• Газеты, часопісы і г.д.
  • Патушаныя зоры  Масей Сяднёў

    Патушаныя зоры

    Масей Сяднёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 375с.
    Мінск 1992
    93.63 МБ
    Старэііпіы ўжо настаўпік з гладкай, аж да глянцу, загарэлай лысінай, пытаўся ў дакладчыка, як быць цяпер з пазоўнікамі мужчынскага і жаночага роду ў родным склоне адзіпочнага і множнага ліку, як пісаць «аўса» ці «аўсу», «народа» ці «народу», «хат» ці «хатаў», «дзяўчат» ці «дзяўчатаў».
    У зале ўзняўся рогат. Нехта праявіў сябе на ўвесь голас:
    — Бач, чаго захацеў — давай яму «дзяўчатаў».
    Іншыя пыталіся, чаму цяпер у месным склоне множнага ліку для назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду заменены рапейшы капчатак «ох-ёх» на «ах-ях»? У народнай жа мове, у фаліжлоры, бытуе прыгожая форма ох-ёх»:
    А ў палёх-палёх ды былыіёг палёг.
    Былі пытанні, чаму выкідваецца мяккі знак паміж зычнымі «нн», чаму цяпер «большэвік», а не «бальшавік», як было дасюль.
    Няяснасць выклікаў новы правапіс і ў пытаннях, што тычыліся слоў замежнага паходжання. Узнятых пытанняў было такое мноства, што дакладчык не ведаў, як яму выкручвацца. Нарэшце яго збілі з панталыку, і ён пакінуў трыбуну. На залі ж настаўнікі спрачаліся між сабой, нешта даводзілі адзін аднаму, аж пакуль старшыня канферэнцыі не пачаў званіць, заклікаючы да парадку. Аднак старэйшы настаўнік з бліскучай лысінай усё не сціхаў, кідаў рэплікі:
    — Мусім мы цяпер нашых вучняў перавучваць? Якая ета работа? Сёння я гаварыў адно, а заўтра другое?
    Старшыня пазваніў яшчэ мацней, абвесціў:
    — Наступпае пытанне — пытанне падручнікаў. Слова для дакладу мае таварыш Трахімчык.
    Трахімчык, рослы, тонкі, аднавокі (другое ў яго было пад чорным, выпуклым пятачком),— падышоў да трыбуны, касавурліва зірнуў перш у бок прэзідьіума, потым паверх галоваў на залу. Расклаў свае паперы, пачаў:
    — Уласна, я зачанлю тут праблему падручнікаў не наогул, а праблему падручнікаў беларускіх, дьій то толькі праблему падручнікаў па беларускай мове і літаратуры. Скажу адразу — тут у нас правал. Далікатная справа. Падручнікі ёсць, але мы не можам імі карыстацца — яны знятыя з ужытку, забаронепыя. Узяць хоць бы для прыкладу хрэстаматыю, якой мы дасюль карысталіся. У ёй змешчаныя творы, аўтары якіх цяпер арыштаваныя і абвінавачваюцца ў буржуазным нацыяналізме. Значыцца, гэтым падручнікам мы не можам карыстацца. Трэба ствараць новы. А гэта доўгая песня, прытым справа ўскладвяецца яшчэ й тым, каго ўключаць у новую хрэстаматыю, хто з беларускіх пісьменнікаў надзейна стабільны, каб яго можна было браць без рызыкі, што ён заўтра не акажацца ворагам? Янка Купала і Якуб Колас цяпер ужо, здаецца, стабільныя. Стабільнымі дасюль былі Андрэй Александровіч, Чарот, Галавач. Але, глядзеце, трэба і іх выкідваць. Практычна вось і выходзіць, што мы пазбаўленыя падручнікаў па беларускай літаратуры. А як дысцыпліна беларуская літаратура праграмай вымагаецца. Гэта ж, побач мовы, адна з найгалаўнейшых дысцыплінаў. Яе трэба выкладаць. А як? Я не ведаю. Я пакідаю гэтае пытанне пад вашую развагу. 3 свайго боку я ўсё-ткі хацеў бы прапа-
    наваць такую ідэю: скласці, так бы сказаць, рабочую групу з найболыц кампетэнтных выкладчыкаў беларускай літаратуры і даручыць ёй больпі дэтальна вывучыць праблему беларускіх падручнікаў па літаратуры. Свае рэкамендацыі група магла б падаць у адпаведныя вышэйшыя інстанцыі.
    Г о л а с: Рэкамендацыі такой групы не мелі б ніякай вагі. Бо хто надзеліць яе патрэбпымі пайнамоцтвамі? Вы? Гэта заданне не нейкай нашай рабочай групы, а заданне самога Наркамата асветы БССР.
    Д р у г і г о л а с: ... і ІІКВД.
    Зала павярнулася: хто гэта ска.заў?
    — У такім разе я здымаю сваю прапанову,— паспяіпаўся заявіць Трахімчык.— Але ясна адно — падручнікаў няма. I выглядае, што гэтую праблему выкладчыкі беларускай літаратуры змушаныя вырашаць самі.
    Голас упаўнаважанага: Выбачайце, не самі! Прашу слова.
    Трахімчык хутка закругліўся і, не паказваючы выгляду, што пакрыўджаны, хуценька адышоўся ад трыбуны і сеў на сваё месца ў прэзідыуме.
    Упаўнаважапы крэгляй выкаціўся з-за стала да трыбуны і неспадзявана загаварыў на чыстай беларускай мове:
    — Таварышы, мы не можам пусціць на самацёк справу беларускіх падручнікаў. Мы не можам ствараць падручнікаў «самі». Справа дапаможнікаў па беларускай літаратуры не такая простая. Літаратура — дысцыпліна ідэалагічная, магутны сродак у выхаванні маладога пакалення, і нам неабыякава, на якіх узорах прыгожага пісьменства мы будзем узгадоўваць школьніка. Невыразныя ў ідэалагічным сэнсе творы мы не бярэм на ўзбраенне. Варожыя ідэалагічна нам творы мы катэгарычна адкідаем. На жаль, у хрэстаматыю па беларускай літаратуры трапілі творы ідэалагічна заганныя, a то й проста ідэалагічна шкодныя, контррэвалюцыйныя. Аўтары гэтых твораў — носьбіты непрымальнай намі ідэалогіі, зразумела, ім не месца не толькі ў хрэстаматыі, але і ў нашым савецкім грамадстве.
    Тут нехта кіўнуў у бок НКВД:
    — А што ж вы думаеце, НКВД — гэта так сабе, для фасону? На тое ж яно і НКВД, каб дбаць пра бяспеку напіага грамадства. На ягоным абавязку — калі паўстане такая пеабходнасць — ізаляваць шкодны элемент ад рэшты гра-
    мадства. Ізаляваць часова, на пэўны час або й назаўсёды, у залежнасці ад сацыялыіых паводзінаў гэтага элемента. Што тычыцца беларускіх пісьменнікаў, дык не захаваю — у дачыненні да іх паўстала неабходнасць прыняць захады ў кірунку ачышчэння іхных шэрагаў ад варожага, контррэвалюцыйнага ахвосця. Вось чым тлумачацца, дарагія сябры, прабелы ў хрэстаматыі і ў іншых дапаможніках, пра якія вы тут гаворыце. Але я магу запэўніць вас — падручнікі будуць. Над складаннем іх нашыя навукоўцы ўжо працуюць, і вы хутка падручнікі атрымаеце. Ад вас патрабуецца толькі цярпенне і зразуменне справы. Да выхаду новых, перагледжаных падручнікаў у нас ёсць у наяўнасці дастатковая колькасць матэрыялу па беларускай літаратуры і такім парадкам у вас ёсць поўная магчымасць праводзіць нармальныя заняткі ў гэтай галіне. Як мне здаецца, вы занадта драматызуеце сітуацыю. Сярод вас, бачу, пануе нейкае незадаваленне нашай палітыкай у галіне беларускай мовы і літаратуры. Вам, бачу, незразумела, чым выклікана гэтая палітыка. Скажу адкрыта — яна выкліканая небяспекай пацыяналізму ў Беларусі. Беларускія нацыяналісты пад выглядам беларусізацыі ажыццяўлялі палітыку аддзялення, сепарацыі ад Саюза, ішлі курсам поўнай незалежнасці Беларусі. Праследуючы такую мэту, беларускія нацыяналісты асаблівы націск клалі на мову і літаратуру. Узніклі школьныя граматыкі розных лёсікаў, хрэстаматыі-чытанкі розных чаржынскіх, падручнікі па гісторыі, літаратуры розных гарэцкіх і г. д. Падключаліся ж сюды, канешне, і беларускія паэты і пісьменнікі. Вось якраз цяпер мы іх і адключаем. Прашу зразумець гэта.
    Упаўнаважаны з выглядам задаволенасці сваім выступленнем сеў на сваё месца. Старшыня прэзідыума нешта перагаварыў з ім і, узняўшыся над сталом, абвесціў перапынак на абед.
