Патушаныя зоры
Масей Сяднёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
Дуся маўчыць. Дусі як няма. Яна затаіла сваё дыханне. Яна нічым не выказвае свае прысутнасці, і невядома было, ці ўспрымае яна тое, што Мікола ёй гаворыць.
— Чаму ты зацялася? Цяжка табе адказаць? He ведаеш, што сказаць? Але ты мусіш адказаць. Цяпер! 3 намі ты ці не з намі? Вырашай, Дуся, пакуль не позна! Пакуль я яшчэ не пакінуў цябе. У мяне няма часу. Чуеш, Дуся?
Бугроў падняўся з ложка і накіраваўся да дзвярэй. Дуся адчыніла дзверы, і Бугроў падумаў, што яна хоча ўця-
чы ад яго, але Дуся не ўцякала, стаяла і моўчкі глядзела на Бугрова ў паўзмроку.
— Дык пакуль я не пераступіў гэты парог, адказвай, што ў цябе на душы?
Падышоў да яе бліжэй, хацеў абняць — адмахнулася рукамі.— He хочаш мяне — ладна! Я свабодны ад цябе. Я табе вось што яшчэ скажу. Ты закончыла школу. Ты не чуеш свайго абавязку перад ёй, перад тымі, хто цябе вучыў, вывеў на дарогу? Дык на якую дарогу ты хочаш стаць, яшчэ раз пытаюся я ў цябе?
— Я хачу пайсці ў хату.
— Гэткі твой адказ? Пабачым!
Бугроў сігануў за парог з рашучасцяй, якой Дуся яшчэ не бачыла ў ім.
Цэлы дзень яна праседзела ў хаце, нікуды не выходзячы. Яна нічога не сказала маці пра Бугрова, пра ўсё тое, што ён ёй гаварыў. Яна была сама з сабой. Гэта быў дзень ейнага роздуму. Япа менш за ўсё думала над тым, што гаварыў, да чаго заклікаў яе Мікола Бугроў. На душы ў яе было пе гэта, нешта іншае, мала ёю ўсвядомленае, але тым не менш датклівае. У няяснасці душы яна бралася то за адно, то за другое. Гартала кніжкі, разглядала ў іх пакладзеныя некалі ёю розныя кветачкі, лісцікі, цяпер засохлыя, фотакарткі, што пужалі яе сваім кідкім паглядам вачэй, такіх знаёмых і напаўзабытых. Сярод гэтых фотакартак яна знайшла і фотакарткі з братавага вяселля. На яе глядзяць Эма, брат, маці, яна сама і яшчэ... япа не стала болей разглядаць іх. Узяла свой сшытак з вершыкамі. 3 тымі, што яна калісьці любіла, завучвала на памяць. Але ўсё гэта было ўжо ў мінулым і, здавалася ёй, не мае цяпер непасрэднага да яе дачыненля. Ды ўсё-ткі яно зачапляла ў ейпай душы струну, згукі якой адзываліся ў ёй пяўлоўнай радасцяй і адначасна смуткам, што яшчэ больш рабіла яе няўпэўненай і страчанай.
Маці не магла не прыкмеціць ейнага такога стану, але не зачапляла яе, пе перашкаджала ёй з ейнымі перажываннямі, хоць і карцела ёй даведацца ў дачкі аб прычыне ейнага несамавітага настрою і ўзрушэння. Хіма пра ўсё магла падумаць, але не хацела дапусціць аднаго — Дусіпай страты дзявочасці, такой магчымай. Гэтага яна найбольш баялася, балазе, што ў Дусі ўсё яшчэ не прыходзяць госці, на бялізне ўсё яшчэ не паказваецца ейнае месячнае. «Мо дзеля гэтага й перажывае»,— думала Хіма, але зноў жа не хацела гэтым назаляць ёй, пакуль не ўля-
жацца ў яе ўсё душэўнае. Дуся ўсё пераглядае свае школьныя прыналежнасці, парадкуе, нешта выкідвае ў кошык, быццам збіраецца ў дарогу. «Няхай сабе пераглядае, можа, г.эты занятак суцішыць яе»,— думае Хіма. Дуся ўзнялася дастаць з палічкі бутэлечку клею і, устаючы, глявула ў вакно:
— Мамачка, ратуй мяне! Па мяне прыехалі! Схавай мяне! I кінулася ў падполле для бульбы.
Хіма, перапужаная, зірнула ў вакно: з кузава паўтонкі вылазілі Сашок і Мікола Бугроў.
