Патушаныя зоры
Масей Сяднёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
Піліп ненарокам убачыў у вакно — да сельсавета пад’ехалі дзве машыны — легкавая і паўтонка. 3 легкавой вылезлі два чалавекі. Ім насустрач выйшлі з сельсавета ўпаўнаважаны і палітрук. Прывіталіся і адразу ж зніклі за дзвярыма.
«Ну, нешта ж ім прыспічыла. Закалола ў... Дасюль іх тут ніхто і ў вочы не бачыў. А глядзі, прымчаліся... Уцякаюць, ці што? Гэта ж, канешне, касцюковіцкія тузы... Зямля ўжо гарыць у іх пад нагамі, ці што? Там ужо ім месца няма, што прыкацілі сюды, у глуш? Вот настала для іх часіна!.. Значыць, усё-ткі немец прэ?»
Разважанні Піліпа перабіла Хіма:
— Глядзі ты, і Шашок наш сабраўся — на ложку ў сенцах скатка яго ў паход гатова. На акопы не паехаў, і тут яго не відаць. Ты не бачыў яго?
— Круціцца недзе тут. Відаць, да Вяркеева пайшоў у школу. Бачыў — праз мост ішоў туды. 3 ім і твой лупаты зяць — Бугроў.
— He дапякай мяне зяцьмі. Цяпер не да зяцёў. Мы сядзім тут. Нічога не бачым і не чуем, а свет загарэўся. I дзе
то цяпер наш Ягорка? Забралі ж і яго. Я так думаю. Хоць бы Эма прыйшла сюды да нас. У нас зацішней.
— Дабяруцца й сюды. He думай. Бачыш, начальства Касцюковічы пакінула. Цяпер ужо ў нас тут раён. Але выпараць і адсюль.
— Ды нягож, як прыйдзе час, яны й нас пакінуць. Я баюся, каб чаго не ўчынілі, пакідаючы. Я баюся таксама за Дуську. Каб не зманілі і яе. Гэты Шашок. Дзеўка — яна дура. Стукне ў голаў, і прапала. Можа б, і ты ёй што сказаў? Нешта яна сабе ў галаву забрала.
— Гавары ты ўжо цяпер з ёй.
— Табе не шкода свайго роднага дзіцяці?
Надвечар прывезлі з акопаў жанчын. Дуся, угледзеўшы ў сенцах на ложку скатку Шашка, увайшла ў хату засмучаная. Маці адразу заўважыла гэта:
— Скажы, мо што здарылася?
— Ды нічога, мама.
— Хадзі на двор. Хачу ў цябе нешта запытацца. Каб бацька не чуў.
— Мама, ну што такое? Гавары тут!
— Ды выйдзем на мінутку.
Яны выйшлі.
■— Скажы, дзіцятка... Пара ўжо, а ў цябе няма. Мыла бялізну — тваё ўсё чыстае...
— Мамачка, будзе яшчэ. He квялі мяне!
Дуся, угневаная, не пайшла ў хату, а на вуліцу. Маці падумала: відаць, да якоесьці свае сяброўкі.
Дусі доўга не было. Ужо й сцямнела, а яе не было. Прыйшла, калі было ўжо досыць позна. Маці паставіла ёй на стол вячэру.
— З’еж хоць цяпер. Цэлы ж дзень галодная была. На акопы з сабой нічога не брала... Мо што чуваць у цябе новае? Ты ж увесь час сярод людзей.
— Ды нічога, мама. Агапка, ты ж ведаеш, прыйшла з Мінску. Я з ёй гаварыла. Яна шмат чаго расказала мне. Пра ўсё чыста. Пра ўсё чыста. Сказала таксама...
На парозе з’явіўся Шашок. Дуся палажыла лыжку на стол. Як бы спужалася.
— Мамаша, благодарю за все. Я ухожу... Надо.
Падаў Хіме, потым Піліпу руку.
— Ac барышней я уже простнлся.— Глянуў на Дусю.— До свнданпя. Всего хорошего.
Выйшаў.
Дуся толькі чула ягоныя крокі за хатай.
Раніцою, калі вёска яшчэ спала, Піліп, выйшаўшы з хаты, заўважыў пакінутыя адчыненымі дзверы ў сельсавеце. Гэта выдалася яму падазроным. Праём у дзвярох чарнеўся глыбокай пасцяй. Піліп напачатку не адважваўся падысці бліжэй і паглядзець, у чым справа. Аднак цікаўнасць перамагла, і Піліп узышоў на ганак сельсавета, з якога яшчэ нядаўна прамаўляла касцюковіцкае начальства. 3 асцярогай пераступіў парог, і ягоным вачам паказалася несамавітая карціна: параскіданыя ўсюды на падлозе розныя рэчы, адчыненыя ў сталох шуфляды, перад дзверцамі ў грубцы і ў самой грубцы — ворах спаленай, абвугленай паперы, голыя, без фіранак вокны, залітыя атрамантам сталы — выгляд поўнай пустэльні. «З’ехалі. Няма. Як карова языком злізала. Была ўласць, і няма ўласці. Вось яно як»,— падумаў Піліп і хутка выйшаў з канцылярыі, каб, крый ты Божа, не падумаў хто, што і ён тут як-небудзь замешаны. Вярнуўся дахаты. Сказаў Хіме, што ўжо ўласць збегла. I след прастыў.
— К таму яно йшло. Я ткі чула ўначы — машыны гулі. Думала, што б гэта такое? Хацела ўжо цябе разбудзіць, ды хутка ўсё сціхла. Значыць, далі ходу. Ну але Бог з імі. Я рада, што Дусі дур не ўлез у галаву — не зманілі і яе. Але трэба яшчэ паглядзець, ці яна ў клеці. Ды што гэта я? Грэх так аб дзіцяці падумаць. Яна ж у нас не такая.
— Такая ці не такая, а радавацца няма чаго.
— Пра што ты гаворыш?
— Ды ні пра што. Сама ведаеш...
Чутка, што «ўласці» ўжо няма, не замарудзіла даляцець да слыху жыхароў Мокрага Першага і Мокрага Другога. Адкуль ні вазьміся — набеглі ў сельсавет найперш хлапчукі, перакулілі ўсё дагары нагамі ў пошуках нечага патрэбнага ім, А пазней, як ужо добра ўднелася, пачалі з’яўляцца і дарослыя, пераважна цяплюхі, старыя і нямоглыя мужчыны-абборкі. Гэтыя апошнія заглянулі і ў сельпо. Дзверы былі на замку, ды іх узламалі — сельпо аказалася такім жа пустым, як і канцылярыя сельсавета: што было, усё сплыло. Ды нягледзячы на гэта розгалас пайшоў, што «добрыя людзечкі цягнуць з капіраціву дабро, а мы седзімо тут склаўшы рукі». Гэтага было дастаткова, каб пачацца цэламу штурму на сельпо: рынуліся ўсе туды ў надзеі ўварваць што-небудзь і сабе. Але, апрача прапаганднай літаратуры, якая ішла ў якасці абавязковай нагрузкі да больш каштоўных рэчаў, у сельпо ўжо нічога вартаснага не было. Зрэшты, у ім ніколі не было поўна:
гарэлка, хлеб, соль, запалкі, іншыя дробныя рэчы і ўсё. Калі ж у сельпо і прывозілася нешта вартаснае, дэфіцытнае, яно адразу ж трапляла ў рукі памазапнікаў Божых. Звычайнаму чалавеку і ў вочы яго не паказвалі.
Піліп глядзеў у вакно, як людзі тоўпіліся каля сельпо — уваходзілі і выходзілі з яго, нешта ўхапіўшы там, ці так, з пустымі рукамі. Глядзеў, але сам не меў намеру пайсці ў тое сельпо: а што як уласці вернуцца? Тады што? Знойдуць усіх, хто рабаваў, крэмсаў, ламаў. Мо нават і ў гэтую хвіліну ўласць тая выглядае з кустоў, пазірае, хто чаго варты. Далёка ж яна яшчэ не ад’ехалася.
