Патушаныя зоры
Масей Сяднёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
— Дзеўкі, во яшчэ два жаніхі прыйшлі. He зявайце. Запрашайце ў клець. Добрыя хлопцы.
Гэта жартуе Вусцін. Ён сядзіць паміж дзяўчат, шчыпліць іх, лезе з рукамі куды пе трэба. Абараняючыся, яны калоцяць яго кулакамі, невядома — напраўду ці ўяўна.
— А можа, яны ўжо былі ў клеці і другі раз, можа, не захочуць,— адказала Вусціну нейкая, відаць, самая баявітая.
— Калі б былі ў клеці, рана так бы не выйшлі.
—Зашмат ты ведаеш, мой ты Вусцінчык,—кпіла з Вусціна баявітая і, абнімаючы яго, прыгаворвала:
— Дай я цябе, міленькі, пацалую.
— Вытры перш свае лыпы... тады,— падняўся Вусцін і падышоў да мяпе. Я пасцярожыўся — што ёп скажа? Вусцін узяў мяне за плячо, адвёў убок і ціха, каб не пачулі, прамармытаў:
— Пойдзем. Завяду. Да Агапкі. Яна хоча цябе.— А потым: — Чаму ты не зайшоў да мяне?
— Вусцін, пакінь мяне, прашу,— адказаў я ў злосці, і мяне пачулі дзяўчаты.
— He хоча!— як адсек Вусцін.
Дзяўчаты выбухнулі смехам.
Абсмяяныя, мы не ведалі, як адысціся ад іх. Ды гонар загаварыў у нас, і мы пайшлі.
— Узыдзем да ветрака?— запытаўся я.
— He. Пайду спаць. Правядзі мяне да моста, і я пайду. А ты йдзі да ветрака.
Я рады, што ён пайшоў. Але мпе сумна аднаму. Мне не хапае некага. Некага, хто мог бы быць разам са мною. Вяр-
кееў не быў са мною. Ён бьгў з сабою, далёкі мне. Я быў з ім, але мая душа адварочвалася ад яго, баранілася. Вяркееў кажа, што я нерэальны, а я не люблю яго, рэальнага.
Вяркееў пайшоў, а я застаўся адзін на мосце. Ад месячнага святла мяне бароніць, хавае ў свой цень схіленая над мостам разлогая вярба. Месяц заліў, напоўніў сваім святлом усю паднебную прастору. Куды ні зірпеш — усюды святло. Я люблю такую ноч. Ад месячнага святла вочы не жмурацца, як ад сонца. Зрок вастрэйшы, больш праніклівы. Месячнае святло хмеліць, п’яніць, узнімае сілу, і Ta66 хочацца загаварыць з цэлым сусветам.
3 моста я ўзняўся на свой узгорысты, дзе школа, бераг. Адсюль, з узгорка, пабачыў агеньчык у ейным вакенцы. Гэтак позна? Агеньчык выдаўся мне гэткім цёплым, мяккім. I мне захацелася пайсці на гэты агеньчык. Спусціўся зноў на мост. Перайшоў яго. I я пад ейным вакном. Гляджу — сядзіць за сталом. Твар асветлены лямпай, Засяроджаная. Вейкі апушчаныя — чытае. Вось яна прыўзняла галаву — кідкі пагляд. На ёй — узорыстая ночная кашулька, адкрытая на грудзёх. Што яна чытае? Вось яна вылазіць з-за стала, звабная, стройная. Тушыць, дзьмухнуўшы ў пузырок, лямпу. I я больш не бачу яе. Застаўся ў вачох толькі ейны вобраз.
Назаўтра, прачнуўшыся (гэта была нядзеля), даведаўся, што мае адбыцца нейкі важны сход калгаснікаў і што дзеля гэтага перапыняюцца ў калгасе ўсе працы, нягледзячы на тое, што пагода стаіць добрая і можна б было шмат чаго надрабіць у полі. Мая пастанова пайсці сёння касіць не здзейсніцца.
У хату ўваходзіць старшыня калгаса — чаго гэта ён? — ветліва вітаецца, загаворвае з бацькам:
— Я, Лявонавіч, гэта да сына твайго.
I ўжо да мяне:
— Масеевіч, сёння ты нам патрэбен. Пушчаем на подпіс «Ліст беларускага народа таварышу Сталіну». Ліст напісалі беларускія паэты, дык каму яго чытаць і тлумачыць, як не табе. Ты ж сам, можна сказаць, пісьменнік і добра ведаеш іхныя рыфмы. Гэта табе будзе як грамадская нагрузка. А як жа, ты ж студэнт, дзяржава цябе вучыць, дык мусіш ёй адплачваць. He ўсё ж табе лынды біць.
Старшыня ўручыў мне «Ліст», сказаў падрыхтавацца да выступлення на дванаццатую гадзіну. Сход будзе на вуліцы, ля нашай хаты. Вынесуць для прэзідыума стол, а людзі рассядуцца дзе як хто, не вялікае панства.
«Ліст» я ўжо чытаў у перыядычпым друку. Напісаны ён беларускімі паэтамі калектыўна, на чале з Янкам Купалам. Першымі напісалі вершаваны ліст Сталіну грузіны, і ад іх пачалі браць прыклад іншыя рэспублікі, адна перад адной навыперадкі, спяшаючыся засведчыць сваю аддаяасць правадыру, усхваляючы яго на ўсе лады, выказваючы яму падзяку за ўсе дасягненні, якіх не было б без яго. Усё забавязанае ягонаму гепію. У «Лісце» было намалёвана самае бязбеднае жыццё ў Беларусі. Асабістыя подпісы беларусаў павінны пацвердзіць гэта.
I вось я за сталом у прэзідыуме. Побач мяне старшыня, Вяркееў, брыгадзіры, рахункавод, кладаўшчык. Наўкола размясціліся калгаснікі — мужчыны і жанчыны, хто дзе: на прынесеных лаўках, услончыках, на жэрдзях пад плотам, а найбольш — на зямлі, падмеценай і цвёрдай, як ток. Дзяўчаты купкамі стаялі наўзбоч. Перад сталом, унізе, паселі малыя.
Для слова адкрыць сход падняўся старшыня. Гоман прыціх: што ён скажа? Чаго гэта так сагпалі ўсіх?
Старшыня — ён быў ужо выпіўшы — пачаў:
— Ну, чаго вы развесілі вушы? Манны ад мяне чакаеце, ці што? Бачу, сабраліся сюды дружпа, не так як на працу, вашу... Ну ды ладна. Наш паважаны студэнт, пісьменнік, наша, можпа сказаць, кроў, Мікола Масеевіч, прачытае вам зараз ліст нашаму дарагому Сталіну. Слухайце і не смейцеся, такую вашу... Падпішаце ўсе як адзін гэты ліст — умее хто ці не ўмее стаўляць каракулі. Круціць хвастамі, прашу, не круціць. Вашы подпісы пойдуць у сельсавет, у раён, а там і далей, аж да саменькага Сталіна.
Я пачаў чытаць. Прызнаюся, што пе так, як трэба было б. Я чытаў занадта хутка, гнаў — як бы перада мною сядзелі самі паэты, якія яго напісалі. Чытаў з запалам, натхнёна, спадзеючыся, што такім спосабам я дасягну найбольшага эфекту. Ды не тут тое было. Напачатку, можа, якую хвіліну-дзве, мяне слухалі ўважліва, а потым, калі стаміліся ад майго малачэння, перасталі слухаць, пачалі гаманіць, кідаць рэплікі, якіх я не разумеў, смяяцца. Каб гэта быў нехта іншы, напрыклад, прадстаўнік з раёна ці хто з сельсавета, яны церпяліва слухалі б, а я быў свой, мяне не баяліся, мяне можна й не слухаць.
Старшыня, расчырванелы, заклікаў да парадку, але гэта яму мала ўдавалася (ён таксама быў свой). Чытанне маё перарывалася. Вяркееў падказваў мне, каб я чытаў павальней, не спяшаўся, больш тлумачыў. Ды ўжо сход
выйшаў з-пад кантролю, і яго цяжка было наструніць. Дзяўчаты прыскалі ад смеху, пешта паказвалі мне на пальцах, а я яшчэ болей бянтэжыўся: я ўпершышо выступаў на такім людным сходзе. Асабліва я быў збіты з тропу. калі дайшоў да таго месца ў «Лісце», дзе апісвалася заможнае жыццё калгаснікаў. Узпяўся яшчэ болыпы гоман, смех, пайшоў у ход досціп, і я не ведаў, як мне быць. Ды мае аднавяскоўцы, відаць, шкадуючы мяне, трохі ўгаманіліся, далі мне магчымасць чытаць далей. Але зноў жа не маглі стрымацца, калі я дайшоў да радка «і дзяўчаты ходзяць у шаўку». Выбухпуў смех. Дзяўчаты, што стаялі збоч, былі не толькі не ў «шаўку», а босыя. «Глядзеце, як надзеў іх Сталін,— прост вуліцу мятуць шоўкам». «Чытай, чытай, Масеевіч, далей — што там яшчэ?» Яны пачалі ўважліва слухаць мяне, але я, збянтэжаны, пачаў збівацца, чытаць невыразна, рабіць памылкі, быццам бачыў гэты тэкст уперпіыню. Неяк дачытаў. Сеў, засаромлены. Вяркееў кінуўся ратаваць справу, звярнуўся да калгаснікаў з словам пра значэнне «Ліста», сказаў, што кампанія па зборы подпісаў праводзіцца па ўсёй Беларусі і што працоўныя рэспублікі з энтузіязмам ухваляюць ліст, кладуць свае подпісы пад ім. Гаварыў, што «Ліст таварышу Сталіну» натхняе працоўпых на далейшыя здзяйсненні. Падпісацца ўсіх настойліва заклікаў і старшыня калгаса. Але пімат хто не хацеў падыходзіць да стала падпісвацца.
