Патушаныя зоры
Масей Сяднёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
Сягоння дождж, і калгас сядзіць у хаце. Недзе працуюць толькі на гумнах, на ферме або нешта робяць для сябе, радыя дажджу — на поле брыгадзір не пагоніць. Бацька таксама ў хаце — робіць повыя калёсы, маці шые, а сястра пабегла да свае таварышкі, радая выхадному.
Я надумаўся пайсці да Вяркеева — недзе дзецца. Хацеў было пісаць, але не пішацца — выходзіць не тое. Як
ні стараюся настроіць сябе на патрэбны лад — лезе самота, яна пераходзіць у адчай і канчаецца бунтам, а хто такое возьме ў мяне? Я гэтым летам думаў напісаць цыкл вершаў і здаць яго ў «Полымя рэвалюцыі». Ды як ты здасі яго? Самому нават боязна чытаць тое, што выйшла, а не то што каму паказаць. Вяркееву я не прызнаюся, што я нешта напісаў. Чытаў толькі Вусціну — некаму ж хочацца прачытаць, і Вусцін не падвядзе. Праўда, ён хваліцца маімі вершамі, асабліва калі бачыць іх надрукаванымі. Тое, што я чытаў яму, не надта даходзіла да яго. Затое спадабаўся яму мой верш пра наступ на мяне «зялёнай злосці». У вёсцы я адчуваю сябе ў зялёным палоне, акружаны бязлітасньш зяленівам, што напірае на мяне з усіх бакоў, займае прастор, ад яго не схаваешся, ад яго няма ратунку, яно, гэтае зяленіва, цягнецца, хоча схапіць цябе. I я хачу ўцячы ад гэтага наступу, ад гэтай «зялёнай злосці». Куды? У горад. У сталіцу. Там ёсць вышэйшыя ўлады, і яны мусяць спыніць гэты «разбой нямы», там высокія дамы спыняць наступ «зялёнай злосці». Вусцін адразу запомніў канцовую зваротку гэтага верша і ўсюды дэкламаваў яе:
Там улады вышэйшыя ёсць — спыпяць гэты разбой нямы. Там зялёную злосць затрымаюць высокія дамы.
У Вяркеева была якраз Акуліна, і я памкнуўся быў пакінуць іх адных, але Вяркееў затрымаў мяне, і я — застаўся. Акуліна ж — жывот у яе быў ужо надуты — паспяшалася выйсці. Вяркееў прапанаваў мне паехаць разам з ім у Касцюковічы на настаўніцкую канферэнцыю. «Пазнаёмішся з людзьмі. Прадстаўлю цябе начальству. Атрымаеш куды-небудзь у школу прызначэнне. Папрацуеш з год які, адпачнеш, абабішся трохі, а там і ў твой Менск. Думаю, усё-ткі ўцякаць табе нікуды не трэба. Куды табе гэтак спяшацца? Ці мо напісаў што і спяшаешся здаць у друк?»
Я нават абрадаваўся прапанове Вяркеева паехаць на настаўніцкую канферэнцыю і даў яму сваю згоду.
— Ну вось і добра. Старшыня дае каня і цялегу на зялезным хаду,— засмяяўся Вяркееў.— Выязджаем рана. Дамовіліся! Заходзь па мяне.
Да Касцюковічаў трыццаць пяць вёрст, і я падняўся досыць-такі рана. Зайшоў да Вяркеева — ён быў ужо сабраны.
«Цялега на зялезным хаду» чакала нас (учора Вяркееў нічога не сказаў) на Ніліпавым двары, гатовая да ад’езду. Значыць, Піліп павязе нас у Касцюковічы. Ён ужо чакаў нас. Забачыўшы, прывітаўся:
— Добра, што не заспаліся. Валаводзіць не будзем. Будзем запрагацца.
Пад павеццю стаяў у хамуце стаеннік вараной масці. Дагледжаны, гладкі, аж блішчыць, відаць, што стаіць на аўсе. На ім ездзіць толькі начальства, уласна старшыня сельсавета.
Цялега, ужо падмазаная, стаяла напагатове. На ёй сядзенне на два чалавекі. Ззаду ў піхціры — свежаскошаная трава.
— Усё ўжо на мазі,— Піліп выцер рукі вехцем травы і кінуў яго наводмаш.— Сядайце, госцейкі. Заедзем па «хазяіна».
«Сабака ўсё-ткі Вяркееў. He сказаў, што з намі едзе старшыня сельсавета — хазяін. Мог бы, саскочыў бы з «цялегі на зялезным хаду» і пікуды б не паехаў».
Калі, выехаўшы на вуліцу, я зірнуў у бок Піліпавай хаты — у расчыненае вакно, высунуўшыся да палавіны, глядзела Дуся. Усмешлівая, махала нам загарэлай па самы плячук рукой,
— Татка, вяртайцеся ж хутчэй,— крычала.
Невядома было, ці гэтая просьба была адрасавана толькі «татку», ці й нам. Напэўна, і нам. Я ніколі не чуў, каб Дуся звярталася да свайго бацькі на «вы».
Раніца пасля ўчарашняга дажджу выдарылася росная, чыстая, з туманам над рэчкай. 3 агарода моцна тхне ўкропам, кмінам, агуркамі, бульбоўнікам. Хаты сцішна, адзінока стаяць у сваёй дрымоце, як бы пакінутыя людзьмі. Пастух яшчэ не выганяў кароў. Як гэта хораша ўставаць рана, першым!
Спыніліся перад новай хатай старшыні, лепшай у цэлай вёсцы, з вялікімі, светлымі вокнамі. Старшыня прывітаўся, здавалася,— толькі з Піліпам. Мая прысутнасць яго ніколькі не здзівіла, значыцца, ён ужо ведаў, што і я буду. Бачу, яму недзе сесці, сядзенне занятае намі. Яшчэ старшыня не ўзняўся на падножак, як я, аслабаніўшы для яго месца на сядзенні, сеў ніжэй, на мяшок з аўсом.
Рушылі нарэшце ў дарогу. Конь, адгадаваны, выгуляны, панёс нас, не чакаючы Піліпавай прынукі. Ён бег, быццам рады быў, што вырваўся з стайні. Піліп нат стрымліваў яго, каб не браў адразу гэтак прытка.
Цялегу нашу няшчадна кідае на бакі, і старшыня з Вяркеевым, каб не зваліцца з сядзення, хапаюцца за ляскі. Мне ж хоць бы што — я сяджу не так высока, мне мякка на аўсе. Маўчу, унураны, а яны (Вяркееў і старшыня былі для мяне сапраўды «яны») гавораць і гавораць, перастаюць толькі, калі іх моцна кідае на бакі. Заплюшчыўшы вочы, бачу Дусю ў вакне, усю залітую ранішнім сопцам. Яно ўжо ўзышло і трымае Піліпаву хату, як у фокусе.
Праязджаем Жаркі, вёску, дзе я некалі трымаў экзамен за тры класы пачатковай школы. Калі гэта было? Здаецца, даўно-даўно! А якая гэта была радасць — вытрымаць першы ў тваім жыцці экзамен! Быў такі ж сонечны дзень, як і сёння. Разам з сваімі настаўнікамі прыйшлі здаваць экзамен вучні з суседніх пачатковых школаў. Няшмат іх было, хлопчыкаў і дзяўчатак, убраных па-святочнаму. Нашая настаўніца, Міхневіч, рыхтавала нас як толькі магла — з усёй стараннасцяй. У Жарках на экзаменах з усіх настаўнікаў яна — самая маладая і самая прыгажэйшая. Нам здаецца, што яе й найбольш паважаюць — здароўкаюцца з ёю, усміхаюцца ёй, прахаджваюцца з ёй пад ручку.
Пачынаюцца экзамены. Нас пасадзілі ў вялікім класе групкамі, паводле школаў. Самая найменшая групка — паша. Адзін з настаўнікаў, з вусамі і з вісючым на грудзёх гадзіннікам, дыктуе нам паволі, выразна. Дыктоўка — гэта што я люблю. Я не раблю па-беларуску памылак і дзеля гэтага не баюся дыктоўкі. Я баюся арыфметыкі. Асабліва задач. А выберуць жа для экзаменаў не самую лёгкую. Але пас выратуе наша настаўніца. Калі будзе цяжкая задачка, яна не ўцерпіць — падкіне нам яе развязку. I яна, баючыся, што мы не ўправімся, гэтак і зрабіла — падкінула развязанне, хоць задачка была не такая ўжо складаная, і мы рашылі яе самі.
Пасля экзаменаў нам адразу ж выпісалі на гатовых бланках пасведчанне аб закапчэнні трох класаў. 3 якой радасцяй я паказваў сваім бацьком сваё пасведчанне пабеларуску!
На паўдарозе да Касцюковічаў пас сустрэла Машавое сваёй абезгалоўненай царквой. Якая яна цяпер брыдкая без купалаў і крыжоў! Тут я ўпершыню прычашчаўся, упершыню быў у царкве. Прывозіла сюды мяне мая бабка. Мне тады было — не помню колькі — можа, якіх пяць-шэсць год. Здалёк, калі мы яшчэ пад’язджалі да
Машавога, кінулася нам на ўзгорку белая царква з запаленымі ўверсе ранішнім сонцам крыжамі. Заварожаны імі, я не заўважыў, калі мы ўехалі ў сяло. Званы сваім звонам запоўнілі ўсю прастору і ўзбудзілі ў мяне нешта нез’яснёна радаснае і адначасна ўзнёсла-трывожнае — а як гэта я буду прычашчацца? Што гэта такое? Бабка мне тлумачыла ў хаце, але тады я, на жаль, яе не слухаў. Прыезджыя людзі патокам уваходзілі ў царкву, і бабця, узяўшы за руку, вяла мяне ў гэты паток, і я з ёю разам, з усімі ўзнімаўся па сходках усё вышэй і вышэй, аж пакуль не дайшлі да ўвахода ў царкву — шырокіх, расчыненых дзвярэй. Ужо за імі я апынуўся ў нейкім нязнаным мне царстве: усё наўкола блішчыць золатам, з расквечаных вокнаў струменіцца лагоднае святло, блакітна-шызая зварушлівасць, пахная дымнасць кадзілыііцы, святар у нябеснай рызе і побач яго — хлопчыкі. Недзе ззаду спеў — гэта, прашаптала мне бабця, спяваюць анёлы, я азірнуўся, каб пабачыць іх, а на мяне — з самай вышыні, з купала — глядзіць Багародзіца, строгая і ласкавая, і я, заварожаны, стаю ў заміранні, не ведаю, дзе я і што са мною робіцца.
Цялега ўз’ехала на брук, задрыжэла, і я ачнуўся ад сваёй мройнасці. Але на мяне ўсё яшчэ не пераставалі глядзець у самае сэрца вочы Багародзіцы, падобныя — крый ты Божа — на Дусіяы.
Гэта мы ўжо ў Касцюковічах. Старшыня пайшоў у райвыканком, а я з Вяркеевым на канферэнцыю ў Народны дом.
Увайшоўшы — з парога — нам кінуўся ў вочы прэзідыум на сцэне ў такім вялікім складзе, быццам гэта быў прэзідыум партыйнага з’езда ў Крамлі, з той толькі розніцай, што ў ім сядзелі і жанчыны, прычым у пераважнай бальшыні. Што мяне асабліва ўразіла — гэта наяўнасць у прэзідыуме ўпаўнаважанага. 3 трыбуны гаварыў сакратар райкома партыі.
Зала была перапоўненая, і мы знайшлі сабе месца толькі ў першым радзе ад прэзідыума, перад самай трыбунай.
Сакратар райкома партыі гаварыў па-руску, што неяк не вязалася з аўдыторыяй, напоўненай беларускімі настаўнікамі, пераважна сялянскага паходжання, з якіх балыпыня не прывыкла, а па сутнасці й не ўмела добра гаварыць па-руску. Сакратар заклікаў настаўнікаў выхоўваць сваіх навучэнцаў у камуністычным духу, пры-
шчапляць ім камуністычную мараль, гаварыў аб тэй ролі. якую адыгрывае настаўнік у фарміраванні новага савецкага чалавека. У сваім празмерна доўгім дакладзе спыніўся ён і ііа міжнародным палажэнні, асабліва кляйміў фашысцкую Нямеччыну пад правадырствам Гітлера. Напаследак выяспяў — хоць і не зусім выразпа — пытанне небяспекі буржуазнага нацыяналізму. Слухалі яго напружанаўважліва, але складвалася ўражапне, што змест прамовы аўдыторыяй пе ўснрымаўся, аддавалася толькі палежнае партыйнаму сакратару.
Пасля кароткай наўзы, па дакладзе сакратара, канферэнцыя прыступіла да абмеркавання пытанняў, што стаялі на парадку дня. Пачаўся разгляд пытанняў аб рэформе беларускага правапісу, толькі што зацверджанага ўрадавым дэкрэтам.
Дакладчык па гэтаму пытанню, як выявілася, не надта кампетэнтная асоба ў лінгвістыцы, усхваляў па ўсе лады новы беларускі правапіс, новую рэформу, у выніку якой. па ягоную думку, беларуская мова атрымала сваё прыроднае гучанне, вызвалілася ад неўласцівых ёй формаў як у фанетыцы, гэтак у марфалогіі і сінтаксісе, ачысцілася ад варварызмаў, пераважна польскага паходжапня. наблізілася да роднаснай ёй мовы — рускай. Дакладчык абгрунтоўваў непрыгоднасць школыіай граматыкі Язэпа Лёсіка, гаварыў аб ейнай метадалагічнай заганнасці, еіінай нацыяпалістычпай скіраванасці, арыентацыі Лёсіка на польскую мову за копіт аддалешія ад рускай. Калі ж пасыпаліся каякрэтныя пытанні з боку настаўнікаў, дакладчык у болыпасці быў пе ў стане на іх адказваць.