Асабліва валам валілі жанчыны, пачуўіпы, што ў «капераціве» ёсць соль. Але яе ўжо расхапалі тыя, хто ўварваўся ў той «капераціў» першым, і жанкі, расчараваныя, выходзілі з селыіо з нічым. Яны наракалі на свой жаночы лёс: «Хто смялейшы, той і мае, хто вёў рэй з начальствам, .той усё й захапіў, а беднай салдатцы — кукіш. ГІра ейных малых дзетак ніхто не сігагадае, не ўгледзіць, што яны ж засталіся без бацькі. Як на вайну — дык пашых першых. Іншыя ж вон у бронь улезлі і, пэўна ж, сядзяць у кустох».
He ўцалела ад хцівага вока і школа — што можна было пацягнуць — пацягнулі. Асабліва пацярпеў фізі хімкабіпеты — да найменшай бляшачкі падчысцілі. Шкло з ваконных рамаў і тое павынімалі. За адну ноч школа была цалкам разгромленая. Хто і што — невядома. Шыта-крыта. Вось табе й набралі мужчынаў! Гэта ж мужчынская работа! He бабская.
Вяскоўцаў здзіўляла тое, іпто начальства пакінула іх гэтак патаемяа і падспудна. Угаворвала не паддавацца паніцы, заставацца кожнаму на сваіх мясцох, рабіць, як і рабілі дасюль, не парушаць дысцыпліны, і вось табе — змылася першым, няўгледна ад людскога вока. Дзе падзеўся той штаб і тая бронь? Рыхтаваліся ж яны, думалі ж яны, як гэта ім лацвей знікнуць! От і зпіклі. Пачуў кот смаленае.
Але ў вяскоўцаў было адчуванне нечага новага, хоць і няяснага. Упершыпю яны засталіся без улады. Упершыню адчулі сябе свабоднымі, хоць гэтая свабода і пужала іх: як гэта быць ім самім? Была нават радасць, што ўлада адступіла, скончылася, пакіпула іх. Япы яе не шкадуюць, па ёй не плачуць — дадзела япа ім. Хопіць! Але што наступіць пасля яе, якая ўлада прыйдзе на змену старой? Які будзе парадак? Пэўна ж парадак трэба змяніць, але хто яго зменіць і як? Нашы ж людзі пайшлі. Пайшлі на
вайну. Але за каго яны ваююць? Вярнуліся б хутчэй дахаты жывымі і ўстанаўлялі б нейкі свой парадак. Бо калі пачне ўстанаўляць парадак чужынец, дык ці добры будзе той парадак для нас? Прыйдзе немец — напэўна ж прыйдзе, чаго б уцякалі нашыя? — дык як ён будзе абыходзіцца з намі? Боязна. Напіа ўся сіла пайшла немаведама чаго і куды, а прыйдзе чужая. Што япа будзе рабіць з намі, пакінутымі і безабароннымі?
Як бы назнарок, сярод белага дня, нічога не баючыся, павольным крокам, упэўнена ідзе па вуліцы — з канца ў канец — старшыня сельсавета з вінтоўкай за плячыма. Ідзе гэтак, каб яго бачылі ўсе, каб ведалі, што савецкая ўлада не адступіла, што — бачыце — яна ступае ў яго асобе цвёрда і непахісна, хай нехта паспрабуе нават падумаць, што яе няма. He, яна, улада, тут, яна не знікла, яна непераможная і непрамінальная. Старшыня сельсавета ішоў вуліцай, не пазіраючы па вокны хатаў, якія ён мінаў, але ягоныя вочы, здаецца, бачылі ўсё і ўсіх, хто і як сябе паводзіў у час ягонай кароткай адсутнасці. I людзі, гледзячы ў вакно, баяліся яго, ягонай хады. Ім здавалася, што ён ведае іхпыя думы, іх настроіі, ведае, хто ўжо здрадзіў яму, палічыў, што ўжо яго няма, што ён болей не вернецца. А ён, глядзі, тут. Хай дрыжыць той, хто ўжо спісаў яго і ўсклаў надзею на некага іншага. He, не будзе іншага.
