• Газеты, часопісы і г.д.
  • Патушаныя зоры  Масей Сяднёў

    Патушаныя зоры

    Масей Сяднёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 375с.
    Мінск 1992
    93.63 МБ
    — Дуся! Зараз жа ў хату!
    Ужо ў хаце маці запыталася ў дачкі:
    — Хто гэта быў?
    Дуся ёй нічога не адказала і моўчкі лягла спаць, Заўтра ж ейны дзень: будзе выпуск. Атрымае пасведчанне аб заканчэнні сямігадовай школы. «Але я не пайду. Я завялікая для сямігодкі — дылда».
    Але на выпускны вечар Дуся ўсё-ткі пайшла. Маці адзела яе як найпрыгажэй. I сапраўды, Дуся выглядала хутчэй як нявеста, а не як вучаніца. Ды сорам у яе мінуў, яна загарэлася ахвотай пайсці на вечар. Там будуць ейныя настаўнікі, сяброўкі, бацькі, хлопцы, усе, хто захоча прый-
    сці. Будуць танцы. Гэта ейны дзень! Перад адыходам, паглядзелася ў люстэрка: у вачох — таемнасць, глыбіня, задуменнасць, бровы — узнятыя, міргліва-насцярожаныя, твар — радасна-ўсмешлівы, белы каўнерык блузкі зграбна абняў шыю, чорныя, з праборам на галаве, валасы спадаюць за спіной дзвюма туга сплеценымі косамі. Агледзеўшы сябе, засталася задаволенай. Пакінула хату.
    Пасведчанні аб заканчэнні Макранскай сямігадовай школы былі раздадзеныя выпускнікам удзень. Цяпер жа, ўвечары,— заканчэнне з танцамі. Дуся ўвайшла ў самае большае іхнае класнае памяшканне, добра асветленае, ператворанае ў залу. Сталы, расстаўленыя ў выглядзе літары «П», былі ўжо занятыя. На самым ганаровым месцы сядзелі ў поўным складзе настаўнікі, у тым ліку сам дырэктар школы. Дуся, невядома чаму, збянтэжылася, угледзеўшы іх. Саромелася. Ёй здавалася, што толькі на яе і глядзяць яны. На яе, такую ўбраную, і, можа, не адпаведна дадзеным абставінам. Яна ўлавіла погляд Вяркеева і ў ім — здавалася ёй — асуджэнне яе. У разгубленасці яна не ведала, куды ёй прыстаць. Усхваляваная, яна не прыкмячала сваіх сябровак. Села — невядома ёй самой чаму — якраз навідавоку ў настаўнікаў, на месцы, што заставалася незанятым — ніхто хіба не хацеў сядзець гэтак блізка каля настаўнікаў. Вучні-выпускнікі і таксама з ніжэйшых, шостых і пятых класаў, стаялі ціха на ўзбоччы ў чаканні распарадку. За сталамі ж сядзелі пераважна бацькі і іншыя госці. Пазваніў дырэктар. Пачаў гаварыць. Ягоная прамова была скіраваная болей да бацькоў, чымся да вучняў-выпускнікоў. Ён як бы даваў справаздачу перад бацькамі, як бы апраўдваўся перад імі за тыя недахопы ў школе, якія ў ёй мелі месца. I напачатку здавалася дзіўным, што ён гаворыць пра гэта. Але ў другой палавіне сваёй прамовы ён выпукліў настолькі дасягненні сваёй школы, што недахопы перасталі быць недахопамі, з’явіліся як бы тымі стымуламі, якія й прывялі школу да ейных сённяшніх, цалкам дадатных вынікаў. Прамаўлялі і настаўнікі, але, як выглядала, толькі таму, што трэба было. Больш красамоўным аказаўся Вяркееў. Ён, можна сказаць, апраўдаў сябе ў вачох бацькоў, якія крыва глядзелі на яго як выхаваўцу, у сувязі з яго недастойнымі настаўніка паводзінамі. Мелася на ўвазе Акуліна. Канешне, ён плаціў Акуліне аліменты, і тая не мела да яго больш ніякіх прэтэнзіяў. Усё было як бы ў парадку, але ўчынак Вяркеева не ўсімі лічыўся маральным. Бальшыня
    была на баку Акуліны, простай, але сумленнай дзеўкі, «Чаго лез, калі не падабалася». Шкадавалі ейнага хлопчыка, «чыстага Вяркеева».
    Цяпер, гледзячы на Вяркеева, статнага і прыгожага, здатнага на слова і жарт, бацькі-слухачы як бы даравалі яму ягоныя грахі.
    Дусіных бацькоў на вечары не было — ім загадала дачка не прыходзіць. Яна будзе саромецца пры іх, чуцца несвабоднай.
    Пачалі граць. Пачаліся танцы. А Дусю ніхто не запрашае. Адвярнуліся і сяброўкі. «Няхай не ганарыцца сваёй красатой. Няхай пасядзіць». Хлопцы-выпускнікі ўжо занятыя. Яны знайшлі сваіх і з імі не разлучаюцца. Хлопцаў-няшкольнікаў нешта не відаць. Такія танцы ім не падабаюцца. Дуся ў адзіноце. Яна гэткага не чакала. Яна не разумее, што здарылася. Чаму ёй такая помста? Аглядаецца па бакох. He ведае, што рабіць. За сталамі азіраюцца на яе. «Што такое? Чаму яе не бяруць?»
    Канчаецца танец. Пачынаецца другі — Дуся як сядзела, так і сядзіць. Ніхто яе не бярэць. He запрашае. Сама яна ўжо цяпер не адважваецца запрасіць каго-небудзь з сваіх сябровак. Сядзіць. Але ўжо болей не можа сядзець, Гатова заплакаць. Гэтак рыхтавалася! Гэтак хацела быць тут! Гэтак была ўпэўненая ў сваім поспеху! А цяпер... «Чаму я прыйшла сюды? Што мне тут трэба? Я сюды не належу. Я тут чужая. Я тут завялікая». Гатова ўзняцца й кінуцца за дзверы.
    Вяркееў назірае за ёй. Вяркееў разумее яе. Бачыць яе пакуты. «Пайсці? Нічога непрыстойнага?» Вылазіць з-за стала. Ідзе, «Куды ён ідзе?» — глядзяць на яго. Вяркееў накіроўваецца да Дусі. Яна тут. Да яе недалёка. Ідзе, ні на кога не азіраючыся. Падыходзіць да яе. Запрашае. Дуся спешна ўстае і, уратаваная, ідзе з настаўнікам у круг. Шчаслівая, закружылася ў танцы. Азмрочаны было, panep ейны твар засвяціўся ўсімі ейнымі прывабнымі рысамі. Вяркееў, будучы някепскім танцорам, вёў яе ў танцы смела, зусім не беручы на ўвагу, што яна яго вучаніца, а ён ёй настаўнік. Зрэшты, яна ўжо цяпер не ягоная вучаніца, і ён не ейны настаўнік. Яна можа быць з ім свабоднай. Вяркееў, выглядала, і расцэньваў яе гэтак, танцаваў з ёй як з поўнасцяй дарослай, не саромячыся шчыльна прытуляць яе да сябе, асабліва калі апыняўся з ёю ў менш асветленым месцы танцавальнай пляцоўкі. «Во гэта якраз
    тое, што яму патрэбна. He тое што Акуліна»,— ацэньвалі жанкі за сталамі.
    Танец скончыўся, і Вяркееў пасадзіў сваю былую вучаніцу на ейнае месца. Пачаўся наступны танец. Зноў Дусю ніхто не бярэ. Цяпер, можа б, хто з хлопцаў-выпускнікоў і падышоў да яе, запрасіў бы да танца, але яе ўжо лічылі занятай, і не абы-кім, а самім настаўнікам. Гэтак і заставалася яна сядзець. I тут Вяркееў не палічыў нейкай нетактоўнасцяй — запрасіў Дусю зноў. Танцаваў з ёй з імпэтам. Яна адказвала тым жа. I ад іх, абаіх, стваралася ўражаяне як ад якой-небудзь закаханай пары. Вяркееў ужо не прапускаў з ёй ніводнага танца, аж пакуль дырэктар не паклікаў яго да сябе. Распачаў з ім нейкую гутарку. He адпушчаў яго, уважаючы, відавочна, паводзіны Вяркеева недастаткова прыстойнымі.
    I Дуся, не хочучы больш заставацца на вечары, паспяшалася дахаты. На мосце яе пераняў Мікола Бугроў.
    — Я цябе чакаў тут. Ведаў, што ў цябе іншай дарогі няма. Вось і спаймаў.
    Гэта ён гаварыў нібы жартам, але Дуся баялася яго — пачне прыставаць, як і ўчора. Ды Мікола быў сёння лагаднейшы, не спрабаваў абнімаць яе, хацеў толькі ўзяць пад руку, і калі Дуся не давалася, успрыняў гэта спакойна, ішоў побач мірна і зважна.
    — Можа, пройдземся паўз рэчку. Ты ведаеш, як там утульна ісці між траў і вербалозу, а якія пахі! Галава кружыцца ад арамату!
    Дуся ўспрыняла паэзію Міколы падазрона.
    — Я пікуды не пайду. Я іду дахаты.
    У яе цяпер такі настрой — нікога не бачыць, ні з кім не знацца. Думала, як збавіцца ад яго. Неспадзяванае спаткапне з Міколам было для яе прыкрым, але яна не хацела даць яму адчуць гэта. Сваю цвёрдую адмову ягонай прапановы прагуляцца злагодзіла нязручнасцяй ісці між траў і кустоўя ў такім убранні, якое ў яе цяпер. Міколу такое тлумачэнне задаволіла, тым больш што Дуся ўжо дазволіла яму трымацца аднэй рукой за ейную талію. Ля свае хаты яна не пабаіцца адкінуць яе.
    I вось яны ўжо каля Дусінай хаты. Дуся хоча развітацца з ім, але Мікола не адпушчае яе, трымае за руку, не дае ёй вырвацца.
    — Я закрычу, калі ты не адпусціш!
    — Закрычыш?
    I Мікола адным рашучым узмахам рукі распаласаваў на грудзёх у Дусі ейную блузку. Павольна, не спяшаючыся пайшоў ад яе ў кірунку хаты дзеда Мельніка.
    Дуся ў слязах ціхенька, каб не пачулі бацькі, увайшла ў хату. Раздзелася. Падзёртую блузку схавала, каб заўтра не пабачыла маці. Пра выпадак з Міколам яна не скажа.
    Па нейкім часе Мікола ад некага пачуў, што Дуся перайшла спаць у клець. I ён захацеў пераканацца ў гэтым. Увечары чакаў, пакуль разыдуцца з прызбы дзеда Мельніка. Там жа і Дуся — чуцён ейны голас. Ён толькі падпілыіуе, куды яна пойдзе — у хату ці ў клець. ГІа спатканне з ёй пасля ўчарашняга ён не разлічваў. Учарашняга яна яму не даруе. Ён хацеў бы замазаць сваю віну, папрасіць у яе прабачэння, але як даступіцца да яе: «Я не ўлічыў, што япа дзеўка іпшага тыпу, пе такая, як усе. Больш далікатная. А я лез нахрапам. Гэта не той да яе падыход. Нашых дзевак комкай як хочаш, але не яе. А можа, яна і саўсім не хоча знацца са мною? Япа, можна сказаць, ужо студэнтка, а я хто? Лапаць. Скончыў тры класы, і ўсё. Тады ў нас і было толькі што тры класы. Сямігодкі не бы_ ло. Ды каб і была, куды мне, пераростку, было пхнуцца? Сядзець разам з малечай у адным класе? Вось і пайшоў у камуну, на лёгкі хлеб. Выбіўся ў актывісты. Паслалі на курсы. 3 курсаў вярнуўся камсамольцам. Заняўся культурна-асветнай работай. Але які я культурнік? Адчыніў хату-чытальню ў Мокрым. Прывёз з раёна кніжак, журналаў. Пачалі ісці да нас газеты. Хацеў заманіць моладзь. Дык дзе там? На прызбу да дзека Мельніка йдуць, у хатулытальню — не! Кінулася мне неяк у вочы яна. Страшэнна спадабалася дзеўчанё! Напачатку саромеўся загаварыць з ёю, такой яшчэ маладзенькай, а сэрцам быў ужо ўліпшы. Праз які год ці болей гляджу — яна ўжо невядома калі — у дзеўкі выйшла. Я й прыўдарыў. Сораму ўжо не меў — пачаў пілыіаваць яе, а яно не тут-то было. Я й пачаў тады сілаю браць. Вось і папсаваў гэтым ўсё».
    Мікола стаіўся за вуглом Дусінай хаты, чакае, калі яна будзе йсці. Ад дзеда Мельпіка ўжо разыходзяцца — вуліца ажывілася смехам і гаворкай. Павінна ісці і яна. А можа ж, будзе йсці не адна, а з якім хлопцам? Дык добра ведаць. Я мушу з ёй так ці інакш скончыць. Думка, што яе нехта можа праважаць, паласнула па сэрцы. Рэўнасць і ад таго яшчэ болыпая любасць да яе. Яе ўсё яшчэ няма. Яна
    мусіла б ужо быць. А можа, яе хто павёў у другі бок? Byepin жа прымазваецца да яе. Рагатаў на прызбе. Ці мо яшчэ хто? Яна ж цянер ужо студэнтка, і кавалеры, роўныя ёй, знойдуцца. Ён чуе ейны голас. Яна з некім гаворыць. Хто гэта? He пазнаць. Развітваюцца — адлягло.
    I вось яна йдзе.
    Мікола як сам не свой. He, ён яе цяпер не зачэпіць. Ведае наперад, што з гэтага будзе. Ён хоча толькі ўбачыць, куды яна пойдзе — у хату ці ў клець. I вось ён бачыць — Дуся падыходзіць да дзвярэй у клець, што тут жа, насупраць сянец. Адчыняе. Уваходзіць. Мікола чуе, як заклаўся засоў: зачынілася. «Пачакаю — няхай уляжацца. Яна будзе пытацца — хто? Я свайго голасу не падам. Пазнае — не адчыніць. Але як я хачу быць там, у яе! Адурманіла мяне, дурпога».