— Як нашы подпісы пойдуць у сельсавет, у раён і далей, дык я не падпішуся, хоць вы тут трэсніце. Я не ведаю, што там зробяць з маім подпісам. Як на яго паглядзяць.
Гэта сказала Хадоська, удава, што не прапусціць ніводнага сходу і не пасаромеецца сказаць, што ёй узбрыдзе на вум. Любіць «шарахнуць», як пра яе гавораць.
— Нічога з табой пе станецца, як падпішышся. Як пе падпішышся, во тады...— даймаў яе старшыня.
Старшылёва папярэджанпе было ўспрынята сходам як пагроза, і ўсе падпісаліся пад «Лістом Сталіну».
Я страшзнпа быў незадаволены сабой. Называецца, «выступіў». Пайшоў у хату — маці гукала есці.
Толькі селі за стол, як прыйшла Агапка, нашая вясковая дзяўчына. Яна скончыла сямігодку і нібыта хоча параіцца са мною, куды ёй паступіць далей. Але ейны прыход быў успрыпяты інакш — яе цікавіць не вучоба, а нешта ііішае. Гэта ўжо не першы раз, што яна прыходзіць да нас у хату, робіць мпе нязручпасць, запрашае мяпе куды-небудь пайсці з ёю — то ў калгаспую канцылярыю рабіць на-
сценную газету, то на танцы, то проста пагуляць, прайсціся з ёю па вуліцы. Але я не магу прыняць ніводнай ейнай прапановы: не хачу з ёю звязвацца. Аднойчы было й пагадзіўся, выйшаў з ёю на вуліцу, дык яна адразу мяне пад руку, шчыльна туліцца, а мне ад сораму хоць праз зямлю праваліся — я ніколі ні з кім не хадзіў пад ручку, ды яшчэ па вуліцы, каб усе глядзелі на цябе. Гэта толькі яна можа вытрымаць, не гнуцца пад позіркам усёй вуліцы. I я зарокся — нікуды не хадзіць з ёю. Але й не хацеў яе крыўдзіць. Я ж студэнт і мушу абыходзіцца з ёю культурна, не паказваць сябе дзікуном. Яна бязмала таксама студэнтка, калега мне. Па-свойму мне нават шкада яе. Вось і цяпер — сядзіць на лаўцы, спрабуе загаварыць, але ні бацька, ні маці, ні сястра ў гаворку з ёй не ўступаюць. Маўчу і я. Ветлівасць вымагала б запрасіць яе за стол, але гэтая традыпыя была парушаная ў дачыненні да яе: бацькі не лічылі яе роўнай мне і паставіліся да яе досыць непрыхільна. Ёй вяёмка, яна не ведае, як ёй быць, круціцца, ёрзае на лаўцы. Я сяджу, як на вуглёх, раблю перад бацькам выгляд, што не цікаўлюся ёю. Мне здаецца, што маці добра ведае, чаго яна прыйшла, і гэта яшчэ болып бянтэжыць мяне. Мне сорамна, што дзяўчына сама завітала да мяне ў хату гэтак адкрыта. Трывае нязносная напружанасць і маўчанка, толькі чуваць, як бацька сярдзіта сёрбае, паскорана сіляючы з міскі капусту. Нарэшце мы скончылі есці. Я вылажу з-за стала, яна злазіць з лаўкі, жэстамі і рухамі выводзіць мяне з хаты. За дзвярыма ўлавіла маю руку і, разагрэтая, зіхатлівая, у нецярпенні мала не цягне мяне праз варотцы ў наш сад, дзе яшчэ з мінулага лета стаяў будан: бацька начаваў там, калі даспявалі яблыкі, каб ніхто не абтрос іх. Агапчыны бацькі — нашыя суседзі, іхны і наш двор перагароджаны толькі невысокім плотам, і, канешне ж, Агапка ведае пра існаванне ў нашым садзе гэтага будана. Ашчаперыла мяне аберуч за шыю і сунецца задам, цягне да будана. Пры самым уваходзе ў яго падае наўзніч. Самлелая, ціха ляжыць, як у непрытомнасці. Я маруджу... Рыпнулі варотцы — маці. Я ўскочыў. Маці ўжо выходзіла праз заднія дзверцы ў поле, як бы нічога не пабачыўшы. Агапка, узняўшыся, аплявушыла мяне з усяго маху. Пайшла прэч не азірнуўшыся.