Уначы да Дусі ў клець прыйшоў Мікола Бугроў. Дуся ўпусціла яго, пасля таго як ён сказаў, што хоча толькі пагаварыць з ёй. Але перад тым як адчыніць яму, Дуся надзелася, ведаючы яго нораў. Бугроў, увайшоўшы, папрасіў:
— Давай сядзем. Дзе твой ложак — не бачу.
Намацаў у цемры ложак. Сеў.
— Хадзі й ты, сядай, кажу. He бойся. Чапаць не буду.
Дуся не садзілася, гатовая выскачыць у выпадку, калі б Мікола ўздумаў змусіць яе лажыцца з ім.
— Хадзі, кажу! Мяне дык ты баішся, а як хто там падлезе да цябе... Ды я не хачу пра ета гаварыць. Я хачу пагаварыць з табою пра другое... Ну хадзі ж сюды, да мяне. He бойся. Я прыйшоў не за етым.
У голасе Міколы Дуся вычула нотку засмучанасці, шчырую просьбу пагаварыць з ёю, аднак, ведаючы ягоную
натуру, не верыла яму і ўсё заставалася стаяць каля дзвярэй.
— Тое, Дуся, ужо прайшло, калі я лез да цябе. Ты даруй мне тое. Тое ўсё было не сур’ёзнае. Цяпер час надышоў сур’ёзны, і я хачу пагаварыць з табою сур’ёзна. Ты ўжо не малая... Ты слухаеш мяне? Хадзі, пагаворым палюдску. Вырашым, як табе быць. Што будзеш рабіць? Заставацца ў хаце сядзець ці... У хаце не ўседзіш. Прыйдуць... Упрашваць не будуць... пацягнуць. Ім ты спатрэбішся. На такіх, як ты, яны падкія. Дык каб уцалець... Адзіны ратунак пайсці з намі. Пайсці з людзьмі заадно. Як пайшлі і йдуць мільёны такіх, як ты, каб не спляміць сябе, свой род, сваю матку, свайго бацьку, свайго брата. Падумай, Дуся. Ты нам патрэбная. Хадзі да нас. У лес. Нас ужо мпога. У пас ёсць ужо вялікія сілы. У нас ёсць база. Наша армія пакіпула нам усё патрэбнае. А прыйдзе вораг... а ён ужо стаіць за колькі кіламетраў адсюль... мы будзем яго біць з тылу. Масква забяспечыць нас усім чыста. Перакіне людзей, зброю. Вораг не ўстаіць. ГІерамога будзе за намі. Пабачыш. Дык пе будзеш жа ты стаяць убаку. Як ты будзеш глядзець людзям у вочы, калі нашы людзі вернуцца? 3 перамогай. Яны спытаюцца, ці ты штопебудзь зрабіла для перамогі, унясла сваю долю ці не? Хочаш, я пагавару з тваімі бацькамі. Яны, я ведаю, адпусцяць цябе, калі ты захочаш сама. Мы цябе пашлём у Маскву, у школу медсясцёр. Адтуль ты выйдзеш медсястрой перавязваць партызанам раны. Падумай толькі, якую службу ты саслужыш гэтым! Што ты тут будзеш гібець? Прыедзем за табой на машыне, пакуль не позна, і забярэм цябе. Гэта, Дуся, не толькі мая просьба — усяго пашага штаба, усіх нашых людзей просьба. Людзей, якія цябе ведаюць, паважаюць і любяць. Штаб шле табе прывітанні. Сашок Смірноў таксама і перш за ўсё. Дамовіліся, Дуся? Дай мне сваю руку. Дзе ты? Чаму ты маўчыш? Ты згодная са мною? Скажы сваё слова!