    Але мне было не да абеду. Настрой мой папсаваўся. Ha­ro я прыехаў на гэтую канферэнцыю? Мне было б лягчэй, каб я не чуў усяго таго, што на ёй гаварылася. Упаўнаважаны наганяў страх. У ролі «культурнага» шэфа ўстановы, у якой ён служыць, ён паказаўся мне агідным і небяспечным.
    — Ну, чаго спахмурнеў? Давай прадстаўлю цябе нашаму райана,— падганяў мяне Вяркееў.— Пайшлі!
    Райана, сярэдніх гадоў чалавек, прывітаўся са мною вельмі ветліва, прыязна, як з сваім даўнім і добрым знаё-
    мым, увесь твар яго свяціўся дабрынёй і гатовасцяй аказаць мне любую паслугу.
    Дамовіліся разам пайсці на абед. Сталовая была ўжо перапоўнена наведвальнікамі, пераважна настаўнікамі з канферэнцыі, Селі за стол. Адна з афіцыянтак, заўважыўшы за нашым сталом райана, хутка падскочыла да нас,— відаць, райана тут сталы госць. Афіцыянтка, прыгожая, з надраенымі валасамі бландзінка, у добра скроеным па ёй убранні, запыталася, што б мы хацелі заказаць.
    Вяркееў, пераглянуўшыся з райана, ііапрасіў па сто грам на кожнага. Хутка прабегшы вачыма меню, замовіў для нас траіх усё, што там было.
    Мы ўжо выпілі па сто, а закусваць яшчэ не было чым. Гарэлка ўзяла мяне адразу, і я баяўся, што зраблю на райана дрэннае ўражанне. Хоць нашто ён мне? Я ў яго не буду працаваць. Чую, як праз сон,— Вяркееў хваліць мяне на ўсе лады. Даходзіць да мяне, што ў нашьш раёне шмат вакантных месцаў, у тым ліку — у саміх Касцюковічах. Райана нагвалт патрэбны настаўнікі. Райана, перапыніўшы гутарку з Вяркеевым, пачаў знаёміцца са мною, звяртацца да мяне з рознымі пытаннямі.
    Перарваў нашую гутарку ўпаўнаважаны. Вынырнуўшы адкульсці з настаўніцкага тлуму, ён парукаўся з кожвым з нас — у тым ліку і са мной — і сеў за нашым сталом паміж райана і мною.
    — Таварыш райна, ты сёння не выступаў. Ці яшчэ выступіш? — не то сур’ёзна, не то жартам спытаўся ўпаўнаважаны.
    — Пабачу.
    — Хацеў бы я пабачыць.
    — Вот ты перашкаджаеш. Бяру во маладога чалавека. Да зарэзу патрэбны людзі. Пазнаёмся!
    — Я ўжо меў гонар пазнаёміцца. Бярэш, кажаш? Таварыш жа (упаўнаважаны зірнуў на мяне), здаецца, збіраецца канчаць навуку, а не настаўнічаць.
    — Гэта ж не твая справа, а таварыша.
    — Чаму ты так думаеш, што не мая? — А можа, й мая. Дарэчы, як ты, райана, ацэньваеш выступленне Трахімчыка?
    Райана нешта хацеў адказаць, але якраз у гэты момант з’явілася афіцыянтка з падносам і хутка пачала згружаць на стол усё, што прадугледжана меню, уключна з дэсертам — кампотам у кубачках. Вяркееў тут жа папрасіў афіцыянтку прытарабаніць меню і для таварыша (нашага
    ўпаўнаважанага). «На аднэіі назе», загадаў ён ёй,— і — графінчык са стаканчыкамі.
    Сапраўды, усё гэта хутка было ўжо на стале, і Вяркееў скамандаваў — «як належыцца, прыкласціся». He хацеў «прыкладвацца» толькі я, і райана адразу ж з дакорам:
    — Ну дык гэта што ж, браток, я, можна сказаць, узяў ужо цябе на работу, а ты не хочаш да нас прыхінуцца,— Шмат пе можаш — разумею, але яшчэ па аднэй мусіш.
    — Я паддаўся, і мы выпілі «па аднэй». Пачалі есці. Упаўнаважаны атрымаў сваё «меню» таксама. Еў спяшаючыся і скончыў раней за ўсіх.
    — Дык ты, райана, не адказаў яшчэ па маё пытанне.
    — А я ўжо й забыўся, на якое.
    — Ды пра выступленне Трахімчыка. Нешта ён не ў той бок глядзіць.
    — А ты куды хочаш, каб ён глядзеў?
    — Я без жартаў, райна,— ты мусіў бы зарэагаваць. Трахімчык, па сутнасці, гне контррэвалюцыю. Ты не бачыш гэтага? Як ты мог дапусціць такога чалавека да трыбуны?