3 броні ў абедзвюх Мокрых засталася толькі Агапка, калі на самай справе яна залічалася да гэтай броні. Hi Вяркеева, ні Міколы Бугрова, ні старшыні сельсавета не было ўжо відаць. Калі яны й паяўляліся ў вёсцы, дык толькі ўночы і ў людзей, блізкіх ім і адданых. Прыкмячалі таксама макранцы, што да Хадоскі Капцавой заглядвае ўпаўнаважапы і што з касцюковіцкага пачальства толькі ён яшчэ яе сышоў. Іншыя ж падаліся пад Папову Гару, трымаюць курс на Гомель. Гэтак гавораць, гэткія чуткі. Чутак гэтых столькі, што невядома, якой з іх верыць. Людзі жывуць цяпер чуткамі. 3 броні засталася, праўда, яшчэ Дуся, хоць ніхто не верыў, што тая бронь калі-небудзь цікавілася ёю. «Якая з яе бронь? Шашок паціснуў, і «бронь» здалася,— смяяліся бабы.— А вот жа не паехала з ім у лес. Прыязджаў па яе. Схавалася і не паехала. Паказала яму сваю «бронь».
Лявонавіч усе гэтыя дпі збіраўся пагаварыць з Агапкай, ды ўсё не выходзіла. Нарэшце Дар’я запрасіла яе дахаты. Лявонавіч хацеў паслухаць яе самую пра ўсё, што яна бачыла, што чула. Можа ж, што і пра сына скажа. Вучылася ж з ім у адным горадзе.
Агапка ахвотна прыняла запрашэнне, яна нават сама хацела заглянуць у хату, дзе яна была не раз і куды япа заўсёды ішла ў надзеі здзяйснення сваіх жаданняў.
Лявонавіч і Малаппя сустрэлі яе з усёй павагай і ветлівасцяй, хоць і вычувалі сваю перад ёю няёмкасць за няўвагу ў мінулым.
Агапка цяпер аформілася канчальна, спаважпела, набыла прыстойны выгляд маладой адукаванай асобы. Чорныя, да бляску, валасы. Спакойныя, разумныя вочы. Павольныя, мяккія рухі. Акругласць формаў. У гарадскім убранні.
Пяць год прайшло з таго часу, як яна была тут. Лявонавіч і Малання былі нямала здзіўлены яе такім пераўтварэннем і не ведалі, як з ёю абыходзіцца. Агапка ж сваім захваннем, спакойным і тактоўным, суцешыла іх, і яны пачалі чуцца свабодна і нявымушана. Малання пачала частаваць госцю, стаўляць на стол усё лепшае, што толькі ў яе было. Агапка ўпрошвала не турбавацца, гаварыла, што япа не галодпая і што яна вельмі ўдзячная за такую ўвагу. Лявонавіч нат дастаў аднекуль паўлітра «Рускай горкай». Казаў: «Як аб’явілі мабілізацыю, дык у селыю навезлі столькі гарэлкі, што хоць ты затапіся ў ёй. Хапалі ўсе, дык во і мне дасталося. Можа, можаце трохі выпіць, дык выпіце на здароўе». Лявонавіч пачаў называць Агапку на «вы», але госця папрасіла называць яе, як і раней, Агапкай. «Лявонавіч, я была Агапкай і хачу застацца Агапкай. Тым болей для вас, Лявонавіч. Мы ж свае людзі».
Лявонавіч быў рады ўстаноўленаму паміж імі зразуменню і гатовы ўжо быў пачаць свае роспыты, але AranKa, добра ведаючы, што яму баліць, доўга не чакаючы, пачала сама:
— Mae даражэнькія! Я ўсё разумею. Мне блізка ваша бяда, заклапочанасць, гора. Я перажывала і перажываю вашу бяду, як сваю асабістую. He захаваю — мы ж дарослыя людзі і няма чаго нам хавацца — я любіла Міколу, samara сына. Ён дораг мне і цяпер, хоць я ўжо (прывітайце мяне!) цяпер замужняя жанчына. Такое маё шчасце, даражэнькія,— выйшла замуж за месяц перад вайной. Муж цяпер змабілізаваны, як і ўсе, і я засталася адна — ні ўдава, ні замужняя. I вось вярнулася ў сваё Мокрае. Аж з самага Мінску. Калі ён быў ужо ўвесь у агні. Ішла дванаццаць дзён з сваім набыткам за плячыма. Набыткаў было няшмат. Мы толькі што пачалі з мужам уладкоўвацца... Я й забыла вам сказаць, я ж настаўніца. Працавала пасля заканчэнпя педтэхнікума ў пачатковай школе, там жа, у Мінску, на ўскраіне горада. Люблю дзяцей. Хацела мець і сваіх. I вось папаўся мне чалавек. Выйшла за яго. I вось яго ўжо пяма. Я засталася адна. Куды ж мпе? Вот і прыйшла, што называецца, дамоў. Hi замужняя, пі ўдава. А які тут цяпер дом? Ды я вярнулася, Лявонавіч, назад. На пяць гадоў назад, калі Мікола і я выйшлі адсюль шукаць сябе, свайго шчасця. Я ўжо гаварыла, я любіла Міколу. He ведаю, ці ён любіў мяне. Здаецца, не. Ён любіў усіх і нікога, усё і нічога. Ён любіў, Лявопавіч, сваё
дзела. Дарэшты быў адданы слову, вершапісанню, літаратуры. Хацеў быць паэтам. He тое што стаўляў сабе за мэту стаць паэтам. He. Ён нават саромеўся слова «паэт». Чуўся ніякавата, калі яго нехта пазываў паэтам. Ён быў заюшаны ў гэтым слове, хачу сказаць, у беларускім слове. Яно яго й давяло. Часта яму было сумна, і ён прыходзіў да мяне, «у Мокрае», як ён казаў. Дзякую яму і за гэта. Нудзіўся ён па вас. Хацеў пабачыцца з вамі перад... Ён прадчуваў, што яго возьмуць. He раз развітваўся са мпой. Казаў, мо ўжо цябе, макранскую, не пабачу. Развітваўся — дзівак — з сонцам, калі яно заходзіла. Любіў захад сонца. Кажу, вычуваў свой заход. Турбаваўся, што ў пралыіі яго бялізна не гатова. От, гаварыў, не будзе чаго ўзяць з сабою гуды... Вы ведаеце куды. Усё не выплачвала яму ганарару, грошы, пейкая газета, у якой ён нешта друкаваў сваё. Ён ужо не рыхтаваўся, як звычайна, да заняткаў — пісаў і пісаў. Праз ноч навылёт. Я пра гэта ведаю, ён чытаў мне ўсё гэта. У яго нікога не было, і ён бег да мяпе, «у Мокрае». Мы, можа б, з ім і сышліся напаследак, каб... Хоць пе. Ён увесь быў у нябёсах. А я зямная. Выдумваў нешта незвычайнае, у ягонай уяве былі нейкія нетутэйшыя вобразы, пазазямныя, нябескія. Ствараючы ў сваёй уяве прыгожае, жыў гэтым. Жыў фактычна нерэальным. Падманваў сябе... Я ведаю — ён пісаў вам часта пісьмы. Але ў тых пісьмах ён не пісаў праўды. Шкадаваў вас. От які ён быў чалавек.
— Так. Так. Гаворыш праўду — не пісаў усяго пра сябе. Ды мы чулі, што за кожным ягоным словам стаіць. От бяда!
Лявонавіч змахнуў з вачэй слязу.
— Расказвайце. Расказвайце ўсё чысценька, што ведаеце.
— He ўсё я ведаю, на жаль. Ну, дык вось наступіў той дзень, якога ён чакаў, якога ён баяўся, але да якога пяўхільна ішоў. Гэты дзень яму быў наканаваны. Ён дакладна ведаў, калі той дзень настане. Да сябе ён пайшоў увечары ад мяне, сказаўшы, што ён ужо болей са мной не пабачыцца. I так сталася. Тае начы яго арыштавалі. He аднаго яго. Я ўжо вам пра гэта пісала. Арыштаваді іх адразу, дванаццаць чалавек. I некалькі прафесараў. У адну ноч. Мы, студэнты педтэхнікума, дачуліся пра гэтыя арышты раніцою. У той жа дзень, увечары, я пайшла ў інтэрнат, дзе жыў Мікола, але ніхто нічога мне пе сказаў. Баяліся гаварыць. Толькі тэхнічка, жанчына, што ў іх
прыбірала, шапнула мне: «Міленькая, і яшчэ будуць браць. На гэтым не канец». I бралі. У нашым тэхнікуме ўзялі. Нам пезразумела было — за што? Потым я ўжо даведалася — прыватна і з газет — іпто чысцяць «буржуазных нацыяналістаў». Што гэта такое, мне было няўцям, аж пакуль на лалітзанятках нам не растлумачылі, што гэта людзі, якія хочуць аддзялення Беларусі, каб яна была асобнаіі дзяржавай. Лявонавіч, ну мяркуйце, ці мог Мікола пат падумаць пра гэта. А нацыяналістамі іх называлі таму, што яны як быццам па першае месца стаўлялі сваю нацыю, свой народ. Ну дык Мікола, выходзіць, таксама нацыяналіст — ён любіць свой народ.
Забыла я сказаць вам яшчэ адпо. Гэта, можа, й вырашыла канчальна лёс Міколы. Хадзіла паміж Міколавых адпакурспікаў байка, а можа, гэта было й праўда — Мікола мог выпаліць такое — быццам, ішоўшы ў інстытуце па калідоры, ён заўважыў па дошцы абвестак вялікага памеру, надта размаляванае апавешчапне. У ім паведамлялася, што на палітзанятках чацвертага (ягонага) курса будзе даклад пра сталінскую канстытуцыю. Прачытаўшы гэта (каля дошкі стаялі іншыя студэнты), Мікола пе то што сказаў, а выкрыкпуў: