• Газеты, часопісы і г.д.
  • Патушаныя зоры  Масей Сяднёў

    Патушаныя зоры

    Масей Сяднёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 375с.
    Мінск 1992
    93.63 МБ
    — Даруйце, мае любыя. Грайце. Гуляйце. Ета ваша время.
    Хлопцы давялі Лявонавіча да парога ягонае хаты. Развіталіся.
    Дуся не танцавала. Пайіпла дахаты не праз мост, наўпрасткі — праз рэчку: баялася, каб яе не перастрэў дзе Мікола Бугроў.
    Піліп бачыць у вакно — у сельсавеце гарыць лямпа. Ужо за поўнач, а ўсё гарыць. Нешта вырашаюць. Нсшта важпае. Гэтак заўсёды: кулачылі — лямпа гарэла, у калгас гналі — лямпа гарэла, у турму каго — лямпа гарэла. У сельсавеце лямпа гарыць заўсёды па бяду. Піліп не можа заснуць. Злазіў з печы ўжо колькі разоў, прахаджваўся па хаце. Зноў лажыўся. Агонь у сельсавеце не дае яму спакою — трывожыць. He на дабро ж. Прыехаў упаўнаважаны не так сабе. У яго яны ўсе на вачох: хто прыязджае, хто ад’язджае, хто заходзіць, хто выходзіць — усіх бачыць. Бачыў, як яшчэ звечара збіраліся — апрача свайго начальства, былі і прыезджыя. Усё нейкія шышкі. He­rnia ж такое ёсць — нездарма ўсхадзіліся.
    — Хіма, ты спіш?
    — Дзе там за табою заснеш! А што?
    — Ды нічога.— Глядзіць у вакно: — Хутчэй — машына пад’ехала!
    — Да нас?
    — Дура, хто да нас пад’едзе — да сельсавету пад’ехала! Глядзі — вылазяць.
    Хіма кінулася да вакна: у сельсавет увайшло чатыры чалавекі, двое — з вінтоўкамі: ражном тырчаць.
    — Ну, нешта ж будзе.
    — Каб што кепскае не пачалося,— устрывожылася Хіма.
    На Вусцінавым двары забрахаў сабака — чуе прыезджых.
    Піліп і Хіма прыліплі да шыбы — углядаюцца.
    — Гэнымі днямі яны, як не тыя — і старшыня, і сакратар, і фінагент. Нечага хаваюцца. Відаць, нешта ведаюць, але маўчаць. Сельпо на замку. Вяркееў шнуруе туды і сюды. Бугроў — і той, развесіўшы свае лупы, не адыходзіцца ад старшыні — слухае, нешта на вус наматвае.
    — Ну што ты ета так пра чалавека гаворыш. Зяцем яшчэ тваім можа быць.
    — Каб ты згарэла з сваімі зяцямі. Табе толькі зяці наўме. Глядзі, каб усе гвае зяці не загрымелі. Бачыш, нездарма заварушыліся.
    3 сельсавета выйшлі два чалавекі. Ідуць да Піліпавай хаты. Хіма адскочыла ад вакна і дзверы — на кручок.
    — Адкладзі. Сам старшыня і нехта яшчэ з ім.
    Увайшоўшы, старшыня просіць прабачэння, што разбудзіў.
    — Ды мы й так не спалі,— лагодна адказаў Піліп.
    — Піліп! Вось што! Пакладзі дзе-небудзь во таварыша з раёну. Няхай паспіць у цябе гадзіну-другую. Яму рана ў дарогу. Усім у дарогу.
    — Што ён сказаў — «усім у дарогу»? — ціха запыталася Хіма.
    — Чаму ты пе спыгалася ў яго? Адкуль я ведаю?
    А раненька ў сельсавеце былі ўжо ўсе старшыні калгасаў. 3 імі прыбылі іхныя рахункаводы. Настаўнікі ўсіх школаў. Увесь сельскі актыў. «Таварыш з раёну» сапраўды падняўся рана і, не развітваючыся, пакінуў Піліпаву хату.
    Піліп выйшаў з хаты паслухаць, што чуваць. Чаму гэтак сышліся і з’ехаліся сюды людзі? Імі была занята ўжо ўся пляцоўка — «Цэнтр,>. Сюды пачалі збірацца з суседніх хатаў — мужчыпы і нават жанчыны. Сонпыя, яны нечым напалоханыя. Як бы ім хто нешта ў вушы ўвёў. На сход іх не загоніш, а тут — як па камандзе. Сюды, на гэтую пляцоўку «Цэнтр», прыйшоў з сваёю пугаю і трубой пастух. Стаўшы ў гэтым канцы вуліцы, ён, звычайна, пачынае трубіць, абуджаючы такім спосабам гаспадыняў, каб яны выганялі яму з двароў свой статак. Цяпер жа, угледзеўшы столькі пароду, ён не распачынаў свае ігры — здзіўлена пазіраў на грамаду.
    На сельсавецкі ганак узышоў сакратар раёпнай партарганізацыі:
    — Таварышы! Песпадзявана, вераломна напала на нашу краіну гітлераўская Германія. Фашысцкія самалёты скінулі бомбы на нашыя гарады, у тым ліку на сталіцу Савецкай Беларусі — Мінск. Гітлераўскія полчышчы перайшлі нашу граніцу, уварваліся на тэрыторыю Савецкага Саюза. Нашая гераічная Чырвоная Армія наносіць сакрушальныя ўдары па ворагу. Ды, нягледзячы на гэта, ворагу ўдалося ўжо захапіць некаторыя нашыя населеныя пункты. Магутны бронетанкавы кулак Гітлера нацэлены ў самае сэрца нашай радзімы — Маскву. Таварыш Сталін заклікаў па радыё пе паддавацца паніцы. Ён пераняў камандаванне ўсімі збройнымі сіламі Савецкага Саюза на сябе. У сваёй прамове, звернутай да ўсяго савецкага народа, Сталін накрэсліў баявую праграму: ні за якую цану не ўступаць ворагу аніводпай пядзі нашай зямлі, a калі б тую пядзю давялося пакіпуць — пакінуць яе спаленай, мёртвай, пустой. Макавага зерня не мусіць папасці ў ненасытную глотку Гітлера. Строгі наказ Сталіна —
    таптаць, паліць збожжа, ўганяць жывёлу, капаць супрацьтанкавыя канавы-валы. Загад Сталіна — усё на абарону! Усё на выратаванне Радзімы. Усё на зламанне гітлераўскага карка. Таварыш Сталін выказаў цвёрдую ўпэўненасць — перамога будзе за намі! Але для гэтага патрэбна, каб ніводная душа не засталася ўбаку, каб кожны ўзяў на сябе як найбольшы цяжар, калі трэба — ахвяраваў сабою ў імя перамогі над акупантам. Вораг знішчае на сваім шляху ўсё жывое — паліць, забівае, вешае, гвалціць.
    Цяжкая доля выпала нам, дарагія браты і сёстры, найбольшае ў гісторыі выпрабаванне. Пакуль у нас ёсць яшчэ час, бярэмся за работу. Мы знаходзімся ў стане вайны і мусіць таму быць закон вайны — нічога не шкадаваць для перамогі. Няма такой цаны, якую б мы не заплацілі ў імя Радзімы. Вораг пасягнуў на нашае святое святых — на самое наша жыццё. Быць нам або не быць. Гэтак, дарагія мае, стаіць пытанне. Нашым баявым лозунгам мусіць быць: «Смерць акупантам! За Радзіму! За Сталіна!»
    Піліп, стоячы ў натоўпе, спадзяваўся пачуць пра ўсё, што хочаш, толькі не пра вайну. Вайна для яго была нечым немагчымым. Стаяў. I не верыў. Чуткі хадзілі пра вайну, але што яна будзе, не верылі. I вось табе вайна. Напалі. Здзіўлеяа і з страхам слухалі прамоўцу. Пад KaHep нрамовы прываліла столькі народу, што ўжо яго не мог змясціць «Цэнтр». Дзіўна — калі і хто іх сюды паклікаў? Гэтак рана. Адкуль яны дачуліся?
    Сакратара партарганізацыі змяніў на ганку прадстаўнік з ваенкамата.
    — Я, таварышы, па сваёй часці. Нам навязана вайна, і, каб бараніцца, нам патрэбна зброя і людзі. Патрэбны сродкі вайны. Гэтым сродкам у першую чаргу з’яўляюцца людзі. Мы мусім мець людзей, здольных карыстацца зброяй. У нас ёсць добра абвучаная і ўзброеная армія. Але ў умовах вайны, якой бы вялікай ні была наша армія, яе недастаткова. Таму паўстае патрэба агульнай, пагалоўнай мабілізацыі насельніцтва. Гэта ваенны закон. Ён пяўхільны, абавязковы і татальны. Гэтым загадваю правесці ў Макранскім сельсавеце агульную абавязковую пагалоўную мабілізацыю, як яна ўжо праводзіцца па ўсім Савецкім Саюзе. Правільна сказаў таварыш сакратар партарганізацыі — ніякай панікі! Але і ніякага адвалыньвання! Перамога за намі, але яна будзе дарагой і крывавай. Хаваць гэта было б недарэчна. Плачу, роспачы, слязам няма Mee­na. Мы сабраліся тут, каб як найлепей і як найхутчэй
    правесці пагалоўную мабілізацыю ўсяго мужчынскага насельніцтва адпаведных гадоў. Фронт чакае салдат.
    Напалоханыя, знямелыя, жанчыны стаялі моўчкі, няздольныя яшчэ поўнасцяй уясніць пачутае: настолькі яно было для іх неспадзяваным.
    — Я сказаў — фронту патрэбны людзі, салдаты, Але людзей патрабуе і тыл. Вось жа салдатамі тылу, яго працаўнікамі і абаронцамі, будзе жаночае насельніцтва. Перад намі, таварышы, татальная мабілізацыя. На кіраўніцтва вашага сельсавета, на партыйцаў і ўвесь актыў ускладваецца заданне — у трохдзённы тэрмін закончыць адпраўку мужчынскага насельніцтва на станцыю ў Касцюковічы. Фронт крычыць, фронт чакае людзей. Насколькі паспяхова і ў тэрмін вы справіцеся з гэтым заданнем, настолькі будзе забяспечанае нашае процівастаянне ворагу. Усякае ўхіленне караецца паводле ваенных законаў. На падмогу вам — людзі ўжо ў дарозе з раёна. Спадзяюся, ўсё ясна. Я скончыў.
    Старшыня сельсавета паклікаў да сябе ў канцылярыю старшыняў калгасаў, іхных рахункаводаў, брыгадзіраў, настаўнікаў, актыў. За зачыненымі дзвярыма, з удзелам прадстаўнікоў раёна, пачалася нарада, распрацоўка канкрэтных мерапрыемстваў па ажыццяўленню суцэльнай мабілізацыі.
    Мокрае Першае і Мокрае Другое, як бы перасталі існаваць — з іх забралі галоўную сілу — мужчып. Засталіся жанчыны, дзеці і нямоглыя старыя. Хаты стаяць як абрабаваныя. Іх пакінулі людзі, гартам якіх яны трымаліся. 3 кожнай з іх як бы вылецела душа — птушка, што карміла птушанят. Дамы-гнёзды засталіся пакінутымі і асірацелымі, стаяць няўпэўненыя ў павароце тых, хто іх пакінуў. Мабілізацыя, быццам якая чума, прайшлася па вёсках, апустошыла, знявечыла іх, пакінуўшы толькі тых, хто ёй непатрэбен — у слёзах, у роспачы, у чаканні Божай міласці. 3 нядзелі пад панядзелак, калі з абедзвюх Мокрых мусілі навабранцы ад’ехаць, у хатах-гнёздах не спалі або калі й спалі, дык вельмі мала і трывожна: гэта была апошняя ноч, ноч развітання, ноч болесці, ноч спачуцця, ноч любасці і страху перад будучыняй. Вуліцы замёрлі, хаты стаіліся, пад іхнымі стрэхамі варушылася неразгаданае ў сваёй існасці жыццё, найбольш у гэтую ноч глыбокае ў сваім выяўленні. У гэтую ноч вусны шэптам сказалі то€і,
    чаго яны яшчэ ніколі пе гаварылі. ГІеба высока стаяла ў гэтую ноч, у ім гаварылі-радзіліся зоры, лілі з вышыні спагаду людзям пад стрэхамі. Мігцелі, быццам варажылі нра лёс, што напаткаў гэтых людзей.
    Сельсавет ператварыўся ў своеасаблівы штаб — адсюль выходзілі загады і распараджэнні. У гэтым штабе ўлада фактычна належала ўжо не старшыні сельсавета, а ваенным, што сядзелі ў гэтым штабе. Функцыі старшыні зводзіліся ўсяго да выканання загадаў ваенных: накіравання ў раённы цэнтр прыгодных павозак з коньмі, калгаснага статка — кароў, авечак, свіней, эвакуацыя маслазавода, адпраўка на станцыю насеннага фонду. Але для ўсяго гэтага ў старшыні не хапала ўжо людзей — паслугоўвацца трэба было толькі старымі, калекамі і жанчынамі. Да Ta­ro ж не было ўжо цягла — лепшыя, прыгодныя для працы коні і валы былі забраны. Калгасы засталіся абяззброенымі, разгромленымі, паралізаванымі. На старшыняў калгасаў старшыня сельсавета насядаў як толькі мог, за невыкананне ягоных распараджэнняў пагражаў ваенпымі законамі, хоць добра не ведаў і сам, якая палітыка вышэйшых уладаў адносна гаспадарчай дзейнасці калгасаў: абрабляць зямлю, сеяць ці таптаць, паліць ужо пасеенае і вырашчанае. Адносна загаду Сталіна — пакідаць ворагу спаленую зямлю, старшыні калгасаў вагаюцца: а што ж будуць есці тыя, што засталіся ў калгасе — жанчыны, дзеці і ўсе нямоглыя старыя? Што ім паміраць з голаду? Праўда, былі і такія старшыні калгасаў, што выконвалі загад Сталіна: тапталі, палілі жыта, што пайшло ўжо было ў колас. Жанчыны-салдаткі ўсяляк змагаліся з такімі старшынямі — проста выходзілі з дзецьмі на поле: тапчы і нас, палі, калі ты такі бязлітасны і крыважэрны.