за запросіны, але прыйсці не абяцалі: ім, старым, тырчэць на вяселлі не да твару. Людзі будуць смяяцца. Сястра палічыла такі адказ не надта ветлівым і, каб Ягор з Эмай не пакрыўдзіліся, усяляк старалася згладзіць адмову бацькоў, распачала гутарку з Эмай, пыталася, як ім жывецца ў Віцебску, нарэшце, запрасіла гасцей прысесці на хвілінку за стол і, калі тыя прыселі, спахвацілася, што гасцей няма чым частаваць. Вячэра яшчэ не гатова, а таго, што належылася б у такім выпадку — пітва — у хаце, сястра ведала, няма. На дапамогу ёй прыйшла маці — прынесла некалі прыхаванага ёю паўлітра самагонкі. Бацька запаліў над сталом лямпу, як выглядала,— задаволены такому выхаду з палажэння. Бацька чокнуўся з Ягорам, пажадаўшы яму шчаслівага сужэнства. Сястра і Эма толькі дакрануліся да сваіх шклянак. Маці пачала нешта падаваць на стол, але за гутаркай госці стравай надта не цікавіліся — гутарылі ўтрох: Эма, сястра і Дуся. Яны, здавалася, склалі нейкую інтымную змоўніцкую фракцыю. Дуся моўчкі, напружана слухала сваіх старэйшых субяседніц, выглядала — спасцігала, вучылася ў іх.
Бацька, перакусіўшы, адкінуўся на ложак адпачыць, маці ходалася ля печы, а я з Ягорам вяду без асаблівай
ахвоты бяседу, засяроджаны найболей на Дусі, балазе яна цяпер паглынутая размовай Эмы з Дар’яй і хіба не прыкмячае майго спасціжэння яе. Але, слухаючы іх, яна была настаўлена і на мяне: павернутая да мяне адной стараной, напружапая, яна ўкрадкам пазірала і на мяне. Здавалася, яна не вытрымае такога напружанпя і загаворыць са мною. Так яно і сталася: кінуўшы свой пагляд на палічку з кніжкамі, што была прымацаваная побач яе на сцяне, яна папрасіла ў мяне дазволу паглядзець тыя кніжкі. Сярод кніг яна натрапіла і на маю, тоненькую — «Прычасце». Зірнула на мяне, і ейны твар засвяціўся радасна-ўсхваляванай усмешкай. Запыталася:
— Што ета «прычасце»?
Пачынаю тлумачыць сваё «прычасце», але яна не спасцігае таго, што я гавару, затлумленая адчуваннем маёй фізічнай да яе блізкасці. Палажыла маю кніжыцу на стол. Гартае. Спрабуе ў ёй чытаць: